Меню
Разработки
Разработки  /  Начальные классы  /  Мероприятия  /  4 класс  /  Інтэлектуальная гульня “Размаўляем па-беларуску”

Інтэлектуальная гульня “Размаўляем па-беларуску”

Мэта: Фарміраванне ўмення асэнсавана выкарыстоўваць беларускую лексіку ў мове. Задачы: – актывізаваць працэс вывучэння дзецьмі беларускай мовы; – дапамагчы дзецям і іх бацькам больш тонка адчуць багацце і музыку роднага слова; – стварыць умовы для выхавання зацікаўленнасці да вывучэння роднай мовы.
11.05.2023

Содержимое разработки

Інтэлектуальная гульня “Размаўляем па-беларуску”


Мэта: Фарміраванне ўмення асэнсавана выкарыстоўваць беларускую лексіку ў мове.


Задачы:

– актывізаваць працэс вывучэння дзецьмі беларускай мовы;

– дапамагчы дзецям і іх бацькам больш тонка адчуць багацце і музыку роднага слова;

– стварыць умовы для выхавання зацікаўленнасці да вывучэння роднай мовы.


Абсталяванне:

Плакат “Размаўляем па-беларуску”.

Неабходныя атрыбуты да казкі “Каза-манюка” (сялянская хатка, дрэвы).

Касцюмы для казачных герояў.

Назвы каманд “Батлейка”, “Верасы”.

Граматы для бацькоў.

Мультымедыйная ўстаноўка.


Падрыхтоўчая работа:

Развучванне беларускіх вершаў, танца (разам з бацькамі).

Знаёмства з казкай “Каза-манюка”, яе тэатралізацыя.

Падбор матэрыялу для конкурса.







Настаўнік: Добры дзень, шаноўныя бацькі, паважаныя настаўнікі і госці. Сёння мы запрашаем вас на свята, прысвечанае нашай роднай мове. Я ўпэўнена, што кожны чалавек павінен ведаць сваю мову, спяваць народныя песні, ведаць, як з веку ў век святкавалі святы нашы продкі, любіць свае родныя мясціны, а значыць сваю Радзіму. Мы толькі пачалі вывучаць сваю родную мову, але пранікліся ужо любоўю да яе. І наша першае выступленне будзе менавіта на беларускай мове.


Вы паслухайце, мова якая!

Нібы рэчанька ціха журчыць,

Нібы скрыпка цудоўна спявае,

Трэба толькі на ёй гаварыць.

А калі гэта свята, то і пачнём мы яго з беларускага народнага танца. Сустракайце нашых маленькіх танцораў! (ТАНЕЦ)

(Выходзяць дзве дзяўчынкі.)


  1. Мова родная мая ты,

Што і дзедавай была!

Мова мамы, мова таты,

Мова нашага сяла!

Ты звініш, калі я ўранку

Чую песні за акном,

І журчыш, як баіць байку

Мне бабуля перад сном.

Разгарну буквар вясёлы –

Зноў са мной гаворыш ты,

Мілагучная заўсёды,

Як званочак залаты!


  1. П’ём гарачую гарбату

З мёдам майскім упрыкуску.

І мяне бабуля вучыць гаварыць па-беларуску.

За бабуляй паўтараю.

Што ні слова, быццам песня.

Белавежа, Навагрудак,

Нарач, Вязынка, Палессе.

Словы родныя люблю я.

Вершаў ведаю багата.

Гукі мовы беларускай

Пахнуць верасам і мятай.






ДЗЕЯ УСТУПНАЯ

На сцэне з’яўляюцца Дзядкі Лесавікі.

1-ШЫ ЛЕСАВІК. Прывітанне, дружбакі!

Мы – Дзядкі Лесавікі!

2-ГІ ЛЕСАВІК. Казак шмат у торбах маем,

Ды ў сакрэце не трымаем.

Хто папросіць – калі ласка:

Хочаш – байку,

Хочаш – казку,

Хочаш – песню…

1-ШЫ ЛЕСАВІК. Нават сказ

Ёсць у торбачках у нас!

Мы, сябры, заўжды ахвочы

Расказацьтаму, хто хоча,

Казку, байку, песню, сказ…

2-ГІ ЛЕСАВІК. Ну, а сёння мы для вас

Казку новую знайшлі,

Ды з сабой яе ўзялі.

Сядзьце ў крэслы, калі ласка,

І глядзіце гэту казку!


1дзея

(Сялянскі двор. Дачка вядзе казу да плота, прывязвае яе. Падыходзіць дзед.)

Дзед: Каза мая, козачка, дзе была?

Што ела, што піла?

Каза: Нідзе не была.

Нічога не ела, нічога не піла.

Толькі як бегла цераз масток,

ухапіла кляновы лісток,

А як бегла ля крынічкі,

ухапіла кропельку вадзічкі.

Дзед: Дрэнна пасвіла казу.

Унучка: Дзядулечка, я і па лужку вадзіла і да вадзіцы падвадзіла…

Дзед: Не, не веру я табе! Ідзі прэч адсюль.Баба! Ідзі казу пасвіць!

(Дзед садзіцца на прызбу, майструе кола. Прыходзіць баба. Адвязвае казу ад плота.)

Баба: Пайшлі, мая козачка, у поле.

(Дзед майструе кола, гучыць песня

Чаму ж мне не пець,

Чаму ж не гудзець,

Калі ў маёй хатачцы парадак ідзець.

Падыходзіць баба з казою, прывязвае каля плота. Падыходзіць дзед.)

Дзед: Каза мая, козачка, дзе была?

Што ела, што піла?

Каза: Нідзе не была.

Нічога не ела, нічога не піла.

Толькі як бегла цераз масток,

ухапіла кляновы лісток,

А як бегла ля крынічкі,

ухапіла кропельку вадзічкі.

Дзед: Дрэнна пасвіла казу. Ідзі прэч адсюль.

Пайду сам пасвіць казу.

(Дзед апранае пярэднік, завязвае хустку, адвязвае казу ад плота і вядзе пасвіць.)

Дзед: Пі, мая козачка, пі. Еш, мая козачка, еш.

Каза: Добра наелася, добра напілася.

(Дзед прыганяе казу, прывязвае да плота, перадзяецца, падыходзіць да казы.)

Дзед: Каза мая, козачка, дзе была?

Што ела, што піла?

Каза: Нідзе не была.

Нічога не ела, нічога не піла.

Толькі як бегла цераз масток,

ухапіла кляновы лісток,

А як бегла ля крынічкі,

ухапіла кропельку вадзічкі.

Дзед: Не патрэбна мне каза-манюка! Ідзі прэч адсюль!

Каза: Бэ-бэ-бэ.


2 дзея

(Лес. Стаіць хатка.)

Каза: Якая цудоўная хатка! Залезу ў яе і буду жыць. А ты, заяц, ідзі прэч адсюль.

(Ідзе заяц і плача.)

Воўк: Чаго, зайка, ты плачаш? Чаго зажурыўся?

Заяц: Як жа мне не длакаць, як не журыцца? Была ў мяне хатка новая, яловая. Прыйшоў нейкі звер, рагаты ды барадаты, выгнаў мяне з хаткі і сам у ёй жыве. А мяне не пускае.

Воўк: Ну, нічога. Не плач, я гэтага звера выганю. Пайшлі! Гэй, звер рагаты-барадаты, збірай манаткі, ідзі прэч з зайкавай хаткі!

Каза: Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту.

(Воўк уцякае. Зайчык садзіцца і плача. Ідзе мядзведзь.)

Мядзведзь: Чаго, зайка, ты плачаш? Чаго зажурыўся?

Заяц: Як жа мне не длакаць, як не журыцца? Была ў мяне хатка новая, яловая. Прыйшоў нейкі звер, рагаты ды барадаты, выгнаў мяне з хаткі і сам у ёй жыве. А мяне не пускае.

Мядзведзь: Ну, нічога. Не плач, я гэтага звера выганю. Пайшлі! Гэй, звер рагаты-барадаты, збірай манаткі, ідзі прэч з зайкавай хаткі!

Каза: Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту.

(Мядзведзь уцякае. Зайчык садзіцца і плача. Едзе на веласіпедзе певень.)

Певень: Чаго, зайка, ты плачаш? Чаго зажурыўся?

Заяц: Як жа мне не длакаць, як не журыцца? Была ў мяне хатка новая, яловая. Прыйшоў нейкі звер, рагаты ды барадаты, выгнаў мяне з хаткі і сам у ёй жыве. А мяне не пускае.

Певень: Ну, нічога. Не плач, я гэтага звера рагатага і барадатага ведаю. Гэта дзедава каза-манюка. Скачы за мною, будзем казу выганяць.

Ку-ка-рэ-ку! Ідзі, каза, з хаткі!

Каза: Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту.

Певень: Гэй, каза, збірай манаткі,

Уцякай хутчэй ты з хаткі,

Ку-ка-рэ-ку!

Нясу касу на плячы. Хачу цябе засячы.

Каза: Пеця- певень, певунок, не сячы мяне, браток,

Больш не буду я маніць, я хачу ў сяброўстве жыць.

(Гучыць вясёлая песня. Усе скачуць.)


Гульня “Размаўляем па-беларуску”

Вядучы: А зараз нашы каманды паспрабуюць сябе ў інтэлектуальнай гульні “Размаўляем па-беларуску”. У спаборніцтве прымуць ўдзел 2 каманды: каманда “Батлейка” і каманда “Верасы”.

Давайце паслухаем, чаму менавіта такія назвы выбралі сабе нашы каманды. Слухаем вас, каманда “Батлейка”.

Батлейка – гэта від лялечнага тэатра з рухомымі лялькамі на палачках і жывымі артыстамі. Батлеечнікі вандравалі па свеце. На іх канцэртах можна было смяяцца, плакаць, радавацца. Гэты тэатр карыстаўся вялікім поспехам. Мы назвалі так сваю каманду ў надзеі на тое, што сённяшняя гульня нам таксама прынясе поспех.

Слухаем вас, каманда “Верасы”.

Першы месяц восені беларусы назвалі верасень, таму што ў гэты час пачынае квітнець верас, здзіўляючы нас сваім стракатым колерам і непаўторнам водарам. Гэту расліну не маглі не заўважыць паэты і пісьменнікі, апісваючы яе ў сваіх творах. Мы так вырашылі назваць сваю каманду, спадзеючыся на тое, што яна не аставіць раўнадушнымі нашых балельшчыкаў і гледачоў.

Вядучы: За ходам гульні будзе сачыць журы:

1. (Прадстаўляюць члена журы.)

2. (Прадстаўляюць члена журы.)

3. А каб спрэчныя моманты не завялі нас у моўны тупік, за ходам гульні будзе сачыць наш эксперт: выкладчык беларускай мовы і літаратуры... Давайце паслухаем яе. (Слова эксперту)

1 конкурс “Прыгадваем”. У гэтым конкурсе вам трэба прыгадаць прадмет, які будзе з’яўляцца на слайдзе і назваць яго па-беларуску. Першай магчымасць даць адказ атрымае каманда, якая хутчэй зазвоніць у званочак. За станоўчы адказ каманда зарабляе 2 балы.

(акуляры, вясёлка, шкарпэткі, ланцуг,цвікі, цэгла, яблык, лялька)


2 конкурс “Перакладаем”. У гэтым конкурсе ігрок адной каманды процістае іграку другой каманды. Вам трэба перакласці з рускай мовы слова, словазлучэнне і сказ. Таксама першым будзе адказваць ігрок, які першы падасць знак. За кожны правільны адказ вы атрымліваеце 2 балы.

  1. тетрадь (сшытак)

ответ у доски (адказ каля дошкі)

Благодарю вас за внимание. ( Дзякуй вам за ўвагу.)

  1. дневник (дзённік)

большое спасибо (вялікі дзякуй)

Сколько это стоит? (Колькі гэта каштуе?)

  1. лента (стужка)

отличное поведение (выдатныя паводзіны)

Простите меня за опоздание. (Прабачце (даруйце, выбачайце) мне за спазненне.)


3 конкурс “Тлумачым”. Вам трэба растлумачыць сэнс рэдкаўжывальных слоў . На абмеркаванне вам даецца 20 секунд. У гэтым вам дапамогуць вашы дзеці. Першай пачынае каманда, у якой на рахунку больш балаў. Калі каманду часова спаткае няўдача, права адказаць даецца другой камандзе. Увага на экран.

Зімнік

а) дарога, па якой ездзяць толькі зімой;

б) доўгі зімні вечар;

в) доўгі цёплы кажух.


Шыба

а) снарад у выглядзе шара;

б) той, хто хутка ходзіць;

в) шкло ў аконнай раме.


Лузан

а) тканіна з дробным рубчыкам;

б) арэх, які сам вылузнуўся з шалупіння;

в) голае, чыстае месца.


Сцірта –

а) вежа з сігнальнымі агнямі на вадаёме;

б) скарбонка для цвікоў;

в) вялікі стог сена, саломы.


Верашчака

а) непаседлівае, крыклівае дзіця;

б) начная балотная птушка;

в) рэдкая страва з мясам.


Бізун

а) верхняя бакавая планка ў возе;

б) раменная плётка з кароткай ручкай (Не гані каня бізуном, а гані аўсом. – Прыказка);

в) палка, на якую прывязваюць венік.


4 конкурс “Ужываем”. За гэта заданне можна атрымаць 9 балаў. Зараз мы будзем спрабаваць ўжываць фразеалагізмы, але папярэдне даведаемся, што ён абазначае. З 6 канвертаў, якія вы бачыце на экране, вы павінны выбраць 1. Прачытайце свой фразеалагізм. За 30 секунд вам трэба:

  1. растлумачыць сэнс гэтага фразеалагізма;

  2. прыдумаць з ім сказ;

  3. назваць адпаведнік з рускай або беларускай мовы.

Абое рабое – вельмі падобныя (два сапога пара; адным мірам мазаныя).

Выраз з’яўляецца фрагментам рыфмаванага выслоўя абое рабое, паеў воўк абое, у якім першапачаткова мелася на ўвазе маладыя істоты. Гэты фразеалагізм з’яўляецца агульным як для беларускай, так і ўкраінскай моў.)

Раздушыце інквізітараў – усё адно, папоў ці ксяндзоў. Абое рабое.” - чытаем у У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім


Як у ваду глядзеў – угадаў, нібы прадбачыў (накаркаў).

Усходнеславянскае выслоўе звязана з былой верай у чараўніцтва, калі варажбітка, паглядаючы ў пасудзіну з вадой, “угадвала”, што было ў чыімсьці жыцці раней, і прарочыла будучы лёс. Раней гэты фразеалагізм меў больш поўную форму як у жывую ваду глядзеў, а затым вызваліўся ад сэнсаўтваральнага кампанента.

І во такі спаўняецца маё прароцтва – як у жывую ваду глядзела!”

(А.Карпюк “Вершалінскі рай”).


Наламаць дроў–нарабіць памылак, зрабіць абы-як (хотели как лучше, а получилось, как всегда).

Запазычаны з рускай мовы, а дакладней з данскіх гаворак. Рэальнымі бытавымі ўмовамі з’яўляецца тое, што на Доне ёсць свабоднае спалучэнне наламаць дроў. Там, як і ў некаторых мясцінах Беларусі, дровамі называюць галлё, ламачча, і яго на падворку, перад тым, як паліць ў печы, не сякуць, а ламаюць на калене. Зразумела, ламаюць няроўна, абы-як. Гэта і стала падставай для ўзнікнення дадзенага фразеалагізма.

Табе трэба паехаць к Буйкевічу, разабрацца там і… Толькі не наламі дроў” (А.Макаёнак “Лявоніха на арбіце”).

Костачкі перамыць – абгаварыць кагосьці ( копаться в грязном белье ).

Узнікненне гэтага фразеалагізма звязана са старажытнаславянскім абрадам паўторнага пахавання. Звычайна праз тры гады пасля першага пахавання магіла раскопвалася: трэба было праверыць, ці не быў нябожчык звязаны пры жыцці з ведзьмакамі. Пярэваратнямі. І, калі гэта так, зняць з яго закляцце і ачысціць ад грахоў. Перад тым. Як зноў закапаць нябожчыка, яго родзічы і сваякі перабіралі косці, перамывалі іх вадой ці віном. Пры перамыванні костачак не абыходзіліся без ацэнкі нябожчыка, яго характару, паводзін, г. зн. абгаворвання.

(“Ніна пацягвала з кубка чай. А Яроціха, усеўшыся з нагамі на табурэтцы і Ўпёршыся локцямі ў столік, не пераставала гаварыць. І ўсй пра тое самае: пра школьных сарок, як яны Нініны костачкі перамываюць” – М. Лобан “Гарадок Устронь”).


На край свету - вельмі далёка (к чёрту на кулички, куды вочы глядзяць).

Выраз паходзіць са свабоднага словазлучэння, якое мела канкрэтны сэнс. Зямля, як даўней лічылі, - плоскі чатырохвугольнік з дахам-небам, а край свету – месца, дзе неба сходзіцца з зямлёй. (“Ці ж не бачыць яна. Што не любіць Васіль Маню!Пазваць, пайсці з ім хоць на край свету, к шчасцю свайму!..! – І.Мележ “Подых навальніцы)


Вадзіць за нос – абяцаць што-небудзь і не выконваць (втирать очки, пускать туман у вочы).

Мяркуюць, што узнікненне гэтага фразеалагізма звязана з даўнім звычаем нашых продкаў, калі вадзіль мядзведзя напаказ у людныя месцы. Для гэтага яму прасоўвалі ў нос кальцо ланцуга. Мядзведзь, спадзеючыся на падачкі і не заўсёды атрымліваючы іх ды скоса пазіраючы на палку ў руках гаспадара, мусіў рабіць розныя фокусы. (“Рытвінскага вельмі злавала думка, што нейкі хлапчук колькі часу вадзіў яго за нос” – С.Баранавых “Калі ўзыходзіла сонца”).


Слова эксперта


5 конкурс “Цытуем”.Задача гэтага конкурса простая – працягнуць фразу і атрымаць свае лідарскія балы. За гэта заданне можна таксама атрымаць 9 балаў.

Вам трэба:

  • працягнуць фразу;

  • назваць твор;

  • згадаць аўтара ў паэтычных радках.

Калі не атрымліваецца, зарабіць балы можа сапернік.


  1. Зорка Венера

Зорка Венера ўзышла над зямлёю,

Светлыя згадкі з сабой прывяла…

Помніш, калі я спаткаўся з табою,

(Зорка Венера ўзышла) М.Багдановіч


  1. На рэчцы зімой

Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому,

Кліча яго рэчка, цягнуць санкі з дому.

-Мамачка, галубка, - просіць сын так міла,

(Можа б ты на рэчку пагуляць пусціла) Я.Колас


  1. Цячэ вада ў ярок”

  2. Спадчына


Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына.

Паміж сваіх і чужакоў

(Яна мне ласкай матчынай.) Я.Купала


  1. Трэба дома бываць часцей…

Трэба дома бываць часцей,

Трэба дома бываць не госцем,

Каб душою не ачарсцвець,

(Каб не страціць святое штосьці) Р.Барадулін


  1. Вы шуміце, шуміце нада мною бярозы”

Вядучы: Ну вось і закончыўся наш конкурс. Журы падлічвае вашы балы. Але ці ж сума набраных балаў была прычынай нашай сустрэчы? Галоўнае, што вы цікавіцеся сваім родным. Я жадаю вам, каб у вас часцей узнікала жаданне размаўляць на роднай мове.








-80%
Курсы повышения квалификации

Продуктивность учебной деятельности младших школьников общеобразовательного учреждения в рамках реализации ФГОС НОО

Продолжительность 72 часа
Документ: Удостоверение о повышении квалификации
4000 руб.
800 руб.
Подробнее
Скачать разработку
Сохранить у себя:
Інтэлектуальная гульня “Размаўляем па-беларуску” (35.73 KB)

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт