Меню
Разработки
Разработки  /  Родной язык и литература  /  Практикумы  /  8 класс  /  Сказы з адасобленымі прыдаткамі, інтанаванне ў маўленчай плыні, знакі прыпынку ў іх

Сказы з адасобленымі прыдаткамі, інтанаванне ў маўленчай плыні, знакі прыпынку ў іх

Урок-практыкум на замацаванне новага вучэбнага матэрыялу
16.04.2020

Содержимое разработки

Тэма ўрока: Сказы з адасобленымі прыдаткамі, інтанаванне ў маўленчай плыні, знакі прыпынку ў іх

Форма правядзення: урок-практыкум.


Мэта ўрока: стварыць умовы для трывалага засваення адасаблення прыдаткаў як сэнсавага і інтанацыйнага выдзялення.


Задачы:

  • замацаваць веды вучняў пра адасабленне азначэння ў сказах;

  • удасканаліць і падагульніць веды вучняў пра ўмовы адасаблення прыдаткаў;

  • удасканальваць навык знаходзіць у сказах адасобленыя прыдаткі і тлумачыць умовы іх адасаблення;

  • развіваць навык выразнага чытання сказаў з адасобленымі прыдаткамі і навык пастаноўкі знакаў прыпынку;

Задачы асобаснага развіцця і выхавання:

  • развіваць творчае і лагічнае мысленне, памяць;

  • развіваць мастацкі густ, звязнае маўленне;

  • выхоўваць нацыянальную самасвядомасць, любоў і павагу да роднай мовы.

Тып урока: замацаванне новага вучэбнага матэрыялу.


ХОД УРОКА

  1. Арганізацыйны момант.


  1. Матывацыйны этап урока.

Слова настаўніка.

Мова продкаў нашых і нашчадкаў –

Шэпт дубровы і пчаліны звон,–

Нам цябе ласкава і ашчадна

Спазнаваць ажно да скону дзён,

Па чужых краях не пабірацца,

Не аддаць цябе на забыццё,

Наша невычэрпнае багацце,

Наша несмяротнае жыццё.


Верш Г.Бураўкіна няхай прагучыць эпіграфам да нашага ўрока, таму што ўсе ўрокі беларускай мовы павінны быць у пэўным сэнсе спасціжэннем яе багацця, прыгажосці і жыцця.


  1. Праверка дамашняга задання.

  1. Франтальнае апытванне па тэме “Адасобленыя азначэнні”.

  • Што такое “адасабленне”? (Адзін са спосабаў сэнсавага выдзялення ці ўдакладнення часткі выказвання)

  • Ад чаго залежыць адасабленне? (Ад таго, чым выражана галоўнае слова; месца азначэння ў сказе; наяўнасці ці адсутнасці дадатковага аклічнаснага значэння)

  • Калі адасабляюцца азначэнні? (Калі адносяцца да асабовага займенніка; стаяць пасля азначаемага слова, выражанага назоўнікам; перад азначаемым словам, выражаным назоўнікам, калі маюць дадатковае значэнне прычыны або ўступкі; перад азначаемым словам, выражаным назоўнікам, калі паміж азначэннем і галоўнікам словам стаіць выказнік)

  • Калі азначэнні не адасабляюцца? (Калі стаяць перад азначаемым словам, выражаным назоўнікам, і не маюць дадатковага значэння)

  • Зачытайце сказы з дамашняга практыкавання, дзе вы паставілі знакі прыпынку пры адасобленых азначэннях. (Ст. 250)

2) Выкананне заданняў на картках. (Запіс у сшытках даты і слоў “Класная работа”)

Запішыце сказы, расстаўце, дзе трэба, знакі прыпынку, растлумачце ўмовы адасаблення. (Схемы запісваюцца на дошцы).

Змораныя стомленыя мы, як вандроўнікі, вярталіся ў вёску.

Зацягнутае хмарамі звісала нізка над зямлёю неба.

Душа мая атуленая зялёнай прыгажосцю сама станавілася прыгожай і акрыленай.

Сарамлівы ад прыроды Пятро заўсёды адчуваў сябе няёмка сярод незнаёмых людзей.

Пражытыя ў бацькоўскім доме гады здаюцца мне цяпер суцэльным шчасцем.


  1. Падрыхтоўка да актыўнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, актуалізацыя набытых ведаў, а таксама сфарміраваных уменняў і навыкаў.


У цэнтры ўвагі сёння будзе адасабленне – выдзяленне па сэнсе і інтанацыйна некаторых членаў сказа. Акрамя таго, адасабленне – гэта цікавая сінтаксічная з’ява, якая здольна ўзбагаціць мову, зрабіць яе надзвычай разнастайнай і прыгожай. Але перад тым, як пачаць працаваць над новай тэмай, папрашу вас адказаць на пытанні.

    • Што называецца прыдаткам? (Азначэнне, выражанае назоўнікам, які звычайна дапасуецца да паяснёнага слова ў склоне і ліку)

    • Якія яны бываюць? (Дапасаваныя і недапасавыя, адзіночныя і развітыя)

    • Практыкаванне 420 вусна (Чым адрозніваецца прыдатак у пятым сказе ад усіх астатніх? (Развіты, адасоблены) Так. Прыдаткі бываюць развітымі і адзіночнымі. Вы ўжо ўбачылі, што развітыя прыдаткі на пісьме адасабляюцца знакамі прыпынку. Ёсць выпадкі, калі адасабляюцца і адзіночныя прыдаткі. Разгледзець умовы адасаблення прыдаткаў - і ёсць задача нашага сённяшняга ўрока.

    • Запішыце тэму ўрока АДАСАБЛЕННЕ ПРЫДАТКАЎ


  1. Прааналізуйце сказы, запісаныя ў вас на лістах. Вызначце, чым з’яўляюцца выдзеленыя словы і спалучэнні, паспрабуйце сфармуляваць правілы пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з прыдаткамі.

Ён, сын адваката, жыў у чысціні, у дастатку, добра апранаўся.

Тонкая натура, яна адчула насцярожанасць, з якою ставілася да яе суседка.

Гаспадыня, жанчына жвавая і гаваркая, сустрэла мяне прыветна.

Лены, дачкі Івана Пятровіча, дома не было.

Прыход Зарубы, фельчара, памог Пятру падняцца.

Вялікі гуманіст, Якуб Колас быў заўсёды прасякнуты клопатам пра людзей.

!!!. Калі прыдатак звязваецца з азначаемым назоўнікам, выражаным ўласным імем, словамі па прозвішчы, па мянушцы, па клічцы, ён таксама адасабляецца : Запісаць

Міхась, па мянушцы Барадаты, сядзеў на лаўцы свайго дзеда.


6. Звярніце ўвагу на наш эпіграф. Што вы заўважылі? (Прыдаткі, між іншым, могуць адасабляцца і працяжнікамі)


7. Пр. 421 вусна (вызначыць умовы адасаблення).


    1. Выкананне практычных заданняў (запіс на дошцы). Запісаць, расставіць знакі прыпынку, растлумачыць, пабудаваць схему.

  1. Не дэлегат, ён мусіў пакінуць залу яшчэ перад галасаваннем.

  2. Яська, па прозвішчы Даўгавязы, дуў з усёй сілы ў трубу.

  3. Судовы следчы і адвакат па прафесіі, Ф.Багушэвіч і ў творчасці сваёй выступаў заступнікам прыгнечанай сялянскай масы.

  4. У вялікіх падзеях заўсёды чудзен быў голас Янкі Купалы – вялікага сына беларускага народа.

  5. Вопытны журналіст, Пётр не ведаў, з чаго пачаць гаворку.

  6. Саўка, сутулаваты высокі мужчына, прыгнуў галаву ў дзвярах і выйшаў на двор.


    1. Падвядзенне вынікаў урока.

Нагадаем яшчэ раз, калі адасабляюцца прыдаткі? (Калі адносяцца да асабовага займенніка; стаяць пасля азначаемага слова, выражанага назоўнікам; перад азначаемым словам, выражаным назоўнікам, калі маюць дадатковае акалічнаснаснае значэнне.)


    1. Дамашняе заданне. § 55, паўт. § 26,27, пр. 423


    1. Кантрольна-ацэначны і рэфлексійны этап.

Каб вызначыць ступень засваення матэрыялу, прапаную вам выканаць тэст. Тым больш, што ўсім вам у хуткім часе здаваць ЦТ, таму выкананне гэтага тэста будзем крокам для паспяховага яго выканання.

Праверачны тэст


  1. Адасобленымі членамі сказа могуць быць:

□ дзейнікі; □ азначэнні;

□ дапаўненні; □ прыдаткі.

□ акалічнасці;

□ выказнікі;


  1. Адасобленыя азначэнні выражаюцца:

□ аднароднымі азначэннямі, выражанымі дзеепрыметнікамі ці прыметнікамі;

□ лічэбнікамі;

□ дзеепрыслоўямі;

□ прыслоўямі;

□ прыметнымі зваротамі;

□ дзеепрыметнымі зваротамі;

□ дзеепрыслоўнымі зваротамі;

□ дзеясловамі.


  1. Суаднесці сказы са схемамі:

1. Нахмураны і сур’ёзны, хадзіў Сцёпка каля будынка рабфака.

2. Паветра напоенае густымі пахамі хвоі навісла шызаватай смугой.

3. Стомлены доўгай дарогай Андрэй з радасцю сустрэў аднавяскоўца.

4. Застаўся ўгары адзін толькі яблык, уцеха і апошняя надзея яблыні.

5. Сынок адваката ён з маленства жыў у чысціні, у дастатку, добра адзяваўся.

Наз., | |


|прыд.| , займ.


| | , ═ наз.


…наз., |прыд.|


| | , наз.



  1. Расстаўце, дзе трэба, знакі прыпынку.

  1. Невядома, ці будаваў гэты замак Міндоўг заснавальнік пераноснай, паводле тагачаснага звычаю, сталіцы.

  2. І падаў распасцёрты

Кожны чацвёрты.

3) За край мой заліты нявіннай крывёю

Пракляцце чужынцам ліхім.

4) Зваліўся я падкошаны жалезам абняў рукамі родную зямлю.

5) Атуленая зялёнай прыгажосцю душа мая сама станавілася прыгожай і акрыленай.


4


-80%
Курсы повышения квалификации

Занимательное искусствознание: как научить школьников понимать искусство

Продолжительность 72 часа
Документ: Удостоверение о повышении квалификации
4000 руб.
800 руб.
Подробнее
Скачать разработку
Сохранить у себя:
Сказы з адасобленымі прыдаткамі, інтанаванне ў маўленчай плыні, знакі прыпынку ў іх (63.5 KB)

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт