Беларуская літаратура
8 клас
Урок дадатковага чытання
Тэма: Яўген Хвалей “Прынцэса з тусоўкі”
Мэты:
-
Дапамагчы адчуць і зразумець трагічнасць лёсу герояў твора;
-
Спрыяць фарміраванню творчага мыслення ў аналізе паводзін і ўчынкаў герояў;
-
Садзейнічаць развіццю камунікатыўнай дзейнасці;
-
Спрыяць выхаванню суперажывання вучняў да герояў твора.
Абсталяванне:
Дыдактычны матэрыял, прэзентацыя, мастацкая літаратура з творам Яўгена Хвалея “Прынцэса тусоўкі”
Тып урока: Урок- чытацкая канферэнцыя
Эпіграф: Але, каб выбраць лепшую з дарог,
Патрэбна мудрасць працы,
Нашых сэрцаў;
Патрэбны маці, бацька, педагог.
А іх няма.
Альбо ў мізэрнай дозе.
Разлад.
Развод.
Сіроцтва ўсё часцей.
I ходзяць беспрытульна па дарозе
Мільёны нашых страчаных дзяцей...
Пімен Панчанка
Ход урока
-
Арганізацыйны момант (2 хвіліны)
-
Усім добры дзень! Я рада вас бачыць на ўроку беларускай літаратуры. Звярніце ўвагу на эпіграф на дошцы.
Чытанне эпіграфа
Але, каб выбраць лепшую з дарог,
Патрэбна мудрасць працы,
Нашых сэрцаў;
Патрэбны маці, бацька, педагог.
А іх няма.
Альбо ў мізэрнай дозе.
Разлад.
Развод.
Сіроцтва ўсё часцей.
I ходзяць беспрытульна па дарозе
Мільёны нашых страчаных дзяцей...
Пімен Панчанка
-
Паведамленне тэмы ўрока (3 хвіліны)
Словы настаўніка
-
Менавіта такімі словамі эпіграфа, я бы хацела пачаць наш з вамі ўрок чытання твора Яўгена Хвалея “Прынцэса з тусоўкі”. Пімен Панчанка ў сваім вершы-эпіграфе падкрэсліў дзве асноўныя праблемы, якія мы будзем разглядаць на нашым уроку.
-
Як вы думаеце, якія гэта праблемы, згодна са словамі Пімена Панчанкі? (выслухванне варыянтаў адказу вучняў)
-
Так. Асноўнымі праблемамі сённяшняга жыцця з’яўляюцца адносіны паміж бацькамі і дзецьмі і паводзіны ад гэтага дзяцей.
Тэма ўрока: Яўген Хвалей “Прынцэса з тусоўкі”. Праблемы адносін бацькоў і дзяцей, выхаванасці дзіцяці (вывешваюцца на дошку)
-
Работа па тэме ўрока
-
Фарміраванне асобы дзіцяці, яе выхаванасці, яе адносін да іншых людзей пачынаецца з таго, якую ролю ў жыцці гэтага дзіцяці выконваюць бацькі. Менавіта пагэтаму мы пачнем з вамі разгляд праблемы “Адносіны бацькоў і дзяцей”.
-
Для таго, каб праблема раскрывалася паслядоўна, падрыхтуйце, калі ласка, адказы на пытанні, змешчаныя на картках (самастойная праца вучняў, праца ў парах)
Картка з пытаннямі
Адносіны бацькоў і дзяцей
| Вераніка Рагозіна | Вадзім Цэхановіч | Таня Касмылёва | |||||
Маці | Бацька | Маці | Бацька | Маці | Бацька | |||
Як завуць бацькоў? |
|
|
|
|
|
| ||
Кім працуюць бацькі? |
|
|
|
|
|
| ||
Ці жывуць бацькі разам? |
|
|
| |||||
Як часта бацькі хадзілі на бацькоўскі сход у школу? |
|
|
| |||||
На якія гурткі ці секцыі запісалі сваіх дзяцей бацькі? |
|
|
| |||||
Што ведалі бацькі пра адносіны сваіх дзяцей з іншымі аднакласнікамі? |
|
|
|
Гутарка па працы вучняў
-
Давайце правядзём выснову па кожнаму герою. Якую ролю выконвалі бацькі ў жыцці Веранікі? Вадзіма? Тані(Выслухванне варыянтаў адказу вучняў, па кожным героі па 3-4 адказы вучняў)
-
Давайце паспрабуем скласці дыяграму, паставіўшы адзнакі бацькам па дзесяцібальнай сістэме, у залежнасці ад удзелу ў жыцці вучняў. (праслухванне варыянтаў, падвесці вынік да адзінай адзнакі па кожным героі)
-
Якую азнаку мы паставім маці Веранікі Рагозінай? Чаму?
-
Якую адзнаку мы паставім бацькам Вадзіма Цэхановіча? Чаму?
-
Якую адзнаку мы паставім бацькам Тані Касмылёвай? Чаму?
-
Фізкультхвілінка (2 хвіліны)
Зрабіце, калі ласка, размінку вачэй, па прапанаванай над дошкай схемай, па два разы кожнае заданне. (вучні самастойна выконваюць заданні, настаўнік уводзіць параметры ў дыяграму)
-
Работа па тэме ўрока
-
І менавіта зараз мы з вамі вернемся да эпіграфа. (чытанне дзецьмі эпіграфа)
-
Як Пімен Панчанка называе дзяцей? (страчанымі)
-
Для таго, каб высветліць, хто з герояў з’яўляецца “страчаным”, мы запоўнім табліцу. (самастойная праца вучняў, індывідуальная праца)
| Вераніка Рагозіна | Вадзім Цэхановіч | Таня Касмылёва |
Паспяховасць у школе, у якім прадмеце вялікія здольнасці |
|
|
|
Занятасць у вольны час |
|
|
|
Інтарэс, мара
|
|
|
|
Статус у класе (кампаніі) |
|
|
|
Абмеркаванне з вучнямі, атрыманай табліцы
-
Якой мы ўяўляем Вераніку Рагозіну згодна з табліцай? (2 – 3 адказы вучняў)
-
Якім мы ўяўляем Вадзіма Цэхановіча згодна з табліцай? (2 – 3 адказы вучняў)
-
Якой мы ўяўляем Таню Касмылёву згодна з табліцай? (2 – 3 адказы вучняў)
-
Паразважайце, каго з герояў мы можам смела назваць “страчанымі”? Чаму? (3-4 адказы вучняў)
-
Падагульненне ведаў (5 хвілін)
-
Звярніце ўвагу на атрыманую намі дыяграму, а таксама паглядзіце на запоўненую табліцу па героях і адкажыце на пытанне:
-
Ці можам мы сказаць, што толькі Таня Касмылёва загубіла столькі лёсаў людзей, у тым ліку і свой, адна? (3-4 адказы вучняў)
-
Як вы думаеце, з каго пачынаецца гэта трагедыя? (3-4 адказы вучняў)
-
Рэфлексія (3 хвіліны)
Паспрабуйце скласці сінквейн на тэму “Якім я буду для сваіх дзяцей” (асноўнае слова маці/бацька)
Прыклад(раздаць вучням):
Бацька
Строгі, клапатлівы
Дапамагае, аберагае, выхоўвае
Бацька – лепшы дапаможнік.
Справядлівасць (асноўная ваша рыса)
Маці
Добрая, клапатлівая
Любіць, песціць, выратоўвае
Маці – лепшы сябар.
Гонар (асноўная ваша рыса)
-
Дамашняе заданне (2 хвіліны)
-
Вашым дамашнім заданнем будзе з’яўляцца разважанне над тэмай: “Як бы мог скласціся лёс герояў, калі б бацькі Тані Касмылёвай займаліся яе выхаваннем?”