Меню
Разработки
Разработки  /  Информатика  /  Уроки  /  8 класс  /  Работа з вектарнай графікай (конспект)

Работа з вектарнай графікай (конспект)

Материал представлен на белорусском языке. Урок научит ребят работать с векторной графикой.
03.05.2016

Описание разработки

Материал представлен на белорусском языке.

Мэты ўрока:

• азнаямленне з паняццем рэдагавання вектарнага малюнка;

• фарміраванне ўменняў рэдагаваць вектарныя выявы.

ХОД УРОКА

І. Стварэнне эмацыянальнага настрою. Уводіны ў работу

Добры дзень паважаныя вучні! Сёння мы з вамі працягваем вывучэнне раздела “РАБОТА З ВЕКТАРНАЙ ГРАФІКАЙ”.

І І. Падрыхтоўка да актыўнай вучэбнай дзейнасці

Тэма нашага ўрока: “Стварэнне і рэдагаванне вектарнага відарыса. 3ахаванне і загрузка вектарных відарысаў”

І І І. Актуалізацыя і фіксацыя цяжкасцяў у дзейнасці

Метадычныя рэкамендацыі:

Праверка ведаў, атрыманых на папярэдніх ўроках (рэпрадуктыўны метад навучання, франтальная форма работы)

Работа з вектарнай графікай (конспект)

1. ВУСНЫЯ АДКАЗЫ НА ПЫТАННІ ПА ПРОЙДЗЕНЫХ ТЭМАХ (франтальная форма работы)

1. Што называюць камп’ютарнай графікай? - Камп’ютарная графіка — гэта відарысы, атрыманыя пры дапамозе камп’ютара.

2. У чым адрозненне вектарнай графікі ад растравай? –

Для атрымання растравага прадстаўлення відарыс падзяляюць на кропкі і запісваюць колер кожнай кропкі.

Для атрымання вектарнага прадстаўлення відарыс падзяляюць на простыя фігуры, апісваюць іх характарыстыкі і ўзаемнае размяшчэнне.

3. Якія колеры выкарыстоўвае мадэль RGB для атрымання патрэбнага адцення?

У мадэлі RGB (Red, Green, Blue) асноўнымі з’яўляюцца тры колеры: чырвоны, зялёны і сіні.

4. Для чаго прызначаны графічныя рэдактары? – прызначаны для:

• стварэння відарыса;

• рэдагавання відарыса;

• захавання відарыса ў выглядзе файла;

• загрузкі відарыса з файла ў аператыўную памяць;

• вывада відарыса на носьбіт, напрыклад паперу, пластык або тканіну.

Полную информацию смотрите в файле. 

Содержимое разработки

Лысуха Алег Васільевіч



ІНФАРМАТЫКА, 8 клас

РАЗДЕЛ: РАБОТА З ВЕКТАРНАЙ ГРАФІКАЙ

Тема: Стварэнне і рэдагаванне вектарнага відарыса. 3ахаванне і загрузка

вектарных відарысаў.

Мэты ўрока:

• азнаямленне з паняццем рэдагавання вектарнага малюнка;
• фарміраванне ўменняў рэдагаваць вектарныя выявы.

Від урока: засваенне новых ведаў і ўменняў.

Формы арганізацыі пазнавальнай дзейнасці: франтальная, індывідуальная.

Міжпрадметный сувязі: чарчэнне, выяўленчае мастацтва.

Тып уроку: камбінаваны.

Месца ўрока ў вывучаемай тэме: другі.

Метады навучання: - тлумачальна-ілюстрацыйны (гутарка, дэманстрацыя,

практычная работа);

- рэпрадуктыўны (алгарытм стварэння стварэння і

рэдагавання вектарнага відарыса).

Вучні павінны ведаць: паняцце рэдагавання вектарнага відарыса.
Вучні павінны ўмець: выкарыстоўваць інструменты рэдагавання элементаў вектарнага відарыса.

Праграмнае і метадычнае забеспячэнне ўрока: клас інфарматыкі, мультымедыйная ўстаноўка, інтэрактыўная дошка, праграмы PowerPoint, Word, easyQuizzy-2.0, вучэбны дапаможнік «Інфарматыка, 8», § 17, прыклады відарысаў).

Матывацыя: арыентацыя на набыццё дадатковых ведаў (нагляднае ўяўленне аб'ектаў і з'яў мікрасвету,зацікаўленасць навучэнцаў да працэсу мадэліравання, стварэння, эксперыментавання ў рэдактары CorelDRAW X4).



ХОД УРОКА

І. Стварэнне эмацыянальнага настрою. Уводіны ў работу

Добры дзень паважаныя вучні! Сёння мы з вамі працягваем вывучэнне раздела “РАБОТА З ВЕКТАРНАЙ ГРАФІКАЙ”.

І І . Падрыхтоўка да актыўнай вучэбнай дзейнасці

Тэма нашага ўрока: “Стварэнне і рэдагаванне вектарнага відарыса. 3ахаванне і загрузка вектарных відарысаў


І І І . Актуалізацыя і фіксацыя цяжкасцяў у дзейнасці

Метадычныя рэкамендацыі:

Праверка ведаў, атрыманых на папярэдніх ўроках

(рэпрадуктыўны метад навучання, франтальная форма работы)


1.ВУСНЫЯ АДКАЗЫ НА ПЫТАННІ ПА ПРОЙДЗЕНЫХ ТЭМАХ

(франтальная форма работы)


1.Што называюць камп’ютарнай графікай? - Камп’ютарная графіка — гэта відарысы, атрыманыя пры дапамозе камп’ютара.

2. У чым адрозненне вектарнай графікі ад растравай? –

Для атрымання растравага прадстаўлення відарыс падзяляюць на кропкі і запісваюць колер кожнай кропкі.

Для атрымання вектарнага прадстаўлення відарыс падзяляюць на простыя фігуры, апісваюць іх характарыстыкі і ўзаемнае размяшчэнне.


3.Якія колеры выкарыстоўвае мадэль RGB для атрымання патрэбнага адцення?

У мадэлі RGB (Red, Green, Blue) асноўнымі з’яўляюцца тры колеры: чырвоны, зялёны і сіні.


4. Для чаго прызначаны графічныя рэдактары? – прызначаны для:

• стварэння відарыса;

• рэдагавання відарыса;

• захавання відарыса ў выглядзе файла;

• загрузкі відарыса з файла ў аператыўную памяць;

• вывада відарыса на носьбіт, напрыклад паперу, пластык або тканіну.

5. Пералічыце асноўныя элементы акна праграмы CorelDRAW:

  • Радок загалоўка

  • Радок меню

  • Стандартная панэль

  • Панель уласцівасцей

  • Панель інструментаў

  • Радок стану

  • Навігатар дакумента

  • Палітра

  • Рабочае поле

  • Старонка рысавання

  • Інфармацыя аб

колеравых настройках



6. З чаго ствараецца вектарны відарыс? – Вектарны відарыс ствараецца з асобных элементаў.


7.З чаго складаецца вектарны відарыс? – Любы вектарны відарыс складаецца з аб’ектаў: кропак, прамых, крывых, фігур, тэксту, імпартаваных растравых відарысаў.


8. Што такое інструмент інтэлектуальная заліўка? - Интеллектуальная заливка — гэта інструмент хуткага стварэння новага аб’екта з контурам складанай формы.



І V . Стварэнне праблемнай сітуацыі

Як я сказаў вышэй у нас тэма ўрока “Стварэнне і рэдагаванне вектарнага відарыса. 3ахаванне і загрузка вектарных відарысаў”.


Давайце разам паспрабуев вызначыць мэты ўрока:

Вучні павінны ведаць: паняцце рэдагавання вектарнага відарыса.


Вучні павінны ўмець: выкарыстоўваць інструменты рэдагавання элементаў вектарнага відарыса.



V . Пошук рашэння праблемнай сітуацыі

Вывучэнне новага матэрыялу

(тлумачальна-ілюстрацыйны метад навучання, франтальная форма работы)


Асноўныя паняцці
Рэдагаванне аб'ектаў вектарнага відарыса ў межах магчымасцяў маркераў змены памеру - прапарцыянальнае і непрапарцыянальнае змяненне памеру, паварот, нахіл, зеркальнак адлюстраванне.


Рэдагаваннем відарыса называецца ўнясенне ў яго змен. Напомнім, што вектарны відарыс складаецца з дэталей — аб’ектаў. Значыць, рэдагаваць можна, дадаючы, выдаляючы або змяняючы асобныя аб’екты.


ВЫЛУЧЭННЕ

Змяняць можна толькі вылучаны аб’ект. Вылучэнне ажыццяўляецца інструментам Указатель (Pick Tool). Для гэтага можна курсорам інстру-

мента Указатель пстрыкнуць па аб’екце або абвесці яго прамавугольнай рамкай. Толькі што створаны аб’ект заўсёды вылучаны. Вакол вылучанага аб’екта адлюстроўваецца блок з маркёраў змянення памеру (рыс. 3.25), які абмяжоўвае аб’ект.


Для вылучэння некалькіх аб’ектаў можна, утрымліваючы націснутай клавішу Shift, пстрыкаць па кожным аб’екце, які неабходна вылучыць.

Зняць вылучэнне можна пстрычкай мышы па рабочым полі.



ТРАНСФАРМАЦЫЯ

Да вылучанага аб’екта можна прымяняць наступныя пераўтварэнні: перамяшчэнне, маштабаванне, расцягванне, адлюстраванне, нахіл, паварот.

Для прапарцыянальнага змянення памеру аб’екта перасоўваюць адзін з вуглавых маркёраў (рыс. 3.26, а). Пры націснутай клавішы Shift змяненне выконваецца ад цэнтра. Для расцягвання аб’екта па гарызанталі выкарыстоўваюць правы або левы маркёр, для расцягвання па вертыкалі — вер-

хні або ніжні (рыс. 3.26, б).

Каб актывізаваць маркёры павароту і нахілу, можна пстрыкнуць па цэнтральным маркёры аб’екта (крыжык у цэнтры). Для павароту аб’екта перасоўваюць адзін з вуглавых маркёраў (рыс. 3.27, а), для нахілу — бакавыя маркёры (рыс. 3.27, б).



Для атрымання люстранога адбітку можна выкарыстоўваць кнопкі панэлі ўласцівасцей Отразить по горизонтали і Отразить по вертикали.




Рэдагаваць няўдала нарысаваны контур больш складана, чым рысаваць яго зноў. Запомніце карысную камбінацыю клавіш Ctrl + Z. Яна адмяняе апошняе дзеянне. У спіску кнопкі Отменить на стандартнай панэлі можна выбраць любую колькасць крокаў для адмены.



УЗАЕМНАЕ РАЗМЯШЧЭННЕ

Важны этап у працы над вектарным відарысам — гэта настройка ўзаемнага размяшчэння аб’ектаў. Аб’екты вектарнай графікі размяшчаюцца на розных узроўнях — адны знаходзяцца вышэй за другія ва ўяўным стосіку. Кожнаму аб’екту вылучаны ўласны ўзровень. Ствараемы аб’ект размяшчаецца над

раней нарысаваным і можа яго часткова або цалкам закрываць. Пры гэтым ніжнія аб’екты не знікаюць і не змяняюцца. Парадак аб’ектаў можна ўбачыць

у акне Диспетчер объектов (рыс. 3.30), выканаўшы каманду Инструменты → Диспетчер объектов (Tools → Object Manager). Змяняецца парадак аб’ектаў камандамі са спіска Порядок (Order) пункта меню Упорядочить (Arrange). Хутка змяніць парадак можна з дапамогай кнопак На передний план

слоя (To Front Of Layer) і На задний план слоя (To Back Of Layer) .



. Фізкультхвілінка для вачэй


У сярэднім тэмпе прарабіць тры - чатыры кругавых рухаў вачмі ў правы бок, столькіж у левы бок. Паслабіўшы мышцы вачэй, паглядзець у далеч на лік 1-6. Паўтарыць 1-2 разы. (Прыкладна на 20-25 хвіліне)


VIІ. Першаснае замацаванне


Замацаванне новага матэрыялу

(рэпрадуктыўны метад навучання, індывідуальная форма работы)


Самастойна выканаць прыклад 1 да § 17 (старонка 144-145).



VIІІ. Практычная работа. Арганізацыя рабочых месцаў



Зараз практычная работа. Практыкаванне 1 ( выбраць на свій погляд любы малюнак і стварыць яго ў праграме CorelDRAW X4.







ІХ. Падвядзенне вынікаў, абагульненне і сістэматызацыя ведаў з

выстаўленнем адзнак


Прапаную навучэнцам прадэманстраваць створаныя відарысы, паказаць магчымасці іх змены, выкарыстаныя інструментаў. Пры неабходнасці паказаць памылкі, зрабіць ўдакладненні і абагульненні.

Падвядзенне вынікаў работы на ўроку ( аналіз адказаў, аналіз выканання практычных заданняў, дапушчаных памылак, выстаўленне адзнак і іх каментарый).


Х. Рэфлексія навучальнай дзейнасці на ўроку


Ітак, падвядзем вынікі нашага ўрока. У пачатку ўрока мы з вамі ставілі перад сабой мэты:



Вучні павінны ведаць: паняцце рэдагавання вектарнага відарыса.
Вучні павінны ўмець: выкарыстоўваць інструменты рэдагавання элементаў вектарнага відарыса.


Матывам для вывучэння інфарматыкі: у першую чаргу выступае цікавасць да кампю’тара. Ён зачароўвае таямніцай сваёй магутнасці і дэманстрацыяй ўсё новых магчымасцяў. Ён гатовы быць сябрам і памочнікам, ён здольны пацешыць і звязаць з усім светам.

Ацаніце самі вашу дзейнасць на ўроку па методыцы “Незавершаных сказаў”.


Сёння я даведаўся (-лася) … Я выконваў (-ла) … Я зразумеў (-ла) …


Я навучыўся (-лася) … Я паспрабую … Было цяжка …




ХІ. Інфармацыя пра дамашняе заданне.


Вывучыць матэрыял § 17, адказаць на пытанні 1,2, прадумаць алгарытм выканання практыкавання 2 § 17 у сшытку.


-80%
Курсы дополнительного образования

Основы HTML

Продолжительность 72 часа
Документ: Cвидетельство о прохождении курса
4000 руб.
800 руб.
Подробнее
Скачать разработку
Сохранить у себя:
Работа з вектарнай графікай (конспект) (0.45 MB)

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт