Аддзел адукацыі Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта
ДУА “ДОЦІШСКАЯ БАЗАВАЯ ШКОЛА»
План-канспект урока па прадмету
“Гісторыя Беларусі”
у 6 класе
Тэма: Першабытныя жывёлаводы і земляробы ў бронзавым і жалезным вяках
Урок падрыхтавала і правяла
педагог другой
кваліфікацыйнай катэгорыі
Русялевіч Алена Раманаўна
2012г
1
Мэта: высветліць этнічныя, сацыяльна-эканамічныя, гаспадарчыя змены, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў бронзавым і жалезным вяках.
Задачы: - характарызаваць працэс пераходу ад прысвойвальнай да вытворчай гаспадаркі;
зразумець шляхі паходжання земляробства і жывёлагадоўлі і асаблівасці іх з’яўлення на тэрыторыі Беларусі;
засвоіць паняцці індаеўрапейцы, балты, славяне, германцы, жывёлагадоўля, земляробства, падсечна-агнявое, матычнае, ворнае земляробства, барана-сукаватка, рала, вытворчая гаспадарка;
Тып урока: камбінаваны
Тэхналогія: інфармацыйна-камунікатыўная, элементы праблемнага навучання
Забеспячэнне: контурныя карты і атласы па гісторыі Беларусі для 6 класа, прэзентацыя, вучэбная насценная карта “Старажытнае земляробства і жывёлагадоўля”, рознакаляровыя фішкі, наборы літар для састаўлення слоў жывёлаводы і земляробы, паняцці для састаўлення лагічных ланцужкоў, тлумачальныя слоўнікі, карткі з заданнямі для груп, мультымедыйны комплекс, ЭСН “Гісторыя Беларусі са старажытнейшых часоў да сярэдзіны XVI ст.”
ХОД УРОКА
Арганізацыйна-матывацыйны этап.
(Вучні сядзяць у адвольных групах (2 гр.). Перад пачаткам урока вучням раздаю рознакаляровыя фішкі ў адпаведнасці з узроўнем ведаў).
Настаўнік: Добры дзень, паважаныя вучні. Я рада вітаць вас на чарговым уроку гісторыі Беларусі. Сёння, як заўсёды, мы пачнём з праверкі дамашняга
задання, затым пазнаёмімся з новай тэмай. Я жадаю вам поспехаў. Помніце, што ў канцы працы самыя актыўныя з вас атрымаюць адзнакі за работу на ўроку, а
2
для таго каб яны былі высокімі, пажадайце адзін аднаму цудоўнага настрою, усміхніцеся, і , вядома, дапамагайце адзін аднаму.
Праверка дамашняга задання
(Правяраем пр.3 “Супольнасці людзей каменнага веку”)
І вучань – выконвае тэст на кампьютары (ЭСН “Гісторыя Беларусі са старажытнейшых часоў да сярэдзіны XVI ст.”, раздзел “Тэсты” 6 клас)
ІІ вучань - выконвае тэст у сшытку (Дадатак 1.)
ІІІ вучань – пісьмова скласці 5 пытанняў па дамашняму параграфу
ІV вучань – адказвае вусна на пытанне: назавіце і ахарактарызуйце асноўныя рысы, уласцівыя племені.
(Выстаўленне адзнак вучням)
Уступная гутарка
Настаўнік. Малайцы, вы добра справіліся з дамашнім заданнем. За гэта я прапаную вам невялікі конкурс. Кожная група атрымлівае набор літар, з якіх павінна скласці слова. На выкананне задання даю вам 1 хвіліну. Працуем.
(Вучні састаўляюць словы)
Настаўнік. Якія словы ў вас атрымаліся?
Вучні. І група – жывёлаводы, ІІ група – земляробы.
Настаўнік. Што абазначаюць гэтыя словы?
Вучні. Жывёлаводы – людзі, якія займаюцца жывёлагадоўляй; земляробы – людзі, якія займаюцца земляробствам.
Настаўнік (праз пытанні падводзіць вучняў да праблемнай сітуацыі)
Ці знаёмы вам гэтыя заняткі?
Калі яны з’явіліся ў першабытным грамадстве?
А хто займаўся жывёлагадоўляй, хто – земляробствам?
Якія расліны вырошчвалі, якіх жывёл разводзілі?
Я прапаную вам сёння на ўроку знайсці адказы на гэтыя пытанні.
Аб’яўленне тэмы і вызначэнне мэтаў урока (сумесна з вучнямі).
Тэма запісана на дошцы.
Настаўнік. Сёння мы будзем працаваць па наступнаму плану (запісаны на дошцы). Давайце з ім азнаёмімся. (вучні зачытваюць)
3
План
1. Пранікненне індаеўрапейцаў на тэрыторыю Беларусі.
2. Распаўсюджанне жывёлагадоўлі.
3. Першыя земляробы.
4. Пераход да вытворчай гаспадаркі.
Падрыхтоўка да засваення новага матэрыяла (або Актуалізацыя ведаў)
Настаўнік. Успомніце, якія заняткі першабытных людзей вам ужо вядомы?
Вучні. Збіральніцтва, паляванне, рыбалоўства, бортніцтва, лоўля птушак.
Настаўнік. Як называецца такі від гаспадаркі?
Вучні. Прысвойвальная гаспадарка.
Настаўнік. У які перыяд старажытнага часу яна існавала?
Вучні. У каменным веку.
Настаўнік. Чаму век называецца каменным?
Вучні. Прылады працы рабілі з камня.
Новая тэма
Настаўнік. Малайцы, пачынаем вывучаць новую тэму. Першы пункт нашага плана “Пранікненне індаеўрапейцаў на тэрыторыю Беларусі”.
Пранікненне індаеўрапейцаў на тэрыторыю Беларусі .
Настаўнік. (напамінае праблемнае пытанне) Так хто ж і калі прынёс на тэрыторыю Беларусі жывёлагадоўлю?
На гэтае пытанне вы знойдзеце адказ, калі прачытаеце першы абзац першага пункта параграфа 4 (чытаюць і адказваюць на пытанне).
Вучні. Індаеўрапейцы, 3-1,5 тыс. гадоў да н.э.
Настаўнік. Хто такія індаеўрапейцы? З імі нас пазнаёміць … (паведамленне падрыхтаванага вучня пра індаеўрапейцаў).
Настаўнік. Ітак, індаеўрапейцы прыйшлі да нас з Малой Азіі. Давайце паглядзім на карту “Рассяленне індаеўрапейцаў” у атласах і на слайдзе (слайд 1). Адзначце гэту тэрыторыю на вашых контурных картах.
(Вучні працуюць з контурнымі картамі)
4
Настаўнік. Калі індаеўрапейцы прыкладна 2,5 тыс. г. да н.э. прыйшлі на тэрыторыю сучаснай Беларусі, Украіны, Прыбалтыкі, Цэнтральнай Еўропы, яны змяшаліся з мясцовым насельніцтвам, у выніку чаго сфарміраваліся новыя групы людзей. А якія гэта групы, вы даведаецеся, калі прачытаеце ІІ абзац першага пункта, пася чаго запоўніце вось гэту схему.
(Вучні чытаюць, адказваюць на пытанне, запаўняюць схему ў сшытку)
(слайд 2)
Настаўнік. Якія адказы ў вас атрымаліся? (праверка запаўнення схем) (слайд 3)
5
ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА
Настаўнік. Вы адпачылі, і мы пераходзім да наступнага пункта нашага плана Вучні. Зачытваюць
Распаўсюджанне жывёлагадоўлі
Настаўнік. Старажытныя людзі часта і падоўгу галадалі. У першую чаргу з голаду паміралі дзеці і старыя. Таму людзі імкнуліся знайсці сабе больш устойлівыя крыніцы здабывання ежы. Гэта паслужыла першай прычынай з’яўлення жывёлагадоўлі.
Другая прычыны – з’яўленне індаеўрапейцаў, так як яны былі жывёлаводамі і сталі прыкладам для нашых продкаў.
(слайд 4)
Настаўнік. Першымі прыручанымі жывёламі сталі сабака, свіння, коні, буйная рагатая жывёла. (слайд 5)
Настаўнік. Як вы лічыце, на аснове якога занятка першабытных людзей узнікла жывёлагадоўля? Чаму?
Вучні. На аснове палявання. Таму што ў час палявання людзі маглі назіраць за жывёламі, вывучаць іх павадкі.
6
Настаўнік. Так. Я з вамі згодна. А яшчэ, часам, паляўнічыя прыносілі з сабой маладых звяркоў, якіх даглядалі на стаянках. Жывёлы пачыналі размнажацца ў няволі. Народжаныя на стаянках цяляты і ягнятыстанавіліся зусім
свойскія. Асабліва хутка асвойваліся ў няволі свінні. Пераход ад палявання да жывёлагадоўлі адбыўся прыкладна 3 тыс. гадоў да н.э. (слайд 6)
А цяпер з дапамогай слайда самастойна зрабіце вывад па гэтаму пункту плана.
Вучні. Жывёлагадоўля ўзнікла на аснове палявання па наступным прычынам
голад, адсутнасць пастаянных запасаў ежы
з’яўленне індаеўрапейцаў (прыкладна 3 тыс. г. д н.э.)
Першымі прыручанымі жывёламі былі сабака, свіння, конь.
Настаўнік. Малайцы. Ідзём далей.
Вучні. Зачытваюць настапны пункт плана.
Першыя земляробы
(Вучні дзеляцца на 2 рознаўзроўневыя групы і 1 пару ў адпаведнасці з колерам атрыманай фішкі. Арганізацыя работы ў групах і парах)
Настаўнік. Цяпер я прапаную вам папрацаваць у групах і парах. Вы атрымаеце заданні, адказ на якія павінны даць праз 3-4 хвіліны.
Група І (1-2 узровень, фішкі жоўтага колеру)
Знайдзіце ў тэксце падручніка і ў слоўніку тлумачэнні новых паняццяў: падсечна-агнявое земляробства, матыка, рала.
Група ІІ (3-4 узровень, фішкі зялёнага колеру)
7
Прачытайце пункт 3 пр.4 і пабудуйце два лагічныя ланцужкі з дадзеных паняццяў: матычнае земляробства, падсечна-агнявое земляробства, ворнае земляробства; матыка, барана-сукаватка, драўлянае рала. Назавіце іх.
Пара І (4-5 узровень, чырвоныя фішкі)
Прачытайце пункт 4 пр.4, вызначце і назавіце новы від гаспадаркі, у якой галоўнымі заняткамі з’яўляюцца земляробства і жывёлагадоўля.
Праверка выкананых заданняў
Група І – прадстаўнік групы зачытвае тлумачэнні паняццяў. (клас слухае)
Група ІІ – прадстаўнік групы запісвае на дошцы ланцужкі (усе вучні запісваюць у сшыткі і параўноўваюць з правільным адказам на слайдзе) (слайд 7).
Настаўнік. Вы даведаліся, што такое земляробства, яго віды, прылады працы.
Як вы лічыце, на аснове якога занятка першабытных людзей узнікла земляробства? Чаму?
Вучні. Земляробства ўзнікла на аснове збіральніцтва. (слайд 8)
8
Настаўнік. Так. Земляробства ўзнікла на аснове збіральніцтва. Вучні, якія працавалі ў пары, павінны былі прыдумаць назву новаму віду гаспадаркі. Калі ласка, які ваш адказ.
Вучні. Здабываючая,вытворчая гаспадарка.
Настаўнік. Давайце паглядзім, як жа яго назвалі гісторыкі (параўноўваюць, робяць вывад: адбыўся пераход ад прысвойвальнай да вытворчай гаспадаркі)
Настаўнік. У гэты час для вырабу прылад працы першабытныя людзі сталі выкарыстоўваць новы прыродны матэрыял - крэмень, які здабывалі ў шахтах. (слайд 9). У адрозненні ад камня, крэмень лёгка паддаваўся апрацоўцы.
Настаўнік. Гэта ўвесь матэрыял, з якім вы павінны былі пазнаёміцца на сённяшнім уроку. Дома я прапаную вам запоўніць вось такую таблічку (слайд 10). Гэта заданне 5 узроўню.
Дамашняе заданне: параграф 4, адказаць на пытанні і заданні. Па жаданню - запоўніць табліцу.
9
Абагульненне і замацаванне новага матэрыяла.
Давайце праверым, ці можаце вы адказаць на пытанні, на якія не маглі адказаць у пачатку ўрока (слайд 11)
Ці знаёмы вам гэтыя заняткі?
Калі яны з’явіліся ў першабытным грамадстве?
А хто займаўся жывёлагадоўляй, хто – земляробствам?
Якія расліны вырошчвалі, якіх жывёл разводзілі?
Рэфлексія