Меню
Тесты
Тесты  /  Родной язык и литература  /  11 класс  /  Трэніровачны тэст па беларускай мове

Трэніровачны тэст па беларускай мове

Avatar
27.05.2025. Тест. Родной язык и литература, 11 класс
Внимание! Все тесты в этом разделе разработаны пользователями сайта для собственного использования. Администрация сайта не проверяет возможные ошибки, которые могут встретиться в тестах.
Выканайце трэніровачны тэст па беларускай мове, каб праверыць гатоўнасць да здачы ЦЭ.

Список вопросов теста

Вопрос 1

Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару а:

Варианты ответов
  • ш_ўкакамбінат
  • тэнд_р
  • р_цэнзія
  • ш_ргацець
  • шкл_выраб
Вопрос 2

Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару е:

Варианты ответов
  • л_сніцтва
  • л_апард
  • н_ мог
  • музе_знавец
  • п_ціграннік
Вопрос 3

Адзначце прыклады з правільным напісаннем падкрэсленых у словах літар у//ў:

Варианты ответов
  • апавяданне Ўладзіміра Караткевіча
  • аукцыён
  • ехаць у Мінск
  • ішоў у школу
  • у вёсцы, ў горадзе
Вопрос 4

Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць мяккі знак:

Варианты ответов
  • танюсен_кі
  • чыйс_ці
  • сур_ёзнець
  • прос_біт
  • сем_
Вопрос 5

Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць дзве пададзеныя ў дужках літары:

Варианты ответов
  • ка_ерцыя (мм)
  • збо_а (жж)
  • абстаўле_ы (нн)
  • а_зелены (дд)
  • бо_а (нн).
Вопрос 6

Адзначце правільна напісаныя словы:

Варианты ответов
  • шчымлівы
  • справавоцкі
  • самасвал
  • сакавіцкі
  • пражскі
Вопрос 7

Адзначце словы, якія ў сваім саставе маюць суфікс -н-

Варианты ответов
  • пасыльны
  • пасыпанне
  • наждачны
  • трэснуць
  • каменне
Вопрос 8

Адзначце назоўнікі, якія ў форме роднага склону адзіночнага ліку маюць канчатак –а:

Варианты ответов
  • асфальт
  • дзяцел
  • Навагрудак
  • туман
  • блакіт
Вопрос 9

Адзначце словы, якія трэба пісаць праз злучок:

Варианты ответов
  • (агра) горад
  • (паў) слова
  • (музыкант) фалькларыст
  • (буд) трэст
  • (чалавека) дзень
Вопрос 10

Адзначце словы, якія трэба пісаць праз злучок:

Варианты ответов
  • (вакальна) сімфанічны
  • (двух) кратны
  • (жаўта) крылы
  • (лілова) сіні
  • (між) гародні
Вопрос 11

Адзначце прыметнікі, якія не ўтвараюць формы ступеней параўнання:

Варианты ответов
  • дзіравы
  • камяністы
  • новы
  • доўгачаканы
  • стройны
Вопрос 12

Адзначце дзеясловы, якія ў форме другой асобы адзіночнага ліку цяперашняга або будучага простага часу маюць канчатак -ыш (-іш):

Варианты ответов
  • замарудзіць
  • знайсці
  • крапіць
  • легчы
  • малоць
Вопрос 13

Адзначце дзеясловы, якія ў неазначальнай форме маюць суфікс -ва-:

Варианты ответов
  • абжываю
  • танцую
  • умацоўваю
  • разыгрываю
  • падкрэсліваю
Вопрос 14

Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць разам:

Варианты ответов
  • Хата стаяла воддаль ад сяла і трохі (ў) баку.
  • Гарачыня не спала і (пад) вечар.
  • Грыбаед (без) ахвоты даядаў з чыгунка бульбу.
  • Данік заплакаў не ўголас, а (па) мужчынску ціха.
  • Добраму вучыся (з) малку.
Вопрос 15

Адзначце сказы, у якіх не, ні з выдзеленымі словамі трэба пісаць разам:

Варианты ответов
  • Быў (не) вялікі марозік.
  • Гэта было (не) вывучанае, а толькі прачытанае правіла.
  • Заходзіў Іван да суседа, каб падзяліцца сваім вынашанымі і нікому яшчэ (не) расказанымі думкамі.
  • Каля лодкі яшчэ (ні) кога не было.
  • Адным канём усё поле (не) аб’едзеш.
Вопрос 16

Адзначце сказы, у якіх правільна ўжыты падкрэсленыя часціцы не, ні:

Варианты ответов
  • На полі не збожжа, не травы.
  • Хіба ж ні міл і час такі, на схіле лецейка, пад восень, калі па верасах між сосен пачнуць расці баравікі?
  • Хлеб плячэй не горбіць.
  • Агранома хваляць не за белыя рукі.
  • Як бы мы не пастарэлі, няхай і летам, і зімой юнацтва сінія арэлі ляцяць між небам і зямлёй.
Вопрос 17

Адзначце словазлучэнні, якія адпавядаюць сінтаксічным нормам беларускай літаратурнай мовы:

Варианты ответов
  • усміхнуцца пра сябе
  • новае бра
  • захварэць на запаленне лёгкіх
  • сніцца па начах
  • прыгожая шаль
Вопрос 18

Адзначце сказы, у якіх  слова ў дужках з’яўляецца акалічнасцю:

Варианты ответов
  • Да школы пад’ехала (некалькі) грузавікоў.
  • Скідзель (недалёка).
  • Куранят (восенню) лічаць.
  • Вы не падкажаце, (як) даехаць да чыгуначнага вакзала?
  • Даль нямая з-за туманаў (сірацінаю) глядзіць.
Вопрос 19

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску абавязкова трэба паставіць працяжнік:

Варианты ответов
  • Чэрвень _ месяц цвету каліны, шыпшыны, ядлоўцу, белай акацыі, маліны.
  • Ах, пачуцці, вы _ імгненне бліскавіцы.
  • Цікавіцца мінулым, ведаць свае карані _ значыць быць сапраўдным беларусам.
  • Беларуская зіма _ сцюдзёная, снежная.
  • Вінаград _ пальчыкі абліжаш.
Вопрос 20

Адзначце сказы, у якіх правільна расстаўлены ўсе знакі прыпынку:

Варианты ответов
  • На сцяне вісяць вянкі цыбулі, нізка духмяных грыбоў, торба з сушанымі яблыкамі, ды грушамі-дзічкамі.
  • У сонечным, асеннім скверы ледзь чутна ападае лісце, шамаціць пад нагамі.
  • Весела на рэчцы траве, і кветцы, і крылатым птушкам, і крыклівым дзеткам.
  • Белавежская пушча і Браслаўскія азёры, Палессе і Свіцязь, Налібокі і Нарач: усё гэта наша спадчына, якая аднойчы і назаўсёды даецца кожнаму разам з жыццём.
  • Журавель крычаў, кідаў у прастор дарэмныя гукі трывогі, махаў і махаў аслабелымі крыламі, пяўся наперад доўгай шыяй, але дагнаць чародку не мог.
Вопрос 21

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

Варианты ответов
  • Разам з хрызантэмамі ў дом _ нібы ўваходзяць_ чысціня, пяшчота і мара.
  • У цеснай кабіне ўтульна _ як дома.
  • У небе _ бы ў прысаку шэрым _ паміж зор можна бульбу пячы на вячэру.
  • Максім Багдановіч па праву заняў пачэснае месца ў нашай паэзіі _ як высокаталенавіты паэт і майстра паэтычнай формы.
  • На гэтую думку _ нібы на верацяно ніткі _ хутка пачалі намотвацца іншыя здагадкі.
Вопрос 22

Адзначце сказы, у якіх прапушчаны знак (знакі) прыпынку:

Варианты ответов
  • Сёння ў нашай краіне дзейнічаюць 27 розных па жанравым кірунку дзяржаўных тэатраў сістэмы Міністэрства культуры ў тым ліку два музычныя, 18 драматычных, сем лялечных.
  • Гаспадар зашпіліў кажух, надзеў рукавіцы і нешта ціха сказаўшы жонцы, пайшоў да дзвярэй.
  • За акном церушыў дождж ціхі і цёплы грыбасей.
  • Дзяцінства беларускага мастака П.В.Масленікава прайшло ў вёсцы Нізкая Вуліца.
  • Андрэй не слухаў дзеда і ішоў далей не азіраючыся.
Вопрос 23

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

Варианты ответов
  • На агароджы, на _ бадай _ голых ужо вішнях, на прыдарожным быльнягу вісела павуцінне бабінага лета.
  • Госці _аднак_ слухалі з увагай і не перапынялі.
  • Эх ты _жыццё, жыццё людское! Няма табе, няма спакою!
  • Амаль 170 гадоў таму, 13 кастрычніка 1847 года, у маёнтку Сляпянка _ цяпер гэта адзін з мікрараёнаў сталіцы _ ў сям’і Вайніловічаў нарадзіўся хлопчык.
  • Часам _ доўга няма дажджоў.
Вопрос 24

Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:

Варианты ответов
  • І горлінка ў хмызе напеўна буркуе _ і ціха пазвоньвае ў рэчцы вада.
  • На стале стаяла лямпа _ і ляжала некалькі новых кніг.
  • Пуста _ і сцюдзёна.
  • Зіма была недалёка _ і аднойчы яна навалілася на зямлю снегавым покрывам.
  • Некалькі хвілін язды _ і паказаліся між зялёнага алешніку парыжэлыя стагі сена.
Вопрос 25

Адзначце складаназалежныя сказы, якія адпавядаюць схеме (улічыце, што знакі прыпынку не расстаўлены):

(   )  і  (   ), [   ].

Варианты ответов
  • Калі на ўсход я ранкам гляну і смутак сэрца ахіне я рад што ідзе з-за акіяна насустрач сонца да мяне.
  • Чую што не так ужо гудзе пчала над жоўтым малачайнікам і вада ў рэчцы плыве здаецца цішэй.
  • Калі летняе сонца свае згасіць косы і зоркі нябесныя зайграюць нясмела ноч сее тады серабрыстыя росы.
  • Калі на ўсходзе знікалі жоўтыя хмары сыпалася на зямлю белае святло.
  • Як толькі надышоў вечар і добра сцямнела Андрэй зноў пайшоў у хлеў.
Вопрос 26

Адзначце бяззлучнікавы складаны сказ, які адпавядае схеме (улічыце, што знакі прыпынку паміж часткамі не расстаўлены): [   ]: [   ], [   ], [   ].

Варианты ответов
  • Прыціхла ўсё ў чаканні і ў трывозе бліжэй зіма далёка да вясны.
  • Мароз у снежні снег вышэйшы за хату будзе год тады багаты.
  • Надвор’е было няўстойлівае неба час ад часу зацягвалася хмарамі імжыў дождж затым зноў выблісквае сонца.
  • Пра славу былую шуміць Белавежская пушча на брацкіх магілах чырвоныя кветкі гараць.
  • Пачынала віднець далёкім святлом займаўся шырокі край неба навокал сталі відаць кусты.
Вопрос 27

Адзначце сказы з рознымі відамі сувязі, у якіх прапушчаны знак прыпынку паміж сэнсава-граматычнымі часткамі:

Варианты ответов
  • Калі мы выехалі на верасовую пустку, што ішла ля Волатавай прорвы, брама зачынілася за намі ў апошні раз, з’явіліся вакол курганы, я пабачыў чалавека, які стаяў ля дарогі.
  • Адрывіста пракрычаў паравоз на раз’ездзе, ціхенька здрыгануліся рэйкі і нейкі лёгкі, ледзь чытны шолах прабег па іх, быццам яны перамаўляліся між сабой.
  • Лічылася сон, які вы прыснілі ў ноч з серады на чацвер, мае пэўную ступень прароцтва, прадказання.
  • Люблю той лес, што высока ўзняў свае камлі яго ж карані над вадою нібы вянок сплялі.
  • Ляцяць лісты, заносяць сцежкі і сляды, і мне здаецца: пахнуць снегам мае наступныя гады.
Вопрос 28

Адзначце схему, якой адпавядае пастаноўка знакаў прыпынку ў наступным сказе з простай мовай:

Паглядзіце, колькі тут гусей, курэй, а яшчэ ёсць і свінні, і трусы з яўным задавальненнем расказвае жанчына гэты дом купіў малады хлопец, давёў усё да ладу

Варианты ответов
  • “П,– а, – П”.
  • “П, – а, – п”.
  • “П, – а: – П”.
  • “П, – а. П”.
  • “П, – а. – П”.
Вопрос 29

Адзначце правільныя сцвярджэнні:

Варианты ответов
  • у словазлучэнні абедзве сяброўкі зборны лічэбнік ужыты правільна
  • слова насупраць мае нулявы канчатак;
  • словы носчык і носьбіт – паронімы;
  • хочацца – асабовы дзеяслоў;
  • сінтаксічная норма парушана ў сказе: Выходзячы з пакоя, у вочы кінулася аб’ява.
Вопрос 30

Адзначце фанетычную з’яву, характэрную для падкрэсленага ў пятым сказе слова:

(5) Бачу маленькую цэркаўку над Палатой, якая сваёй славай і прыгажосцю зіхаціць на ўвесь свет, бо дойлід рабіў ...

Варианты ответов
  • прыпадабненне звонкага зычнага гука да глухога
  • прыпадабненне глухога зычнага гука да звонкага
  • аглушэнне парнага звонкага зычнага гука
  • прыпадабненне цвёрдага зычнага гука да мяккага;
  • прыпадабненне шыпячага зычнага гука да свісцячага.
Вопрос 31

В1. Знайдзіце ў першым абзацы тэксту слова, якое ўжыта ў значэнні “поўны велічы, урачыстасці”. Запішыце гэта слова ў той форме, у якой яно ўжыта ў сказе.

(1) Полацк… (2) Услухайся ў само гучанне гэтага звычайнага слова. (3) Нібы чуецца ў ім і посвіст стралы, і лагоднае перашэптванне хваляў Дзвіны, і лёгкі подых ветрыку з блізкіх азёр. (4) Я ўзгадваю Полацк і бачу велічныя абрысы Сафійкі, пра якую Уладзімір Караткевіч напісаў, што яна “плыве над Дзвіной, нібы карабель”. (5) Бачу маленькую цэркаўку над Палатой, якая сваёй славай і прыгажосцю зіхаціць на ўвесь свет, бо дойлід рабіў яе па дамове з Ефрасінняй Полацкай. (6) Бачу вал, насыпаны ў часы Стэфана Баторыя і Івана Жахлівага, і мост, паліты крывёй французскіх, беларускіх і расійскіх жаўнераў у тысяча восемсот дванаццатым годзе.

Вопрос 32

В2. Запішыце падкрэслены ў другім сказе тэксту займеннік у форме роднага склону адзіночнага ліку жаночага роду.

(2) Услухайся ў само гучанне гэтага звычайнага слова.

Вопрос 33

В3. Запішыце падкрэслены ў шостым сказе тэксту лічэбнік у форме роднага склону адзіночнага ліку жаночага роду.

(6) Бачу вал, насыпаны ў часы Стэфана Баторыя і Івана Жахлівага, і мост, паліты крывёй французскіх, беларускіх і расійскіх жаўнераў у тысяча восемсот дванаццатым годзе.

 

Вопрос 34

В4. Запішыце слова, ад якога ўтворана падкрэсленае ў трэцім сказе.

(3) Нібы чуецца ў ім і посвіст стралы, і лагоднае перашэптванне хваляў Дзвіны, і лёгкі подых ветрыку з блізкіх азёр.

Вопрос 35

В5. Устанавіце адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і іх часцінамоўнай прыналежнасцю. Адказ запішыце.

А. Да нас у госці май прыходзіць.

Б. Усё сваё нашу з сабой.

В. Мяне кліча ў госці сябар мой лепшы.

Г. Хто там жніўную песню пяе?

1. Асабовы займеннік.

2. Пытальны займеннік.

3. Адносны займеннік.

4. Прыналежны займеннік.

5. Азначальны займеннік.

Вопрос 36

В6. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і словамі, якія растлумачваюць іх значэнне. Адказ запішыце.

А. На ўсю моц.

Б. На раду напісана.

В. Труса святкаваць.

Г. Пад самую завязку.

1. Многа.

2. Баяцца.

3. Хутка.

4. Павольна.

5. Прадвызначана.

Вопрос 37

В7. Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і іх відам. Адказ запішыце.

А. Хочацца спаткацца, пагаварыць.

Б. Як прыемна пахне мёдам!

В. У акно моцна пастукалі.

Г. Дзіравую кішэню ніколі не напоўніш.

1. Няпэўна-асабовы.

2. Пэўна-асабовы.

3. Абагульнена-асабовы.

4. Безасабовы неразвіты.

5. Безасабовы развіты.

Вопрос 38

В8. Вызначце стыль тэксту. Адказ запішыце ў форме назоўнага склону.

(1) Полацк… (2) Услухайся ў само гучанне гэтага звычайнага слова. (3) Нібы чуецца ў ім і посвіст стралы, і лагоднае перашэптванне хваляў Дзвіны, і лёгкі подых ветрыку з блізкіх азёр. (4) Я ўзгадваю Полацк і бачу велічныя абрысы Сафійкі, пра якую Уладзімір Караткевіч напісаў, што яна “плыве над Дзвіной, нібы карабель”. (5) Бачу маленькую цэркаўку над Палатой, якая сваёй славай і прыгажосцю зіхаціць на ўвесь свет, бо дойлід рабіў яе па дамове з Ефрасінняй Полацкай. (6) Бачу вал, насыпаны ў часы Стэфана Баторыя і Івана Жахлівага, і мост, паліты крывёй французскіх, беларускіх і расійскіх жаўнераў у тысяча восемсот дванаццатым годзе.

(7) Я ведаю гэты горад да драбніц, да самага маленькага завулачка, хачу падзяліцца з вамі шчасцем і радасцю, што ён для ўсіх беларусаў, для ўсіх добрых людзей.

Пройти тест
Сохранить у себя:

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт