Меню
Разработки
Разработки  /  Прочее  /  Уроки  /  9 класс  /  План-канспект урока па тэме: Коска, коска з кропкай паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа (9 клас)

План-канспект урока па тэме: Коска, коска з кропкай паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа (9 клас)

Пастаноўка коскі, коскі з кропкай у бяззлучнікавым складаным сказе

14.01.2018

Содержимое разработки

План-канспект урока па тэме: Коска, коска з кропкай

паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа (9 клас)

Мэта:фарміраваць уяўленне аб правілахпастаноўкі коскі, коскі з кропкай ў бяззлучнікавых складаных сказах; выпрацоўваць ўменне іх ставіць, замацаваць уменні вызначаць бяззлучнікавыя сказы ў кантэксце, складаць іх схемы; актуалізаваць веды аб правапісе у,ў.

стварыць умовы для развіцця ўмення звязна і лагічна выказваць свае думкі, уменняў і навыкаў самастойнай і калектыўнай працы, навыкаў кантролю і самаацэнкі, садзейнічаць развіццю памяці, увагі, лагічнага мыслення;

садзейнічаць выхаванню пачуцця адказнасці за вынікі сваёй працы, станоўчых адносін да набыцця ведаў, пачуцця гонару да роднага слова

Абсталяванне: карткі з заданнямі, падручнікі.

Ход урока

1.Арганізацыйны момант.

2. Актуалізацыя ведаў аб правапісе у, ў.

Сала..і, аквары..м, ня..мека, ..ладзімір, стра..с, здаро..е, шлагба..м, рады..с, дыназа..р, па..за, наста..нік, а..дыенцыя, сімпозі..м, ма..зер, бра..нінг, ка..чук, архівары..с, со..с, мы ..бачылі, по..дзень, вынікі ..ніі, гучала “..ра”, а..л.

3. Актуалізацыя ведаў па тэме.

Адзначыць у сшытку нумары бяззлучнікавых складаных сказаў. Вызначце від частак, сэнсавыя адносіны паміж імі.

  1. У жыцці кожнага маладога чалавека надыходзіць час, калі неабходна прыняць рашэнне па выбары прафесіі.

  2. Пасля школы вывускнікі трапляюць на вялікі шлях жыцця, перад імі адкрываюцца тысячы дарог. Часавыя адносіны

  3. У сучасным грамадстве існуе шмат прафесій, кожны можа выбраць па душы. Аднатыпныя часткі.

  4. Каб выбраць прафесію па душы, трэба глыбока, разумна, з веданнем справы разабрацца, якая з многіх прынясе радасць і задавальненне.

  5. Вецер дыхне мацней звычайнага, з бяроз зрываецца мітуслівая пасма жоўтага лісця. Аднатыпныя часткі.

Франтальнае апытванне.

- Якія сказы называюцца бяззлучнікавымі?

- Яія сэнсавыя аносіны могуць выражацца паміж часткамі БЗС?

4.Актуалізацыя ведаў. Асноўная частка заняткаў.

Настаўнік: Тэма нашага ўрока “Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах. Коска, коска з кропкай паміж часткамі складаназлучанага сказа.” Як вы думаеце, якія задачы нам трэба рэалізаваць сёння на ўроку? (Вучні самі ставяць задачы, што накіроўвае іх на свядомую дзейнасць на ўроку.)

5. Вывучэнне новай тэмы.

Выкананне Пр.125 (вусна.)

Зварот да параграфа № 27. Iв.знаёміцца, калі ставіцца коска ў БЗС, а Iв. – калі ставіцца коска з кропкай + рыхтуюць пытанні да класа.

6. Замацаванне новага матэрыялу.

Праца з дэфармаваным сказам (запісаны на дошцы)

Складзіце і ахарактарызуйце сказ. Зрабіце яго сінтаксічны разбор. Пабудуйце схему сказа.

ў Нясвіжы, была, там выдаваліся, і іншых філосафаў, у 1560 годзе, творы, друкарня, Сымона Буднага, заснавана

Узор выканання:

У 1560 годзе ў Нясвіжы была заснавана друкарня, там выдаваліся творы Сымона Буднага і іншых філосафаў.

(Складаны, складаецца з двух простых сказаў, звязаных паміж сабой бяззлучнікавай сувяззю. Першая частка – просты сказ поўны, развіты, двухсастаўны. Другая частка – просты сказ, поўны, развіты, двухсастаўны. Паміж часткамі складанага сказа ставіцца коска, таму што ў частках падзеі адбываюцца паслядоўна).

Выкананне пр.130 (спісаць 5 сказаў, растлумачыць пастаноўку занакаў прыпынку).


Фізкультурна-лінгвістычная хвілінка

Зачытваецца бяззлучнікавы складаны сказ – устаць.

  1. Зменіцца квадра – пераломіцца надвор’е.

  2. Паміраць збіраешся, а жыта сей.

  3. Загараецца зара, гасне ноч над зямлёю.

  4. Назаўтра ледзь паказалася сонца, хлопцы былі ўжо на нагах.

  5. Ніхто спрачацца з тым не будзе, што ўсюды шмат мясцін прыгожых.

  6. Вакол стала глуха і цёмна.

  7. Зіма снежная – лета будзе дажджлівая.

Пр. 128 – перакласці на беларускую мову першы сказ.

Тлумачальны дыктант. Запісаць сказы, растлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку, вызначыць характар адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі. Пабудаваць схемы сказаў.

7. Д/з. Параграф 27, пр.131.

8. Выстаўленне і каменціраванне адзнак.

9. Рэфлексія.

- ці ўсё ўдалося?

- якія складанасці адчулі?

- ахарактарызуйце наш урок БЗС.



-80%
Курсы дополнительного образования

Основы правильного питания

Продолжительность 72 часа
Документ: Cвидетельство о прохождении курса
4000 руб.
800 руб.
Подробнее
Скачать разработку
Сохранить у себя:
План-канспект урока па тэме: Коска, коска з кропкай паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа (9 клас) (17.62 KB)

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт