Тэма : Паняцце пра адасабленне. Адасобленыя дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні
Мэта:
-
садзейнічаць асэнсаванню вучнямі паняцця адасобленыя члены сказа, іх адметнай структурна- семантычнай характарыстыкі, прычын, умоў і сродкаў адасаблення, прызначэння ў маўленні.
Задачы:
-
засвоіць паняцце адасабленне, адасобленае азначэнне;
-
выпрацоўваць уменні вызначаць адасобленыя дапасаваныя і недапасаваныя, развітыя і неразвітыя азначэнні;
-
устанаўліваць марфолага-сінтаксічныя адносіны паміж членамі сказа (даваць характарыстыку членам сказа, бачыць спосаб выражэння);
-
правільна інтанаваць у маўленчай плыні і ставіць знакі прыпынку.
Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу
Абсталяванне: Бадзевіч З.І., Саматыя І.М. Беларуская мова 8 клас: Вучэбны дапаможнікдля 8 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання./Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2020.
Ход урока
І. Арганізацыйны момант
ІІ. Матывацыйны этап
Параўнайце пары сказаў:
-
Наступіла вясна, цеплая, сонечная.
-
Наступіла цеплая, сонечная вясна.
-
Ці адрозніваюцца гэтыя сказы па інтанацыі?
-
Па якой прычыне ў гэтых сказах розная інтанацыя?
-
ІІІ. Знаёмства з новым матэрыялам
-
Слова настаўніка.
-
Каб падкрэсліць сэнс адасобленых даданых членаў сказаў, пры чытанні іх выдзяляюць інтанацыяй і паўзамі. Такія члены сказа называюцца адасобленымі. На пісьме яны выдзяляюцца коскамі, зрэдку – працяжнікамі.
-
Адасобленымі могуць быць толькі даданыя члены сказа (азначэнне, прыдатак, дапаўненне, акалічнасць). У сказе яны падкрэсліваюцца так, як і неадасобленыя члены.
-
Адасобленыя члены сказа абазначаюць дадатковыяхарактарыстыкі прадмета, з’яў, дзеянняў, канкрэтызуюць іх.
-
Адасобленыя члены надзелены большай самастойнасцю ў складзе сказа. Таму іх можна:
-
апусціць без страты сэнсу. Параўн.: Відны здалёк Заслаўскія муры, акружаныя хвойнікам высокім (А. Астрэйка). – Відны здалёк Заслаўскія муры;
-
ператварыць у выказнік таго ж сказа ці ў асобны сказ. Параўн.: Бярозка зламалася, але не ўпала, затрымаўшыся на суседніх кустах (У. Караткевіч). – Бярозка зламалася, але не ўпала, затрымалася на суседніх кустах. Бярозка зламалася, але не ўпала. Яна затрымалася на суседніх кустах.
-
Адасобленыя члены сказа часцей бываюць развітымі: Стаяла цішыня, поўная мудрай велічы і спакою (У. Карпаў).
-
Параўнаць сказы ў правым і левым слупках.
Паветра было напоена густымі пахамі хвоі. Яно навісла шызаватай смугой.
Сена змачыў дождж. Яно запахла яшчэ мацней. | Паветра, напоенае густымі пахамі хвоі, навісла шызаватай смугой.
Сена, змочанае дажджом, запахла яшчэ мацней. |
-
За кошт чаго ўдалося перадаць два паведамленні ў адным сказе?
-
Якое паведамленне з’яўляецца асноўным, а якое – дадатковым?
-
Чым выражаны адасабленні ў гэтых сказах?
-
“Мазгавы штурм”.
Давайце ж зараз успомнім, што такое азначэнне? Дзе знаходзіцца ў сказе? Чым можа быць выражана? Якія віды азначэння вы ведаеце?
Практ. 330 (вусна). Параўнаць пары сказаў з адасобленымі і неадасобленымі членамі сказа. У якіх сказах азначэнне выдзелена па сэнсе? Якімі сродкамі гэта дасягаецца?
Фізкультхвілінка
Слова настаўніка.
Адасабляцца могуць і дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні. Дапасаваныя азначэнні выражаюцца прыметнікамі, дзеепрыметнікамі, парадкавымі лічэбнікамі, некаторымі займеннікамі (змяняюцца, як прыметнікі), а недапасаваныя азначэнні — іншымі часцінамі мовы.
Развітыя дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні пасля паяснёнага слова адасабляюцца заўсёды.
Лес, такі змрочны здалёк (дапасаванае азначэнне), аказаўся гасцінны і добры зблізку.
Пасля паяснёнага слова адасабляюцца некалькі неразвітых дапасаваных і недапасаваных азначэнняў:
Кветкі, жоўтыя, чырвоныя, з крапінкамі (дапасаваныя і недапасаванае азначэнні), заварожвалі наведвальнікаў выставы
Адасабленне адзіночнага неразвітага азначэння пасля паяснёнага слова абавязковае, калі:
1) дапасаванае азначэнне мае дадатковае акалічнаснае значэнне . Міхал, спалоханы, усё яшчэ маўчаў;
2) дапасаванае азначэнне адносіцца да асабовага займенніка .Ён, віяланчэліст, быў запатрабаваны ў розных аркестрах;
3) недапасаванае азначэнне, выражанае інфінітывам, знаходзіцца пры галоўным слове, якое мае пры сабе дапасаванае азначэнне . Мы ўсе пачулі строгі бацькаў загад — не сваволіць на ўроках.
Азначэнні перад паяснёным словам звычайна не адасабляюцца:
Старанныя, працавітыя, загартаваныя ў розных інтэлектуальных конкурсах вучні сабраліся на першым паверсе школы.
Перад паяснёным словам заўсёды адасабляюцца дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні, калі:
1) адносяцца да асабовага займенніка . Загадкавы, незвычайнай геаметрычнай формы, ён [экспанат] быў выстаўлены ў галерэі яшчэ ў студзені месяцы;
2) маюць дадатковае акалічнаснае значэнне, звычайна прычыны . Пакрытыя фарбай, сцены пакоя выглядалі абноўленымі;
3) аддзелены ад галоўнага слова недапасаванымі членамі сказа, найперш выказнікам ці акалічнасцю . Падабраныя па форме і памерах, стаялі каля хаты рыдлёўкі, шуфлі і сякеры.
IV. Замацаванне вывучанага матэрыялу.
Практ. 333 (вусна). Назваць адасобленыя азначэнні і паяснёныя словы. Чым выражаны адасобленыя азначэнні?
Практ. 334 Спішыце, расстўляючы, дзе трэба, коскі. Падкрэсліце адасобленыя азначэнні і растлумачце іх адасабленне. У якіх сказах адасобленыя азначэнні маюць акалічнаснае значэнне?
V. Падагульненне ведаў па тэме
Запіс сказаў пад дыктоўку і іх сінтаксічны разбор.
Лес, стромкі, густы, застылай грамадою кучаравіцца на краі мутнаватай бляхі неба. (З. Бядуля)
Шэры, смутны, павісаў над полем вечар.(І. Навуменка)
У кароткім кажушку, са стрэльбай за плячыма, ён абыходзіць калгасны табун. (З. Бядуля)
Побач чыгункі стаяў высокі стары лес, таемны, пануры і важны. (Я. Колас)
Яны, Алімпіяда з Мікалаем, стаялі ля расчыненага акна і глядзелі на вуліцу…(І. Пташнікаў)
VI. Рэфлексія
-
Ці ўсё нам з вамі ўдалося разабраць на ўроку?
-
Ці засталось штосьці незразумелае?
-
Выкажыце свае эмоцыі і пачуцці ад урока сказам з адасобленымі азначэннямі.
Дамашняе заданне
Параграф 39-40, практ. 338