Меню
Разработки
Разработки  /  Литература  /  Уроки  /  8 класс  /  В.Быков "Журавлиный крик"

В.Быков "Журавлиный крик"

Урок літаратуры ў 8 класе па аповесці В.Быкава "Жураўліны крык"

11.12.2017

Содержимое разработки

Тэма: “Памяць – помнік тым салдатам, што да Берліна не дайшлі”

(на аснове аповесці В.Быкава “Жураўліны крык”)


Мэта:

  • прасачыць лёс герояў аповесці; дапамагчы вучням зразумець велічнасць лёсу адных герояў аповесці і маральнае падзенне другіх.

Задачы:

  • знаходзіць у тэксце мастацкія дэталі, важныя для паглыбленай характарыстыкі герояў;

  • вучыць выказваць уласныя думкі і погляды;

  • развіваць уменне вучняў даследаваць, аналізаваць, рабіць высновы; развіваць навыкі працы ў групах;

  • садзейнічаць выхаванню пачуцця грамадзянскага абавязку і захавання чалавечай годнасці.



Эпіграф: Жорсткая, бязлітасная памяць абавязвае нас, былых салдат, быць праўдзівымі і сумленнымі да канца свайго жыцця. Яна абавязвае нас расказаць сённяшняму пакаленню ўсю праўду пра вайну, якой бы страшнай і трагічнай ні была праўда.

Васіль Быкаў











Ход урока


І.Арганізацыйна-матывацыйны этап.


  • Добры дзень, паважаныя вучні і шаноўныя госці.

Гучыць музыка. (Піяніна і скрыпка)

Выходзіць вучань-памяць са свечкай у руках і чытае верш Людмілы Воранавай “Краіны мае абеліскі...”

Краіны мае абеліскі
Блішчаць, быццам зоркі ў цьме,
Галосіць над імі вятрыска,
Расказвае нам аб вайне…
Ідуць вераніцаю людзі
Да гэтых каменных святынь
І будуць ісці, пакуль будзе
Зіхцець гэтых зор калярынь..
Трапечацца вечны агеньчык,
Як сэрцы палёглых салдат…
Чытае ўнучка свой вершык
Пра час, што не вернеш назад,
Пра дзеда, які не вярнуўся
Да дому з пякельнай вайны
У вёсачку, што ў Беларусі…
А хіба ж, такія, адны?..
Іх многа! Не сотні!..Мільёны! -
Схаваны пад глыбамі пліт -
Жаўцяць пазалотай імёны,
Ахоўвае памяць граніт…

- Хто ты, дзяўчынка? ( Я Памяць. Я прыйшла, каб звярнуць нас да гістарычнай памяці, яшчэ раз нагадаць нам, што, каб стварыць будучае, трэба помніць мінулае. Асабліва, калі гэтае мінулае – ВАЙНА.)

ІІ. Паведамленне тэмы ўрока. Мэтавызначэнне.

1. Уступнае слова настаўніка.

- Сёння на ўроку мы паспрабуем у думках перанесціся ў той далёкі ваенны час, сведкамі і ўдзельнікамі якога былі людзі, якіх засталося вельмі мала, але яны, на шчасце, яшчэ жывуць сярод нас. (СЛАЙД2) Дапаможа нам у гэтым твор былога франтавіка, народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, ваенная дарога якога пачалася ў васямнаццацігадовым узросце і закончылася на Далёкім Усходзе праз 10 год пасля Перамогі. Але не мела яна доўгі час свайго заканчэння ў творчасці пісьменніка. “Жорсткая, бязлітасная памяць абавязвае нас, былых салдат, быць праўдзівымі і сумленнымі да канца свайго жыцця. Яна абавязвае нас расказаць сённяшняму пакаленню ўсю праўду пра вайну, якой бы страшнай і трагічнай ні была праўда,” – пісаў Васіль Быкаў.

- Як вы разумееце сэнс гэтых слоў? ( Будучы жывым сведкам тых страшных падзей, пісьменнік усведамляе сваю адказнасць перад цяперашнім і будучым пакаленнямі за аб’ектыўны мастацкі летапіс эпохі)

2. Тэма ўрока. Мэтавызначэнне.

Тэма сённяшняга ўрока запісана на дошцы. Прачытайце яе ўважліва і пастарайцеся вызначыць, якія мэты стаяць перад намі. (Прасачыць лёс герояў аповесці; зразумець велічнасць лёсу адных герояў аповесці і маральнае падзенне другіх; знайсці ў тэксце мастацкія дэталі, важныя для х-кі герояў; будзем даследаваць, аналізаваць твор, рабіць высновы). Усё гэта дапаможа нам знайсці адказы на пытанні, якія з’яўляюцца ключавымі:( СЛАЙД 3) “Хто з герояў аповесці пражыў так, што памяць пра яго застанецца жыць? Як пражыць жыццё так, каб памяць засталася жыць?”

ІІІ. Работа ў групах.

- На ўроку будзеце працаваць у групах. Першая група будзе працаваць над гэтым вобразам: “Падаў руку, агорнуты новым клопатам, мужны, прысадзісты, шыракатвары, з рашучымі вачыма. (Карпенка)” (СЛАЙД 4)

- Другая: “Гэтак жа стрымана паціснуў халодную камбатаву далонь і высокі, сутулы баец. (Фішар)”

- Трэцяя група: ““Нічога, чорт не здрадзіць – свіння не з’есць”, - бесклапотна пажартаваў пэтээравец. (Свіст)”

-Чацвёртая: “Без крыўды, шчыра зірнуў на камандзіра другі няўдака, на якога скардзіўся старшына, малады, са свежымі сумнымі вачыма радавы. (Глечык)”

- Ёсць яшчэ два вобразы: “Спаважна падаў сваю пухлую далонь непаваротлівы мардаты…(Пшанічны)” “Пачціва прыстукнуўшы бруднымі абцасамі, развітаўся чарнявы, прыгожы… (Аўсееў)”

- На пытанні па вобразах Пшанічнага і Аўсеева змогуць адказаць прадстаўнікі любой групы.

Пытанні групе, якая характарызавала вобраз Карпенкі.

1. Даваенная біяграфія.

2. За што салдаты недалюблівалі старшыну? (За строгасць) За што цанілі? Ст 221

3. Як адносіўся Карпенка да сваіх байцоў? Ст.193

4. Як загінуў старшына? Ст.247, 249, 251

- Ставячы сваіх герояў тварам у твар са смерцю, пісьменнік прымушае іх у гэты трагічны час “выспаведацца” перад людзьмі і перад сумленнем.

Пытанні групе, якая характарызавала вобраз Свіста.

1. Даваеннае жыццё.

2. Што самае крыўднае для Свіста? Ст.212

3. Раскажыце пра Свіста, як пра салдата. (Свіст быў добрым салдатам і загінуў як герой. Ст.248-249)

Барыс Фішар – спецыяліст па італьянскай скульптуры.

Пытанні групе, якая характарызавала вобраз Фішара.

1. Жыццё Фішара да вайны.

2. Якім фішар уяўляецца ў пачатку твора? Ст.195,196,197

3. Раскажыце пра апошнія хвіліны жыцця гэтага салдата. Ст.232

4. Якім уяўляецца вам цяпер гэты чалавек?

5. Што думае пра Фішара Карпенка? Ст.237

Пытанні групе, якая характарызавала вобраз Глечыка.

1. Трагедыя Глечыка ў даваенным жыцці.

2. Якія паняцці для Глечыка былі лёсавызначальнымі? (Прысяга і абавязак перад Радзімай, гнеў таварышаў, загад камбата, які належала выканаць)

3. Як вобраз жураўка, што ў апошняй частцы, звязваецца пісьменнікам з вобразам Васіля Глечыка? (Вобраз падбітага жураўка, які не дагоніць вырай і загіне, асацыіруецца з вобразам Глечыка, якога хутка напаткае смерць)

- Чаму твор В.Быкава называецца “Жураўліны крык”? (Праз гэты балючы спеў пісьменнік малюе трагедыю і жахлівасць вайны, яе бесчалавечнасць. Жураўліны крык варта разумець як сімвал дачасна абарваных вайной жыццяў.)

IV. Фізкультхвілінка (прагляд відэароліка)

- Падыміце правую руку тыя, у каго прадзеды ваявалі на вайне?

- Падыміце левую руку тыя, хто ведае пра страты сваёй сям’і ў час ВАв?

- Ціхенька падыміцеся тыя, у каго родныя ў час вайны былі вязнямі канцлагераў?

- Сцісніце кулакі тыя, хто чуў расказы пра вайну ад родных або ад чужых людзей?

- Пакажыце пры дапамозе жэстаў, рухаў вайну.

Пытанні па вобразе Пшанічнага.

1. Успомніце дэвіз Пшанічнага. (Свая рубашка бліжэй да цела)

2. Чаму ён засвоіў менавіта гэты дэвіз?

3. Чаму Пшанічны здраджвае? Ст.226

4. Зачытваю ст.229-230. Вам яго шкада? Чаму?

Пытанні па вобразе Аўсеева.

1. Як паводзіў сябе Аўсееў у першым баі? Ст.238

2. Чаму ён адмовіўся браць кулямёт?

3. Як скончылася жыццё Аліка Аўсеева на пераездзе? Ст.251

Ці падобныя вобразы Пшанічнага і Аўсеева? Чым? (эгаісты)

VІ. Інсцэніроўка.

- Мы стварылі галерэю вобразаў. Як пражыць жыццё так, каб памяць засталася жыць? Пра якіх салдат з аповесці “Жураўліны крык” застанецца памяць сярод жывых?

Вучань-памяць. Памяць жывая, памяць застаецца пра тых, хто мужна змагаўся.

Я выклікаю сваёй памяццю Вас, старшына Карпенка.

Карпенка: Так, значыць, Пшанічны ўцёк. Недагледзеў нечага ў чалавеку. А паглядзіце, як Фішар абараняўся! Таксама не зразумеў поўнасцю я гэтага чалавека. Адно хачу сказаць: трэба давяраць чалавеку, верыць у яго. І старацца рабіць гэта як найхутчэй, пры жыцці. Веру ў Свіста. Сапраўдны баец, хоць і меў у жыцці памылкі.


Вучань-памяць. Вас, баец Фішар!


Фішар: Адчуваю сябе салдатам, бо выканаў свой абавязак да канца. І яшчэ зразумеў: і тыя геніі, што стваралі мастацтва вечнага – і Мікеланджэла, і Чэліні, і Верашчагін, і Грэкаў – у свой час браліся за шпагу ці вінтоўку і выступалі на ворагаў. Відаць, барацьба за права жыць была вышэй за мастацтва, і ёй, пэўна, суджана перажыць яго.


Вучань-Памяць. Вас, баец Свіст!


Свіст. Эх, позна-позна, і так рана-рана! Не так жыў! Многа памылак зрабіў! Каб давялося зноў пачаць жыццё, увесь час змагаўся б з подласцю людской. Змагаўся б за чалавека.


Вучань-Памяць. Вас, баец Глечык!


Глечык. Мама! Родная! Перад табою я заўжды ў даўгу. Неразумны быў, не зразумеў цябе. З дому ўцёк, з роднага дому! Ты прыехала мяне шукаць, прасіла вярнуцца, а галоўнае,- не крыўдаваць, але я маўчаў, не адказваў на пісьмы. Я ж ведаў, што ў пачатку вайны айчым пайшоў у войска. А ты з Настачкай засталася адна. Я знаў, што патрэбны там, у родным доме, але былая крыўда не давала забыцца на яе. Які ж неразумны быў! Не цаніў самага дарагога!


VІІ. Мінута маўчання. Прашу ўсіх падняцца для ўшанавання памяці герояў мінутай маўчання. (Метраном)


VІІІ. Вучань-памяць чытае верш Уладзіміра Бузука “Прайшла вайна”


Прайшла вайна… Семдзесят другі год
Пад мiрным небам прачынаецца Айчына,
Але нiколi не забудзе наш народ –
Забыцца пра такое немагчыма,
Як чорнаю чумою на зямлю
Наляцела раз'юшаная зграя,
Бяду ўнясла ў кожную сям'ю,
Зацмiўшы небасхiл сабой да краю.
Гарэлi хаты, вескi, гарады,
Таптаў фашыст палеткi цяжкiм ботам.
Нам за чатыры доўгiя гады
Далася перамога кроўю з потам!
Бязмерным подзвiгам сыноў тваiх, салдат,
Адданай працаю ад ранку i да ранку,
Адолен быў фашысцкi супастат!
Хвала табе, краiна – партызанка!
Даўно прайшла Вялiкая вайна,
Ды аддаецца горыччу палынi
У сэрцах нашых зноў i зноў яна,
Звiняць аб ёй штодзень званы Хатынi!
Гучыць набат – нашчадкам напамiн
Аб вогненным мiнулым лiхалеццi:
«Жывiце людзi, беражыце мiр!
Яго найлепш няма ў белым свеце!»

ІХ. Творчасць.


- Складзіце сінквейн са словамі вайна, мір, памяць

Вайна.

Жорсткая, крывавая.

Ваяваць, змагацца, перамагчы.

Абараніць Радзіму – святы абавязак.

Боль.


Мір.

Рознакаляровы, казачны.

Смяяцца, марыць, любіць.

Мір падобны на каляровы луг.

Шчасце.

Памяць.

Доўгая, жывая.

Ведае, не забывае, ушаноўвае.

Памяць – помнік тым салдатам, што да Берліна не дайшлі.

Абавязак.

Памяць.

Чалавечая, вечная.

Жыве, нагадвае, не сціраецца.

Ніхто не забыты, нішто не забыта!

Сумленне.

Х. Падагульненне


Закончыць нашу размову хацелася б словамі вядомага беларускага паэта М.Танка, (СЛАЙД 5) які ў часы ВАв быў супрацоўнікам газеты “За Савецкую Беларусь” і агітплаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”:

Дрэвы забылі пра буры і страты,

Раны свае загаіла зямля.

Толькі нічога забыць не змагла ты,

Памяць мая!..

М.Танк

Помніце аб тых, каму мы абавязаны шчасцем жыць, смяяцца, марыць пра будучыню.


ХI. Рэфлексія

“Закончы фразу”: (СЛАЙД 6)

Ветэраны вайны для мяне – гэта…

Падыходзячы да помніка героям Вялікай Айчыннай вайны, я перш-наперш…

Падыдзіце да дошкі і прымацуйце кветку памяці да помніка.


ХІІ. Дамашняе заданне: пераказ часткі твора, якая найбольш уразіла і чаму?

малюнак помніка, які б вы ўзвялі героям з аповесці “Жураўліны крык” (СЛАЙД 7)

















Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа №15 г.Магілёва”












Урок-памяць. В.Быкаў “Жураўліны крык”.

ПАМЯЦЬ – ПОМНІК ТЫМ САЛДАТАМ, ШТО ДА БЕРЛІНА НЕ ДАЙШЛІ















Правяла Трафімава Т.М..

настаўнік беларускай мовы і літаратуры














Магілёў, 2017

































Начало формы

Конец формы








Начало формы

Конец формы

















-80%
Курсы дополнительного образования

Основы правильного питания

Продолжительность 72 часа
Документ: Cвидетельство о прохождении курса
4000 руб.
800 руб.
Подробнее
Скачать разработку
Сохранить у себя:
В.Быков "Журавлиный крик" (24.83 KB)

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт