Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі
Список вопросов теста
Вопрос 1
Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць знак прыпынку:
Варианты ответов
- Лондан лічыцца горадам дажджоў, але _ калі паглыбіцца ў статыстыку надвор'я, то можна заўважыць, што Мінск больш падышоў бы пад гэта апісанне.
- Мне некалі тата падказаў вельмі важную рэч: сяброў _ лёсам якія пасланы будуць, не трэба дзяліць на блізкіх ці далёкіх.
- Зноў красуе жыта, зноў люцікі квітнеюць ды васількі _ і зноў чаруе водарная ліпа.
Вопрос 2
Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць знак прыпынку:
Варианты ответов
- Галігей быў першым, хто паглядзеў на Месяц у тэлескоп _ і хто убачыў: на Месяцы ёсць горы і раўніны.
- Яшчэ кветкі не раскрыліся, яшчэ дрэмле возера ў баваўняным тумане _ і яшчэ ў лесе ні гуку.
- Свой лёс у кожнай песні, але _ калі песню склаў народ, то жыць яна будзе вечна.
Вопрос 3
Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць знак прыпынку:
Варианты ответов
- Павісла над полем цёмная хмара, і ў самым цэнтры яе паласнула разы са два маланка _ дажджу пакуль не было.
- Хацела рэха палятаць па дуброве, але _ калі яно даляцела да магутных дубоў, то не змагло прабіцца праз іх магутныя галіны.
- Не пацеркі па імшарынах рассыпаны, і чырванеюць па імшарынах не рубіны _ чаруюць вока журавіны.
Вопрос 4
Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць знак прыпынку:
Варианты ответов
- Зноў прабеглі летнія дзянькі, зноў набліжаецца той час, калі пакрыюцца золатам лясы _ і калі водарам антонавак напоўняцца сады.
- Падышоўшы да самага лесу, спыняюся: стаіць на ўскрайку адзінокая хатка _ гаспадар якой, па ўсім відаць, працуе лесніком.
Вопрос 5
Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць знак прыпынку:
Варианты ответов
- Згарнуліся парасоны адуванчыкаў, і кветкі мацней запахлі _ чакай дажджу.
- Вясну заўжды пачынаюць пралескі, вітаюць заўжды званочкі вясну _ і заўжды вясну шпакі абвяшчаюць.
Вопрос 6
Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць знак прыпынку:
Варианты ответов
- Няхай у кожнага будзе свой дом, няхай ён будзе светлы _ і няхай кожны куточак у ім будзе ўтульны.
- Для сябе я вырашыў даўно: няма ў мяне права забыць той куточак, дзе зведаў пяшчоту матулі _ і дзе я зрабіў першы свой крок.
Вопрос 7
Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць знак прыпынку:
Варианты ответов
- Не сонечныя зайчыкі імчацца па двары, і не коцяцца па двары камячкі жоўтай ваты _ нясуцца насустрач гаспадыні жнівеньскія кураняты.
- Лёгкае пяро, але _ калі яго на страху хто пажадае закінуць, то наўрад ці зможа.
Вопрос 8
Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць знак прыпынку:
Варианты ответов
- Паэма "Тарас на Парнасе" перакладзена на розныя мовы, яе палюбілі тэатральныя сцэны, ёй адкрылі ў Гарадку скульптурную кампазіцыю _ назва якой сугучная назве твора.
- Я люблю гай, і люблю я бор адвечны, дзе ўзносяць хвоі ўгору шапкі _ і дзе рассцілаюць елкі лапкі.
Вопрос 9
Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць знак прыпынку:
Варианты ответов
- Падыходжу да дзядулевай хаты і чую: дзівосна гучаць цымбалы _ па струнах якіх тупацяць малаточкі.
- Водны аб'ект можа мець у розных народаў некалькі назваў, а _ калі ўзяць Заходнюю Дзвіну, то ў яе іх больш за дзесяць.


