Меню
Разработки
Разработки  /  Физика  /  Уроки  /  7 класс  /  Урок физики на тему: "Атмосферное давление"

Урок физики на тему: "Атмосферное давление"

Материал на белорусском языке. На уроке учащиеся познакомятся с данной темой, узнают в каких единицах оно измеряется и докажут то, что оно реально существует.
10.04.2015

Описание разработки

Материал на белорусском языке.

Мэта: атрыманне ведаў аб прыродзе атмасфернага ціску.

Задачы:

К канцу ўрока вучні будуць ведаць:

паняцце “атмасферны ціск”;

умець:

даказаць на вопытах існаванне атмасфернага ціску.

садзейнічаць развіццю памяці, мыслення, навыкаў даследчай працы праз практычныя і самастойныя заданні, якія будуць на ўроку;

ствараць умовы для павышэння матывацыі да вывучэння прадмета праз прымяненне інфармацыйных тэхналогій, практычных вопытаў;

спрыяць выхаванню ўменняў працаваць у парах;

Задачы на мове вучняў:

            Ведаць:

- паняцце “атмасферны ціск”;

як і ў якіх адзінках вымяраецца атмасферны ціск;

які атмасферны ціск лічыцца нармальным;

паказаць, што атмасферны ціск сапраўды існуе.

Ход урока:

Арганізацыйны этап. Псіхалагічны настрой.

Добры дзень! Я рады вас вітаць на чарговым уроку фізікі. Пачаць свой урок хацеў бы са слоў Альберта Эйнштэйна:

Адчуванне таямніцы – найбольш прыгожае з вядомых нам перажыванняў. Менавіта гэта пачуццё стаіць на пачатку сапраўднай навукі.

Альберт Эйнштэйн

 Як вы разумееце гэтыя словы?

Спадзяюся, што на сённяшнім уроку вы раскрыеце адну з таямніц фізікі.

Сёння наш урок мы пачнём з праверкі раней вывучанага матэрыялу, затым пазнаёмімся з новай тэмай. Я жадаю вам поспехаў.

Урок физики на тему: Атмосферное давление

Актуалізацыя ведаў.

Пра што вы даведаліся, вывучаючы тэму “Ціск”?

Што вы ведаеце пра сазлучаныя сасуды? Прывядзіце прыклады.

Зараз мы праверым атрыманыя вамі веды. Для гэтага выканаем тэст у сваіх сшытках.

Запісаць дату

 Вам неабходна насупраць адказу паставіць + (так, згодзен) , або – (не, не згодзен) .

Узаемаправерка

Цяпер памяняйцеся сшыткамі з суседам па парце і праверце адзін аднаго, зверыўшы адказы з ключом на дошцы. Адзнакі пастаўце алоўкам.

Падрыхтоўка да ўспрымання новай тэмы.

Вы ведаеце, што атмасфера Зямлі – газавая абалонка, у якую ўваходзяць азот, кісларод, вуглякіслы газ, вадзяная пара і іншыя газы.

Усякі газ, калі ён знаходзіцца ў пасудзіне, утварае ціск на сценкі пасудзіны, паколькі малекулы газа няспынна бамбардзіруюць гэтыя сценкі.

А ці ўтварае ціск атмасфера Зямлі? Чым абумоўлены гэты ціск?

Пастаноўка задач.

 Для таго, каб больш дасканала разабрацца з гэтым пытаннем, сёння на ўроку вы пазнаеміцеся з вельмі цікавай тэмай “Атмасферны ціск”.

(Запісаць у сшытак)

Якія задачы вы можаце паставіць перад сабой? (Абагуліць задачы)

Я паспрабаваў прадугледзець вашы задачы і вось яны (на экране задачы) .

Спадзяюся, што вы на працягу ўрока дасягнеце пастаўленых задач.

Новая тэма.

Атмасфера ўтрымліваецца сілай цяжару, што дзейнічае з боку Зямлі. У выніку дзеяння гэтай сілы верхнія слаі атмасферы ціснуць на ніжнія. Таму ніжні слой з, яўляецца найбольш сціснутым. Ціск аднаго слоя атмасферы на другі паводле закона Паскаля перадаецца па ўсім напрамкам і дзейнічае на любое цела: на будынкі, на расліны, на людзей! Гэты ціск называюць атмасферным.

Такі ціск можна разлічыць тэарэтычна. Атмасферны ціск аказваецца роўным прыкладна 100 000 Н/м3. Інакш кажучы, на кожны квадратны сантыметр нашага цела дзейнічае сіла 10 Н, а на ўсю плошчу паверхні цела (прымем яе за 1 м2) сіла 100 000 Н.

Як вы думаеце, гэта многа? (гэта роўна вазе дзесяцітоннага МАЗа!)

Як жа мы жывём пад такім гіганцкім ціскам?

Падобна да глыбакаводных рыб, мы проста не заўважаем гэтай гігінцкай сціскаючай сілы, паколькі яна кампенсуецца роўнай ёй расшыраючай сілай, ствараемай ціскам паветра, якое ёсць унутры нас, яно растворана нават у нашай крыві.

Пра гісторыю адкрыцця атмасфернага ціску нам раскажа падрыхтаваны вучань. Усе астатнія ўважліва слухаюць, а затым адкажуць на пытанні:

 Хто праводзіў доследы па вымярэнню атмасфернага ціску? (Тарычэлі) .

Які галоўны вывад зрабіў вучоны ў выніку эксперыменту?

Весь материал – смотрите документ.

Содержимое разработки


Тэма: “Атмасферны ціск”

Мэта: атрыманне ведаў аб прыродзе атмасфернага ціску.

Задачы:

К канцу ўрока вучні будуць ведаць:

  • паняцце “атмасферны ціск”;

умець:

  • даказаць на вопытах існаванне атмасфернага ціску.

  • садзейнічаць развіццю памяці, мыслення, навыкаў даследчай працы праз практычныя і самастойныя заданні, якія будуць на ўроку;

  • ствараць умовы для павышэння матывацыі да вывучэння прадмета праз прымяненне інфармацыйных тэхналогій, практычных вопытаў;

  • спрыяць выхаванню ўменняў працаваць у парах;


Задачы на мове вучняў:

Ведаць:

- паняцце “атмасферны ціск”;

  • як і ў якіх адзінках вымяраецца атмасферны ціск;

  • які атмасферны ціск лічыцца нармальным;

  • паказаць, што атмасферны ціск сапраўды існуе.


Ход урока:


  1. Арганізацыйны этап. Псіхалагічны настрой.

  • Добры дзень! Я рады вас вітаць на чарговым уроку фізікі. Пачаць свой урок хацеў бы са слоў Альберта Эйнштэйна:

Адчуванне таямніцы – найбольш прыгожае з вядомых нам перажыванняў. Менавіта гэта пачуццё стаіць на пачатку сапраўднай навукі.

Альберт Эйнштэйн

  • Як вы разумееце гэтыя словы?

  • Спадзяюся, што на сённяшнім уроку вы раскрыеце адну з таямніц фізікі.

  • Сёння наш урок мы пачнём з праверкі раней вывучанага матэрыялу, затым пазнаёмімся з новай тэмай. Я жадаю вам поспехаў.

  1. Актуалізацыя ведаў.

  • Пра што вы даведаліся, вывучаючы тэму “Ціск”?

  • Што вы ведаеце пра сазлучаныя сасуды? Прывядзіце прыклады.

  • Зараз мы праверым атрыманыя вамі веды. Для гэтага выканаем тэст у сваіх сшытках.

Запісаць дату

  • Вам неабходна насупраць адказу паставіць + (так, згодзен), або – (не, не згодзен).

Узаемаправерка

Цяпер памяняйцеся сшыткамі з суседам па парце і праверце адзін аднаго, зверыўшы адказы з ключом на дошцы. Адзнакі пастаўце алоўкам.

  1. Падрыхтоўка да ўспрымання новай тэмы.

  • Вы ведаеце, што атмасфера Зямлі – газавая абалонка, у якую ўваходзяць азот, кісларод, вуглякіслы газ, вадзяная пара і іншыя газы.

Усякі газ, калі ён знаходзіцца ў пасудзіне, утварае ціск на сценкі пасудзіны, паколькі малекулы газа няспынна бамбардзіруюць гэтыя сценкі.

  • А ці ўтварае ціск атмасфера Зямлі? Чым абумоўлены гэты ціск?


  1. Пастаноўка задач.

  • Для таго, каб больш дасканала разабрацца з гэтым пытаннем, сёння на ўроку вы пазнаеміцеся з вельмі цікавай тэмай “Атмасферны ціск”.

(Запісаць у сшытак)

  • Якія задачы вы можаце паставіць перад сабой? (Абагуліць задачы)

  • Я паспрабаваў прадугледзець вашы задачы і вось яны (на экране задачы).

  • Спадзяюся, што вы на працягу ўрока дасягнеце пастаўленых задач.

  1. Новая тэма.

  • Атмасфера ўтрымліваецца сілай цяжару, што дзейнічае з боку Зямлі. У выніку дзеяння гэтай сілы верхнія слаі атмасферы ціснуць на ніжнія. Таму ніжні слой з,яўляецца найбольш сціснутым. Ціск аднаго слоя атмасферы на другі паводле закона Паскаля перадаецца па ўсім напрамкам і дзейнічае на любое цела: на будынкі, на расліны, на людзей! Гэты ціск называюць атмасферным.

  • Такі ціск можна разлічыць тэарэтычна. Атмасферны ціск аказваецца роўным прыкладна 100 000 Н/м3. Інакш кажучы, на кожны квадратны сантыметр нашага цела дзейнічае сіла 10 Н, а на ўсю плошчу паверхні цела (прымем яе за 1 м2) сіла 100 000 Н.

  • Як вы думаеце, гэта многа? (гэта роўна вазе дзесяцітоннага МАЗа!)

  • Як жа мы жывём пад такім гіганцкім ціскам?

Падобна да глыбакаводных рыб, мы проста не заўважаем гэтай гігінцкай сціскаючай сілы, паколькі яна кампенсуецца роўнай ёй расшыраючай сілай, ствараемай ціскам паветра, якое ёсць унутры нас, яно растворана нават у нашай крыві.

  • Пра гісторыю адкрыцця атмасфернага ціску нам раскажа падрыхтаваны вучань. Усе астатнія ўважліва слухаюць, а затым адкажуць на пытанні:

  1. Хто праводзіў доследы па вымярэнню атмасфернага ціску? (Тарычэлі).

  2. Які галоўны вывад зрабіў вучоны ў выніку эксперыменту?


Гісторыя адкрыцця атмасфернай з'явы


Да сярэдзіны XVII стагоддзя лічылася бяспрэчным сцверджанне старажытнагрэчаскага вучонага Арыстоцеля аб тым, што вада падымаецца за поршнем помпы таму, што "прырода не церпіць пустэчы". Аднак пры пабудаванні фантанаў у Фларэнцыі выявілася, што вада, якая падымалася помпамі не жадае паднімацца вышэй 34 футаў (10,3 м). Здзіўленыя будаўнікі звярнуліся за дапамогай да састарэлага Галілея, які пажартаваў, што, верагодна, прырода перастае баяцца пустэчы на вышыні больш 34 футаў, але ўсё ж прапанаваў разабрацца ў гэтым сваім вучням – Тарычэлі і Вівіані.

Цяжка сказаць, хто першым здагадаўся, што вышыня пад,ёму вадкасці за поршнем помпы павінна быць тым менш, чым больш яе шчыльнасць. У лабараторыі дослед праводзіўся не з вадой, а з ртуццю, бо ртуць у 13 разоў шчыльней вады, значыць вышыня яе пад,ёму за поршнем будзе ў 13 разоў ніжэй. Яна будзе роўная прыкладна 0,76 м.

Тарычэлі ўзяў метровую шкляную трубку, запаяную з аднаго боку і запоўненую ртуццю. Верхні канец трубкі закрываўся, трубка пераварочвалася і апускалася ў шырокую пасудзіну з ртуццю, пасля чаго канец трубкі адкрываўся. У трубцы заставаўся слуп ртуці вышынёй Н каля 76 см (760 мм). (НА ЭКРАНЕ ПАКАЗВАЕЦЦА ВІДЭА 4.2)

Асэнсоўваючы вынікі эксперыменту, Тарычэлі робіць вывады: прастора над ртуццю ў трубцы пустая, а ртуць не выліваецца з трубкі назад у пасудзіну таму, што атмасфернае паветра давіць на паверхню ртуці ў пасудзіне. З гэтага вынікала, што паветра мае вагу. Гэтае сцверджанне здавалася настолькі неверагодным, што не адразу было прынята навукоўцамі таго часу.

  1. Хто праводзіў доследы па вымярэнню атмасфернага ціску? (Тарычэлі).

  2. Які галоўны вывад зрабіў вучоны ў выніку эксперыменту?


  • Дык што ж утрымлівала ад выцякання ртуць, якая засталася ў трубцы?

(Шырокая пасудзіна і трубка- гэта, па сутнасці, сазлучаныя сасуды. Над ртуццю ў трубцы паветра няма. На ртуць у шырокай пасудзіне дзейнічае атмасферны ціск, які вадкая ртуць перадае па ўсіх напрамках- уверх. Сіла гэтага ціску і падтрымлівае ртутны слуп.)

  • Давайце яшчэ крыху паслухаем пра вопыты Тарычэлі. (НА ЭКРАНЕ ПАКАЗВАЕЦЦА ВІДЭА)

  • Ад чаго залежыць ціск?

  • Успомніце, у якіх адзінках вымяраецца ціск? (Па)

  • А ў якіх адзінках вымяраецца атмасферны ціск? (Па)

  • Вельмі часта яго вымяраюць не ў міжнародных адзінках, а ў міліметрах ртутнага слупа.

р 1 мм рт.сл. = gρh= 9,8 Н/кг · 13600 кг/м3 · 0,001 м ≈ 133 Па

(Запісаць у сшытак)

  • Па дамоўленасці, атмасферны ціск лічаць нармальным, калі ён роўны ціску слупа ртуці вышынёй h= 760 мм пры тэмпературы t= 20 °C. Такі ціск называюць адна нармальная, або фізічная, атмасфера (скарочана 1 атм)

1 атм= 760 мм рт. сл. = 101 325 Па ≈ 100 кПа

(Запісаць у сшытак)


Фізхвілінка

  • Для таго, каб даведацца, як выявіць атмасферны ціск, правядзём некалькі доследаў.

Праца ў групах

  • Падзяліцеся на 3 групы. Кожная група атрымае заданне, якое неабходна выканаць і зрабіць вывад. Адказы запішыце ў сшыткі. На працу вам адводзіцца 5 мінут. Не забывайце аб правілах работы ў групах.

1 група

Наліць у шклянку ваду, накрыць яе паперай, прыціснуць да шклянкі, перавярнуць шклянку накрытай паперай уніз дном. Растлумачыць, чаму вада не выліваецца з шклянкі.


2 група

Накрыйце бутэльку з вадой талеркай і перавярніце яе, паставіўшы горлышкам на талерку. Чаму вада не выліваецца?


3 група


Апусціце шкляную трубку ў шклянку з вадой. верхні канец трубкі шчыльна закрыйце пальцам і выміце яе з вады. Чаму вада не выліваецца з трубкі?




  • Такіх доследаў, у якіх выяўляецца дзеянне атмасфернага ціску, шмат.

Праводзіўся нават дослед- спектакль, у якім удзельнічалі амаль усе жыхары горада і 16 коней. З прасторы паміж двума аднолькавымі меднымі паўшар,ямі было выпампавана паветра. Для разрыву паўшар,яў спатрэбілася 8 пар самых моцных коней. Разрыў суправаджаўся моцным воплескам, падобным да гуку стрэлу. Дослед быў праведзены ў нямецкім горадзе Магдэбургу вучоным Ота фон Герыке. Гэтыя паўшар,і называюць магдэбургскімі.

  • Цяпер мы з вамі самі паспрабуем правесці гэты дослед у класе.

Правядзенне доследу

  1. Вынік. Рэфлексія.

  • Сёння мы прайшлі шляхам вялікіх адкрыццяў. Успомнім задачы, якія ставілі ў пачатку ўрока.

  • Ці ўдалося нам іх дасягнуць?

  • Што новага вы даведаліся?

  • Што ў вас выклікала цяжкасці?

  • Наш урок заканчваецца. У той атмасферы, у якой мы сёння працавалі, кожны з вас пачуваўся па- рознаму. І цяпер мне б хацелася, каб вы ацанілі, наколькі ўнутрана камфортна адчуваў сябе на гэтым уроку кожны з вас. Каму было камфортна ўстаньце і папляскайце ў далоні. Хто адчуваў сябе не вельмі камфортна- сядзіце.

  • Сёння на ўроку добра працавалі… (паставіць некаторым вучням адзнакі).

  1. Дамашняе заданне.

§ 34, дадатковае заданне (выканаць дослед: на талерку пакладзіце манету і налійце вады так, каб яна яе пакрывала. На стале маецца шклянка і свечка. Як выняць манету з вады, не замачыўшы рук?)

  • Мне было прыемна з вамі працаваць. Урок закончаны. Да сустрэчы!


6


-80%
Курсы профессиональной переподготовке

Филолог

Продолжительность 300 или 600 часов
Документ: Диплом о профессиональной переподготовке
13800 руб.
от 2760 руб.
Подробнее
Скачать разработку
Сохранить у себя:
Урок физики на тему: "Атмосферное давление" (31.6 КB)

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт