Меню
Разработки
Разработки  /  Начальные классы  /  Планирование  /  4 класс  /  Як да нас прыйшла кніга

Як да нас прыйшла кніга

Урок с использованием планшетов учащихся. Тредуется установка приложения QR code reader и Kahoot

Мэта: фарміраваць уяўленні аб старажытнасці паходжання рукапісных кніг;

Садзейнічаць усведамленню вучнямі маральнага сэнсу запавета Кірылы Тураўскага;

Фарміраваць уменні працаваць з рабочымі лістамі, анлайн-віктарынімаі і тэстамі.

20.02.2018

Содержимое разработки

Тэма: Як да нас прыйшла кніга

Мэта: фарміраваць уяўленні аб старажытнасці паходжання рукапісных кніг;

Садзейнічаць усведамленню вучнямі маральнага сэнсу запавета Кірылы Тураўскага;

Фарміраваць уменні працаваць з рабочымі лістамі, анлайн-віктарынімаі і тэстамі.

Ход урока

  1. Аргмомант

  2. Праверка дамашняга задання

Выкананне тэста на планшэтах

https://goo.gl/forms/V51tEljZMC8We46i2

  1. Уводзіны ў тэму

Паслухайце скарагаворку “Чытач у чытальні чытаў чытаку”

Растлумачце значэнне слоў:

Чытач- той, хто што-небудзь чытае

Чытака- той, хто не надта добра чытае

Чытальнік- той, хто па-майстэрску чытае творы мастацкай літаратуры

Растлумачце занчэнне фразеалагізмаў:

Чытаць мараль- гаварыць з кім-небудзь строгім тонам, робячы вымову, дакараючы за што-небудзь

Чытаць паміж радкоў- здагадвацца пра скрыты сэнс напісанага

Чытаць у вачах- бачыць, разумець унутраны стан каго-небудзь па выразу твару, вачэй

  1. Работа над новым матэрыялам

Знаёмства з тэмай і мэтай урока

Сёння на ўроку мы даведаемся, як да нас прыйшла кніга, аб ролі кніг у жыцці чалавека, а таксама, хто такі Кірыла Тураўскі і які запавет ён нам пакінуў. Але спачатку папарацуем з нашымі рабочымі лістамі. У першай калонцы напішыце, што вы ўжо ведаеце пра паходжанне кнігі. Адкуль яны ўзяліся, якія былі….

У другой калонцы напішыце, пра што вы бы хацелі сёння даведацца.

А зараз пачнем нашц працу.

  • Што на ваш погляд самае каштоўнае для чалавека? (веды)’

  • А якая галоўная крыніца ведаў? (кнігі)

  • Як у кнігу траплялі веды? (пры дапамозе пісьменнасці)

  • Першыя звесткі пра пісьменасць на тэрытоорыі беларусі адносяцца да Х ст. А ўжо ў ХІ ст. з’яўляюцца рукапісныя кнігі. Гэтаму садзейнічала развіццё асветы. Адным з першых асветнікаў беларускай зямлі лічыцца Кірыла Тураўскі.

  • Знаёмству з рукапіснымі кнігамі, іх паходжаннем і жыццём Кірылы Тураўскага будзе прысвечаны наш урок.

Летапісы

Давайце звернемся да нашых рабочых лістоў. Прачытаем пра летапісы і, як звычайна будзем на палях адзначаць умоўнымі знакамі:

+ - ужо ведаю

! – новая інфармацыя

? – хацеў бы даведацца больш

-Што ж такое “летапіс”?

- Як называўся самы старажытны летапіс? Дзе ён быў напісаны? (“Аповесць мінілых гадоў”, у Кіеве)

Рукапісныя кнігі

Прасмотр прэзентацыі. Слуханне настаўніка.

“Кнігі- гэта рэкі, якія напойваюць увесь сусвет, ад іх зыходзіць мудрасць” К. Тураўскі. Як вы гэта разумееце?

Першыя звесткі пра пісьменнасць адносяцца да Х-ХІ стст. У першай палове ХІ ст. Найбольшае развіццё атрымала летапісанне. З прыняццем хрысціянства на Русі ў 863 г. была ўведзена кірылдіцкая азбука. Над ёй працавалі браты Кірыла і Мяфодзій.

Але да такго, як з’явіліся кнігі, падобныя на сучасныя, люді пісалі на гліняных таблічках, папірусе, пергаменце, шоўке, берасце.

Для пісання на берасце выкарыстоўвалі металічня палачкі, якія называлі “пісалы”.

  • А як даведаліся людзі пра ўсе гэтыя прылады? Хто займаецца раскопкамі? (археолагі)

  • Менавіта яны знайшлі першыя берасцыныя граматы. У 1959 г. на тэрыторыі Віцебска, а ў 1980 г. у г. Мсціслаўлі. Датуюцца абедзбве гэтыя граматы ХІІІ ст.

  • А як вы думаеце, пра што псалі люді на гэтых берасцяных граматах?

  • Тэкст граматы з Віцебска.

  • Якія імёны былі у нашых продкаў?

  • Чым яны займаліся?

  • Ці існавалі ў іх грошы?

  • Як яны называліся?

  • Вось бачыце, які кароценькі тэкст на берасцяной грамаце, а колькі ён нам расказаў і стаў крыніцай гістарычных ведаў.

  • А пазней з’явіліся кнігі у прывычным для нас выглядзе. Іх перапісваннем займаліся манахі. Гэта была вельмі цяжкая работа. Кнігі былі дарагія. Чаму?

  • Буквіца (ініцыялы)

  • Упрыгожванне старонак

  • Драўляная вокладка з засцёжкай, пазней скураная (скура розных жывёл ад катоў да кароў)

  • Каштоўныя камяні, золата

Цэнтры перапісвання кніг

А цэнтрамі перапісу кніг сталі Полацк і Тураў.

Кірыла Тураўскі

Звернемся да нашых рабочых лістоў і зноў папрацуем з імі. Прачытаем інфармацыю пра К. Тураўскага і на палях будзем ставіць тыя ж умоўныя знакі.

  1. Праверка першасных ведаў

Віктарына Kahoot!



-80%
Курсы повышения квалификации

Профилактика нарушения зрения у детей и подростков

Продолжительность 72 часа
Документ: Удостоверение о повышении квалификации
4000 руб.
800 руб.
Подробнее
Скачать разработку
Сохранить у себя:
Як да нас прыйшла кніга (1.02 MB)

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт