Меню
Разработки
Разработки  /  Родной язык и литература  /  Уроки  /  9 класс  /  Спосабы выражэння выказніка (просты дзеяслоўны, састаўны дзеяслоўны, састаўны іменны))

Спосабы выражэння выказніка (просты дзеяслоўны, састаўны дзеяслоўны, састаўны іменны))

Паўтарэнне і замацаванне вывучанага матэрыяла
27.11.2021

Содержимое разработки

Настаўнік : Нісцюк Алена Іванаўна, гімназія № 1 г. Дзяржынска,

першая катэгорыя

Тэма ўрока: Спосабы выражэння выказніка (просты дзеяслоўны, састаўны дзеяслоўны, састаўны іменны).

Мэты і задачы ўрока: садзейнічаць фарміраванню ў вучняў паняцця пра лексічнае і граматычнае значэнні выказніка і на аснове адрознення спосабаў выражэння гэтых значэнняў рыхтаваць да ўспрымання класіфікацыі тыпаў сказаў;

Выпрацоўваць уменні характарызаваць найбольш пашыраныя спосабы выражэння выказніка, вызначаць у сказах простыя дзеяслоўныя, састаўныя дзеяслоўныя і састаўныя іменныя выказнікі, правільна дапасоўваць выказнікі да дзейніка ў вусным і пісьмовым маўленні, карыстацца рознымі спосабамі выражэння выказніка як сродкам арганізацыі і ўзмацнення выразнасці тэксту.

Тып урока: урок замацавання ведаў

Ход урока

1. Арганізацыйны момант

Добры дзень вам, мае цудоўныя дзяўчынкі і хлопчыкі! Сядайце! Старажытныя грэкі казалі: “Добры настрой – палова перамогі”. Падыміце рукі ўверх, калі вы пачынаеце свой урок з добрым настроем. Я спадзяюся, што ён будзе бадзёрым, а гэта дапаможа нам працаваць лёгка і прыемна і атрымаць добрыя адзнакі.  Праверце, ці ўсё падрыхтавана да ўрока. Запішыце дату і “класная работа”.

Мы ўжо пазнаёміліся са спосабамі выражэння выказніка. Сёння будзем удасканальваць уменні … (знаходзіць выказнік у сказах, вызначаць яго спосаб выражэння, указваць, якой часцінай мовы ён выражаны)

2. Назіранне над моўным матэрыялам

- Давайце ўспомнім, які член сказа называецца выказнікам?

- На якія пытанні ён адказвае?

-Давайце звернем увагу на дошку. Прачытаем сказы.Знойдзем у іх выказнікі.  Вызначым, якой часцінай мовы выражаны выказнікі.

Праверка разумення правілаў

1. Выпраўце памылкі, дапушчаныя ў сказе

Слайд 1,2

Выказнік – галоўны член аднасастаўнага сказа, які абазначае, аб кім ці аб чым гаворыцца ў сказе і адказвае на пытанні што робіць прадмет? Хто ён такі?

Выказнік – галоўны член двухсастаўнага сказа, які абазначае тое, што гаворыцца аб прадмеце маўлення (дзейніку), і адказвае на пытанні што робіць прадмет? Хто ён такі?


  • На якія віды паводле будовы дзеляцца выказнікі? (простыя і састаўныя)

  • На якія віды паводле спосабу выражэння дзеляцца выказнікі? (дзеяслоўныя і іменныя)


Слайд 3

Віды выказнікаў

дзеяслоўны

іменны

просты

састаўны

толькі састаўны

  • Які выказнік называецца простым дзеяслоўным? Прывядзіце прыклады.

  •  Што мы ведаем пра просты дзеяслоўны выказнік? (дапасуецца да дзейніка ў ліку, асобе, родзе)

  • Калі просты дзеяслоўны выказнік выражаецца некалькімі словамі? (дзеяслоў мае аслабленае значэнне: даў параду-параіў, выражаны фразеалагізмам, паўторам слоў, спалучэннем тыпу пайду і прынясу, вазьму і скажу)

Успамінаем, чым можа быць выражаны выказнік у сказах.

Слайд 4

Модуль “Спосабы выражэння простага дзеяслоўнага выказніка”


Спосабы выражэння

Прыклады

Асабовая форма дзеяслова ў абвесным ладзе


Асабовая форма дзеяслова ва ўмоўным ладзе


Асабовая форма дзеяслова ў загадным ладзе



Неазначальная форма дзеяслова (інфінітыў)


фразеалагізм


Дзеяслоў будучага складанага часу



Вывад : у простым дзеяслоўным выказніку лексічнае і граматычнае значэнні выражаюцца адной дзеяслоўнай формай.

Разгледзьце сказы і знайдзіце ў іх простыя дзеяслоўныя выказнікі.

Слайд 5

Завіруха бушавала ўсю ноч і ўвесь дзень.

 І буду сніць дарогу я.

Ты ляці, маё слова, праз палі і лясы.

Ён пасля не спускаў з вока Марыну, час ад часу заходзіў да яе, прывёз ёй на зіму дроў .

Бацька даў параду сыну.

Дзяўчынка ўзяла ды расплакалася


  • Які выказнік называецца састаўным дзеяслоўным?

  • З чаго ён складаецца?

  • На што можа ўказваць дапаможная частка? Прывядзіце прыклады.

  • Чым выражана асноўная частка?

Слайд 6

Састаўны дзеяслоўны выказнік

Лексічнае значэнне выражана інфінітывам

Граматычнае значэнне выражана дапаможным дзеясловам


Пачатак, працяг, канец дзеяння (пачаць, стаць, працягваць, скончыць, перастаць, кінуць)


Магчымасць, пажаданасць дзеяння (магчы, хацець, марыць, старацца, дазволіць, рашыць, жадаць, спрабаваць)



Слайд 7

1. Зарыва то затухала, то пачынала ярчэць.

2. Пра харчаванне Кастравіцкі мусіў клапаціцца сам

3. Хачу бясконца славіць наш родны беларускі край.

4. Без Радзімы і без свайго народа чалавек не можа жыць.

5. Маці хацела працаваць у бібліятэцы.

Заданне: Назваць у гэтых сказах састаўныя дзеяслоўныя выказнікі.



  • Які выказнік называецца састаўным іменным?

  • З чаго ён складаецца?

  • На што можа ўказваць дапаможная частка? Прывядзіце прыклады.

  • Чым можа быць выражана асноўная частка?

Слайд 8

Састаўны іменны выказнік

Граматычнае значэнне часу, ладу і дадатковы лексічныя значэнні

Лексічнае значэнне

Дапаможная частка

Іменная частка

Быць, стаць, называцца, станавіцца, з’яўляцца, лічыцца, здавацца

Назоўнік, прыметнік, займеннік, лічэбнік, дзеепрыметнк, прыслоўе


Сінтаксічна непадзельнае словазлучэнне


Слайд 9

1. Яны былі аднагодкі.

2. Сын, таленавіты і прыгожы, стаў радасцю майго жыцця.

3. Жураўліны крык мацнее, робіцца больш выразным.

4. Лёнік астаўся адзін на сваёй варце. Сон узяў сваё.

5. У познюю восень вада пад мастком чыстая і халодная.

6. Пінчукі -- народ жвавы, рухавы . 

Заданне: Назваць састаўныя іменныя выказнікі.


3. Замацаванне матэрыяла


Слайд 10

Вучні чытаюць сказы, запісваюць у сшытак, знаходзяць і падкрэсліваюць граматычную аснову сказа, вызначаюць від выказнікаў у сказах і спосабы іх выражэння.

  1. Я думаю заўсёды пра будучае маёй краіны.

  2. Песня – душа народа.

  3. Хачу пець сваю песню я роднаму краю.

  4. Без Радзімы і без свайго народа чалавек не можа жыць.

  5. Шчырая у іх была дружба, сапраўдная

  6. Іван трымаў язык за зубамі.

Адказ:

  1. Я думаю (просты дзеяслоўны выказнік, выражаны асабовай формай дзеяслова ў абвесным ладзе) заўсёды пра будучае маёй краіны.

  2. Песнядуша (састаўны іменны выказнік, выражаны іменнай часткай з нулявой звязкай) народа.

  3. Хачу пець (састаўны дзеяслоўны выказнік, выражаны дапаможным дзеясловам і інфінітывам) сваю песню я роднаму краю.

  4. Без Радзімы і без свайго народа чалавек не можа жыць (састаўны дзеяслоўны выказнік, выражаны дапаможным дзеясловам і інфінітывам).

  5. Шчырая у іх была дружба, сапраўдная (састаўны іменны выказнік, выражаны дзеясловам-звязкай і іменнай часткай).

  6. Іван трымаў язык за зубамі (просты дзеяслоўны выказнік, выражаны фразеалагізмам)



Праблемная сітуацыя. Пры вызначэнні віду выказніка ў апошнім сказе "трымаў язык за зубамі'' вучні адчулі цяжкасць.

  • А што гэта за спалучэнне “трымаць язык за зубамі”? (Фразеалагізм).

Вучні адзначаюць, што выказнік называецца простым дзеяслоўным, калі выражаны фразеалагізмам.

– Пазнайце фразеалагізм, растлумачце іх значэнне і складзіце з імі сказы.

Н а дошцы з’яўляюцца малюнкі, у якіх "хаваюцца" фразеалагізмы.















Лавіць варон – быць няўважлівым

З’есці пуд солі – доўгa прaжыць рaзaм, перажыўшы складаныя моманты

Задзіраць нос – зазнавацца, фанабэрыцца, задавацца.

Яшчэ раз звяртаецца ўвага на тыпы выказнікаў у такіх сказах.

Фізкультхвілінка


4. Праверка вывучанага матэрыяла

1. Пісьмо па памяці.

Праслухайце верш Дануты Бічэль Загнетавай. Запішыце спалучэнні “дзейнік + выказнік”, якія вы змаглі вызначыць на слых.

Ранак

На сівое соннае балота

Ціха апускаецца яснота.

Сонца не ўзышло, а разлілося.

Будзіць сонца соннае калоссе…


2. Падкрэсліце граматычную аснову ў сказах

1. За акном усё спявала і гаманіла.

2. Пабялелі ад снегу маўклівыя сосны

3. Хай жыве ў шчасці мой народ.

4. Слова - зброя пісьменніка

5.Ён доўга вадзіў за нос свайго кампаньёна.


3.Спішыце, падкрэсліце граматычныя асновы. Вызначце, чым выражана граматычнае і лексічнае значэнне выказнікаў. Назавіце тып выказніка.

1. З неба ціха падаў першы ў гэтай восені снег.

2. Мой сябра яшчэ і вынаходлівы.

3. Дзвіна тут была значна шырэйшая, чым каля горада.

4. Хай да світання свечка гарыць.

5.Гараджане былі ў дужадобрым гуморы.

6. Царыца ім – наша Зямля.

7. Актрыса з мяне ніякая.

8. Нейкі неспакой пачынаў агортываць маладое насенне.

9. Ларыса папрасіла свякроў прынесці з хаты хлеба.


4. Перакладзіце сказы на беларускую мову. Назавіце выказнікі. Вызначце, чым выражаны яго дапаможная і асноўная часткі.

1. Вода в озере искриться переливается сверкает.

2. Растите дети и берегите жизнь и дружбу.

3. А вот мой дедушка был каким то особенным.

4. Солнце стало теплым и ярким.

5. Деревня Ягодка - пять домиков.

6. Город лежал как на ладони.

7. Веселый скворец поет солнцу песню.


5. Тэставае заданне

Выпісаць нумары сказаў з выказнікам:

а) простым дзеяслоўным;

б) састаўным дзеяслоўным;

в) састаўным іменным.

 

1. Чары паэзіі Колас пачаў чэрпаць з чыстых крыніц народнай мудрасці.

2. Я.Колас заўсѐды быў пранікнуты клопатамі пра чалавека.

3.Паэзія  Я.Коласа  сваімі  вытокамі  выходзіць  з  глыбіні  народнай  творчасці.

4.Барацьба  за  светлую  будучыню  стала  мэтай  жыцця  і  творчасці  Я.Коласа.

5.Творчасць  Коласа  натхняе  маладых  паэтаў  на  вяршыню  паэтычнага майстэрства.

6. Сѐння мы можам ганарыцца творчасцю Я.Коласа.

5. Падвядзенне вынікаў урока

Прыём “ Выбар”

1. На ўроку я працаваў…

Актыўна – пасіўна

2. Сваёй работай на ўроку я…

Задаволены – незадаволены

3. Урок здаўся мне…

Кароткім – доўгім

4. За ўрок я…

Не стаміўся – стаміўся

5. Мой настрой…

Палепшыўся – пагоршыўся

6. Матэрыял урока для мяне быў…

Зразумелым – незразумелым

Карысным – непатрэбным

Цікавым - нецікавым


6. Дамашняе заданне.

Паўтарыць пар. 16-19



-80%
Курсы повышения квалификации

Занимательное искусствознание: как научить школьников понимать искусство

Продолжительность 72 часа
Документ: Удостоверение о повышении квалификации
4000 руб.
800 руб.
Подробнее
Скачать разработку
Сохранить у себя:
Спосабы выражэння выказніка (просты дзеяслоўны, састаўны дзеяслоўны, састаўны іменны)) (77.23 KB)

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт