Конспект урока музыкі ў 1 класе
Настаўнік вышэйшай катэгорыі
Еўтух Ірына Антонаўна
Па тэме : « Якія бываюць танцы »
МЭТА: познаёміць з жанрам танца, развіваць здольнасці да ўспрымання і абдумвання разнастайнай танцавальнай музыкі, пазнаёміць з дзвумя рознахарактарнымі танцамі - вальсам і полькай.
Задачы:
НАВУЧАЛЬНЫЯ:
1. Пазнаёміць з новым жанрам музыкі – танец.
2. Вучыць дзяцей параўноўваць розныя па характару творы аднога жанра – танца. ( полькі і вальса)
3. Вывучыць песню “ Тры Кіта”
4. Паўтарыць і замацаваць тэрмін пеўчая пастанова.
1.Развіваць уменняў разважаць аб музыццы, развіваць навыкі ўспрымання і аналізу музычных твораў.
2.Развіваць вакальна – харавыя навыкі: дыкцыю, артыкуляцыю, інтанацыйны слых.
Выхаваўчыя:
1.Выхаваць удумлівага слухача, прывіваць інтарэс да музычнага мастацтва, эстэтычны слых.
Ход урока
Арганізацыйны момант
Гучыць танцавальная музыка. Дзеці ўваходзяць у клас.
НАСТАЎНІК: Сёння ў нас з вамі дзеці незвычайны ўрок, у нас прысутнічаюць госці. Калі ласка павітаемся.
Музычнае вітанне.
НАСТАЎНІК: Мы з вамі ужо ведаем, што у музыццы ёсць 3 кіта, на якіх і трымаецца ўся музыка. Прапаную вам назваць іх. (НА ДОШЦЫ МАЛЮНКІ)
ВУЧНІ: ПЕСНЯ, МАРШ, ТАНЕЦ.
НАСТАЎНІК: Так. Малайцы! Успомніце матыў мелодыі пад якую вы зайшлі ў клас.
Так бадзерая, вясёлая.
- Адкажыце калі ласка, ці можна пад такую музыку маршараваць? (не)
- Адпаведна гэта не марш.
- А песня выконвалася ў час гучання гэтай мелодыі? (не)
- Адпаведна гэта не песня.
- А што хацелася вам рабіць пры гучанні гэтай мелодыі? (танцаваць)
- Так танцаваць.
2. Асноўная частка.
НАСТАЎНІК: І сёння мы з вамі пазнаёмімся бліжэй з такім кітом як – ТАНЕЦ, гэта і ёсць тэма нашага ўроку.
Якія вы ведаеце танцы?
ВУЧНІ: полька, вальс і іншыя.
НАСТАЎНІК: Так, вы правы.
Зараз вы праслухаеце 2 кампазіцыі і адкажыце мне, ці аднолькавыя яны па характару?
Гучыць “Полька”
Гучыць “Вальс”
ВУЧНІ: характар кампазіцый розны.
НАСТАЎНІК: На дошцы знаходяцца лісты з словамі, якія адносяцца да характару музыкі. Калі ласка, падыйдзіце да дошкі і зрабіце два слупкі, з характарыстыкамі гэтых дзвух мелодый.
БАДЗЁРЫ, БОЙКІ, ЖАРТОЎНЫ
ПАВОЛЬНЫ, МЕЛАДЫЧНЫ, МЯККІ
(ВУЧНІ ПРАЦУЮЦЬ КАЛЯ ДОШКІ)
Першы танец – ПОЛЬКА
Другі танец – ВАЛЬС.
ПОЛЬКА- гэта бадзёры танец. Яго танцуюць ў парах, лёгка, рухава.
Праслухаем яшчэ раз і паспрабуем выканаць падскокі пад полечку. Мелодыю полькі вельмі лёгка прахлопаць (1,2,3,4)
А зараз паспрабуем найграць польку на дзіцячых інструментах.
Дзякуй, якія вы малайцы.
Балл в разгаре. Всё кружится,
По паркету след ложится
От летящих лёгких пар
Если ты ещё не стар,
То почувствуй наслажденье
От мелодии движенья.
Зачыніце глазкі, і качая тулавам ў розныя бакі, паспрабуйце перадаць павольнасць гэтай дзіўнай мелодыі.
А зараз пагаворым пра танец, які лічыцца каралём танцаў – ВАЛЬС (гучыць музыка вальса)
Вальс гучыць і на балах, і на дыскатэках і нават калі вяселле.
Калі ласка прахлопаем рытм вальса.(1,2,3)
Увага на экран. (вальс)
Зараз усе устанем і пастрабуем рухацца крокам вальсу. (выконваем пад лік крок вальсу).
Вы праслухалі дзве мелодыі. Чым яны адрозніваюцца адна ад адной.
(характарам, тэмпам, дынамікай і т.д.)
Дзякуй .
Зараз я вам прапаную злучыць 2 кіта. Можа вы здагадаліся, якіх кітоў цікавей злучыць?
Так Кіт ТАНЕЦ і ПЕСНЯ.
А песня так і называецца “ ТРЫ КІТА” (слухаем)
Каб пачаць яе вывучаць, нам патрэбна разагрэць галасавы апарат.
Селі роўна, спіны роўныя.
1. ДЫХАННЕ
Нюхаем кветку. (1-удох, 2- выдых, 1,2,3 – удох, 4- выдых)
За-зо-зу-зі-зэ
Карасі
А-о-у-і-э
Дзякуй !
Пачыем вывучаць песню з першага куплету. (вывучэнне тэксту па фразам).
Але пад гэтую мелодыю вельмі хочацца і танцаваць, я вам прапаную вывучыць некалькі рухаў да гэтай песні. (вучым рухі).
Якія вы малайчыны!
РЭФЛЕКСІЯ
Вы сёння вельмі старанна працавалі на ўрок. Але што вы даведаліся з сённяшняга уроку?
З якім новым жанрам музыкі вы пазнаёміліся (ТАНЕЦ)
Якую музыку называюць танцам? (пад якую можна танцаваць)
Назву якіх танцаў вы даведаліся? (полька, вальс)
Які па характару танец вальс ?
Які па характару танец полька?
Дзякуй! За сённяшнюю працу на ўроку вы атрымліваеце скрыпічныя ключы.
Да пабачэння!
Выхад з класа пад музыку.
ФОТО







Якія бываюць танцы. (519.51 KB)

