Меню
Разработки
Разработки  /  Родной язык и литература  /  Уроки  /  6 класс  /  Урок "Ступені параўнання прыметнікаў"

Урок "Ступені параўнання прыметнікаў"

12.06.2020

Содержимое разработки

ДАДАТАК 1

Картка №1

Рашыце задачу. Міша вышэйшы за Колю. Андрэй ніжэйшы за Колю, а Ягор вышэйшы за Мішу. Ягор самы высокі. Хто самы нізкі? Размясціце хлопцаў па росце. Падпішыце лялек.

















ДАДАТАК 2

Заданні да верша У.Караткевіча

Прачытайце верш У. Караткевіча. Што хацеў аўтар сказаць нам праз гэты верш. Якія прыметнікі выкарыстоўвае аўтар для характарыстыкі краіны?

І тады закахалася хмара...

У паплавы, ад расы прамяністыя,

І ва ўсю Беларусь маю чыстую,

Ў мары бору, ў палёў абшары.

 

І заплакала ад кахання,

І слязою чыстай абмыла

Ўсе абшары зямлі маёй мілай,

Ўсе калыскі яе і магілы,

Ўсе змярканні яе і світанні.

 

І пад птушак зялёны гоман

Нарадзіліся для абшараў, —

Плод кахання бору і хмары, —

Мой Дняпро, і Бяроза, і Нёман.




ДАДАТАК 3

Заданне да карты. Адшукайце названыя ў вершы рэкі на карце і параўнайце іх паводле даўжыні, ужываючы простую (складаную) формы ступеняў параўнання

ДАДАТАК 4

Картка №2

Заданне. Прааналізуйце, калі ласка, табліцу забруджанасці беларускіх рэк нітратамі і зрабіце рэкамендацыі па ступені чысціні, выкарыстоўваючы прыметнікі ў простай і складанай формах ступеняў параўнання.


Табліца 1. Канцэнтрацыя нітратаў у рачной вадзе

Назва ракі

Канцэнтрацыя нітратаў, мг на літр

Бярэзіна

6,15

Днепр

4,29

Заходняя Дзвіна

2,46

Сож

3,76

Нёман

5,92

Прыпяць

2,97






ДАДАТАК 5

Картка №3

Заданне

Схема маршрутаў да ракі

Нашы хлопцы, Міша, Коля, Андрэй, Ягор (Дадатак 1) прыехалі адпачыць на сядзібу. Ім прапанавалі павудзіць на рацэ рыбу і намалявалі схему, як прайсці да рыбнага месца. Шляхоў некалькі, яны адрозніваюцца па даўжыні і цяжкасці. А хлопцы не ўсе падрыхтавалі адзенне і абутак. Толькі двое з іх узялі гумавыя боты. Прааналізуйце схему, адзенне і абутак хлопцаў і парэкамендуйце ім шляхі. Абгрунтуйце сваё меркаванне.


ДАДАТАК 6

Картка №4

Хлопцам вельмі спадабалася ў аграсядзібе. Ягор вырашыў падзяліцца сваімі ўражаннямі са сваімі аднакласнікамі, і напісаў у Вайберы паведамленне. Выпраўце памылкі ў гэтым паведамленні.

Мы адпачываем у самых найпрыгажэйшых мясцінах. Заходняя Дзвіна больш глыбейшая за Сож. Вада ў рацэ найчысцейшая. Мы праводзім тут самыя шчаслівейшыя дні.

ДАДАТАК 7

Правільны варыянт тэксту

Мы адпачываем у самых прыгожых(найпрыгажэйшых) мясцінах. Заходняя Дзвіна больш глыбокая ( глыбейшая) за Сож. Вада ў рацэ найчысцейшая. Мы праводзім тут самыя шчаслівыя (найшчаслівейшыя) дні.


Содержимое разработки

АДДЗЕЛ ПА АДУКАЦЫІ КРЫЧАЎСКАГА РАЁННАГА

ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №8 Г. КРЫЧАВА”






Конкурс метадычных распрацовак «Выкарыстанне практыка-арыентаваных заданняў пры вывучэнні прадметаў сацыяльна-гуманітарнага цыкла»

Намінацыя: «Беларуская мова і літаратура»

Метадычная распрацоўка ўрока

«Ступені параўнання якасных прыметнікаў, іх утварэнне і ўжыванне»







Настаўнік беларускай мовы і літаратуры 1 кваліфікацыйнай

катэгорыі Матыскіна Таццяна Васільеўна, +375295595515






Крычаў, 2019

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


Тэма «Ступені параўнання якасных прыметнікаў, іх утварэнне і ўжыванне» вывучаецца ў 6 класе на працягу 2 гадзін. Метадычная распрацоўка адпавядае першаму ўроку па тэме.

Заданні па названай тэме ствараліся з улікам рэкамендацый па выніках маніторынгу чытацкай пісьменнасці вучняў: у метадычнай распрацоўцы ёсць заданні, дзе развіваюцца ўменні працаваць з несуцэльным і суцэльным тэкстамі, інэграваць, інтэрпрэтаваць, супастаўляць, параўноўваць, аналізаваць інфармацыю, творча мысліць.

У працэсе выканання заданняў вучням давядзецца абапірацца на жыццёвы вопыт, а таксама на веды па матэматыцы, геаграфіі, біялогіі, што дазволіць павысіць матывацыю вучняў, іх цікавасць да ўрока.

Метадычная распрацоўка ўрока прадугледжвае выкарыстанне заданняў для франтальнай, парнай, групавой формаў работы.


Метадычная распрацоўка ўрока па вучэбным прадмеце

“Беларуская мова”

Клас: 6

Урок № 58

Раздзел «Прыметнік»

Тэма: Ступені параўнання якасных прыметнікаў, іх утварэнне і ўжыванне

Навучальная (адукацыйная, практычная) мэта: плануецца, што да канца ўрока вучні будуць ведаць, якія існуюць формы ступеняў параўнання і як яны ўтвараюцца; умець вылучаць такія формы ў маўленні; навучацца ўтвараць і ўжываць разнастайныя формы ступеняў параўнання ў вусным і пісьмовым маўленні, выпраўляць памылкі пры няправільным ужыванні формаў ступеняў параўнання.

Выхаваўчыя і развіццёвыя задачы: стварыць сітуацыю для ўзаеманавучання, садзейнічаць фарміраванню ўмення вучняў вырашаць праблему і разважаць, выкарыстоўваючы ўласны жыццёвы вопыт, спрыяць выхаванню патрыятычных пачуццяў.

Абсталяванне: Карткі з заданнямі; фізічная карта Беларусі; карцінка з чатырма хлопчыкамі, рознага росту; Красней В. П. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В.П. Красней, Я.М. Лаўрэль, С.Р. Рачэўскі. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2015.

Тып урока: камбінаваны.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Праверка дамашняга задання.

Праца ў парах. Задайце па тры пытанні адзін аднаму па тэме «Прыметнік, яго лексіка-граматычныя разрады»

  1. Актуалізацыя ведаў. Матывацыйны этап.

Настаўнік. Памятаеце, у пачатковых класах вы рашалі задачкі на логіку. Сёння я вам прынесла такую:

  1. Праца па картках у парах (Дадатак 1)


Картка №1

Міша вышэйшы за Колю. Андрэй ніжэйшы за Колю, а Ягор вышэйшы за Мішу. Ягор самы высокі. Хто самы нізкі? Размясціце хлопцаў па росце. Падпішыце лялек. (Лялькі намаляваны на картках)


Пытанні класу.

  • Якія словы дапамаглі вам рашыць задачу? (Вышэйшы, ніжэйшы, самы нізкі)

  • Ці аднолькавую ступень якасці выражаюць названыя прыметнікі? (Не)

  • У якім сказе па адной і той жа прымеце адзін прадмет параўноўваецца з другім, а ў якім — адзін прадмет параўноўваецца з многімі такімі ж прадметамі? (У першым і другім сказах адзін прадмет параўноўваецца з другім, а ў трэцім сказе — адзін прадмет параўноўваецца з многімі такімі ж прадметамі)

Настаўнік. Як бачыце, прымета можа праяўляцца ў большай ці меншай ступені. Сёння мы будзем разглядаць такія прыметнікі.

Зыходзячы з тэмы ўрока, сфармулюйце задачы.

Вучні фармулююць задачы ўрока.

  1. Вывучэнне новай тэмы.

  1. Праца з вучэбным дапаможнікам. Вучні знаёмяцца з правіламі і табліцай практыкавання 199.

Пытанні класу.

  • Якія прыметнікі маюць ступені параўнання? (Ступені параўнання маюць толькі якасныя прыметнікі)

  • Як называюцца ступені параўнання? (Вышэйшая і найвышэйшая)

  • Што паказвае вышэйшая ступень параўнання? (Прыметнікі ў форме вышэйшай ступені параўнання паказваюць, што якасць дадзенаму прадмету ўласціва ў большай ці ў меншай ступені ў параўнанні з іншым прадметам)

  • Што паказвае найвышэйшая ступень параўнання? (Прыметнікі ў форме найвышэйшай ступені параўнання паказваюць, што якасць дадзенаму прадмету ўласціва ў найбольшай або ў найменшай ступені ў параўнанні з іншымі прадметамі)

  • Як утвараецца простая форма вышэйшай ступені параўнання? (Вучні даюць адказ, карыстаючыся табліцай)

  • Як утвараецца складаная форма вышэйшай ступені параўнання? (Вучні даюць адказ, карыстаючыся табліцай)

  • Як утвараецца простая форма найвышэйшай ступені параўнання? (Вучні даюць адказ, карыстаючыся табліцай)

  • Як утвараецца складаная форма найвышэйшай ступені параўнання? (Вучні даюць адказ, карыстаючыся табліцай)

Настаўнік. Пакажыце жэстамі, ці ўсе зразумелі правілы.

Самаацэнка. (“Так” – вялікі палец уверх, “не” - палец уніз, “не ўсё, трэба ўдакладніць” – далонь).

  1. Трэніровачна-карэкцыйны этап.

  1. Праца з тэкстам (Дадатак 2).

Прачытайце верш У. Караткевіча. Што хацеў аўтар сказаць нам праз гэты верш. Якія прыметнікі выкарыстоўвае для характарыстыкі краіны?

І тады закахалася хмара...

У паплавы, ад расы прамяністыя,

І ва ўсю Беларусь маю чыстую,

Ў мары бору, ў палёў абшары.

 

І заплакала ад кахання,

І слязою чыстай абмыла

Ўсе абшары зямлі маёй мілай,

Ўсе калыскі яе і магілы,

Ўсе змярканні яе і світанні.

 

І пад птушак зялёны гоман

Нарадзіліся для абшараў, —

Плод кахання бору і хмары ,—

Мой Дняпро, і Бяроза, і Нёман

(Што Беларусь вельмі прыгожая краіна, якую прырода надзяліла вялікай колькасцю рэк)

Настаўнік. Сапраўды, Беларусь – краіна рэк і азёр. Паглядзіце на карту (Дадатак 3). Наша зямля сочыцца вадою.

  1. Праца ў парах з картай.

Адшукайце названыя ў вершы рэкі на карце і параўнайце іх паводле даўжыні, ужываючы простую (складаную) формы ступеняў параўнання прыметнікаў. (Днепр самая доўгая рака. Бярэзіна карацейшая за Днепр. Нёман – найкарацейшая рака).

Праверка працы, выпраўленне памылак.

Настаўнік. Рэкі заўсёды прыцягвалі людзей сваёй прыгажосцю, сваімі запасамі вады і рыбы. Зараз у Беларусі папулярны аграэкатурызм. Я вам прапаную выбраць раку, ля якой бы вы пабудавалі аграсядзібу. Зразумела, што рака павінна быць чыстай і багатай на рыбу.

  1. Праца ў парах з табліцай (Дадатак 4.)


Картка №2

Прааналізуйце, калі ласка, табліцу забруджанасці беларускіх рэк нітратамі і зрабіце рэкамендацыі па ступені чысціні, выкарыстоўваючы прыметнікі ў простай і складанай формах ступеняў параўнання.

Канцэнтрацыя нітратаў, мг на літр

Бярэзіна

6,15

Днепр

4,29

Заходняя Дзвіна

2,46

Сож

3,76

Нёман

5,92

Прыпяць

2,97


(Заходняя Дзвіна – найчысцейшая рака, Прыпяць чысцейшая за Бярэзіну, Днепр, Сож, Нёман, але бруднейшая за Заходнюю Дзвіну, Бярэзіна - найбруднейшая рака.

Заходняя Дзвіна – самая чыстая рака. Прыпяць больш чыстая за Бярэзіну, Днепр, Сож, Нёман, але больш брудная за Заходнюю Дзвіну. Бярэзіна - самая брудная рака)

Праверка працы, выпраўленне памылак.

Самаацэнка. Вучні сігналізуюць, ці ўсё ім зразумела.

Фізкультхвілінка для вачэй.

Настаўнік. Я зразумела, што аграсядзіба пабудавана ля Заходняй Дзвіны.

  1. Праца ў групах са схемай (Дадатак 5).


Картка №3

Нашы хлопцы, Міша, Коля, Андрэй, Ягор. (Дадатак 1) прыехалі адпачыць на сядзібу. Ім прапанавалі павудзіць на рацэ рыбу і намалявалі схему, як прайсці да рыбнага месца. Шляхоў некалькі, яны адрозніваюцца па даўжыні і цяжкасці. А хлопцы не ўсе падрыхтавалі адзенне і абутак. Толькі двое з іх узялі гумавыя боты. Прааналізуйце схему, адзенне і абутак хлопцаў і парэкамендуйце ім шляхі. Абгрунтуйце сваё меркаванне. (Групам можна даць заданні па варыянтах. Першы варыянт выкарыстоўвае простыя формы ступеняў параўнання, другі – складаныя).



(Шлях №1 – самы доўгі (найдаўжэйшы). Шлях №2 самы кароткі (найкарацейшы), але самы цяжкі (найцяжэйшы), бо на дарозе шмат брудных луж. Шлях №3 лягчэйшы (больш лёгкі) за шлях №2 і карацейшы (больш кароткі) за шлях №1. У Мішы і Андрэя ёсць гумавыя боты. Яны могуць прайсці шляхам №2. Ягору і Колю давядзецца ісці шляхам №3).

Праверка працы, выпраўленне памылак.

Самаацэнка.

  1. Праца ў групах з тэкстам (Дадатак 6).


Картка №4

Хлопцам вельмі спадабалася ў аграсядзібе. Ягор вырашыў падзяліцца сваімі ўражаннямі са сваімі аднакласнікамі, і напісаў у Вайберы паведамленне. Выпраўце памылкі ў гэтым паведамленні.

Мы адпачываем у самых найпрыгажэйшых мясцінах. Заходняя Дзвіна больш глыбейшая за Сож. Вада ў рацэ найчысцейшая. Мы праводзім тут самыя шчаслівейшыя дні. (для эканоміі часу праца выконваецца на картках алоўкамі)

Праверка працы па ўзоры (Дадатак 7), выпраўленне памылак.

Самаацэнка.

VI. Рэфлексія і дамашняе заданне

Настаўнік дзякуе вучням за працу і прапаноўвае вучням дапісаць ці вусна дапоўніць сказы:

Сёння я даведаўся, што…

На гэтым уроку я навучыўся…

Пасля гэтага ўрока я адчуваю…

Вучні дапісваюць сказы, пасля выбарачна зачытваюць іх або вусна дапаўняюць.

Дамашняе заданне: § 32, пр. 203. Знайсці ў вершы У. Караткевіча якасны прыметнік, які ўтварае не ўсе формы ступеняў параўнання.

  1. Выстаўленне і каменціраванне адзнак


СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

  1.  Валочка, Г. Асноўныя характарыстыкі сучаснага ўрока беларускай мовы / Г.Валочка // Беларуская мова і літаратура. - 2008.- № 12.-С.12-14.

  2. Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. Беларуская мова. Беларуская літаратура. VIX класы. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2017.

  3. Запрудский, Н. И. Современные школьные технологии – 3 / Н. И. Запрудский. – Минск: Сэр-Вит, 2017. – 166 с.

  4. Зяткіна, Н. М. Кампетэнтнасна-арыентаваныя заданні па беларускай мове (лексічная тэма “Хлеб”, VIII клас) / Н. М. Зяткіна // Беларуская мова і літаратура. – 2018. № 5. – С. 37 – 39.

  5. Красней В. П. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В.П. Красней, Я.М. Лаўрэль, С.Р. Рачэўскі. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2015.

  6. Охрана окружающей среды Республики Беларусь, 2018: статистический сборник / Национальный статистический комитет Республики Беларусь; [редколлегия: И.В. Медведева и др.] – Минск: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2018. С. 140.

  7. Рекомендации по результатам республиканского мониторинга читательской грамотности учащихся V, VIII (Электронный ресурс). – Режим доступа: http://monitoring.adu.by/attachments/article/16/2016r2Monitoring_chit_gramotn1.pdf.- Дата доступа:29.10.2019


-75%
Курсы повышения квалификации

Занимательное искусствознание: как научить школьников понимать искусство

Продолжительность 72 часа
Документ: Удостоверение о повышении квалификации
4000 руб.
1000 руб.
Подробнее
Скачать разработку
Сохранить у себя:
Урок "Ступені параўнання прыметнікаў" (1.89 MB)

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт