Меню
Разработки
Разработки  /  Дошкольное образование  /  Разное  /  10 класс  /  “Ішоў прарок пясчанай сцежкай"

“Ішоў прарок пясчанай сцежкай"

В работе описывается работы Анатолия Юницкого. Анатолий Юницкий - известный уроженец Брагинского района, Гомельской области.

21.04.2017

Содержимое разработки

Ішоў прарок пясчанай сцежкай

З навукай новаю к людзям”.

Янка Купала

(Мультымедыйнае эсэ)


Здаўна будучае трывожыла і хвалявала людзей. Даць адказ на многія пытанні маглі прарокі – людзі, пасланыя Богам, якія прыносілі народу веды аб свеце, аб законах жыцця, папярэджвалі аб розных катаклізмах, прадказвалі будучае, а часам і проста падманвалі.

Прарокамі ў рэальным жыцці з’яўляюцца вучоныя, людзі, якія апярэджваюць свой час. Якой будзе планета Зямля праз 50 і 100 гадоў? Як будзе выглядаць чалавек і ў якіх гарадах ён будзе жыць? Што чакае чалавека ў будучым? Калі мы глядзім фантастычныя фільмы, то дзівімся вар’яцкім тэхнічным ідэям. Але праходзіць час і тое, што кажацца немагчымым, сёння з’яўляецца часткай паўсядзённага жыцця. Прыклад – мабільны тэлефон – раней гэта было фантастыкай!

Не ведаю, ці можна назваць прарокам ураджэнца Брагіншчыны Анатоля Юніцкага, геніяльнага беларускага і расійскага вучонага і вынаходніка, але яго прароцтва мяне ўразіла. Амаль сорак гадоў ён сцвярджае, што планеце Зямля спатрэбяцца новыя віды транспарту і прапаноўвае чалавецтву будаваць менавіта паветраныя дарогі. І тое, што было недасягальным, з’яўлялася фантастыкай, у што не верылі тагачасныя прадстаўнікі ўлады, стала рэальным. Прароцтва Анатоля Юніцкага спраўджваецца. Ён займаецца распрацоўкамі ў сферы струнных тэхналогій, будуе паветраныя дарогі.

А месцам нараджэння гэтага сусветна вядомага вучонага, члена федэрацыі касманаўтыкі СССР, генеральнага канструктара ЗАТ “Струнныя тэхналогіі”, аўтара не менш чым 140 вынаходстваў, 18 манаграфій і 200 навуковых работ, з’яўляецца вёска Крукі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Праўда, цяпер выселенай вёскі. З дзяцінства Анатоль марыў пра космас, шукаў тлумачэнні з’явам прыроды ў кнігах, вывучаў працы знакамітых вучоных. Яшчэ будучы ў 10 класе ён сканструяваў дзеючую мадэль трохступнёвай ракеты, пры гэтым у ходзе аднаго з запускаў ён пасадзіў у трэці сусек жывога “касманаўта” – мышку, прыкрапіў да сусека мініяцюрны парашут. Пасля аддзялення трэцяй ступені мышка на парашуце апусцілася на зямлю, засталася жывой і здаровай. За гэта дырэктар школы ўручыў яму пахвальны ліст.

Ніколі не забываў Анатоль Юніцкі сваю малую радзіму. Напярэдадні журботнага юбілею – 30-годдзя аварыі на Чарнобыльскай станцыі – ён пабываў у Круках. Цяжкае ўражанне пакінула сустрэча з роднай вёскай, балела душа за свой край. Успомнілася маленства, школьныя гады, аднакласнікі. Задаваўся пытаннем, дзе цяпер крукоўцы? Цяжка паверыць, што такая вялікая вёска згінула.

Прыязджаў ён разам з пісьменнікам Анатолем Бароўскім, які напісаў кнігі пра вынаходніка “Мы – Юніцкія” і “Юніцкага нябесныя дарогі”. Дарэчы, гэтыя кнігі яны падаравалі Брагінскай раённай бібліятэцы, можна пачытаць.

У Мінскай вобласці, каля Мар’інай Горкі, на плошчы 36 гектараў вядзецца будаўніцтва ЭкаТэхнаПарка, на якім плануецца прадэманстраваць транспарт будучага пад назвай “Рэльсавая нябесная дарога” – інавацыйны праект Анатоля Юніцкага. Тут устанавілі пліту сімвалічнага “Нулявога кіламетра” ў выглядзе маштабнай карты Беларусі з бронзавым знакам у форме Зямнога шара, месца, дзе пачынаецца першая ў гісторыі струнная дарога. Гэтая падзея стала для Анатоля Юніцкага пачаткам рэалізацыі яго мары.

Rail Sky Way, ці рэльсавая нябесная дарога, – транспартная сістэма, рух па якой ажыццяўляецца пры дапамозе падвесных струнаў-рэльсаў, нацягнутых паміж апорамі. Перамяшчацца людзі змогуць у спецыяльных паяздах-юнібусах (прыстаўка юні- ад прозвішча Юніцкі). Транспарт новага пакалення, не толькі гарадскі, але і грузавы, а таксама высакахуткасны, будзе рухацца аўтаматычна, без вадзіцеля, і развіваць хуткасць да 500 км у гадзіну. А самае галоўнае – гэта экалагічны транспарт. У зоне будаўніцтва транспартных эстакад не парушыцца прыродны ландшафт, флора і фауна, не будзе забруджвацца паветра. Каманда Юніцкага, якая працуе над гэтым праектам, налічвае каля 200(двухсот) чалавек.

Трэба сказаць, што праекты Юніцкага доўгі час былі ўтапічнымі, многія не верылі ў рэальнасць яго вынаходніцтва, лічылі, што такія дарогі не спатрэбяцца. Напэўна, вынаходніцтва Юніцкага апярэджвала час. Але Анатоль Юніцкі не адышоў ад сваёй ідэі, і зараз людзі сталі задумвацца пра паветраныя дарогі.

Пасля дэманстрацыі ў верасні 2016 года прамысловых узораў рухаючага саставу Sky Way на міжнароднай транспартнай выстаўцы ў Берліне, аб гатоўнасці да супрацоўніцтва з кампаніяй Юніцкага заявілі прадстаўнікі Індыі, Турцыі, Філіпін і іншых краін. Ужо ў пачатку 2017 года падпісана першае пагадненне аб супрацоўніцтве з прадстаўнікамі бізнесу і ўладай Індыі. Будзе весціся будаўніцтва струнных дарог у адным з багатых штатаў Джаркханд, усяго на 926 мільёнаў долараў.

А ў сакавіку гэтага 2017 года прадстаўнікі крупных інвестараў, розных кампаній з Аўстраліі, Філіпін, Канады і Расіі наведалі Мінск. Яны хацелі ўвачавідкі азнаёміцца з бягучым этапам развіцця ЭкаТэхнаПарка. Дарэчы, ужо пабудавана струнная дарога, па якой рухаецца юнібус і візіцёры змаглі пракаціцца на ім. Гэтыя людзі збіраюцца праcоўваць струнны транспарт у сваіх краінах.

Так, для рэалізацыі праектаў Юніцкага патрэбны вялікія грошы, але яшчэ больш вялікай будзе карысць ад такіх дарог. Анатоль Юніцкі верыць: рэльсавая нябесная дарога з цягам часу ахопіць усе кантыненты, цэнтрам якой павінен стаць Мінск. Спадзяёмся, будзе пракладзена паветраная траса – Мінск-Брагін, і стане лягчэй дабірацца нам да сталіцы.

Будучае за бяспечным, экалагічным і хуткім транспартам.

Дык можна назваць Анатоля Юніцкага прарокам?


Міхаленка Цімафей,

вучань 10 класа

ДУА “Малейкаўская сярэдняя школа”



-80%
Курсы повышения квалификации

Технологии взаимодействия воспитателя с детьми в совместной деятельности как основные способы реализации ФГОС ДО

Продолжительность 72 часа
Документ: Удостоверение о повышении квалификации
4000 руб.
800 руб.
Подробнее
Скачать разработку
Сохранить у себя:
“Ішоў прарок пясчанай сцежкай" (35.5 KB)

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт