ЛІТАРАТУРА ЭПОХІ СЯРЭДНЯВЕЧЧА. Агульная характарыстыка эпохі. Біблія.
Мэта: мяркуецца, што напрыканцы ўрока вучні будуць ведаць:
агульную характарыстыку літаратуры Сярэднявечча, яе тэматычную і жанравую разнастайнасць; тэму, скразную ідэю, структуру Бібліі, яе ўплыў на развіццё мастацтва і літаратуры Сярэднявечча; у творах якіх беларускіх пісьменнікаў адлюстраваны біблейскія матывы.
умець прадстаўляць вынікі сумеснай дзейнасці, карыстацца інфармацыйна-даведачнай літаратурай.
Задачы: развіваць навыкі ўспрымання лекцыйнага матэрыялу, ствараць умовы для развіцця вуснага маўлення, навыкаў сціслага пераказу; спрыяць узбагачэнню духоўнага свету вучняў.
Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.
Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя з ілюстрацыямі карцін біблейскіх матываў, творы, у якіх прысутнічаюць біблейскія матывы (дадатак 1), карткі з заданнямі (дадатак 2), Біблія, падручнікі па беларускай літаратуры.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
Мэтавызначэнне. Настаўнік прапаноўвае разгледзець на прэзентацыі карціны Рафаэль, “Крыжовы шлях на Галгофу”, Мікеланджэла, “Аддзяленне святла ад цемры”, Пусен, “Пакланенне Залатому цяльцу” і прааналізаваць вобразы, сюжэты, а таксама час адлюстравання на іх.
Далей настаўнік агучвае тэму ўрока, арганізуе мэтавызначэнне ўрока, вызначае задачы:
Скласці тэзісны план па тэме “Агульная характарыстыка эпохі Сярэднявечча”;
Падрыхтаваць паведамленні на тэму “Біблія - помнік літаратуры”;
Запоўніць табліцу “Біблейскія выразы і фразеалагізмы”;
Разгледзець творы, у якіх прасачваюцца біблейскія матывы.
Арганізацыя працэсу навучання і кантролю узроўню засваення ведаў па тэме ўрока.
На аснове лекцыі настаўніка па тэме “Агульная характарыстыка эпохі Сярэднявечча” скласці тэзісны план.
Прыкладны змест лекцыі настаўніка.
Эпоха Сярэднявечча ахоплівае амаль тысячу гадоў: з V стагоддзя (падзенне Рыма ў 476 г. пад націскам варвараў) па XIV стагоддзе. Гісторыкі раздзяляюць яе на Ранняе Сярэднявечча, Высокае, Позняе Сярэднявечча.
Ранняе, Высокае і Позняе сярэдневякоўе ў гісторыі Беларусі вызначаны наступным чынам:
Ранняе Сярэднявечча — з канца V да IX ст., працягвалася прыкладна 400 год. Пачатак: прыход славянскіх плямён на тэрыторыю Беларусі. Гэта перыяд славянізацыі тэрыторыі Беларусі і ўтварэння на ёй племянных аб'яднанняў дрыгавічоў, крывічаў і радзімічаў. Заканчэнне звязана з ўтварэннем дзяржавы ва ўсходніх славян, першай згадкай у летапісе пра Полацк (862 г.) і станаўленнем усходнеславянскай дзяржаўнасці.
Высокае Сярэднявечча — з X да XIII ст., таксама працягвалася прыкладна 400 год. Гэта перыяд сярэдневяковых княстваў на тэрыторыі Беларусі — Полацкага. Заканчэнне звязана з ўтварэннем і станаўленнем новай цэнтралізаванай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага, якое ў далейшым уключыла ў сябе ўсе беларускія землі.
Позняе Сярэднявечча — XIV і XV ст., працягвалася каля 200 год. Гэта перыяд развіцця беларускіх зямель у складзе ВКЛ. Яго заканчэнне супадае з канцом Сярэднявечча ў Сусветнай гісторыі (1492 г.).
Найбольш магутнай імперыяй Ранняга Сярэднявечча была Візантыя. Яе сталіца Канстанцінопаль (Царград) па праву лічылася тады сталіцай свету і сапраўды ўражвала сваёй велічынёй, багаццем, раскошаю, колькасцю культурных помнікаў, сярод якіх найперш вылучаўся храм Святой Сафіі (VI ст.). Візантыйская дзяржава ў многім пераняла антычнарымскую цывілізацыйную мадэль: сістэму праўлення, бюракратычны рэжым, дзяржаўныя інстытуты, структуру грамадства. Але мастацтва тут чым далей, тым болей адыходзіла ад антычных канонаў, зліваючыся з хрысціянскай рэлігіяй у непарыўнае адзінства. Архітэктура, манументальны жывапіс, іканапіс, кніжная мініяцюра, дэкаратыўнае мастацтва былі прасякнуты рэлігійным светапоглядам, вызначаліся высокай духоўнасцю і фармальнай умоўнасцю.
