Меню
Разработки
Разработки  /  Начальные классы  /  Уроки  /  3 класс  /  Урок літаратурнага чытання ЯюКолас "Восень"

Урок літаратурнага чытання ЯюКолас "Восень"

Урок літаратурнага чытання ў 3 класе абагульняе веда вучняў па тэме "Восень бярэ ўладу ў свае рукі". Выхоўвае эмацыянальныя і эстэтычныя адносіны да прыгажосці прыроды.

04.04.2017

Содержимое разработки

Урок литаратурнага чытання, 3 клас

Тэма: Восень бярэ ўладу у свае рукі. Якуб Колас “Восень”

Мэты:

  1. Фарміраваць навык свядомага, правільнага , выразнага чытання вучняў, уменне вызначаць эмацыянальны настрой твора.

  2. Развіваць лагічнае і вобразнае мысленне, творчую фантазію.

  3. Узбагачаць слоўнікавы запас вучняў па тэме “Восень”.

  4. Садзейнічаць выхаванню эмацыянальных і эстэтычных адносінаў да прыгажосці прыроды.

Абсталяванне: партрэт Я. Коласа, плакаты з надрукаванымі “слоўнікамі настрою і пачуццяў”, карткі з запісам слоў, выстава малюнкаў восені, інтэр. дошка.

Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант. Стварэнне псіхалагічнага клімата ўрока.

Вочкі глядзяць і ўсё бачаць,

Вушкі слухаюць і ўсё чуюць,

Спачатку думаю, потым гавару,

Помню, што ў класе я не адзін.

Жадаю ўсім поспехаў!!!

  1. Праверка дамашняга задання.

(Вучні зачытваюць невялікія апавяданні з такім пачаткам: “У класе сяброўкі загадвалі адна адной загадкі. А Валя і сама нават прыдумала загадку…”)

  1. Дыхальная гімнастыка.

Працягваем урок дыхальнай гімнастыкай, каб ваша чытанне было сапраўды прыгожым і правільным.

(Выконваюцца практыкаванні: “Дыхае носік”, “Пушынка”, “Свечка”, “Ружа”)

  1. Моўная размінка.

  • Дапоўніце чыстагаворкі неабходнымі словамі:

оў – оў – оў – назбіраў грыбоў,

ыў – ыў – ыў – потым насушыў,

аў – аў – аў - суп …прыгатаваў,

оў – оў – оў – частаваў сяброў

  • Гульня “Перакладчык” .

Я буду называць словы на рускай мове, вы - на беларускай і наадварот:

кветкі, убранне, дрэвы, бульба, цыбуля, сланечнік, пафарбавала, колер, чырвоны, гронкі , сцяжынка, чараўніца.

  • Конкурс скорагаворак. Хто хутка і правільна вымавіць, той і пераможца.

Праз барвовы бярозавы гай

Серабрысты грукоча ручай.


Грымнуў гром угары,

Хлынуў лівень на двары.


  • Агадайце загадку і вы даведаецеся пра тэму ўрока:

У верасні толькі да нас завітала,

А лес па-мастацку афарбавала.

Хоць золата ўсюды старанна развесіла,

Ды сумна ў прыродзе, маркотна, нявесела. (Восень)

  1. Паведамленне тэмы, мэт урока. Матывацыя дзейнасці вучняў.

  • Правільна, восень. Тэма нашага ўрока: “Восень бярэ ўладу у свае рукі”. Сёння мы пазнаёмімся з цудоўным творам Якуба Коласа “Восень”. Сфармулюйце мэты нашага ўрока.

  • Дзе спатрэбяцца вам гэтыя веды?

  • Каму падабаецца восень?

  • А за што вы любіце восень?

  • У годзе ёсць чатыры пары - зіма, вясна, лета, восень. Кожная пара года прыгожая па-свойму. Сёння мы працягнем падарожжа ў дзіўную і трошкі сумную пару года – восень.

  1. Знаёмства з біяграфіяй аўтара.

  • А спачатку паслухаем паведамленне пра біяграфію Я. Коласа (вучаніца).

Віктарына па біяграфіі. Мы праверым, як вы ўважліва слухалі.

  • Сапраўднае імя Я. Коласа.

  • Дата нараджэння.

  • Дзе нарадзіўся паэт?

  • Як звалі яго бацькоў?

  • У колькі гадоў Я. Колас напісаў свай першы верш?

  • Як называўся гэты верш?

  1. Першапачатковае ўспрыманне твора.

- А зараз пачынаем чытаць апавяданне “Восень” Я Коласа.

(Чытаюць вучні па абзацах).

- Слоўнікавая работа.

Звярніце ўвагу на слова пасля тэкста (зачытваюць яго тлумачэнне).

- Якія пачуцці выклікаў у вас гэты тэкст?

(на дошку вывешваецца слоўнік пачуццяў)

Пачуцці радасці жалю любові

смутку весялосці гонару

- Чаму ў вас узніклі такія пачуцці?

Гімнастыка для вачэй

8. Паўторнае чытанне (ланцужком па сказе ўслых)

- Пра якія прыкметы восені апавядае аўтар?

9. Выбарачнае чытанне.

- Як выглядае луг? (поле, лес)

Фізкультхвілінка

10. Работа ў парах.

- Знайдзіце вобразы, якім аўтар надае якасці жывой істоты. Дзе аўтар выкарыстоўвае прыём адухаўлення?

11. Работа над выразным чытаннем.

- Конкурс “Артысты” – трэба падрыхтаваць выразнае чытанне урыўка за 3 мінуты.

- Што значыць чытаць выразна?

(работа па памятцы па выр. чытанню)

12. Работа па малюнку да тэксту. (Работа ў пары)

- Якія колеры выкарыстаў мастак: цёплыя ці халодныя? Чаму…?

(Заданне: падпісаць малюнак сказамі з тэксту.)

Абагульненне.

- А ці можна малюнак падпісаць такім сказам: “Восень усюды накладвае свой след, сваю руку”?

- Гэты сказ сугучны з тэмай нашага ўрока – “Восень бярэ ўладу ў свае рукі”.

Давайце яшчэ раз растлумачым сэнс дадзеных сказаў. (Гэта значыць - па ўсіх прыкметах відаць, што прыйшла сапраўдная восень.)

13. Творчыя работы вучняў.

- Вы прынеслі малюнкі восені і падрыхтавалі невялікія апавяданні. Давайце заслухаем некаторыя. А, калі вы будзеце слухаць, пагледзьце карціны восені на экране інт. дошкі для таго, каб дакладна ўявіць вобразы восені.

14. Вынік урока. Дам. з.

- Я думаю, што сённяшняе падарожжа ў гэтую дзіўную і прыгожую пару года пакінула ў вашых сэрцах радасць і захапленне. Вашым дамашнім заданнем будзе – навучыцца выразна чытаць тэкст Я.Коласа “Восень”.

15. Рэфлексія. Выстаўленне адзнак.

- Наш урок падыходзіць да канца і я хачу запытаць у вас…

(На дошцы запіс)

Сваёй працай на уроку я:

Задаволена, таму што…

Не зусім задаволена , таму што…

Я не задаволена, таму што…

  • Дзякуй усім за працу!

-80%
Курсы повышения квалификации

Профилактика нарушения зрения у детей и подростков

Продолжительность 72 часа
Документ: Удостоверение о повышении квалификации
4000 руб.
800 руб.
Подробнее
Скачать разработку
Сохранить у себя:
Урок літаратурнага чытання ЯюКолас "Восень" (24.39 KB)

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт