Меню
Разработки
Разработки  /  Литература  /  Уроки  /  10 класс  /  Жыццё і творчасць У.Караткевіча

Жыццё і творчасць У.Караткевіча

Урок знаёміць вучняў з біяграфіяй пісьменніка, яго малой радзімай, творчасцю. Таксама разглядаецца гісторыя напісання аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха"

23.03.2017

Содержимое разработки

Тэма ўрока “Жыццё і творчасць У.Караткевіча” (10 клас)

Мэта: - пазнаёміць вучняў з асобай, жыццѐвым і творчым шляхам У. Караткевіча;

  • развіваць уменні і навыкі працы з інфармацыяй;

  • выхоўваць актыўную жыццёвую пазіцыю.

Тып урока: урок-прэзентацыя.

Абсталяванне: мультымедыя, фотаздымкі пісьменніка, выстава кніг.

Эпіграф: “Беларусь даўно чакала такога пісьменніка. I радасна, што ён прыйшоў. I горка, балюча, што ён не змог, не паспеў разгарнуцца яшчэ больш глыбока і шчодра" Я. Брыль.

Папярэдняя падрыхтоўка (апераджальнае дамашняе заданне): даць тэмы выступленняў і прадумаць сумесна з вучнямі ход урока.

Прыкладныя тэмы выступленняў:

  1. Падарожжа па малой радзіме пісьменніка.

  2. Біяграфія пісьменніка.

  3. Творчасць пісьменніка.

  4. Экранізацыя.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

  • Добры дзень! Сёння ў нас будзе незвычайны ўрок, урок-канферэнцыя “Жыццё і творчасць У.Караткевіча. Гсторыя напісання аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”. І так, якія мэты і задачы ляжаць сёння перад намі? (адказы вучняў). Добра…усе настройваемся на прадуктыўны ўрок. Пачынаем, жадаю ўсім плёну!

    1. Праца па тэме урока.

    Уступнае слова настаўніка. Уладзі́мір Сямё́навіч Каратке́віч — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Адна з найбольш яскравых постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX ст. Першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву.

    Творчасць Уладзіміра Караткевіча адрозніваецца рамантычнай скіраванасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам і гуманістычным гучаннем. Пісьменнік істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам. Найбольш вядомыя такія творы аўтара, як аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда», раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», нарыс «Зямля пад белымі крыламі».

    Давайце звернемся да эпіграфа і падумаем над яго радкамі (вучань зачытвае эпіграф). Што вы ведеаеце пра творчую дзейнасць У.Караткіча? (адказы вучняў).

    Зараз пераходзім да разгляду жыццёвага і творчага шляху пісьменніка. Пачнем мы з віртуальнай экскурсіі па малой радзіме У.Караткевіча (заране падрыхтаваны вучань абараняе прэзентацыю. Дадатак 1) .

    Продкі Караткевіча былі шляхецкага саслоўя і паходзілі з беларускага Падняпроўя, з Рагачова, Мсціслава, Магілёва і іншых гарадоў. Адзін са сваякоў пісьменніка па матчынай лініі, паводле сямейнай легенды — Тамаш Грыневіч, браў удзел у паўстанні 1863—1864 гг. Паўстанцы пад яго камандаваннем былі разбіты, а яго самога расстралялі ў Рагачове[8]. Гэтую гісторыю Караткевіч апісаў у эпілогу рускамоўнай аповесці «Предыстория» (бел.: Перадгісторыя), і ў пралогу рамана «Нельга забыць» («Леаніды не вернуцца да Зямлі»). Больш падробна пра жыццё і творчасць пісьменніка вы зможаце даведацца з відэароліка (паказ відэароліка, канспектаванне біяграфічных звестак).

    • Адкажыце на пытанне: што новага вы даведаліся пра жыццё і творчвсць У.Караткевіча?

    Караткевіч стаў адной з найбольш яркіх фігур беларускай літаратуры XX ст. Асаблівая яго заслуга — распрацоўка гістарычнай тэматыкі. Ён падняў у сваіх творах шырокія пласты нацыянальнай гісторыі, перадаўшы дух мінуўшчыны. Уладзімір Караткевіч пісаў пра гісторыю свайго народа, пра яго мастацтва, культуру, духоўнае жыццё. Ён выступаў у абарону беларускай мовы і культуры, помнікаў архітэктуры і прыроды. Ён аказаў вялікі ўплыў на грамадскае, эстэтычнае і духоўнае жыццё беларускага народа.Творы Караткевіча перакладзеныя на 18 моў свету (англійскую, балгарскую, грузінскую, іспанскую, латышскую, літоўскую, нямецкую, польскую і інш.)

    Фізкультхвілінка.

    Вядома, чалавека асуджаць лёгка, а што гаварылі пра творчасць У.Караткевіча даследчыкі, мы зараз даведаемся (Падрыхтаваны вучань зачытвае выказванні. Дадатак 2).

    1. Творчая пяцімінутка. Зараз мы з вамі станем пісьменнікамі. І так, на аснове пачутага, вы павінны сачыніць сваё выказванне пра творцасць, жыццё, лёс У.Караткевіча.

    2. Інтэлектуальная падрыхтоўка вучняў да ўспраымання аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”.

    Апублікаваная ў 1964 г. адна з першых аповесцей Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха», у якой аўтар заявіў пра сябе як пра пісьменніка-гісторыка, прынесла яму некаторую папулярнасць. Пазней яна нават была экранізаваная. Перад тым, як разглядаць аповесць, давайце звернемся да тых часоў жыцця нашай краіны, калі яна была напісана і адновім веды з курсу гісторыі Беларусі пра даўніну, якая адлюстравана ў аповесці: пачатак XVII ст., у якое вядзе чытача аўтар, прыгадваючы жудасную легенду пра караля Стаха, а таксама канец 80-х гг. XIX ст. (Паведамленне падрыхтаванага вучня. Дадатак 3)

    Падзеі ў аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха" адбываюцца ў канцы 80-х гадоў ХІХ стагоддзя, Вучоны-фалькларыст Андрэй Беларэцкі (галоўны герой твора) трапляе ў маёнтак Балотныя Яліны, дзе становіцца сведкам самых незвычайных здарэнняў. Давайце ўзгадаем грамадска-палітычныя падзеі жыцця пачатаку XVII ст. 1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі. Згодна з ёй, ВКЛ і Польшча злучаліся ў адзін дзяржаўны арганізм – Рэч Паспалітую. Рэч Паспалітая з’яўлялася феадальна-прыгонніцкай дзяржавай. Пануючым класам былі землеўладальнікі: магнаты (паны), сярэдняя і дробная шляхта.

    У склад пануючага класа ўваходзіла і духавенства, якое валодала велізарнай зямельнай маёмасцю. Пасля Крэўскай уніі пануючай рэлігіяй у ВКЛ стала каталіцтва. На глебе барацьбы паміж свецкай і духоўнай уладамі прарасла Рэфармацыя. Рэфармацыя – грамадска-палітычны і рэлігійны рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы, якая праводзіла гвалтоўнае акаталічванне беларускага насельніцтва. Абаронцамі праваслаўя сталі праваслаўныя брацтвы, якія ўзніклі ў XVI ст. Галоўны напрамак іх дзейнасці – захаванне чысціні праваслаўнага вучэння, богаслужэння і царкоўнага кіравання. Такім чынам, на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай беларускі народ вымушаны быў весці цяжкую барацьбу за сваю веру, мову, культуру.

  • З паведамленняў мы убачылі, што аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха” мае две праекцыя, якія аб’яднаны паміж сабою не выпадкова. Дык, якія падзеі аб’ядноўваюцца ў аповесці?

Твор вучыць любіць сваю Бацькаўшчыну, развівае цікавасць да гісторыі свайго народа, бо, кажучы словамі героя аповесці Косміча, "хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае — асуджаны зноў перажыць яго". У. Каракевіча называюць гонарам і сумленнем беларускай літаратуры. Гэта так. Творы выдатнага мастака слова не толькі паглыбляюць нашы веды па гісторыі, але і вучаць любіць і берагчы чалавечнае ў чалавеку, змагацца з бездухоўнасцю, знаходзіць ідэальнае і гарманічнае ў жыцці і прыродзе.

  1. Рэфлексія.

Закончыць наш урок дазвольце вершам У.Караткевіча “Быў. Ёсць. Буду...” (Дадатак 4)

  1. Выстаўленне адзнак.

  2. Д/з. Прачытаць аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха” (вучні запісваюць пытанні да твора).


















































Начало формы

Конец формы

Дадатак 1

Падарожжа на малую радзіму Уладзіміра Краткевіча (мультымедыя)

84 гады назад 26 лістапада 1930 года в горадзе Орша нарадзіўся вядомы беларускі паэт і празаік Уладзімір Караткевіч. Яго імя вядома далёка за межамі радзімы, яго творы карыстаюцца вялікай папулярнасцю ва ўсім свеце. Вывучэнне творчасці Уладзіміра Караткевіча улючана і ў школьную праграмму. Праўда, сучасныя школьнікі рэдка чытаюць традыцыйныя кнігі, усё больш карыстаюцца іх электроннымі варыянтамі. На родине талантливого поэта и прозаика осталось много интересных мест, связанных с его именем, которые будут интересны для посещения не только белорусам, но и иностранным гостям.

Пачынаючы экскурсію па радзіме У. Караткевіча ў першую чаргу неабходна наведаць “Музей Уладзіміра Караткевіча”, які знаходзіцца ў Оршы па адрасу: вуліца Леніна, дом 26.

Прыжожы і сам будынак, у якім знаходзіцца музей. Гэта архітэктурны помнік канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. У час экскурсіі па музею можна даведацца пра лёс паэта і чалавека (крыху фота з музей 2-3). У музеі ёсць і асабістыя рэчы У.Караткевіча, і фотаздымкі, і дакументы, а таксама арыгінальныя рукапісы і маса іншых займальных прадметаў і рэчаў.

Трэба заглянуць і дзіцячы парк, у якім знаходзіцца помнік У.Караткевічу. Гаворацць, што гэты помнік прыблізна стаіць на тым месцы, дзе раней стаяла хата пісьменніка.

У цэнтры горада знаходзіцца дзіцячая гарадская бібліятэка імя Уладзіміра Караткевіча, якая размяшчаецца у будынку быўшага езуіцкага калегіума.

Прахільнікі таленту У.Караткевіча могуць наведаць і быўшую сярэднюю школу № 5, дзе вучыўся будучы пісьменнік. Зараз у гэтым будынку знаходзіцца гарадскі цэнтр фізічнай культуры, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі.

Акрамя таго ў Оршы можна школу № 8, у якой калісьці працаваў У.Караткевіч (на будынку ёсць памятная дошка), сфатаграфавацца ў барэльефа пісьменніка на вуліцы, названай у яго гонар.



Зноскі:

1.Яўгенія Каркіяйнен Последний рыцарь белорусской истории. Фоторепортаж из Оршанского музея Владимира Короткевича (руск.) . TUT.BY (2 ліпеня 2014). Праверана 30 снежня 2014.

2.http://karatkevich.ru/photos.html.

Дадатак 2

Адзін з даследчыкаў творчасці Уладзіміра Караткевіча, літаратуразнаўца Анатоль Верабей назваў Караткевіча гонарам і сумленнем беларускай літаратуры, пісьменнікам, які змог цалкам раскрыць душу народа і яго нацыянальны характар, выявіць перадавыя грамадскія і эстэтычныя ідэалы.

Народны пісьменнік Беларускай ССР Янка Брыль характарызаваў Караткевіча як нястомнага працаўніка, літаратара, які пастаянна і грунтоўна працаваў над сабой. Ён таксама гаварыў, што многія ведалі Уладзіміра Караткевіча як чалавека невычарпальнага светлага настрою, які ўмеў смяяцца як дзіцё, усёй душой любіў родных людзей і родную зямлю.

Беларуская пісьменніца і літаратурны крытык Людміла Рублеўская кажа, што цэлае пакаленне беларускіх літаратараў, да якога належыць і яна сама, «выйшла з творчасці Уладзіміра Караткевіча, прыняўшы сэрцам яго гістарычны рамантызм, яго трагічны і прыгожы міф пра Беларусь».

Дадатак 3

Аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха» была напісана у часы «хрушчоўскай адлігі», калі пасля смерщ Сталіна, а за- тым асуджэння у 1956 г. XX з’ездам КПСС яго культу, у краше стала паступова рассейвацца атмасфера недаверу i страху. Пача- лося духоунае разняволенне народа, прыкметна пашырылася рэаб1л1тацыя ахвяр сталшск1х рэпрэсш. Прауда, праходзша гэта вельм! складана, з аглядкай на уяуленш аб буржуазным нацыянал1зме, як1я фарм1равал1ся гадамь Партыйнаму Kipay- нщтву рэспублж! цяжка было усвядомщь той факт, што леп- шыя прадстаун1к1 беларускай штэлшенцьп, яе гонар, был! 3Hi- шчаны тольк! за тое, што жадал! бачыць свой народ шчасл!вым i нацыянальна свядомым. У адносшах да мноых творцау бела¬рускай культуры у першую хвалю рэаб!л!тацы! справядл!васць не была цалкам адноулена. I тым не менш пачатак пераходу ад таталыарызму да л!беральных рэформау, да пашырэння дэма- кратьп быу пакладзены. Грамадская думка у Беларуш успры- няла гэтыя крок! з вялжай надзеяй на будучыню. Духоунае развщцё тых часоу адлюстроувала складаны i супярэчл!вы пра- цэс барацьбы дзвюх тэндэнцый: дэмакратычнай, якая !мкну- 144 

лася да вызвалення ycix сфер жыцця ад скажэнняу сталшскай anoxi, i кансерватыунай, якая прагла зберагчы i прыстасаваць старыя рычаг1 да новых рэалш грамадскай свядомасць

Тэты час быу наполнены духам адраджэння. Актыуным пра- ваднжом вдэй абнаулення грамадства з’яулялася творчая штэлЬ генцыя. Розныя творчыя саюзы i аб’яднанн! правял1 шырошя дыскусп аб рол! i месцы штэлшенцьп у грамадстве, аб пераадо- ленш адмоунага уплыву культу Сталша на развщцё навук1 i культуры. Адносшы к!раунщтва да мастацкай штэлшенцьп наскй супярэчл1вы характар. 3 аднаго боку, был! створаны не- каторыя умовы для дэмакратызацьп творчага жыцця, з друго- га — партыйныя структуры старал1ся захаваць здэалайчны кантроль над настроям! людзей творчай працы.

3 прыходам да улады М. С. Хрушчова пачауся новы усплёск рус!фшацы! нацыянальных культур, абмежаванне сфер выка- рыстання беларускай мовы. Афщыйныя аднос!ны да разв1цця нацыянальных моу тагачасны KipayHiK парты! i дзяржавы М. С. Хрушчоу выказау у 1959 г. у Мшску на святкаванш 40-год- дзя БССР: «Чым хутчэй усе мы станем размауляць на рускай мове, тым хутчэй пабудуем камун!зм».

У тэты перыяд працягвауся працэс звужэння ужывання бе-ларускай мовы у школах, штодзённым жыцц! насельн1цтва Беларус!. Пачалася шырокая кампан!я па пераводзе беларус- камоуных школ у рускамоуныя. Па заявах бацькоу мног!я вучн1, асабл!ва у гарадах, вызвалял!ся ад вывучэння беларускай мовы у якасщ звычайнага школьнага прадмета. Руская мова заставалася дзяржаунай, з’яуляючыся сродкам м!жнародных зносш, таму за ёй i была перавага. Усё тэта спрыяла пашырэнню абыякавасц! беларусау да роднай мовы i нацыянальна-культур- нага развщця. Зразумела, што праблемы тагачаснага жыцця Беларус! не магл! не хваляваць аутара «Дз!кага палявання караля Стаха».

Дадатак 4

Начало формы

Конец формы

Быў. Ёсць. Буду.
Таму, што заўжды, як пракляты,
Жыву бяздоннай трывогай,
Таму, што сэрца маё распята
За ўсе мільярды двухногіх.

За ўсіх, хто ўздымае цяжкія разоры,
Хто ў гарачым пекле металу,
За ўсіх, хто змагаецца з небам і морам,
За жывых і за тых, што сканалі.

За ўсіх, хто крывёю піша
Ў нязгодзе
З рабства подлай дарогай,
Хто за Край Свой Родны, за ўсе Народы
Паўстане нават на Бога.

За ўсіх, хто курчыцца ў полымі вёсак,
Хто ратуе краіну ад краху,
За ўсіх, хто бясстрашна глядзіць у нябёсы
З барыкады,
З пушчы
I з плахі.

Хто са смерцю гаворыць з вока на вока,
З яе усмешкаю ветлай,
I ўсё ж узводзіць — нясцерпна далёкі —
Храм наш агульны і светлы.

А калі ён горда заззяе ў зеніце —
Непарушны — ўзнясецца ў неба,
Вы з распятага сэрца кроплю вазьміце.
Апошнюю.
Болей не трэба.

I няхай яна збоку, недзе на ганку,
Дагарае й дзяцей не страшыць.
На граніце любові,
На граніце світанку,
На граніце велічы вашай.







-75%
Курсы повышения квалификации

Русская орфография и пунктуация в вопросах и ответах

Продолжительность 72 часа
Документ: Удостоверение о повышении квалификации
4000 руб.
1000 руб.
Подробнее
Скачать разработку
Сохранить у себя:
Жыццё і творчасць У.Караткевіча (37.05 KB)

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт