Материал на белорусском языке.
Мэта:
забяспечыць засваенне вучнямі прадметнага зместу тэмы “Чарцяжы зборачных адзінак. Чытанне зборачных чарцяжоў”:
Садзейнічаць фарміраванню ў вучняў цікавасці да вывучаемай тэмы;
садзейнічаць ўсведамленню алгарытму чытання зборачных чарцяжоў;
садзейнічаць у развіцці ў навучэнцаў прасторавага ўяўлення і прасторавага мыслення;
садзейнічаць удасканальванню навыкаў калектыўнай працы пры франтальнай рабоце ў класе;
выхоўваць акуратнасць ў рабоце.
Ход урока.
І. Уводна-матывацыйны этап.
Добры дзень, паважаныя вучні !
Сёння мы працягваем вывучэнне раздзела “Чарцяжы зборачных адзінак ”.
ІІ. Падрыхтоўка да актыўнай вучэбнай дзейнасці.
Сёння на ўроку мы вывучым практычна значную тэму школьнага курсу «Чарчэнне». Пасля заканчэння вывучэння гэтай тэмы, вам трэба будзе выканаць вялікую работу. Назавём яе Праектам.
Такім чынам, тэма нашага ўрока “Чарцяжы зборачных адзінак. Чытанне зборачных чарцяжоў”
Але перад тым як перайсці да вывучэння новага матэрыялу, давайце ўспомнім ужо вывучаны.
ІІІ. Актуалізацыя і фіксацыя цяжкасцей у дзейнасці.
Дадатак 1 (вучні 10-15 хвілін адказваюць на пытанні ў пісьмовай форме на картках зробленых настаўнікам, выконваюць тэсты ў тэставай праграме ЕasyQuizzy і праз блог настаўніка з выкарыстаннем сэрвісаў WEB 2.0 BankTestov.RU).
ІV. Стварэнне праблемнай сітуацыі.
Тэма нашага ўрока “Чарцяжы зборачных адзінак. Чытанне зборачных чарцяжоў”
Давайце разам паспрабуем вызначыць мэты ўрока:
Павінны даведацца:
аб прызначэнні і змесце чарцяжоў зборачных адзінак;
аб паслядоўнасці чытання зборачных чарцяжоў.
Павінны навучыцца:
чытаць зборачныя чарцяжы ў пэўнай паслядоўнасці;
ужываць графічныя веды пры вырашэнні практычных задач з творчым зместам.
Весь материал - в архиве.