Кантрольны тэст па беларускай мове 8 клас
Скрипка Инесса Артуровна
19.05.2020.
Тест. Родной язык и литература, 8 класс
Система оценки:
10* балльная
Список вопросов теста
Вопрос 1
Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна:
Варианты ответов
- Колеры лета рабіна сабрала, ды чырванее на сонцы.
- Людзі сустракаліся, хваліліся здабытымі на паляванні рэчамі ці знойдзенымі цікавымі камянямі або незвычайнымі дрэвамі, раслінамі.
- І вясна прыйшла. Такая, як штогод: звонкая, пявучая, зялёная, кучаравая і маладая.
- Гэты снег, і гэта халадэча, і ветрам разарваны ціхі вечар успомніцца нам некалі з табой?
Вопрос 2
Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца:
Варианты ответов
- Амаль на голым пяску ПРЫСЫПАНЫМ ІГЛІЦАЙ расце шырокі малінавы куст.
- Я ўбачыў наперадзе роўны шнурочак РАССЫПАНЫХ НА СНЕЗЕ ярка-чырвоных журавін.
- Здаецца, што ніхто і нішто не можа спыніць жыцця НАРОДЖАНЫХ ПАДЗЕМНАЮ СІЛАЮ ЗЯМЛІ крыніц.
- ЗНЯСІЛЕНЫЯ І ПРЫГНЕЧЫЯ мы брыдзём па неглыбокім снезе ў сяло.
Вопрос 3
Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены няправільна:
Варианты ответов
- Вось і наша сядзіба, зялёная і прасторная. На загуменні – лясныя дрэвы: хвойкі, асінкі, дубкі.
- Трывогу, радасць, смутак і адчай: усё аддам краіне маладой.
- Хутка ўсё– неба, і дарога, і чэзлыя балотныя хмызнякі – патанула ў снежнай завірусе.
- Тут было праўдзівае ігрышча: спевы, скокі, гульні.
Вопрос 4
Адзначце сказы, у якіх пры выдзеленых словах знакі прыпынку пастаўлены правільна:
Варианты ответов
- Я хацеў бы ў цябе МОЙ НЁМАН запытацца: што за далечынёю гадоў нас чакае?
- ЭХ, БРАЦЕ ЯКАЎ, няма прасвету...
- Спі, МАЦІ-ЗЯМЛЯ пасля дзённай зморы.
- Не шумі ты, ЛЕС ВЫСОКІ, нудных песень не спявай.
Вопрос 5
Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы выдзяляюцца коскамі:
Варианты ответов
- У журботную восень ЗДАЕЦЦА зямля ўся галосіць.
- Чорна-бурыя астраўкі далёка ВІДАЦЬ сярод белага заснежанага поля.
- Няўжо ён МУСІЦЬ усё кінуць і падацца на новае месца?
- Чорная кушуля з белымі гузікамі ЗДАВАЛАСЯ вось-вось разапнецца на шырачэзных плячах.
Вопрос 6
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску(коскі):
Варианты ответов
- У баброў__нібы ў людзей__ будаўніцтва вядзецца па плане.
- “Калі ўзяўся за гуж, то не кажы, што не дуж, і працуй__ як належыць”, – падбадзёрыў Сымон унука.
- Час ад часу роўная страла маланкі __ нібыта злучала неба з зямлёю.
- Моталь мы перш-наперш ведаем__як вёску, дзе жывуць і працуюць славутыя разьбяры.
- Нацешыўся ўволю свабодны вятрыска і заснуў ціха__быццам дзіця__ў лясной калысцы.
Вопрос 7
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:
Варианты ответов
- Я помню хаціну шчаслівых_дзіцячых гадоў, падкову на збітым парозе, вялізнае, з дзедаву шапку, гняздо буслоў на высокай на высокай бярозе.
- Чуваць ці то птушыны шчэбет-перасвіст_ці то веснавое бульканне ручаін.
- Для нас вясной цвітуць сады _ і агароды_і жытнія каласы.
- Алесь спрытна заскочыў у вагон, але там ужо было ні стаць_ні сесці.
Вопрос 8
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску неабходна паставіць працяжнік:
Варианты ответов
- Натхненне_гэта стан душы чалавека.
- Цвіценне падбелу_адна з прымет наступлення вясны.
- Восем і тры_адзінаццаць.
- Шчасце было_слухаць гэты цудоўны гімн жыцця.
Вопрос 9
Адзначыць простыя сказы.
Варианты ответов
- У лесе было ціха і маркотна, угары стаяў глухі шум старых хвой і ялін.
- Пад акном роўна шумелі старыя ліпы, клёны і бярозы.
- Аднекуль здалёк даляталі дзіцячыя галасы, кукарэканне пеўня і прыглушаны гул малатарні.
- Пахла спелай збажыной і вішнёвым сокам.
Вопрос 10
Выберыце правільнае сцверджанне (сверджанні). Адзначце яго нумар (нумары).
Варианты ответов
- Простым называецца сказ, у якім толькі адна граматычная аснова.
- Простым называецца сказ, у якім граматычная аснова складаецца з аднаго галоўнага члена – дзейніка або выказніка.
- Развітым называецца сказ, які мае дзве і больш граматычныя асновы.
Получите комплекты видеоуроков + онлайн версии
Пройти тест
Сохранить у себя:
Тесты по родному языку и литературе 8 класс
0
8988
Нравится
0