Абрад “Заручыны”
Давыдовская Елена Александровна,
преподаватель музыки
Абрад праходзіць ў беларускай хаце. На стале, накрытым яскраваю скацёркаю, стаяць “салонікі” (вараная бульба), яечня са шкваркай, хлебны квас,талаконік (кісель з аўса, запраўлены клюквай і медам) , кухлі, капуста у берасцянай малой дзежачцы, ляжаць лыжкі, каравай – усе стравы лічацца характэрнымі для гэтай масцовасці. Сцяна ўпрыгожана вышыванымі ручнікамі, на падлозе - цыноўка. За сталом сядзіць бацька , дачка ( нявеста) глядзіцца у люстэрка, маці прадзе кросны.
Бацька(звяртаецца да дачкі): а ці табе работы больш няма? Дзівіцца ў шкло? Вунь, ідзі “набожнік” вышывай! Бо пойдзеш ад нас у сваю хату замуж, дык не будзе чым і вобраз накрыць, лянота...
Дачка: а я , бацька, гасцей чакаю! Прыйдзе Васіль ў сваты! Трэба ж добра выглядаць, бо...(смяецца)
Бацька: эй-ей, паглядзіць ён на такую гаспадыню, ды і кіне на стол гнілую бульбу- будзешь тады слёзы праліваць ...
Маці: хопіць ўжо спрачацца, чуеце: сабака загаўкаў - мабыць нехта ідзе...Лепш дастань , Марыйка, з печы ўжо яечню. Ёй у нас сустракаюць гасцей, ды салонікамі...вунь і сяброўкі твае бягуць...
Чуецца спеў сябровак.
Беларуская народная песня “З-пад белага камушка”
З- пад белага камуш(ы)ка вадзіца бяжала,
Вой-ля, вой-ля, вой лялюшыкі, вадзіца бяжала..
Там(ы) мілая бель бяліла, туга выжымала,
Вой-ля, вой-ля, вой лялюшыкі, туга выжымала
Едзе ,едзе мой мілень(і)кі ды на сівым коні,
Вой-ля, вой-ля, вой лялюшыкі, ды на сівым коні.
На ім(ы) шапачка раж(ы)камі, галоўка з куд(ы)рамі.
Вой-ля, вой-ля, вой лялюшыкі, галоўка з куд(ы)рамі.
Сяброўкі сустракаюць сватоў:
Першая: А чаго вам тут трэба?
Другая: мо няма ў вас хлеба?
Трэццяя: мо куркі не нясуцца?
Чацвёртая: ці каровы не пасуцца?
Сват першы: ды есць у нас хлеба, багата, як трэба!
Сват другі: і куркі нясуцца, і каровы пасуцца..
Бацька хлопца: ды вось конь у нас малады, не зацугляны...няма каму запрэгці ды ў чыста поле весці.
Маці хлопца : можа ў гэтай хаце ёсць свацця? Няхай бы падказала, дзе такая гаспадыня прабягала: каб накарміла каня, напаіла, на полі б з ім пагуляла ды і спаць паклала..
Першая сяброўка: можа і ёсць у нас такая гаспадыня, ды толькі ці справіцца яна: конь ваш маўчыць, нібыта ў глебе стырчыць...
Першы сват: так чаго яму казаць? Гаспадыні не відаць. Вось, як выйдзе да нас, вось тады і будзе сказ!
Бацька дачкі: Марыйка, хуценька выходзь, досыць любавацца у люстэрка! Цябе клічуць!
На парог выходзяць бацька , маці і Марыйка.
Сяброўкі разам са сватамі хлопца спяваюць песню .
Беларуская народная песня “Ой, у зялёненькім садочку”
Ой, у зялёненькім садочку казак дзяўчыну падмаўляў
Віць, віць, віць, цёх,цёх,цёх, ай,яй, яй, ох,ох,ох,
Казак дзяўчыну падмаўляў
Спяваюць сваты і Васіль:
Ой, ты дзяўчына чорнаброва, ой, ці ты пойдзеш за мяне?
Віць, віць, віць, цёх,цёх,цёх, ай,яй, яй, ох,ох,ох,
Ой , ці ты пойдзеш за мяне?
Марыйка спявае ў адказ:
Ой, мая маці цябе знае, ты той казак, што ўсё гуляе
Віць, віць, віць, цёх,цёх,цёх, ай,яй, яй, ох,ох,ох,
Ты той казак, што гуляе.
Васіль спявае ў адказ:
Я тваёй маці не спужаўся, бо ў цябе я закахаўся.
Віць, віць, віць, цёх,цёх,цёх, ай,яй, яй, ох,ох,ох,
Вельмі кахаю я цябе! (кляняецца дзяўчыне да зямлі)
Бацька Марыйкі: ну , раз кахаеш, тады і ручніка ад маёй дачкі атрымаеш!
Марыйка даруе Васілю вышываны ручнік у знак згоды. Госці праходзяць, сядаюць за стол.
Маці Марыйкі: вось у нас якая гаспадарка: ёсць і сала, ёсць і шкварка, і капуста, і салонік, квасок і талаконік . Частуйцеся ад душы, дарагія госці!
Бацька Марыйкі: а ці спрытны ваш Васіль у працы? Мая Марыйка вунь якая працавітая: агарод прыбірае, вячэру варыць, рушнікі вышывае – усюды паспявае!
Бацька Васіля: ды і наш Васіль – не промах! Дровы рубіць, рыбу ловіць, землю пахае, да яшчэ і бабулю дагдядае, і бацьку сваяму дапамагае! Вады наносіць, сена накосіць, работа аж кіпіць, на месцы не сяздіць!
Маці Марыйкі: ну, раз такая справа добрая,дзеванькі -сябровачкі, заспявайце заручальную, а я ,на згоду, набяру ў куфар святую воду, ручніком- “набожнікам” рукі жаніха ды нявесты звяжу, ды вакол стала паваджу..
Бацька Марыйкі: за згодай такой пакраплю дзяцей святою вадой, рукі ручніком- “набожнікам” жаніху ды нявесце звяжу, ды вакол стала паваджу.
Маці Васіля: няхай будзе мірна, ладна, каб жылі вы, дзеткі, складна.
Бацька Васіля: адно однага кахалі, ну і дзетак калыхалі...
Сяброўкі спяваюць песню заручальную.
Беларуская народная песня “Круціцца крушталь”
Круціцца крушта(да)ль, наліваецца,
Лёлі-лёлі да, наліваецца.
Хлопец да дзеўкі набіваецца,
Лёлі-лёлі,набіваецца.
“Аддам за яе каня,карову,
Лёлі-лёлі,каня,карову.
Яшчэ за яе тры вазы сена,
Лёлі-лёлі, да дроў палена”.
Да дроў палена, каб была мая!
Лёлі-лёлі, каб была мая.
Круціцца крушта(да)ль, наліваецца,
Дзеўка за хлапца заручаецца.
Заручальны карагод праходзіць у хаце, адбываюцца “запоіны” ( усе госці павінны выпіць па тры склянкі квасу ў знак згоды з вяселлем), потым спяваюць і прытанцоўваюць. Бацькі абводзяць Васіля і Марыйку са звязанымі ручніком-“набожнікам” рукамі па чарзе вакол стала, тым самым благаслаўляюць на добры шлюб. На прыканцы песні выходзяць на вуліцу і спяваюць на ганках, абвяшчаючы ўсіх аб заручынах.


Обряд "Заручыны" (17.15 KB)

