Складанне и адніманне змешаных лікаў (рашэнне задач), 5 клас
Настаўнік: Леўшыц Рэгіна Якаўлеўна
Дыдактычная мэта: на канец ўрока вучні:
-будуць ведаць,у якіх тэкставых задачах (жыццёвых сітуацыях) могуць сустракацца змешаныя лікі;
-успомняць асноўныя тыпы задач на складанне і адніманне змешаных лікаў і правілы пабудавання мадэлей да іх.
Задачы асобаснага развіцця:скласці ўмовы для фарміравання:
-сацыяльнай кампетэнцыі праз абмеркаванне жыццёвых сітуацый, якія адлюстраваны ў фабулах задач;
-кампетэнцыі самаазначэння пасрэдствам азначэння асобасна значымай мэты, ажыццяўлення рэфлексіі і самаацэнкі;
-вучэбна-пазнавальнай кампетэнцыі праз неабходнасць вызначаць і захоўваць паслядоўнасць дзеянняў па дасягненні мэты;
-матэматычнай кампетэнцыі праз неабходнасць прымяняць розныя прыёмы мысліцельнай дзейнасці ў працэсе працы з матэрыялам урока.
Ход урока
Лічым вусна
Заданне «Хто гэта?»
Выканай дзеянні і запішы адказы па спаданні. Калі выканаеш правільна, то атрымаецца прозвішча грэчаскага матэматыка, які ўпершыню ў 18 стагоддзі ўвёў тэрміны “лічнік” і “назоўнік”.
2+ = (Д) ; 7
Адказ: Плануд.
Г істарычныя звесткі:
Дробавая рыса стала выкарыстоўвацца пастаянна каля 300 гадоў таму назад. Першым еўрапейскім вучоным, які пачаў выкарыстоўваць і распаўсюджваць сучасны запіс дробаў, быў італьянскі купец і вандроўнік, сын гарадскога пісара Фібаначы (Леанарда Пізанскі). У 1202 г. ён увёў слова «дроб». Назвы «лічнік» і «назоўнік» увёў в XIII стагоддзі Максім Плануд – грэчаскі манах, вучоны матэматык.
Праверка дамашняга задання- вусна, франтальны апрос.
М атэматычная дыктоўка
Вучні ўважліва слухаюць сцвярджэнні, якія чытае настаўнік. Калі вучань згодзен, то ён запісвае- 1, калі- не,то -0. За правільна выкананую дыктоўку, вучань атрымлівае бонус- дадатковы бал да свайго адказа на працягу ўрока.
У дробу
Дроб
НАК (3;2)=6.
2 .
10 .
Адказ:0.111.000
Рашэнне практыка-арыентаваных задач
Задача 1
Падлічыце, якую частку ад усіх урокаў у тыдзень складаюць:
а) урокі матэматыкі ў 5 класе;
б) урокі фізічнай культуры ў 5 класе;
в) якая частка ад усіх урокаў прыходзіцца на ўрокі па астатніх прадметах.
(Вучні павінны разумець і прымаць вучэбную задачу.Планаваць дзеянні ў адпаведнасці з пастаўленай задачай і ўмовамі) .
Задача 2
Якая частка ўрокаў застанецца пасля таго,як прайшлі ўрокі да перапынку на снеданне?
(Аналізуюць і адбіраюць неабходную інфармацыю для рашэння задачы) .
Задача 3
Антон, Дзяніс і Саша разам фарбавалі школьны плот. Антон выканаў
Рашэнне задачы.
:1
Адказ: 288 м
Фізкультхвілінка
“Разумныя кропкі”
Перад выкананнем прыкладаў праводзіцца кропачны масаж біялагічна актыўных кропак твару і галавы,каб канчаткова “разбудіць” дзяцей і задаць адпаведны рабочы настрой на цэлы вучэбны дзень. Пры масажы актывізуецца кровазварот ў кончыках пальцаў,каб прадухіліць застой крыві не толькі ў руках , але і ва ўсім целе, таму што кончыкі пальцаў звязаны непасрэдна з мозгам.
Рашэнне задач
Кожнаму вучню дастаецца картка пад сваім індывідуальным нумарам. Вучні рашаюць свае задачы ў сшытках. Калі атрымліваюць адказ, то падыходзяць да настаўніка і ім даецца картка з літаркай, яны вешаюць літарку на дошку.
Калі задачы вылічаны правільна,то на дошцы атрымліваецца сказ: “Вы – лепшыя!”
№1. Задача. У першы дзень вандроўнік прайшоў 8 км, а ў другі дзень – на 2 км менш. Колькі кіламетраў прайшоў вандроўнік за два дні?
Адказ: В ( )
№2.Задача. Шырыня прамавугольніка дм, даўжыня на дм больш, чым шырыня. Знайсці перыметр прамавугольніка.
Адказ: ы ( )
№3.Задача. Каця купіла шакаладныя вафлі і падзяліла пароўну паміж пяццю сяброўкамі. Кожная сяброўка атрымала па 2 вафлі. Колькі вафель купіла Каця?
Адказ: - (13)
№4.Задача. Пятачок прынёс для Віні дзве шклянкі з мёдам. Маса адной шклянкі 5 кг і яна лягчэй другой на 1 кг. Колькі мёду было у дзвюх шклянках?
Адказ: л ( )
№5.Задача. Даўжыня ўдава 10 м і ён даўжэй за сваю бабулю на 2 м. Якая даўжыня ўдава і бабулі разам?
Адказ: е ( )
№6. Задача. Дзяўчынка сабрала 19 кг клубніц з адной градкі, а з другой – на 2 кг менш. Колькі ягад сабрала дзяўчынка з дзвюх градак разам?
Адказ: п ( )
№7.Задача У адной скрыні 15 кг сліў, а ў другой – на 2 кг больш.
Колькі кілаграмаў сліў у дзвюх скрынях?
Адказ: ш ( )
№8.Задача У першы дзень брыгада рабочых заасфальтавала 20 м дарогі, а ў другі дзень - 15 м дарогі. Колькі метраў дарогі заасфальтавала брыгада за два дні?
Адказ: ы ( )
№9.Задача У магазін прывезлі два рулоны тканіны даўжынёй 30 м і 25 м.
Колькі ўсяго метраў тканіны прывезлі ў магазін?
Адказ: я( )
№10.Задача У адной скрынцы кг цукерак, а ў другой скрынцы кг цукерак. Колькі кілаграмаў цукерак у гэтых скрынях разам?
Адказ: ! (5)
Вынік урока:
Настаўнік выстаўляе адзнакі вучням за ўрок, запісвае дамашняе заданне.
Дамашняе заданне: №152,144(а,б)
Рэфлексія
Пасля таго, як вучні запісалі дамашняе заданне, настаўнік праводзіць рэфлексію: з якім настроем вучні пакідаюць урок. На дошцы вывешваецца табліца настрою і дзеці прычэпваюць магніты насупраць таго твару, які адпавядае іх настрою.
Літаратура
1. Герасімаў В.Д. Матэматыка:вучэб.дапам.для 5-га кл. устаноў агул.сярэд.адукацыі з беларус.мовай навучання.У 2ч. Ч.2/В.Д.Герасімаў, В.М.Пірутка, А.П.Лабанаў ; пер.з рус.мовы Т.К. Слауты.-Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2017-192с.: іл.
2. Пирютко О.Н. Практико-ориентированные задачи по математике для 5 класса: в 2 ч. Ч. 2 : пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения / О.Н.Пирютко, О.А.Терешко.-Мозырь : Выснова,2018 .-89с. : ил.