Акрамя Візантыі, якая раскінулася на землях і Еўропы, і Азіі, самай вялікай краінай у Еўропе з’яўлялася ў ХІ стагоддзі Кіеўская Русь. Назва мае на ўвазе не столькі дзяржаўнае, колькі духоўнае адзінства ўсходніх славян. Кіеў быў адным з самых аўтарытэтных гарадоў усёй Русі. Падстаў для ўзвышэння Кіева шмат: скажам, яго старажытнасць, роўная Рыму, сёння ўжо даказаная археолагамі.
Хрышчэнне 988 года (у Полацку афіцыйна яно адбылося ў 992 г.) — самая значная падзея нашай гісторыі, сапраўдная ідэалагічная рэвалюцыя. Змяніць тып мыслення — задача непамернай цяжкасці.
Новыя гістарычныя дадзеныя пераканаўча сведчаць пра тое, што пісьменнасцю на Русі карысталіся ў ІХ — першай палове Х стагоддзя. Ужо нельга аспрэчваць той факт, што пісьменнасць — руны ці глаголіца — існавала ў нашых продкаў яшчэ да Кірыла і Мяфодзія. Але заслуга асветнікаў — у стварэнні новай сістэмы пісьменнасці на аснове грэчаскага алфавіту, — кірыліцы.
Разам з хрысціянствам і пісьменнасцю на землі ўсходніх славян прыйшла рэлігійная літаратура. У гарадах узнікае летапісанне. Папулярным робіцца жанр хаджэнняў. Хаджэнне — апісанне паломніцтва ў Святую Зямлю (Палесціну), дзе жыў і вучыў Хрыстос. Паломнікі прывозілі з падарожжаў кнігі знакамітых хрысціянскіх аўтараў, напрыклад Іаана Залатавуста, і свецкую літаратуру, якая на месцах перакладалася. Так, асабліва любілі адукаваныя людзі ў Старажытнай Русі жыціі святых людзей і апісанне ваенных спраў Аляксандра Македонскага — так званую «Александрыю». У мастацкай культуры асобна стаіць «Слова пра паход Ігаравы», твор цалкам мастацкі, напоўнены язычніцкімі матывамі, сінтэтычны па жанры. Але найважнейшае значэнне ў тагачаснай культуры (XI—ХІІ стст.) мела ўсё ж святая кніга Біблія.
1 вучань зачытвае план.
Слова настаўніка: Сапраўды, чалавек Сярэднявечча глядзеў на свет інакш, чым мы з вамі. Жыццё на зямлі – гэта толькі падрыхтоўка да вечнага жыцця на нябёсах. Усе хрысціяне чакалі канца свету ў 1000 годзе, але гэтага не адбылося. І дух людзей падняўся. Гэта дало новы штуршок развіцця культуры, у тым ліку і літаратуры.
- Як вы разумееце слова “Біблія”? (Слова «біблія» азначае «кнігі». Бібліяй называецца звод шматлікіх тэкстаў, напісаных выбранымі Богам, святымі людзьмі).
- З чаго складаецца гэта кніга? Якая тэма, скразная ідэя, структура Бібліі? Які ўплыў старажытная кніга аказала на развіццё мастацтва і літаратуры ў цэлым? Усе гэтыя пытанні мы высветлім падчас работы ў групах.
Работа ў групах.
Заданне для 1 групы. Прэзентаваць структуру Бібліі, карыстаючыся падручнікам на с 22, вызначыць тэму, скразная ідэю. Падрыхтаваць паведамленні на тэму “Біблія - помнік літаратуры”.
Заданне для 2 групы. Вызначыць, хто з культурных дзеячаў, пісьменнікаў кіравалася Бібліяй ў сваёй дзейнасці (падручнік с.25).
Заданне для 3 групы. Знайсці біблейскія матывы ў прапанавыных творах беларускіх пісьменнікаў, выразна прачытаць адзін з вершаў.
Заданне для 4 групы. Размеркаваць наступныя фразеалагізмы і біблейскія выразы ў табліцу, растлумачыць іх значэнне (праца з Бібліяй, фразеалагічным слоўнікам).
Ахілесава пята, блудны сын, гардзееў вузел, ноеў каўчэг, манна нябесная, не сатвары сабе куміра, несці свой цяжкі крыж, залатая сярэдзіна.
Фразеалагізмы | Біблейскія выразы |
|
|
Прадстаўленне вынікаў групамі.
Замацаванне новых ведаў.
Тэст-кантроль
1.Эпоха Сярэднявечча ахоплівае:
А) амаль 400 гадоў, Б) амаль 1000 гадоў, В) амаль 500 гадоў.
2. Найбольш магутнай імперыяй Ранняга Сярэднявечча была:
А) Візантыя, Б) Расійская Імперыя, В) імперыя Карла Вялікага.
3. Год хрышчэння старажытнай Русі.
А) 1002, Б) 978, В) 988.
4. Пісьменнасць на Русі была вядома і ёю карысталіся:
А) у канцы IX ст., Б) у X ст., В) ужо ў VIII ст.
5. Біблія – гэта…
А) Кніга ведаў, Б) Кніга Кніг, В) Кніга малітваў.
6. Хаджэнні – гэта..
А) кніга падарожнікаў, Б) апісанне паломніцтва ў Святую Зямлю, В) першая пісьменнасць на Русі.
7. Хто стварыў новую сістэму пісьменнасці.
А) Кірыла і Мяфодзій, Б) Александр Македонскі, В) Сымон Будны.
Рэфлексія.
Складанне сінквейна.
Кантрольна-ацэначная дзейнасць.
Самаацэнка вучняў. Ацэнка дзйнасці вучняў настаўнікам.
Дамашняе заданне.
Прачытаць “Жыціе Еўфрасінні Полацкай”.
Дадатак 1
Р.Барадулін “Ерусалім”
Млечны Шлях, як радасны кілім,
Любяць разьвінуць нябёсы поначы,
Каб душа, йдучы ў Ерусалім,
Не блудзіла ў цемры,
Бога помнячы.
Колеры сьвітаньня й палыну,
Колеры няспыннасьці й нязьменнасьці
Апранаюць міг у даўніну,
Важаць час
Празрыстымі бязьменамі.
Як на мулкіх зорах,
Горад лёг
На пагорках, дзе начуе раніца.
Блізка лог,
Дзе ўсіх зьбірацьме Бог
Судным Днём,
Што ўсім апошнім станецца.
А вядуць ня ўсе дарогі ў Рым,
У Ерусалім
Ідуць нястомнікі.
На магільніку, як дым, сівым
Скалянелі камяні-паломнікі.
Тут да Бога блізка, як нідзе,
Аж чуваць,
Як Немінучасьць дыхае.
З Вока яснага сьляза ўпадзе –
Стане Бэтлеемам сэрца ціхае.
Я.Купала “Вялікдзень”
Два сьвяты на сьвеце – ад нівы да нівы:
Хрыстос уваскрос! Наступае вясна!
Глянь сьмела, глянь вольна, шчасьліў, нешчасьлівы.
I далей к жыцьцю з паніжэньня і сна!
Гэй, гэй, на спатканьне вялікіх двух сьвятаў
Сьпяшыце супольна, хто ў путах ня згніў!
Хай льюцца-зыльюцца ад хаты да хаты
У адно ўсе грамады, ўсе людзі ўсіх ніў!
*
Вялікдзень! Вялікдзень! – ад нівы да нівы.
Забыў не адзін з нас нядаўныя дні,
А ўспомні-прыпомні, шчасьліў, нешчасьлівы,
Аб тых, што ў сьвітаньні навек адышлі, –
Усе костачкі тыя на гонях папарных, –
Жывых, што ў бяспуцьці акуцьце зьвіняць...
Прыпомні, дай слова ня шчэзнуці марна,
Пачатую справу шырыць, расшыраць!
Вялікдзень! Вялікдзень! – ад нівы да нівы
Заводзіць бацькоў сваіх песеньку сын.
Зірні ж, азірніся, шчасьліў, нешчасьлівы.
I заўтра на поле да сох як адзін!
Дагэтуль мы плачам, дагэтуль мы стогнем,
Адвечных ня можам пазбыціся сьлёз...
Наперад па шчасьце! Хай злое ўсё дрогне
Вясна ўжо на сьвеце, – Хрыстос уваскрос!
Дадатак 2