Меню
Разработки
Разработки  /  Прочее  /  Тесты  /  11 класс  /  Дыягнастычны тэст па тэме “складаны сказ з рознымі відамі сувязі”

Дыягнастычны тэст па тэме “складаны сказ з рознымі відамі сувязі”

Як вучні засвоілі матэрыял на тэму "Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі" дапаможа высветліць невялічкі дыягнастычны тэст

07.04.2017

Содержимое разработки

ДЫЯГНАСТЫЧНЫ ТЭСТ ПА ТЭМЕ

СКЛАДАНЫ СКАЗ З РОЗНЫМІ ВІДАМІ СУВЯЗІ”

  1. Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі.

1) Святлее зямля – святлее душа чалавека, чысцеюць думкі.

2) І бацька моўкне і чакае, што скажа дзядзька або маці, і ціха стала ўраз у хаце.

3) Я ўдзячны лёсу, што з усіх краёў ён выбраў для мяне навекі гэты, дзе бальшакі прастуюць між палёў, а па сцяжынках коцяцца ранеты.

4) Мы хочам, каб усюды ў нашай краіне, ва ўсіх яе гарадах і вёсках былі прыгожыя кветкі.

5) Я ведаў: папяловая хмара – на град.

  1. Адзначце колькасць частак у сказе.

Вясна прыйшла ў гэты год надзіва рана, люты не лютаваў, не шалеў завеямі, не бушаваў мяцеліцамі, радасць адчувалася ва ўсім: твары людзей быццам свяціліся знутры, паветра звінела, на дрэвах лопаліся пупышкі, і яшчэ кволыя лісцікі імкнуліся хутчэй вырвацца на волю, на сустрэчу з сонцам.

  1. 10;

  2. 8;

  3. 6;

  4. 9;

  5. 7.

3. Адзначце, на аснове камбінацыі якой сінтаксічнай сувязі пабудаваны сказ:

Днём радавала пагода, ярка свяціла нізкае чырвонае сонца, і аднекуль з чыстага неба сыпаўся сіні іней; ночы стаялі месячныя, ядраныя: была поўня.

1) Бяззлучнікавая і злучальная;

2) злучальная, падпарадкавальная і бяззлучнікавая;

3) злучальная і падпарадкавальная;

4) бяззлучнікавая і падпарадкавальная.

4. Адзначце, якая схема адпавядае сказу:

Увечары, калі над пальмамі загарэліся цёплыя зоркі і месяц паклаў свае залатыя дарожкі ў моры, а ў цёмным кіпарысавым гаі аглушальна зацёхкалі салаўі, падышлі з гітарай мясцовыя хлопцы – рыбакі, механікі, аграномы, сяляне, і пачаўся цудоўны вечар дружбы.

1) [ ], (калі...), і [ ].

2) [..., (калі...) і (...), а (...), ... ], і [ ].

3) [ ], (калі...), і (...), а (...), і [ ].

4) (Калі...), і (...), а (...), [ ].

5) [ ...,(калі...)...], і [ ].

  1. Адзначце сказы з пунктуацыйнай памылкай:

1) Абрысы хат з заснежанымі стрэхамі зводдалі ў цемры нельга было разабраць, і агеньчыкі нагадвалі буйныя зоркі, што ўпалі з неба на снегавое раздолле.

2) Палеткі акружалі вёску, і, калі гладзець на вёску здалёку, то яна здавалася невялікім зялёным асьраўком у жоўтым разліве.

3) Усё навокал памаладзела: пагорак пакрыўся маладой рунню, канава на імшары зелянела ад асакі, а вярба за ноч пажаўцела, бо пупышкі патрэскаліся і з іх здзіўлена пазіралі жоўтыя коцікі.

4) Ні сцюжа не палохае, ні спёка, не гнуся ад нялёгкае хады, хоць і адсталі ад мяне далёка трывожныя юнацкія гады.

































-80%
Курсы повышения квалификации

Девиантное поведение: понятие, профилактика и коррекция

Продолжительность 144 часа
Документ: Удостоверение о повышении квалификации
6000 руб.
1200 руб.
Подробнее
Скачать разработку
Сохранить у себя:
Дыягнастычны тэст па тэме “складаны сказ з рознымі відамі сувязі” (16.72 KB)

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт