Даданыя члены сказа
Список вопросов теста
Вопрос 1
1. Адзначце правільнае сцверджанне адносна паняцця «азначэння».
Варианты ответов
- Азначэнне — гэта даданы член сказа, якія абазначае прадмет і адказвае на пытанні хто? што?
- Азначэнне — гэта галоўны член сказа, якія абазначае прадмет і адказвае на пытанні ускосных склонаў.
- Азначэнне — гэта даданы член сказа, якія абазначае прымету прадмета, яго якасць, уласцівасць і адказвае на пытанні які? чый?
Вопрос 2
2. Якія азначэнні з прапанаваных будуць недапасаванымі?
Варианты ответов
- цагляны дом, футбольны мяч, жоўтая канапа
- дом з цэглы, мяч для футболу, канапа жоўтага колеру
Вопрос 3
Азначэнні, выражаныя назоўнікам з прыназоўнікам, неазначальнай формай |
|
дзеяслова, дзеепрыслоўем, сінтаксічна непадзельным словазлучэннем і |
|
маюць дадатковыя значэнні дапаўненняў ці акалічнасцей, называюцца |
Варианты ответов
- дапасаванымі
- недапасаванымі
- прыдаткамі
Вопрос 4
- Закончыце фармулёўку, выбраўшы патрэбныя словы.
Прыдатак – гэта азначэнне, якое звычайна ___________________ да
паяснёнага слова ў ________________________.
Варианты ответов
- дапасуецца
- не дапасуецца
- родзе
- склоне
- ліку
Вопрос 5
- Адзначце правільныя сцверджанні адносна напісання прыдатка праз дэфіс (злучок):
Варианты ответов
- калі прыдатак і паяснёнае слова – агульныя назоўнікі
- калі агульны назоўнік стаіць пасля ўласнага
- калі ўласны назоўнік стаіць пасля агульнага
- калі прыдатак абазначае назвы твораў мастацтва
- калі паміж прыдаткам і паяснёным словам складваюцца рода-відавыя адносіны
Вопрос 6
Выберыце правільны адказ
Варианты ответов
- Дапаўненне – гэта даданы член сказа, які абазначае прадмет думкі і адказвае на пытанні назоўнага склону хто? што?
- Дапаўненне – гэта галоўны член сказа, які абазначае прадмет думкі і адказвае на пытанні ўскосных склонаў.
- Дапаўненне – гэта даданы член сказа, які абазначае прадмет і адказвае на пытанні ўскосных склонаў.
Вопрос 7
- Прачытайце сказ. Адзначце ўмовы адрознення дзейніка і дапаўнення, калі формы назоўнага і вінавальнага склонаў у іх супадаюць: Лес акружае балота
Варианты ответов
- Адрозніць дзейнік і дапаўненне можна па сэнсе
- Адрозніць дзейнік і дапаўненне можна па парадку слоў у сказе: на першым месцы стаіць дапаўненне, а пасля выказніка – дзейнік.
- Адрозніць дзейнік і дапаўненне можна па парадку слоў у сказе: на першым месцы стаіць дзейнік, а пасля выказніка – дапаўненне
Вопрос 8
- Адзначце часціны мовы, якімі можа быць выражана дапаўненне:
Варианты ответов
- назоўнік
- займеннік
- дзеяслоў у неазначальнай форме
- прыслоўе
Вопрос 9
Выберыце правільны адказ
Варианты ответов
- Акалічнасць — гэта даданы член сказа, які абазначае прымету дзеяння ці іншую прымету
- Акалічнасць — гэта даданы член сказа, які абазначае прымету прадмета
- Акалічнасць — гэта даданы член сказа, які абазначае месца, час, прычыну, спосаб дзеяння і інш. і адказвае на пытанні: дзе? калі? чаму? як? Eng і іншыя
Вопрос 10
Адзначце словы (слова) , неабходныя для завяршэння правільнага сцверджання:
Асноўнымі спосабамі сувязі акалічнасці з паяснёным словам з’яўляюцца
.....................
Варианты ответов
- прымыканне
- дапасаванне
- кіраванне
Вопрос 11
- Чаму падкрэсленыя словы з’яўляюцца азначэннямі? Адзначце правільны адказ: 1. Матчыны пачуцці, яе настрой, яе хваляванні перадаюцца дзіцяці. 2. Дакучны камарыны звон за рэчкай замірае. 3. Слёзы радасці стаялі ў дзедавых вачах
Варианты ответов
- Падкрэслены аднолькава – хвалістай лініяй
- Адказваюць на пытанні: чые? які? якія?
- Выражаны рознымі часцінамі мовы
Вопрос 12
12. Да якой групы словазлучэнняў будзе падыходзіць наступнае сцверджанне: азначэнні ў дадзенай групе з'яўляюцца дапасаванымі, паколькі стаяць у тым жа родзе, ліку і склоне, што і паяснёнае слова
Варианты ответов
- нарачанскія хвалі, запаветны скарб, спелых жалудоў, цікавая гісторыя
- гісторыя дзяўчынкі, мужнасць жанчыны, голас хлопца, касцюм бацькі
Вопрос 13
- Адзначце сказы, у якіх не дапушчаны памылкі ў вызначэнні відаў азначэнняў (д-дапасаванае, н-недапасаванае): 1. У бязвоблачным(д.) небе звінелі песні жаваранкаў(н.)2. Дарогу праз лес(д.) праехалі непрыкметна 3. Чытанне лежачы(д.) прытупляе змрок 4. Хата лесніка(н.) стаяла на сонечнай(д.) палянцы 5. Даўно майго(д.) брата не пакідала думка паступіць(н.) ва ўніверсітэт
Варианты ответов
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Вопрос 14
14. Адзначце сказы, у якіх падкрэсленыя словы з'яўляюцца прыдаткам: 1. Зорка Венера ўзышла над зямлёю. 2. Выдатна родзіць у нас лён-даўгунец. 3. Я люблю чытаць часопіс "Маладосць". 4. Мае сястрычкі-прыгажунькі ходзяць у школу
Варианты ответов
- 1
- 2
- 3
- 4
Вопрос 15
- Адзначце сказы, у якіх пры прыдатку трэба паставіць дэфіс (злучок):
Варианты ответов
- Рупны Мінск гаспадар працай славіцца плённай (Р. Барадулін)
- Вальс “Амурскія хвалі” ўсіх расчуліў да слёз (А. Бачыла).
- Асабліва прыемнаю была наша сустрэча з прыгожым амурскім караблём “Мінск”(С. Грахоўскі).
- На гары ў полі волат дуб стаіць (А. Русак).
- Тры арліцы чараўніцы свет зачаравалі (Я. Купала).
Вопрос 16
16. Адзначце сказы, у якіх правільна вызначана дапаўненне: 1. Стук дзятла нечакана парушыў цішыню лесу. 2. Маці паставіла на стол збанок. 3. Не глядзі так на мяне. 4. Ганна ўзяла лазовую каробку і хутка закінула за плечы.
Варианты ответов
- 1
- 2
- 3
- 4
Вопрос 17
17. З прапанаваных словазлучэнняў выберыце ўскосныя дапаўненні: 1. слухаць песню 2. замятае снегам 3. пісаць пісьмо 4. купіць хлеба 5. пазычыць у сябра 6. пасадзіць дрэўца 7. пахла збажыной
Варианты ответов
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
- 6
- 7
Вопрос 18
18. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з'яўляюцца акалічнасцю: 1. Мне ў маленстве спявала матуля незабыўныя песні Купалы. 2. Між алешын і кустоў журчыць ручай. 3. Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына. 4. Увосень надвор'е становіцца халаднейшым. 5. Будуюць мурашкі сваё жыллё разумна.
Варианты ответов
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Вопрос 19
- Адзначце прыклады, у якіх від акалічнасці вызначаны няправільна:
Варианты ответов
- часу– учора вечарам
- месца –(гарэлі) сям-там
- прычыны– з-за дрэннага надвор’я
- меры і ступені – знарок (сказаць)
- спосабу дзеяння – далёка
Вопрос 20
- Адзначце сказы, у якіх падкрэсленыя словы з’яўляюцца акалічнасцямі спосабу дзеяння: 1. Свой першы грыб я асцярожна падрэзаў нажом. 2. Спачатку ўсё ішло як мае быць. 3. Андрэй знарок ішоў павольна. 4. Смачныя без меры тут раслі калісьці бэры. 5. Лагодна і роўна падае зверху сняжок.
Варианты ответов
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5