Меню
Тесты
Тесты  /  Родной язык и литература  /  11 класс  /  Бяззлучнікавыя сказы

Бяззлучнікавыя сказы

Avatar
01.05.2025. Тест. Родной язык и литература, 11 класс
Внимание! Все тесты в этом разделе разработаны пользователями сайта для собственного использования. Администрация сайта не проверяет возможные ошибки, которые могут встретиться в тестах.
Выканайце тэст і праверце веды па тэме "Бяззлучнікавы складаны сказ"

Список вопросов теста

Вопрос 1

Адзначце сказ (ы), у якім (іх) на месцы пропуску трэба паставіць двукроп'е:

Варианты ответов
  • Дагарэў далёкі небакрай _ месяц паміж воблачкаў плыве.
  • У артыкуле пра кажаноў мяне зацікавіла адна інфармацыя _ гэтыя жывёліны за ноч з'ядаюць паўсотню хрушчоў.
  • Гультай за работу _ мазоль за руку.
Вопрос 2

Адзначце сказ (ы), у якім (іх) на месцы пропуску трэба паставіць двукроп'е:

Варианты ответов
  • З лесу мама вярнулася з пустой вярэнькай _ суніцы яшчэ не паспелі.
  • Прыбярэш камяні-валуны _ збяднее беларускі ландшафт.
  • Вялікім попытам карыстаўся посуд з рабіны _ у ім доўга захоўваецца малако і масла.
Вопрос 3

Адзначце сказ (ы), у якім (іх) на месцы пропуску трэба паставіць двукроп'е:

Варианты ответов
  • Уздоўж гасцінца падрастаюць бярозкі _ зялёнай вартай пасталі побач дубы.
  • Апенькі прыносяць лесу карысць _ яны разбураюць старыя пні.
  • Раней устанеш _ болей зрабіць удасца.
Вопрос 4

Адзначце сказ (ы), у якім (іх) на месцы пропуску трэба паставіць двукроп'е:

Варианты ответов
  • Дыхнуў ветрык _ заківалі галоўкамі кветкі лугавыя.
  • Пахла багуном і верасам _ над рачулкай віснуў туманок.
  • У некаторых мясцовасцях на Юр'еў дзень існаваў такі абрад _ дзяўчаты мяняліся з сяброўкамі хусткамі і ручнікамі.
Вопрос 5

Адзначце сказ (ы), у якім (іх) на месцы пропуску трэба паставіць двукроп'е:

Варианты ответов
  • Студзень мяце _ ліпень залье.
  • Прастаіць верасень сухі _ не чакай ранняй зімы.
  • Зрываць ягадкі з ажыны няпроста _ расліна гэта мае вострыя калючкі.
Вопрос 6

Адзначце сказ (ы), у якім (іх) на месцы пропуску трэба паставіць двукроп'е:

Варианты ответов
  • У кожнай травінкі ёсць свой пах _ кожная птушачка робіць свой узмах.
  • Прыкладзеш трыпутнік да раны _ боль сунімецца.
  • Неспадзявана я для сябе адкрыла _ мая самая любімая кветка - васілёк.
Вопрос 7

Адзначце сказ (ы), у якім (іх) на месцы пропуску трэба паставіць двукроп'е:

Варианты ответов
  • Прыйдзе вясна _ прыбудзе святла.
  • Выдатным урачом і лясным санітарам з'яўляецца мухамор _ ён лечыць звяроў.
  • Убачу першую пралеску _ лагаднее на душы.
Вопрос 8

Адзначце сказ (ы), у якім (іх) на месцы пропуску трэба паставіць двукроп'е:

Варианты ответов
  • Перад домам зелянеў лужок _ вакол яго раслі ліпы і каштаны.
  • Яшчэ здалёк я заўважыла _ едуць коннікі.
  • Радзіму малой не завіце _ зваць святыню малой - грэх вялікі.
Вопрос 9

Адзначце сказ (ы), у якім (іх) на месцы пропуску трэба паставіць двукроп'е:

Варианты ответов
  • Так, відаць, на раду напісана _ век жыві, век працуй.
  • Узыходзіла сонца _ прачынаўся лес, трава серабрылася ў расе.
  • Лабановіч адчуваў вялікае задавальненне _ вучні займаліся дружна.
Вопрос 10

Адзначце сказ (ы), у якім (іх) на месцы пропуску трэба паставіць двукроп'е:

Варианты ответов
  • Лінеш гарачай вады на камяні _ цябе апячэ гарай парай.
  • Шырокі шлях пралёг паміж палёў _ над ім шуміць калоссем жыта.
  • Жыццё закон нязломны мае _ ніколі праўда не ўмірае.
Пройти тест
Сохранить у себя:

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт