Меню
Разработки
Разработки  /  Начальные классы  /  Уроки  /  3 класс  /  Правапіс прыставак і прыназоўнікаў

Правапіс прыставак і прыназоўнікаў

15.01.2020

Содержимое разработки



Прадмет: Беларуская мова

Тэма: Правапіс прыставак і прыназоўнікаў.

Мэта: да канца урока, вучні павінны ўмець адрозніваць прыстаўку ад прыназоўніка.

Задачы: стварыць умовы для развіцця ўмення вызначаць прыстаўку ў словах; для фарміравання навыку правапісу прыставак і прыназоўнікаў; узбагачэння граматычнага ладу маўлення навучэнцаў.



Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант

-Добры дзень! Удобры час!

Мы вельмі рады бачыць вас!

-А давайце ўспомнім, якія запрашэнні, словы вітання на роднай мове мы ўжо ведаем?

( Добры дзень вам! Дзень добры ў хату! Добрага ранку! Удобры час!)

-Дзякуй, малайцы! А чаму прысвечаны наш занятак даведаецеся, калі адгадаеце загадку.

Крылаў не мае ды быстра лятае,

Выпусціш- рад ці не рад,

А не зловіш назад.

-Слова-адгадку мы складзём з літар, якія ляжаць у вас на партах.

(Слова)

-З якіх частак складаецца слова?

- Якую апошнюю частку слова мы вывучалі? (прыстаўка)





  1. Праверка дамашняга задання

Практыкаванне 42.

-Дома вы таксама працавалі г гэтай часткай слова.

-Якія народныя прыкметы вы выпісалі?

-З дапамогай сігнала, адкажыце мне, згодны вы ці не.

-Якая прыстаўка ў выдзеленых словах?

-Якія літары стаяць пасля прыстаўкі?

-Чаму?

-Сігнал.

-Якія прыказкі вы выпісалі?

-Чым адрозніваюцца прыказкі ад прыкмет?

-Давайце ўспомнім правіла, як пішацца апостраф пасля прыставак?

  1. Хвілінка чыстапісання

-Давайце прачытаем першы радок.

Ад па да пера з с д т

-Якая гэта частка слова? (прыстаўка)

Запішыце дату, класная работа і першы радок.

-А давайце утворым новыя словы з дапамогай прыставак і словам “бег”.

-У вас на парце ляжыць лісток, злучыце гэта слова з тымі прыстаўкамі, якія падыходзяць па смыслу.

-Запішыце іх. (каля дошкі працуе адзін вучань)

Адбег пабег перабег збег

-Складзіце сказ з адным запісаным словам.

-Давайце запішам сказ пад дыктоўку.

Сяргейка першым дабег да фінішу.

  1. Актуалізацыя ведаў. Паведамленне тэмы ўрока

-Выдзяліце прыстаўку ў слове “дабег”.

-Як заўсёды пішуцца прыстаўкі?

- Сігнал

- А зараз паглядзіце на словы “да фінішу”. Чым будзе з’яўляцца “ да”?

-Для чаго яны служаць?

-Паспрабуйце паміж прыназоўнікам “ да” і “фінішу” уставіць слова, якое падыходзіць па сэнсе?

-Мы бачым, што паміж прыназоўнікам і наступным словам можна уставіць яшчэ адно слова.

-А прыстаўку можам так раздзяліць?

-Сігнал

-Можа ужо хто здагадаўся, якая тэма нашага занятку? (Напісанне прыставак і прыназоўнікаў)

- А чаму павінны навўчыцца на ім?

-Звярніце ўвагу, у кожнага з вас на парце ляжаць лісточкі самаацэнкі. Пасля кожнага практыкавання, мы будзем ацэньваць сваю працу над ім з дапамогай колеру.

Зялёны- без памылак;

Жоўты- 1-2 памылкі;

Чырвоны- болей за 2 памылкі.

-Чаму так адбываецца, нам дапамогуць даведацца , ужо знаёмая Гаспадарыня Прыстаўка са сваім сябрам Прыназоўнікам. Сёння з імі мы будзем вучыцца правільна пісацы прыстаўкі ў словах і прыназоўнікі ў сказах.

- А зараз яны нам прапануюць адкрыць падручнік на с.26 і пазнаёміцца з рубрыкай “ Завяжы вузялок”.

-Але, вы будзеце чытаць з дапамогай алоўка, выдзяляючы тое што нам знаёма над словамі знакам “+”. Калі гэта для вас нешта новае і гэта на не знаёма, знакам- “-“, а калі вас гэта здзівіла, пастаўце клічнік.

Чытанне правіла.

-Якія словы вы адзначылі знакам “+”, якія “-“, якія “!”.

-Давайце звернем увагу на практыкаванне 44. Паспрабуем адрозніць прыстаўку ад прыназоўніка. (пісьмо з каментарыямі)

Самаацэнка

Фізкультхвілінка.

Давайце ўстанем дружна, разам,

Уменні рухацца пакажам.

Так паглядзім улева, управа,

На месцы ўсе паскачам жвава,

І нахілемся нізка-нізка,

Зноў станем прама, па-англійску.

Нарэшце удыхнём глыбока

І вернемся да тэмы ўрока.



- Калі ласка, не сядайце, зараз мы з вамі пагуляем у гулью.

-Калі я называю слова з прыстаўкай , то вы прысядаеце, калі слова з прыназоўнікам, то стаіце. (Словы ляжаць на стале, а потым па чарзе вывешваюцца на дошку)

Прыбегчы, пры дарозе, ад лесу, адбегчы, даляцець, да неба, за школай, занесці, пра сябра, праляцець, пад бярозай.

-Якім правілам вы карысталіся?

Работа ў парах.

-Нам Гаспадарыня Прыстаўка падрыхтавала заданне ў канверце.

-Калі ласка, дастаньце заданне з малюнкам Гаспадарыні Прыстаўкі і давайце разгледзім што трэба нам зрабіць.

  • Вы павінны раскрыць дужкі, вызначаючы прыстаўку і прыназоўнік. Будзьце уважлівымі.

Лодка (ад)плыла (ад)берага.

(З)гары (з)бягаюць патокі вады.

(На) канверце (на)пісаны дакладны адрас.

(Па) дарожкам сада (па)беглі вясновыя ручайкі

Праверка (Слаід 3)

Самаацэнка ведаў.

Сігнал

V Замацаванне вывучанага

-Зараз мы з вамі пагуляем у яшчэ адну гульню, якая называецца “Карэктар”.

А вы ведаеце, што азначае гэта слова? ( Малюнак карэктара вывешваецца на дошку і яго значэнне)

-У канверце ляжыць яшчэ адзін лісток ад сябра Гаспадарыні Прыстаўкі Прыназоўніка з заданнем.

-Нам трэба знайсці і выправіць памылкі ў тэксце, запісаць выпраўлены тэкст ў сшытак.

Нізка надзямлёй плылі зімовыя хмары. Сыпалі снегам, па крывалі зямлю белымі дыванамі. Ратавалі адмарозу карэньчыкі раслін, што за снулі ў зямлі давясны.

Праверка ў парах.

-Памяняйцеся сшыткамі з суседам па парце, правярайце ўважліва.

(Слаід 4)

Самаацэнка ведаў.

VI Дамашняе заданне

Практыкаванне 48.

-Уважліва прачытайце заданне.

-Што трэба зрабіць?

-Якія веды нам спатрэбяцца?

- У якім парадку мы будзем выконваць заданне? (правіла, заданне, запіс)

-У дамашнім практыкаванні, вам патрэбна запісаць скарагаворкі Уладзіміра Мацвеенкі з дапамогай падказак. Уважліва сачыце за змейкай у другой табліцы, каб правіль саставіць словы.


VII Падвядзенне вынікаў

-Мне спадабалася, як вы сёння працавалі на уроку. Я думаю, мы дапаможам нашым сябрам саставіць алгарытм, каб іх болей ніхто з вас не блытаў.

( Вучні запаўняюць табліцу на лісточку, а настаўнік на нодшцы, з апорай на пытанні)



Прыстаўка

Прыназоўнік







-Чым з’яўляецца? ( частка слова, асобнае слова)

-Як пішацца? (разам, асобна)

-Можна ўставіць слова ці не? ( нельга ўставіць слова, паміж ім і слова можна ўставіць яшчэ слова)

-Для чаго служыць? ( служыць для ўтварэння новых слоў, служыць для сувязі слоў у сказе)

Выстаўленне адзнак за урок.

VIII Рэфлексія

Дрэва ведаў.

У вас на парце ляжаць лісточі, колеры якіх супадаюць з тымі, якімі мы ацэньвалі сваю працу пасля кожнага практыкавання.

Давайце палічым, якога колеру болей і такі лісточкак павесім на наша дрэва ведаў.

-80%
Курсы повышения квалификации

Профилактика нарушения зрения у детей и подростков

Продолжительность 72 часа
Документ: Удостоверение о повышении квалификации
4000 руб.
800 руб.
Подробнее
Скачать разработку
Сохранить у себя:
Правапіс прыставак і прыназоўнікаў (24.21 KB)

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт