Меню
Разработки
Разработки  /  Прочее  /  Уроки  /  8 класс  /  Сказы з аднароднымі членамі, знакі прыпынку ў іх

Сказы з аднароднымі членамі, знакі прыпынку ў іх

Мэты:

паўтарэнне і падагульненне ведаў школьнікаў па асноўных пытаннях тэмы.

Задачы:

працягваць знаёмства вучняў з аднароднымі членамі сказа;

22.01.2019

Содержимое разработки


Сказы з аднароднымі членамі, знакі прыпынку ў іх

Мэты:

паўтарэнне і падагульненне ведаў школьнікаў па асноўных пытаннях тэмы.

Задачы:

працягваць знаёмства вучняў з аднароднымі членамі сказа;

развіваць уменне лагічна і доказна выкладаць думкі;

удасканальваць пунктуацыйныя навыкі (пастаноўка, абгрунтаванне знакаў прыпынку);

стварыць сітуацыі для развіцця самастойнасці вучняў, навыкаў сама- і ўзаема-кантролю;

выхоўваць любоў да роднага краю, да прыроды.

Тып: урок-падарожжа..

Абсталяванне: падручнік, мультымедыйная прэзентацыя, тлумачальны і словаўтваральныя слоўнікі, карткі QR-код.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой

Весела гучыць званок,

Яго голас нам знаёмы,

Запрашаем на ўрок

Беларускай мовы!

Добры дзень дзеці, рада вас бачыць, сядайце. Няхай сённяшні дзень для вас будзе спрыяльным, а ўрок будзе для вас удалым і плённым. Аднойчы вучні звярнуліся да свайго настаўніка з пытаннем, які дзень тыдня самы спрыяльны, каб пачаць новае жыццё, каб стаць паспяховым, удалым, шчаслівым. Можа, гэта серада?

Настаўнік падумаў і адказаў вучням… Як вы думаеце, які дзень тыдня назваў настаўнік?

Настаўнік падумаў і сказаў:

Гэты дзень тыдня называецца сёння. Вы згодны з мудрым настаўнікам?

Не адкладвай на заўтра тое, што можна зрабіць сёння.

ІІ. Арфаграфічная хвілінка. Мэтавызначэнне.

Вось і мы з вамі сёння паспрбуем выканаць усё тое, што запланавалі. Але урок у нас сёння незвычайны. Мы з вамі адправімся ў падарожжа ў краіну “Аднародных членаў сказа”. А вось на чым мы з вамі адправімся ў падарожжа, вы даведаецеся, правільна запісаўшы словы (з прапушчаных літар - цягнік).

Ц – шні(ц)аль

Я – кал(я)ндар

Г – забе(г)

Н – фаў(н)а

І – к(і)ламетровы

К – замалёў(к)а

  • Работа са слоўнікам.

Вучні па тлумачальнаму слоўніку вызначаюць лексічнае значэнне слова “цягнік”. Разбіраюць слова па марфемах.

  • Праблемная сітуацыя.

Пад партамі вучні знаходзяць надрукаваныя словы. Са слоў трэба скласці сказ.

За вокнамі цягніка прамільгнулі шматпавярховыя будынкі, хаты, палі, пералескі.

Чаго не хапае ў сказе? Так, знакаў прыпынку. Сфармулюйце, калі ласка, тэму і мэту нашага ўрока.

Малайцы! А зараз адпраўляемся ў падарожжа па краіне Аднародных членаў сказа. Але мне патрэбны памошнікі. (Вучні падзелены на тры групы, з кожнай выбіраецца камандзір)

ІІІ. Практычная частка.

  • Станцыя “Тэарэтычная”. “Дрэва ведаў” (на дошцы намалявана дрэва і прымацаваны лісточкі. На лісточках напісаны пытанні. На адным лісточку бонус - +1 бал за працу на ўроку).

  1. Якія члены сказа называюцца аднароднымі?

  2. Як называецца слова, якое мае больш шырокае значэнне ў параўнанні са значэннем аднародных членаў?

  3. +1 бал

  4. Пры дапамозе якіх злучнікаў злучаюцца аднародныя члены сказа?

  5. Як адрозніць аднародныя азначэнні ад неаднародных?

  6. Калі ставяцца коскі пры аднародных членах?

  7. Калі коскі пры аднародных членах сказа не ставяцца?

  8. Раскажыце аб знаках прыпынку пры наяўнасці абагульняючага слова пры аднародных членах сказа.

  9. Аднароднымі членамі сказа не з’яўляюцца?

  • Станцыя “Практычная”.

  • Заданне №1. Адначце сказы з аднародным членамі сказа.

1. За крайняй хатай вёсачкі далёка распасціраліся жоўтае поле.

2. Прыдарожная канава зарасла травой з жоўтымі і белымі кветкамі.

3. На прасторнай раўніне каля дарогі стаяла белая бяроза.

4. Восень прыбрала дрэвы ў залаты ўбор, і бяроза была шчаслівая.

5. Наступіла зіма.

6. Шапаціць мне штосьці жыта, хоць слоў не гаворыць.

7. Снег засыпаў поле, лес, жыллё людзей.

8. Ішло і ішло гэта шэрае поле.

9. Мой край ясназоры прайшоў ты нямала шырокіх і вузкіх дарог.

10. Снежнае поле заблісчэла на вясновым сонцы.

11. Пацяклі, загаварылі першыя ручаіны.

12. Чалавек павінен падарожнічаць і ведаць тую зямлю, на якой нарадзіўся.

  • Заданне №2. Графічны дыктант.

Настаўнік чытае сказы, а вучні складаюць іх схемы. Адзін вучань будуе схемы на дошцы.

1. Зелена было ўсюды: у полі, на гародах і балотах. (І. Мележ)

2. Жывое асяроддзе: жывёлы, птушкі, расліны – акружаюць нас навокал. (В. Вітка)

3. І лес, і поле, і луг, і гай – усё маўчала. (Якуб Колас)

  • Заданне №3. Замест кропак устаўце абагульняльныя словы. Сказы запішыце і расстаўце знакі прыпынку.

  1. … зямля дрэвы стрэхі пакрыліся звонкай ледзяной коркай. (А. Астрэйка)

  2. Сонца загляне … у лес на поле і луг. (А. Астрэйка)

  3. І гэтае яснае сонца і поле і гэты высокі бор і хвойнік … зліваецца ў адзін малюнак. (А. Астрэйка)

  • Заданне №4. Устаўце патрэбныя злучнікі (і, а, але) замест кропак.

1варыянт.

  1. Ночы пахнуць мёдам … сенам.

  2. Узняўся моцны вецер … хмары не разагнаў.

  3. Дым не падымаўся … плыў над зямлёю.

2 варыянт.

  1. Прамяні сонца не ззяюць … тлеюць над лесам.

  2. Прыгожы … вялікі будынак нашай школы.

  3. Пакой быў невялічкі … ўтульны.


ІV. Фізкультхвілінка. Станцыя “Музыкальная”.

VІ. Замацаванне. Тэст (выкананы ў праграме Plickers). Станцыя “Кемлівая”.

1. Аднароднымі з’яўляюцца тыя члены сказа, якія:

  1. адносяцца да аднаго і таго ж члена сказа і выконваюць адну і тую ж сінтаксічную функцыю;

  2. звязаны паміж сабой падпарадкавальнай сувяззю;

  3. адносяцца да аднаго і таго ж члена сказа, але выконваюць розныя сінтаксічныя функцыі.


2. Аднароднымі членамі сказа могуць быць:

  1. толькі галоўныя члены сказа;

  2. толькі даданыя члены сказа;

  3. і галоўныя, і даданыя члены сказа.

3. Аднародныя члены сказа злучаюцца:

  1. пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў ;

  2. пры дапамозе інтанацыі пералічэння;

  3. пры дапамозе злучальных злучнікаў і інтанацыі пералічэння.


4. Якую сінтаксічную ролю выконваюць у сказе выдзеленыя словы? Люблю бары, бярозкі і пушчы яшчэ з ваеннай бежанскай пары.

  1. Дапаўненне;

  2. азначэнне;

  3. дзейнік.


5. Які са сказаў мае аднародныя члены?

  1. Ля Браслаўскіх азёр гусі-лебедзі мыліся.

  2. Пячоркі і даліны купаюцца ў вясеннім сонцы.


6. Вызначце сказ, у якім ёсць некалькі радоў аднародных членаў.

  1. Дзень спякотны і вясёлы з песняй жніўнаю прыйшоў;

  2. Прабег па сэрцы і па кожнай жылцы пяшчотны, ласкавы вецярок.


7. Адзначце сказ, у якім ёсць развітыя аднародныя члены.

  1. Туман то гусцеў, набываючы колер хмары, то радзеў, растаючы ў сонечным святле.

  2. Люблю сівых дубоў калоны, і соснаў стромкія ствалы, і мёду поўныя калоды.


8. Да якога сказа правільна пабудавана схема?

  1. На ўзвышшы стаяць у задуменным спакоі кучаравыя дубы-асілкі і моўчкі паглядаюць уніз на каляровую лугавіну [О і О].

  2. Лес пры дарозе пухкае, трашчыць[О, О, О ].

  3. Ад сонечных промняў ільдзінкі пераліваліся аранжавымі, чырвонымі, сінімі, блакітнымі іскрынкамі. [О, О, О].


9. У якім сказе ёсць абагульняльнае слова?

  1. Змрочны гушчар пераходзіць непрыкметна ў зараснікі вольхі і лазы, у балоцістую нізіну.

  2. У лесе выразна адрозніваюцца галасы берасцянак, лясных жаўрукоў, сініц, драздоў.

  3. Тут аб’ядналіся разам усе выгоды: і лес, і луг, і шырокая рака, і зараснік.


10. У якім сказе правільна расстаўлены знакі прыпынку?

  1. Поле злёгку хвалюецца і пераліваецца, то светла-зялёнымі, то цёмна-сінімі фарбамі.

  2. У сонечным святле гарэлі сумным адвечным полымем і ліпы і бярозы каля хат і дрэвы ў недалёкім лесе.

  3. Смуга ахінае далёкія вёскі і ўзгоркі, палі і пралескі.

Адказы: 1 а; 2 с; 3 с; 4 а; 5 б; 6 б; 7 б; 8 а; 9 с; 10 с.

  • Станцыя “Творчая”.

  • Дапоўніце расказ, выкарыстоўваючы падыходзячыя па сэнсу словы.

Мой дзень пачынаецца рана. У шэсць гадзін раніцы я О, О, О, О і О. Раніцай звычайна іду пешшу, гэта вельмі асвяжае. У дзевяць гадзін пачынаюцца заняткі. Урокі О, О, О, О, О праходзяць хутка. Пасля ўрокаў О і О ідзём на лыжах у лес. Вакол усё пакрыта снегам: і О, і О, і О.

Мы вяртаемся дадому адпачыўшымі, а потым рыхтуем ўрокі. Увечары я або О, або О.

VІІ. Падвядзенне вынікаў.

VІІІ. Рэфлексія. Станцыя “Канцавая”.








5



-75%
Курсы дополнительного образования

Кухни мира

Продолжительность 72 часа
Документ: Cвидетельство о прохождении курса
4000 руб.
1000 руб.
Подробнее
Скачать разработку
Сохранить у себя:
Сказы з аднароднымі членамі, знакі прыпынку ў іх (70 KB)

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт