Андрэ́й Мрый
(сапраўднае імя Андрэ́й Анто́навіч Шашалевіч)
Андрэй Мрый. Кароткія звесткі пра жыццѐ і творчасць пісьменніка.
Раман “Запіскі Самсона Самасуя”
Мэта: узгадаць найбольш важныя звесткі з біяграфіі пісьменніка, якія спрыялі развіццю талента; даць паняцце “сатырычны раман”; даць сатырычную характарыстыку і маральную ацэнку дзейнасці шапялѐўскай інтэлігенцыі; прааналізаваць учынкі і паводзіны галоўнага героя Самсона Самасуя, высветлівіць, што такое самасуеўшчына, у чым небяспека гэтай грамадскай з’явы і як з ѐй змагацца; развіваць уменні адбіраць тыповае, аргументаваць свой выбар, падмацоўваць сказанае цытатамі з рамана; стымуляваць цікавасць вучняў да прачытанага; вучыць адстойваць сваю пазіцыю, выказваць уласную думку. Выхоўваць грамадзянскую пазіцыю старшакласнікаў.
Абсталяванне: тэкст рамана “Запіскі Самсона Самасуя”, тэзісны план лекцыі.
Эпіграф: – Дурыла ты ўва ўсесаюзным маштабе! Паглядзіш на цябе, здаецца, нічым прырода не пакрыўдзіла. А толькі розум нейкі дзівацкі.
Ход урока
Арганізацыйны момант ( праверка прысутнасці вучняў і іх падрыхтаванасць да ўрока, запіс даты ў сшыткі).
Праверка дамашняга задання.
Тлумачэнне новага матэрыялу (паведамленне тэмы і мэты ўрока, уступнае слова настаўніка).
Сёння мы пазнаёмімся з беларускім празаікам, журналістам, Андрэ́ем Мрыем (сапраўднае імя Андрэ́й Анто́навіч Шашалевіч). Імя Андрэя Мрыя стала вядома сучаснаму чытачу ў канцы 80-х гадоў XX стагоддзя. Аднагодка М. Гарэцкага, ён прыйшоў у літаратуру на цэлае дзесяцігоддзе пазней і з'яўляецца прадстаўніком новага этапа ў нацыянальным слоўным мастацтве. У лісце да Сталіна, напісаным незадоўта да смерці, пісьменнік характарызуе сябе наступным чынам: «Заўсёды сціплы, забіты, прыціснуты жыццём і хваробамі чалавек». Аднак менавіта А. Мрый адважыўся ў сатырычным асвятленні паказаць нованароджаных гаспадароў жыцця.
Нарадзіўся ў вёсцы Палуж, Краснапольскі раён Магілёўскіай вобласці. Скончыў духоўную вучэльню і Магілёўскую духоўную сэмінарыю (1914). Працягваў вучобу ў Кіеўскай духоўнай акадэміі. З трэцяга курсу (1916) мабілізаваны ў школу прапаршчыкаў. Праз 4 месяцы адпраўлены на фронт.
З 1918 да 1921 год у Чырвонай арміі, Аднак, яго вайсковая кар’ера даволі хутка скончылася. Мрый захварэў на тыф і пасля хваробы быў накіраваны на Заходні фронт, адкуль у 1921 годзе быў дэмабілізаваны.
У 1921—1926 гг. настаўнічаў у мястэчку Краснапольле (выкладаў гісторыю і францускую мову). Мрый актыўна ўключаецца ў краязнаўчую працу, якой тады была ахоплена ўся рэспубліка, і пачынае супрацоўнічаць з часопісам «Наш край». Публікаваўся з 1924 году. Са сваякамі стварыў у Краснапольлі тэатар; выдаваў рукапісны часопіс «Пралеска». Збіраў народную лексыку, дасылаў яе ў Слоўнікавую камісію Інбелкульту.
У 1926 годзе пісьменнік пераехаў у Мінск, дзе пачаў працаваць інструктарам у Цэнтральным бюро краязнаўства. У літаратурнай сталіцы ён застаў даволі напружаную абстаноўку ў сувязі з расколам літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк».
У 1929 годзе член літаратурна-мастацкага аб’яднаньня «Узвышша».
У 1929 годзе напісаў сатырычны раман «Запіскі Самсона Самасуя», які быў абвешчаны «злосным пасквілем на савецкую рэчаіснасьць» (цалкам апублікаваны ў 1988 годзе: Полымя, №1; экранізаваны ў 1990 годзе: «Пратарчака жыцця, або Запіскі Самсона Самасуя»).
26 сакавіка 1934 года асуджаны на 5 гадоў зняволеньня і этапаваны ў Карагандзінскі ППЛ. Пасля падачы апеляцыі Генеральнаму пракурору СССР тэрмін пазбаўлення волі зменены: тры гады высылкі ў Волагду, потым у Вельск.
Зноў арыштаваны 2 чэрвеня 1940 года па новым абвінавачаньні «за ўдзел у антысавецкай арганізацыі». Асуджаны (празь дзесяць дзён) на 5 гадоў пазбаўленьня волі. Пакаранне адбываў у Карагандзе, у Валагодзкай і Мурманскай абласцях. У ссылцы працягваў літаратурную дзейнасьць, напісаў раман з лагернага жыцьця «Жывы дом».
1 сакавіка 1943 года медыцынскай камісіяй прызнаны інвалідам і адпраўлены паміраць дамоў. Памёр у Мурманскай вобласці. Паводле некаторых звестак забіты рэцыдывістамі ў цягніку. Рэабілітаваны 6 студзеня 1961.
Замацаванне ведаў па біяграфіі пісьменніка.
Што найбольш паспрыяла пісьменніцкаму таленту?
Ці важна слова ў выхаванні чалавека?
Чаму чалавек не павінен адрывацца ад сваіх каранёў?
Хмары часу згушчаюцца над пісьменнікам. Якая адказнасць ляжыць на любым творчым чалавеку? Ці лёгка стаць пісьменнікам?
Пасля знаёмства з гістарычнымі падзеямі 1920-х – 1930-х годоў былі прапанаваны словы, якія напісаны на дошцы
“УЛАДА. ЧАЛАВЕК. СІСТЭМА. ДУХОЎНАСЦЬ. НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ.”
Заданне. Неабходна паставіць у такім парадку словы, каб атрымаўся ланцужок. (Вучнёўскі адказ быў у залежнасці ад успрыняцця кожным з іх агульных чалавечых якасцей, падрыхтаванасці).
Аналітычная дзейнасць.
Раман «Запіскі Самсона Самасуя» належыць да нямногіх у гісторыі літаратуры сатырычных твораў. Гэта значыць, што аўтар пайшоў на свядомую дэфармацыю рэчаіснасці, звярнуўся да парадаксальных, часам нават абсурдных сітуацый і канфліктаў. Раман А. Мрыя напісаны ў форме дзённіка.
Для чаго існуюць дзённікі?
Ці вялі вы хто дзённікі?
Чаму, на ваш погляд аўтар абраў для свайго твора такую жанравую форму сатырычнага рамана, як дзеннік?
Герой рамана дае і сваё ўласнае тлумачэнне выбару такой формы: "У маім цяперашнім пакоі я павесіў на сцяне плакат са словамі аднаго вучонага, які сказаў: "Каб мы ведалі ўсе дробязі жыцця якой-небудзь казюлькі, мы шмат якіх памылак маглі б і не зрабіць!". Такім чынам, аўтар адразу давярае свайму герою не толькі выкладанне, але і тлумачэнне фактаў.
Хто такі Самсон Самасуй? Што мы ведаем пра яго мінулае і як гэта характарызуе Самсона? (Аб ранейшым жыцці Самасуя мы даведваемся нямнога: аўтар нібы кажа чытачу, што ўсе галоўныя падзеі яшчэ наперадзе, а з мінулага Самсона паведамляе толькі тыя факты, якія сведчаць аб асноўных рысах характару героя. Самсон паходзіць з сялян, аднак да сялянскай працы ставіцца з пагардай, шукае лёгкага хлеба. "Як жа? Буду калупацца ў пясочку вашым? Няхай трошку пачакае! Якое тут жыццё?" - кажа ён бацькам. З-за гэтай рысы свайго характару і вымушаны ён рэгулярна змяняць род заняткаў. Ён любіць смачную ежу і шыкоўнае адзенне -"хварэе на пана", як трапна гаворыць пра яго бацька).
Нельга ж адмаўляць той факт, што ў 20-я гады ў савецкай краіне сапраўды мелі месца паказушнасць і імкненне да татальнага кантролю над усімі сферамі грамадскага жыцця. На прыкладзе Самасуя А. Мрый з сарказмам апавядае аб савецкім чыноўніку, які ўзвальвае на сябе па дзесяць пасад з тым большай ахвотай, што ў выніку не адказвае ні за што.
Як праяўляе сябе Самсон Самасуй на пасадзе загадчыка культаддзела Шапялёўскага райвынканкама? Як гэта характарызуе галоўнага героя? (Самасуй адначасова з'яўляецца старшынёй дзіцячай камісіі, таварыства "Прэч несвядомасць", сябрам РВК і раённым інспектарам працы. "Кіпучая дзейнасць" героя не такая ўжо і бязглуздай для яго, ён мае пэўную мэту - круціцца так, каб заўважыла і ацаніла начальства, і дасягнуць гэтым больш высокага становішча ў бюракратычнай пірамідзе. Ён малакультурны і неадукаваны, яго энергія скіравана не на стварэнне, а на разбурэнне. Мала таго, ён яшчэ і нецярпімы да іншадумства, самазадаволены і не церпіць ніякай крытыкі на свой адрас. Самасуй адразу правільна схоплівае асноўныя прынцыпы дзейнасці мясцовай улады: усё старое разбураць, усе няпісаныя (г. зн. і маральныя) законы адкідвай прэч, будуй новае, і не важна што; або, у крайнім выпадку, рабі выгляд, што нешта робіш у патрэбным рэчышчы…)
Давйце звернем увагу на мову героя? (Сваю мову перапрацаваў ён на новы капыл: настолькі засвоіў пратакольна-канцылярскі стыль, што нават сам да сябе звяртаецца на навамове: "з неаслабнай энергіяй вёў сваю амурную лінію", "смех у яго быў як у акулы імперыялізму", "пасля змагання з сваім тэмпераментам вынес рэзалюцыю" і інш.)
Андрэй Мрый напісаў унікальны не толькі для беларускай, але і для сусветнай літаратуры раман "Запіскі Самсона Самасуя". Эксклюзіў у тым, што галоўны герой, прайдзісвет і авантурнік, выкрывае са м сябе, а заадно і сістэму, якая яго спарадзіла.
Як вы разумееце эпіграф наша ўрока?
Рэфлексія. Скласці цытную характарыстыку Самсона Самасуя.
Дамашняе заданне.