Меню
Разработки
Разработки  /  Начальные классы  /  Мероприятия  /  3 класс  /  Внеклассное мероприятие Каб любіць Беларусь нашу мілую…

Внеклассное мероприятие Каб любіць Беларусь нашу мілую…

Мэта: выхоўваць любоў да роднага краю; паглыбіць веды аб Беларусі, яе гісторыі, прыродзе; развіваць мову вучняў.
11.05.2022

Содержимое разработки


Каб любіць Беларусь нашу мілую…

Падарожжа па родным краі

Мэта: выхоўваць любоў да роднага краю; паглыбіць веды аб Беларусі, яе гісторыі, прыродзе; развіваць мову вучняў.

Абсталяванне: палітыка-адміністрацыйная карта Беларусі; партрэты Ефрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага, Усяслава Чарадзея, Янкі Купалы, Якуба Коласа; паштоўкі, на якіх адлюстраваны беларускія гарады; выявы жывёл і раслін нашага краю; Чырвоная кніга Беларусі; беларускія краявіды.

Заняткі пачынаюцца з верша Якуба Коласа, які чытае настаўнік:

О, край родны, край прыгожы!

Мілы кут маіх дзядоў!

Што мілей у свеце божым

Гэтых светлых берагоў

Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,

Дзе бары-лясы гудуць,

Дзе мядамі пахнуць грэчкі,

Нівы гутаркі вядуць;

Гэтых гмахаў безгранічных

Балатоў тваіх, азёр,

Дзе пад гоман хваль крынічных

Думкі думае прастор;

Дзе увосень плачуць лозы,

Дзе вясной лугі цвітуць,

Дзе шляхом старым бярозы

Адзначаюць гожа пуць!

— Сёння мы адправімся ў падарожжа па родным краі. Паедзем у блакітным вагоне ад станцыі да станцыі. (Дзеці спяваюць добра вядомую ўсім песню.) Пры гэтым мы з вамі будзем не толькі экскурсантамі, але і экскурсаводамі. I свае расказы будзем суправаджаць дэманстрацыяй розных ілюстрацый. Падарожжа пачынаецца. Хутка мы спынімся на першай станцыі.

Станцыя "Гістарычная"

Як дрэва не можа жыць без каранёў, так і народ не можа існаваць без сваёй гісторыі, культуры, сваіх сімвалаў памяці.

В. Ляшковіч

Настаўнік. Бог дзяліў між народамі землі. Адным — тое, другім — другое. Прыйшлі беларусы... Вельмі пану Богу яны спадабаліся. Ён і пачаў іх надзяляць: "Рэкі вам даю поўныя, пушчы — нямераныя, азёры — нялічаныя. Зажэрціся на багатай зямлі не дам, каб былі ўвішныя, кемлівыя, але і голаду ў вас ніколі не будзе. Наадварот, у голад шмат багацейшыя людзі будуць да вас прыходзіць. Не ўродзіць бульба, то ўродзіць жыта ці яшчэ нешта.

А яшчэ звяры і дзічына ў пушчах — чародамі, рыбы у рэках — касякамі, пчолы у борцях — мільёнамі. А травы — як чай.

Жанчыны ў вас будуць прыгожыя, дзеці — дужыя, сады — багатыя, грыбоў ды ягад — заваліся. Людзі вы будзеце таленавітыя, на музыку песні, вершы здатныя. На дойлідства — таксама.

I будзеце вы жыць ды жыць..."

(Паводле Уладзіміра Караткевіча.)

1-ы вучань. Людзі прыйшлі на нашу зямлю ў час аднаго з пацяпленняў. На поўдні Беларусі, паблізу Сожа, Дняпра і Прыпяці, і пасяліліся першыя яе жыхары. Гэта было больш за 40 тысяч гадоў назад.

У адным паданні гаворыцца, што сыну якога звалі Белаполь, пасля смерці бацькі засталіся сабакі. Пусціў ён іх: аднаго — у адзін бок, а другога — у другі. Па тых слядах, дзе прабеглі сабакі, у адзін бок пацякла Дзвіна, а ў другі — Днепр. На гэтых абшарах Белаполь і пасяліўся. Ад Белаполя пайшлі розныя плямёны, якія пазней сталі называцца беларусамі.

Абмяркоўваецца пытанне: адкуль паходзіць назва Беларусь?

2-і вучань (падсумоўваючы выказванні аднакласнікаў). Чаму ўзнікла назва Беларусь, дакладна невядома. Адны кажуць, што белая — ад колеру льнянога адзення і светлых валасоў жыхароў. Іншыя лічаць, што белая — значыць вольная. Сапраўды, белы колер ва ўсе часы быў сімвалам свабоднага жыцця.

Станцыя "Батанічная"

Зямля Беларусі!Бары і дубровы,

Жытнёвае поле,шаўковы мурог.

У промнях рабінызаход вечаровы,

Што клёкат буслоў ручаёў пералівы

І ў шумных прысадах стужкі дарог.

П. Броўка

Настаўнік. Беларусь вызначаецца багатай расліннасцю лясоў, лугоў, балот і вадаёмаў. Лясы займаюць трэцюю частку тэрыторыі краіны. У нашых лясах расце каля 30 відаў дрэў Багаты і разнастайны жывёльны свет лясоў. Тут жывуць ласі, казулі, зайцы, вавёркі, сустракаюцца высакародныя алені.

Жыхара лесу дзятла называюць санітарам. 3-пад кары аднаго вялікага дрэва дзяцел можа выцягнуць да 10 тысяч шкодных насякомых. У нашых лясах каля 10 відаў гэтых птушак.

Самая буйная рыба беларускіх вадаёмаў — сом. Ён можа дасягаць 5 метраў у даўжыню.

На жаль, многія віды раслін і жывёл знікаюць з нашай зямлі. У 1979 годзе была заснавана Чырвоная кніга Беларусі, куды ўвайшлі звесткі пра тыя віды раслін і жывёл, што з'яўляюцца рэдкімі. У першае выданне Чырвонай кнігі было ўключана 80 відаў жывёл, а ў другім выданні, выпушчаным у 1993 годзе, было ўжо 182 віды.

3-і вучань (асобныя лічбы чытае, гэтак жа робяць і іншыя вучні). Запаведнік "Белавежская пушча" — адзін са старажытных у свеце. Гэтыя мясціны былі аб'яўлены запаведным лясным масівам яшчэ ў канцы XIV стагоддзя. У 1991 годзе Белавежскай пушчы нададзены статус нацыянальнага парку. Сёння тут жывуць каля 200 зуброў 2000 высакародных аленяў, 100 ласёў 2000 дзікоў 1500 казуль. Водзяцца лісіцы, барсукі, гарнастаі, куніцы, выдры і іншыя звяры. 44 віды раслін і 14 відаў жывёл, што сустракаюцца ў пушчы, занесены ў Чырвоную кнігу. Напрыклад, белы гарлачык, плюшч, пугач, чорны бусел, чаротавая рапуха.

4-ы вучань. У вярхоўі Бярэзіны размешчаны Бярэзінскі запаведнік. Яго плошча складае 76,2 тысячы гактараў. Арганізаваны ў 1925 годзе, ён у 1978 годзе атрымаў статус біясфернага. Тут гняздзяцца рэдкія птушкі (арол-беркут, малы падорлік, чорны бусел, філін, шэры журавель), растуць рэдкія расліны (мнаганожка звычайная, бяроза карлікавая, гладыш шыракалісты, касач сібірскі).

5-ы вучань. На правабярэжжы Прыпяці ў Гомельскай вобласці ў 1960 годзе быў заснаваны Прыпяцкі ландшафтна-гідралагічны запаведнік. Створаны з мэтай захавання унікальных ландшафтаў Беларускага Палесся, ён займае 63,2 тысячы гектараў. У запаведніку налічваецца больш за 50 відаў млекакормячых, 255 відаў птушак, 10 відаў земнаводных, 7 відаў паўзуноў, 36 відаў рыб, у тым ліку судак, сом, сцерлядзь. Многія віды жывёл і раслін занесены ў Чырвоную кнігу

У 1991 годзе на тэрыторыі Брагінскага, Нараўлянскага і Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці створаны Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік.

Настаўнік. А зараз мы пашырым нашы веды пра сасну і дуб.

6-ы вучань. Цудоўнае дрэва — сасна. Вось якая гісторыя звязана з ёю. Было гэта амаль 300 гадоў назад. Маракі на караблі, які плыў у Канаду адзін за адным пачалі паміраць ад цынгі. Выжыла невялікая частка каманды і толькі дзякуючы таму, што гэтыя людзі паслухаліся парад індзейцаў і сталі піць настой сасновых шыпулек. Толькі праз шмат гадоў быў вынайдзены сакрэт цудадзейнага сасновага настою, які ўтрымлівае вітамін С, неабходны чалавеку. А на зваротнай дарозе карабель трапіў у жорсткі шторм. I зноў сасна, з якой быў зроблены карабель, выратавала маракоў — на гэты раз сваёй трываласцю.

7-ы вучань. Сапраўды незвычайным дрэвам можна назваць дуб. Многія народы ставяцца да яго з пашанай і любоўю. Жыве ён 400 — 500 гадоў і нават больш. Пра дуб складзена шмат легенд і казак. Нашы продкі славяне лічылі яго дрэвам Перуна — бога грому і маланкі. У Старажытнай Грэцыі дубовая галіна ўвасабляла магутнасць. Вянком з дубовых галін узнагароджвалі за выратаванне жыцця, за воінскія подзвігі.

Настаўнік прапануе правесці "Краязнаўчы калейдаскоп". Клас дзеліцца на дзве каманды — "Сасна" і "Дуб". Камандам па чарзе задаюцца пытанні:

  1. Што з'яўляецца галоўным багаццем нашай краіны? (Лясы.)

  2. Якое дрэва самае распаўсюджанае ў Беларусі? (Сасна.)

  3. Які запаведнік на тэрыторыі нашай краіны лічыцца адным з самых старажытных у свеце? (Белавежская пушча.)

  4. Якая жывёла лёгка бегае па балотах, дзе іншыя патанулі б? (Лось.)

  5. Якой істоце значна лягчэй бегчы на гару, чым з гары? Чаму? (Зайцу, бо пярэднія ногі ў яго кароткія, а заднія — доўгія.)

  6. Які запаведнік з'яўляецца радыяцыйна-экалагічным? (Палескі.)

  7. Уладзімір Караткевіч назваў сваю кнігу пра Беларусь — "Зямля пад белымі крыламі". Пра крылы якой птушкі ідзе гаворка? (Пра крылы бусла.)

  8. Чаму Беларусь часта называюць сінявокай? (3-за вялікай колькасці азёр і рэк.)

  9. Якая самая буйная рыба нашых вадаёмаў? (Сом, яго даўжыня дасягае 5 м.)

  10. Чаму баравік называюць белым грыбам? Капялюш жа ў яго не белы? (Ножка не цямнее, як у іншых грыбоў а застаецца белай.)

Станцыя "Геаграфічная"

Людзі, дзе нарадзіліся і ўзгадаваліся, да таго месца вялікую любасць маюць.

Ф. Скарына

Настаўнік. На перакрыжаванні чыгуначных і аўтамабільных дарог размешчаны самы вялікі горад краіны — Мінск, сталіца нашай дзяржавы. Мінск — адначасова малады і старадаўні горад. Першае летапіснае ўпамінанне аб ім адносіцца да 1067 года. У час Вялікай Айчыннай вайны Мінск быў амаль цалкам разбураны. Але за кароткі час ён адбудаваўся і стаў яшчэ прыгажэйшым. Сёння ў Мінску больш за 600 вуліц і праспектаў, шмат велічных і унікальных будынкаў, сярод якіх Дом урада, Палац Рэспублікі, новы чыгуначны вакзал і іншыя.

Нельга не сказаць і пра самы старажытны горад Беларусі — Полацк. Упершыню ён упамінаецца ў "Аповесці мінулых гадоў" пад 862 годам. Асаблівага росквіту горад дасягнуў у другой палове XI стагоддзя ў час княжання Усяслава Чарадзея. Полацк — радзіма выдатных дзеячаў беларускай культуры, асветнікаў і гуманістаў Ефрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага.

Настаўнік прапануе вучням назваць абласныя гарады і паказаць іх на карце.

8-ы вучань. У пасляваенны час на карце краіны з'явіліся новыя гарады. Яны ўзніклі пры будаўніцтве буйных прадпрыемстваў, электрастанцый, пры асваенні карысных выкапняў. Так, Салігорск вырас побач з багатымі пакладамі калійных солей, Новалукомль і Белаазёрск узніклі ў сувязі з будаўніцтвам Лукомльскай і Белаазёрскай ДРЭС. Наваполацк — горад хімікаў, тут працуе вядомае далёка за межамі Беларусі прадпрыемства па перапрацоўцы нафты. Светлагорск вядомы як горад энергетыкаў і хімікаў, дзе ўзведзены буйны цэлюлозна-кардонны камбінат. Недалёка ад Мінска вырас горад Жодзіна, у якім нараджаюцца магутныя самазвалы.

Настаўнік. Французскі пісьменнік Антуан дэ Сент-Экзюперы пісаў: "Вада! У цябе няма ні смаку, ні колеру, ні паху, цябе не апішаш, табой цешышся... Ты не проста неабходна для жыцця, ты і ёсць жыццё".

9-ы вучань. Беларусь вельмі багатая на рэкі. Іх у нас больш за 20 тысяч — вялікіх, малых і зусім маленькіх. Самыя вялікія рэкі — Днепр, Заходняя Дзвіна, Нёман, Заходні Буг. Многія з'яўляюцца агульнымі для беларусаў рускіх, украінцаў палякаў літоўцаў латышоў

10-ы вучань. "Зямля Беларусі! Вачыма азёр глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс" — гэта словы народнага паэта Петруся Броўкі. Сапраўды, у Беларусі вялікая колькасць азёр — больш за 10 тысяч. Самае вялікае возера Нарач знаходзіцца ў Мядзельскім раёне, яго плошча роўная 80 квадратным кіламетрам. Самае глыбокае возера Доўгае — яго глыбіня 53,7 метра — размяшчаецца ў Глыбоцкім раёне.

Для назапашвання вады людзі таксама ствараюць вадасховішчы. Напрыклад, штучнае вадасховішча ёсць каля горада Салігорска. Самае вялікае Вілейскае вадасховішча знаходзіцца непадалёку ад Мінска, яго плошча складае больш за 23 квадратныя кіламетры.

Станцыя "Фальклорна-літарагурная"

Песня і казка, як у крышталі,

Свету пакажуць тайныя далі.

Янка Купала

Настаўнік. У беларусаў надзвычай многа песень, казак, паданняў прыказак і прымавак, загадак. Аўтары такіх твораў невядомыя. Гэтыя творы многія гады захоўваліся ў памяці народа, бо вусна перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Вусная народная творчасць — перш за ўсё мастацтва слова. Для абазначэння вуснай народнай творчасці яшчэ ўжываецца слова "фальклор".

Школьнікі выконваюць беларускую народную песню (па выбару настаўніка і дзяцей).

11-ы вучань. Ці ёсць чалавек, які не любіў бы казкі? Варта толькі каму-небудзь пачаць: "Жыў ды быў..." або "У некаторым царстве...", як самы заўзяты свавольнік сціхае і пачынае разам з усімі слухаць казку.

Чытайце казкі, бо няма

У іх хлусні ніколькі,

Чытайце казкі, бо яны

Нясуць нам радасць толькі,

Святлом і шчырасцю заўжды

Напоўняць нашы сэрцы.

Чытайце казкі і ў дабро

Заўсёды, дзеці, верце.

Настаўнік. Беларусы вельмі любяць трапнае слова, якое абавязкова прысутнічае ў прымаўках і прыказках, дзе адлюстраваны назіранні за прыродай, адносіны да паводзін людзей, да працы, да зямлі, якая ўзгадавала.

Вучні па чарзе называюць прымаўкі:

Зямелька — матка: і корміць, і поіць, і апранае.

На Белай Русі пчолы як гусі.

Там добра дзее, дзе два аруць, а трэці сее. I г. д.

Настаўнік. У адрозненне ад фальклорнага твора ў літаратурнага заўсёды вядомы аўтар, які яго задумаў і напісаў. Нашы самыя знакамітыя пісьменнікі — Янка Купала і Якуб Колас.

12-ы вучань. Сапраўднае імя Янкі Купалы — Іван Дамінікавіч Луцэвіч, нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года ў фальварку Вязынка Вілейскага павета. Сапраўднае імя Якуба Коласа — Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч, нарадзіўся 3 лістапада 1882 года ў засценку Акінчыцы Мінскага павета.

Інсцэніроўка верша Янкі Купалы "Сын і маці" (выконваюць дзяўчынка і хлопчык, апранутыя ў нацыянальныя касцюмы):

Сын.

— Мамка, мамка, нам сягоння

Гаманілі ў школе

Аб якойсьці Беларусі,

Што жыве на волі.

Хоць я слухаў вельмі шчыра

(Не люблю іначай),

Ды ніяк не мог уцяміць,

Што ўсё гэта знача.

Маці.

— А вось тое, мае дзеткі,

Глянь-зірні наўкола:

Бачыш гэтыя сялібы,

Хаткі нашых сёлаў;

Гэта поле — шнур ля шнура —

Ўзгоркі і лагчынкі,

На узмежку грушу-дзічку

Крыж каля пуцінкі?

Бачыш логі, сенажаці,

А на іх — крыніцы,

Далей — бор зялёны, гонкі,

Што увысь глядзіцца?

...Аб вялікай нашай славе

Сведчаць на свет цэлы, —

Як жылі мы, панавалі

Ў родным краі смела.

Бо ўсё гэта, мае дзеткі,

Ад межаў да межаў Беларусяю завецца

Й да цябе належа.

-80%
Курсы повышения квалификации

Речевая подготовка детей к школе на современном этапе

Продолжительность 72 часа
Документ: Удостоверение о повышении квалификации
4000 руб.
800 руб.
Подробнее
Скачать разработку
Сохранить у себя:
Внеклассное мероприятие Каб любіць Беларусь нашу мілую… (59 KB)

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт