Аддзел адукацыі, спорта і турызма
Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта
ДУА “Сярэдняя школа №2 імя А.К.Флегантава г.Чэрвеня”
Конкурс “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”
2 этап
Канспект урока па тэме
“Асноўныя палажэнні малекулярна-кінетычнай тэорыі”
Распрацавала Злотава Г.Г.,
настаўнік фізікі
г.Чэрвень, 2016
Тэхналагічная карта ўрока фізікі
Тэма : Асноўныя палажэнні малекулярна-кінетычнай тэорыі
Клас: 10
Тып урока: урок замацавання і паглыблення ведаў, уменняў, навыкаў.
Месца ўрока ў вучэбным плане: першы ўрок у главе “Асновы МКТ”
Навучальная мэта: вучні павінны абагульніць і паглыбіць веды аб дыскрэтнай будове рэчыва, цеплавым руху часціц рэчыва, узаемадзеянні часціц рэчыва; ведаць асноўныя палажэнні МКТ.
Задачы асабістага развіцця:
ствараць умовы для развіцця мовы вучняў;
ствараць умовы для фарміравання ўмення дакладна і граматна выказваць думкі;
ствараць умовы для развіцця лагічнага мыслення;
садзейнічаць фарміраванню ўменняў параўноўваць, рабіць вывады, вылучаць галоўнае.
Выхаваўчыя задачы:
садзейнічаць выхаванню культуры зносін, маўлення, акуратнасці, працавітасці.
Сродкі навучання:
- мультымедыйная ўстаноўка;
дыдактычныя матэрыялы;
папяровы рамонак.
Асаблівасці урока: мультымедыйная ўстаноўка перыядычна выключаецца
( актыўны экран 20-25 мінут).
Эпіграф да ўрока. Індыйскія мудрацы сцвярждалі: “Не шукайце цудаў, іх няма. Шукайце ведаў - яны ёсць. І усё тое, што людзі завуць цудамі,- тая або іншая ступень ведаў” (слайд 2)
0-ы этап: арганізацыйны (3 мін )
Плануемы рэзультат: зацікавіць вучняў на работу; стварыць псіхалагічны настрой на супрацоўніцтва.
Педагагічная задача: забяспечыць умовы для матывацыі вучняў.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць вучняў |
Паведамляе тэму ўрока, зачытвае эпіграф, стварае псіхалагічны настрой, прапануе ўстанавіць правілы зносін (слайд 3) | Слухаюць, прапануюць правілы |
1-ы этап: арыенціровачна-матывацыйны ( 10 мін)
Чакаемы рэзультат: асмысленне вучэбнага матэрыялу, актуалізацыя ведаў, актывізацыя мысліцельнай і моўнай дзейнасці.
Педагагічная задача:
- арганізаваць мэтавызначэнне;
- арганізаваць выкананне вучнямі заданняўу парах;
- арганізаваць самакантроль.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць вучняў |
1. Прапануе вучням сфармуляваць асабістыя навучальныя і развіваючыя мэты. 2.Прапануе заданні: (работа ў парах)
3.Прапануе адказы | 1.Прапаноўваюць мэты. 2.Выконваюць прапанаваныя заданні. 3.Выконваюць самаправерку. |
Каментарый да этапа: заданні 1,2 правяраюцца па чарзе пасля выканання; заданне 3 прадугледжвае адказ на пытанні ў адвольным парадку.
2-і этап: аперацыйна – пазнавальны (15 мін)
Чакаемы рэзультат: абагульненне інфармацыі, атрыманне новых ведаў, пашырэнне навуковага кругагляду, развіццё цікавасці да прадмета.
Педагагічная задача:
- садзейнічаць азнаямленню, успрыманню і пярвічнаму запамінанню ведаў;
- арганізаваць работу ў групах.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць вучняў |
1.Прапануе арганізаваць групы,выбраць кіраўніка групы,звярнуцца да §1, прачытаць кожнай групе пэўны пункт параграфа, адзначыць новы вучэбны матэрыял, выбраць галоўнае для агучвання перад другімі групамі. 2. Арганізуе выступленне прадстаўнікоў кожнай групы
| 1.Чытаюць вучэбны матэрыял, абмяркоўваюць змест у групе, рыхтуюцца да паведамлення. 2. Па чарзе прадстаўнік кожнай групы дапаўняе раней атрыманыя звесткі аб МКТ
|
Каментарый да этапа: этап носіць абагульняючы характар, прапануемы матэрыял паглыбляе веды вучняў па тэме ўрока.
3-і этап: фізкультмінутка (2 мін)
Мэта: не дапусціць інфармацыйнай і зрокавай перагрузкі; зняць статычнае напружанне мышцаў і скелету;
Педагагічная задача: арганізаваць выкананне вучнямі фізічных практыкаванняў.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць вучняў |
Выклікае вучня для правядзення фізкультмінуткі | Выконваюць прапанаваныя заданні.
|
4-ы этап: кантрольна- карэкцыйны (10 мін)
Мэта: стварэнне ўмоў для прымянення ведаў у нестандартнай сітуацыі, развіцце творчых здольнасцей, цікавасці да прадмета.
Педагагічная задача: арганізаваць індывідуальную работу.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць вучняў |
1. Настаўнік дэманстрыруе і коратка каменціруе здымкі малекул розных рэчываў.(слайды 9-18) 2.Праводзіць навучальна-праверачны тэст (дадатак 4), прапануе ўзаемаправерку (слайды 19,20) | 1. Вучні разглядаюць здымкі, пры неабходнасці задаюць пытанні або выказваюць свае меркаванні 2. Выконваюць тэст, абменьваюцца карткамі і выконваюць узаемаправерку, выстаўляюць адзнаку згодна табліцы. |
Каментарый да этапа:калі пры выкананні тэста вучні не карыстаюцца падручнікам, яны рысуюць зорачку на сваёй картцы.
5-ы этап: рэфлексійны ( 5мін)
Прагназуемы вынік: вучань здольны ацаніць сваю дзейнасць на занятках.
Педагагічная задача: стварыць умовы для ацэнкі вучнямі сваей дзейнасці, для планавання або карэкцыі сваіх ведаў.
Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць вучняў |
Задае вучням пытанні Пытанні для рэфлексіі 1. Які у вас настрой? 2. Ці было вам цікава? 3. Як вы ацэньваеце сваю работу? 4. Ці зацікавіла вас атрыманая інфармацыя? 5. Што падабалася больш за ўсё? 6. Як вы сябе зараз адчуваеце? 7. Ці дасягнулі вы пастаўленых мэт? Прапануе дамашняе заданне. Выстаўляе адзнакі (па жаданню вучняў). | Вучні адказваюць. Запісваюць д.з §1, пытанні 1-6. |
Дадатак 1. Тэзаурус
Паняцце, тэрмін | Тлумачэнне |
1.Малекула | А.Змяненне памераў цела пры награванні |
2.Дыскрэтная будова рэчыва | Б.З’ява ўзаемнага пранікнення рэчываў адно ў другое |
3.Дыфузія | В.Хаатычны рух часціц рэчыва, які залежыць ад ступені яго нагрэтасці |
4.Цеплавы рух | Г.Вельмі дробная часціца рэчыва, здольная існаваць самастойна і захоўваць усе асноўныя яго ўласцівасці |
5.Цеплавое расшырэнне | Д.Усе целы складаюцца з атамаў і малекул, якія знаходзяцца ў бесперапынным хаатычным руху, прыцягваюцца на малых адлегласцях і адштурхваюцца, калі шчыльна прыціснуты адзін да аднаго |
Дадатак 2. Бінарны тэст
Малекулы рэчыва можна раздзяліць на атамы. +
Рэчывы, якія складаюцца з аднолькавых малекул, маюць аднолькавыя уласцівасці. -
Рух малекул у газах, вадкасцях і цвердых целах аднолькавы. -
Праз дыфузію адбываецца газаабмен у лёгкіх. +
Цеплавое расшырэнне золата і серабра аднолькавае. -
Цеплавое расшырэнне кіслароду і вадароду аднолькавае. +
Некаторыя рэчывы складаюцца толькі з атамаў. +
Пры цеплавым расшырэнні павялічваюцца памеры малекул. -
Дадатак 3. Рамонак (вучням прапануюць выбраць пялёстак рамонка і адказаць на пытанне)
Адназначнае пытанне: якія доследы падцвярждаюць дыскрэтную будову рэчыва?
Ацэначнае пытанне: Калі нанізаць на ўяўную нітку ўсе малекулы, што знаходзяцца ў 1см3 паветра, так, каб яны дакраналіся адна да адной, то атрыманай ніткай можна было б абматаць зямны шар па экватары 200 разоў.
Малекулу павялічылі да памера прасянага зярнятка. Як вы думаеце, якая будзе таўшчыня воласа пры такім жа павелічэнні? ( 100 м)
Творчае пытанне: што адбудзецца, калі паміж малекуламі будут існаваць толькі сілы прыцяжэння?
Інтэрпрытацыйнае пытанне: што вы бачыце? (слайд 8)
Практычнае пытанне: Адным з метадаў вызначэння памераў малекул з’яўляецца вызначэнне таўшчыні плёнкі некаторых масляністых вадкасцей, якія расцякаюцца па паверхні вады тонкім слоем. Прыняўшы таўшчыню плёнкі прыкладна роўнай дыяметру малекулы масла, вызначце дыяметр малекулы масла ў сантыметрах. Аб’ём каплі 1 мм3, плошча плямы 3 м2. ( 1 мм3 : 3000000мм2)
Дадатак 4. Навучальны тэст
Выберыце і запішыце правільныя адказы.
У чым прычына броўнаўскага руху?
А) у цеплавым руху часціц асяроддзя, у якім знаходзіцца броўнаўская часціца;
Б) у прыцяжэнні і адштурхванні часціц рэчыва;
В) у сіле сусветнага прыцяжэння.
Аб чым сведчыць факт існавання цвёрдых і вадкіх цел?
А) аб дыскрэтнай будове рэчыва;
Б) аб малых памерах часціц;
В) аб наяўнасці сілы ўзаемнага прыцяжэння паміж часціцамі.
Скорасць дыфузіі залежыць ад…
А) тэмпературы рэчыва;
Б) ад аб’ёму рэчыва;
В) ад агрэгатнага стану рэчыва
Канцэнтрацыя малекул – гэта адносіна
А) V / N
Б) N / V
В) m / V
Аб сілах узаемнага адштурхвання паміж малекуламі сведчыць…
А) з’ява дыфузіі;
Б) малая сціскальнасць цвёрдых цел і вадкасцей;
В) захаванне аб’ёму цвёрдых цел і вадкасцей.
Пэўная адлегласць паміж цэнтрамі часціц, пры якой сілы прыцяжэння ўраўнаважваюцца сіламі адштурхвання, называецца
А) раўнадзейнай;
Б) раўнааддаленай;
В) раўнаважнай.
Сілы ўзаемадзеяння паміж часціцамі маюць
А) электрамагнітнае паходжанне;
Б) гравітацыйнае паходжанне;
В) касмічнае паходжанне.
Найбольшую адлегласць, на якой яшчэ ўлічваюць узаемадзеянне малекул, называюць
А) вектарам малекулярнага дзеяння;
Б) радыусам малекулярнага дзеяння;
В) напрамкам малекулярнага дзеяння.
Дыскрэтная будова рэчыва - гэта
А) перарывістасць;
Б) дыфузія;
В) цеплавы рух.
Сілы ўзаемадзеяння паміж часціцамі змяняюцца пры
А) змяненні колеру рэчыва;
Б)змяненне формы цела;
В) змяненні адлегласці паміж часціцамі.
Дадатак 5. Табліца правільных адказаў
№ пытання | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
Прав.адказ | А | В | А,В | Б | Б | В | А | Б | А | В |
Адзнака роўна колькасці правільных адказаў