Меню
Разработки
Разработки  /  Математика  /  Уроки  /  6 класс  /  Округление десятичных дробей (разработка урока)

Округление десятичных дробей (разработка урока)

Материал на белорусском языке. Задачы ўрока: працягваць фарміраваць ўяўленне аб акругленні натуральных лікаў.
18.03.2016

Описание разработки

Материал на белорусском языке. 

Мэты ўрока.

1.Навучальная - паўтарыць паняцці: акругленне, акругленне да дзясяткаў, соцень, прыбліжанае значэнне ліку з недахопам, прыбліжанае значэнне ліку з лішкам, вучыць школьнікаў практычным прыёмам карыстання алгарытмам акруглення дзесятковых дробаў; ствараць умовы для адпрацоўкі навыкаў акруглення лікаў.

2.Развіваючая - спрыяць развіццю лагічнага мыслення, пазнавальнай актыўнасці і правільнай матэматычнай мовы ў вучняў.

3.Выхаваўчая - развіваць навыкі сумеснай дзейнасці, пачуцці калектывізму, уменне слухаць аднакласнікаў, выхоўваць самастойнасць, выразнасць і паслядоўнасць у дзеяннях пры выкананні задач.

Задачы ўрока.

Працягваць фарміраваць ўяўленне аб акругленні натуральных лікаў.

План урока.

I. Арганізацыйны момант (1мін.)

II. Вусны лік.(4 мін.)

III. Праверка хатняга задання (5 мін.)

IV. Актуалізацыя ведаў, на падставе якіх фарміруюцца новыя веды. (5 мін.)

V. Вызначэнне тэмы і мэт урока. (1 мін)

VI. Вывучэнне новага матэрыялу і фарміраванне новых уменняў(7 мін.)

VII. Фізкультхвілінка. 2 мін.

VIII. Першаснае замацаванне, практычнае прымянення новых ведаў. (8 мін.)

IX. Самастойная работа вучняў у сшытках з экрана. (5 мін)

X. Падвядзенне вынікаў урока (5 мін.).

XI. Рэфлексія (1 мін.)

XII. Хатняе заданне (1 мін.)

1. Арганізацыйны момант (1 мін.)

˗ Добры дзень! Сёння на ўроку мы наведаем Інтэрнэт. Усе з вас чулі не адзін раз гэтае слова. А хто можа сказаць, што яно абазначае? Інтэрнэт - англ. inter “паміж”, net “сетка”, “павуціна”. Міжнародная (сусветная) сетка электроннай сувязі для значнага павелічэння і паляпшэння абмену інфармацыі. Сёння мы пабываем на некалькіх сайтах, г.зн. старонках сусветнай сеткі. Вядома, сапраўдныя сайты мы наведаем з вамі іншы раз, калі будзем працаваць у камп’ютарным класе. А сёння мы паспрабуем папрацаваць на сайтах нашага ўрока. Перад вамі схема камп’ютарнай клавіятуры, дзе ёсць кнопкі. Пасля працы на сайце вы будзеце сябе ацэньваць. Калі вам усё зразумела і вы працавалі добра, каля кнопкі з названай лічбай стаўце клічнік, калі вы дапусцілі 1-2 памылкі, штосьці было не зусім зразумела – пастаўце “ ± “, а калі вам было цяжка, вы дапусцілі шмат памылак – пытальнік.

˗ Што варта пажадаць людзям, калі яны пачынаюць важныя справа? (Поспехаў, поспеху.)

 ˗ Я склала для вас формулу поспеху: веды + ўвага + супрацоўніцтва + цярпенне = поспех.

˗ Такім чынам, пажадаем адзін аднаму, каб усё атрымалася.

2. Сайт “Лічым вусна”. (4 мін) (Слайд 2-3)

˗ Для наступнага сайта патрэбен пароль. Назваць трэба толькі адказы.

- Рашыць задачу. Аўтамабіль едзе са скорасцю 80км / г. Якую адлегласць яму застанецца праехаць праз 3 гадзіны шляху, калі ўсяго яму трэба праехаць 400 км? (Слайд 3)

- Ацаніце сабе на схеме камп’ютарнай клавіятуры.

Округление десятичных дробей (разработка урока)

3. Сайт “Хатняе заданне”. Праверка хатняга задання. (7 мін.)

- № 2.57, стар.40. Вучні вусна ланцужком называюць адказы прыкладаў і тлумачаць рашэнне.

˗ № 2.60, стар.40. Што невядома ў першым ураўненні? (Складаемае.)

- Як знайсці невядомае складаемае? (Трэба ад сумы адняць вядомае складаемае.)

 ˗ Чаму роўны х у другім ураўненні? і г.д.

Ацэнка вучнямі працы на сайце.

- Хто справіўся з дадатковым заданнем (начарціць акружнасць адвольнага дыяметра, з дапамогай ніткі вымераць яе даўжыню, затым падзяліць даўжыню на дыяметр) ? Вучні называюць адказы, блізкія да 3,14.

4. Актуалізацыя ведаў, на падставе якіх фарміруюцца новыя веды. (5 мін.)

Сайт “З гісторыі ліку “Пі”.

-   У матэматыцы, алгебры і геаметрыі вам не раз прыйдзецца сутыкацца з лікам ”Пі” і працаваць з ім, г.зн. рабіць вылічэнні. Упершыню гэты лік вывеў і запісаў старажытнагрэчаскі вучоны Архімед яшчэ ў 3 стагоддзі да н.э.. Гэта лік - вынік дзялення даўжыні акружнасці да даўжыні яе дыяметра і яно роўна (Анімацыя 1-2. Слайд 3) 3,1415922653...

Хто можа прачытаць гэты лік?

- Лік “π” – на працягу тысячы гадоў лічыўся містычным, старажытныя грэкі нават пабудавалі на ім рэлігію. Больш падрабязна аб гэтым ліку вы можаце знайсці на старонках сусветнай сеткі –Інтэрнеце. Назавіце які разрад пазначае кожная лічба ліку “π”. Дапаможа вам раней вывучаная табліца разрадаў (ёсць у кожнага вучня).

 Сайт “Праблемная сітуацыя”

- Як думаеце, ці зручна вырабляць вылічэнні з такім лікам?

- Што можна зрабіць каб гэты лік стаў карацей? Акругліць!

- Ці ўмееце вы акругляць?

- А ці ўмееце акругляць дзесятковыя дробы?

- Якая тэма сённяшняга нашага ўрока? (Анімацыя 3-4.Слайд 3)

- У канцы ўрока мы абавязкова вернемся да ліку Пі, калі навучымся акругляць дзесятковыя дробы

5. Вызначэнне тэмы і мэт урока. (1 мін.)

- Запішыце дату, класная работа. Тэма ўрока «Акругленне дзесятковых дробаў». Паглядзіце на экране словы, якія вы павінны ведаць да ўроку. (Слайд 6) Словы: акругленне, акругленне да дзясяткаў, да соцень, прыбліжанае значэнне ліку з недахопам, прыбліжанае значэнне ліку з лішкам.

- Давайце вызначым мэты нашага ўрока?

Вучні называюць і чытаюць наступныя мэты (Слайд 7):

Успомніць алгарытм акруглення цэлых лікаў.

Сфармуліраваць алгарытм акруглення дзесятковых дробаў.

Фарміраваць навык карыстання алгарытмам.

6. Вывучэнне новага матэрыялу і фарміраванне новых уменняў(7 мін.)

Згодна з мэтамі нашага ўрока, спачатку мы павінны ўспомніць тое, што ўжо ведаем. Паспрабуйце самастойна акругліць лік 32053 да дзясяткаў; да адзінак тысяч у сваіх сшытках, растлумачце свае дзеянні. Успомнім алгарытм акруглення цэлых лікаў. Зараз паспрабуем гэты алгарытм прымяніць да акруглення дзесятковых дробаў. Выведзем алгарытм акруглення дзесятковых дробаў. Слайд 8. Алгарытм акруглення дзесятковых дробаў:

1.Знаходзім і падкрэсліваем зададзены разрад, да якога трэба акругліць.

2. Глядзім на лічбу, якая стаіць пасля гэтага разраду: а) калі гэта 0,1,2,3,4, то адкідаем лічбы пасля зададзенага разраду. б) калі гэта 5,6,7,8,9, то да зададзенага разраду дадаем 1, а лічбы, якія стаяць пасля яго адкідаем.

3. Запісваем вынік.

Ці ўдалося вам дасягнуць мэты? Як? Што будзем рабіць далей?

Сайт “Акруглі лік”. Паглядзіце як будзем акругляць 15,78 да цэлых. Слайд 9 з рухомым тлумачэннем. На слайдзе 10 паказана афармленне запісу акруглення лікаў.

Для таго каб было відаць да якога разраду вы будзеце акругляць і на якую лічбу трэба глядзець, мы будзем выконваць запіс так, як на гэтым слайдзе. У першым выпадку мы атрымалі прыбліжанае значэнне з лішкам, а ў астатніх выпадках - прыбліжанае значэнне з недахопам. Чаму?

7. Фізкультхвілінка на 20-25 мінуце ўрока. Сайт “Адпачынак”. Гіперсылка на дадатковы файл з рухомай гімнастыкай. Слайд 11. (2 мін.)

8. Першаснае замацаванне, практычнае прымянення новых ведаў. (8 мін.)

Работа ў дошкі і ў сшытках. Сайт “Работа з падручнікам”. Можна выкарыстаць гіперсылку пры неабходнасці на пераход да слайду 7 з алгарытмам акруглення дзесятковых дробаў.

Адкрыйце падручнік на старонцы 45 знайдзіце № 2.72. Чатыры вучні працуюць на дошцы, астатнія ў рабочых сшытках.

№ 2.77 вучні вусна тлумачаць з недахопам або з лішкам атрымана прыбліжанае значэнне роўнасці.

№ 2.73 Работа ў парах. Ацэнка вучнямі працы на сайце.

Ці ўдалося вам дасягнуць мэт? Як? Што будзем рабіць далей?

9.Самастойная работа вучняў у сшытках з экрана. Сайт “Зрабі сам”. (3 мін.) Гіперсылка пераход ад слайда 8 да слайду 12. Праца ў сшытках з экрана, вучні запісваюць лікі ў сшытак, робяць заданне самастойна.

Узаемная праверка выканання (у парах), а затым сумесная праверка з настаўнікам (2 мін.) Слайд 13.

Ацэнка вучнямі працы на сайце.

10. Падвядзенне вынікаў урока (5 мін.). Паўтараюцца яшчэ раз усе правілы, разбіраецца хатняе заданне: с. 46-47, №2.78, 2.87 (абавязкова), № 2.82 (дадаткова). Выстаўляюцца адзнакі за ўрок.

Давайце успомнім лік П і акруглім яго да цэлых, да сотых.

11. Рэфлексія. Аналіз самаацэнкі вучняў на схеме камп’ютарнай клавіятуры. 1 мін.

12. Хатняе заданне. Запіс у дзённік П.2.4, № 2.78, 2.87 (абавязкова), № 2.82 (дадаткова).1 мін.Слайд 14.

Содержимое разработки

 Матэматыка 6 клас  ±  !  ?

Матэматыка 6 клас

±

!

?

67 https:// лічым вусна Назаві дзесятковыя дробы 7,08 33,4 33,4 98,309

67

https:// лічым вусна

Назаві дзесятковыя дробы

7,08

33,4

33,4

98,309

400км https:// лічым вусна v= 80км/г t=3г  Аўтамабіль едзе са скорасцю 80км / ч. Якую адлегласць яму застанецца праехаць праз 3 гадзіны шляху, калі ўсяго яму трэба праехаць 400 км? ? 3

400км

https:// лічым вусна

v= 80км/г

t=3г

Аўтамабіль едзе са скорасцю 80км / ч. Якую адлегласць яму застанецца праехаць праз 3 гадзіны шляху, калі ўсяго яму трэба праехаць 400 км?

?

3

Табліца разрадаў  дзесятковых дробаў 1000 1000 100  2  2 100  4  4  Цэлая  частка 10  Цэлая  частка 10  0 1, Адзінкі тысяч Адзінкі тысяч  0 1,  7 , сотні сотні  7 ,   5 дзесяткі дзесяткі  5   9 адзінкі  9   адзінкі      Дробная частка   Дробная частка     дзесятых  3 дзесятых  3 сотых  6  6 сотых тысячных тысячных Дзесяціты- Дзесяціты- сячных сячных

Табліца разрадаў дзесятковых дробаў

1000

1000

100

2

2

100

4

4

Цэлая частка

10

Цэлая частка

10

0

1,

Адзінкі тысяч

Адзінкі тысяч

0

1,

7 ,

сотні

сотні

7 ,

5

дзесяткі

дзесяткі

5

9

адзінкі

9

 

адзінкі

 

Дробная частка

Дробная частка

 

 

дзесятых

3

дзесятых

3

сотых

6

6

сотых

тысячных

тысячных

Дзесяціты-

Дзесяціты-

сячных

сячных

 https:// “З гісторыі ліку “ Пі ”. https:// “Праблемная сітуацыя”  = 3,142857142857143... Тэма ўрока : Акругленне дзесятковых дробаў

https:// “З гісторыі ліку “ Пі ”. https:// “Праблемная сітуацыя”

= 3,142857142857143...

Тэма ўрока :

Акругленне дзесятковых дробаў

Мэты ўрока: Успомніць алгарытм акруглення цэлых натуральных лікаў Сфармуліраваць алгарытм акруглення дзесятковых дробаў  Фарміраваць навык карыстання алгарытмам

Мэты ўрока:

  • Успомніць алгарытм акруглення цэлых натуральных лікаў
  • Сфармуліраваць алгарытм акруглення дзесятковых дробаў
  • Фарміраваць навык карыстання алгарытмам
Паняцці да ўрока Акругленне Акругленне да дзясяткаў Акругленне да соцень Прыбліжанае значэнне ліку з недахопам Прыбліжанае значэнне ліку з лішкам

Паняцці да ўрока

  • Акругленне
  • Акругленне да дзясяткаў
  • Акругленне да соцень
  • Прыбліжанае значэнне ліку з недахопам
  • Прыбліжанае значэнне ліку з лішкам
 Алгарытм акруглення  дзесятковых дробаў:   1 .Падкрэсліваем зададзены разрад  2. Глядзім на лічбу пасля гэтага разраду:  а) калі гэта 0,1,2,3,4 , то адкідаем лічбы пасля зададзенага разраду.  б) калі гэта 5,6,7,8,9, то да зададзенага разраду дадаем 1, а лічбы, якія стаяць пасля яго адкідаем. 3. Запісваем вынік. Слайд 13

Алгарытм акруглення дзесятковых дробаў:

1 .Падкрэсліваем зададзены разрад

2. Глядзім на лічбу пасля гэтага разраду:

а) калі гэта 0,1,2,3,4 , то адкідаем лічбы пасля зададзенага разраду.

б) калі гэта 5,6,7,8,9, то да зададзенага разраду дадаем 1, а лічбы, якія стаяць пасля яго адкідаем.

3. Запісваем вынік.

Слайд 13

15,78 15 16      +1  15,78 ≈ 16

15,78

15

16

+1

15,78

16

https:// Акруглі лік. Афармленне запісу  акруглення лікаў 3, 8 5401≈ 3,9 3,8 5 401≈ 3,85 3,85 4 01≈ 3,854

https:// Акруглі лік.

Афармленне запісу акруглення лікаў

  • 3, 8 5401≈ 3,9
  • 3,8 5 401≈ 3,85
  • 3,85 4 01≈ 3,854
https:// адпачынак Адпачынак

https:// адпачынак

Адпачынак

https:// лічым cамастойна Выканай акругленне: 3 281≈ 6 3 48≈ 23 4 1≈ 3, 2 35≈ 1,2 3 4≈ Якую частку правіла выкарыстоўвалі пры акругленні лікаў першага слупочка? 3 561≈ 6 3 68≈ 23 4 9≈ 3, 2 75≈ 1,2 3 8≈ Якую частку правіла выкарыстоўвалі пры акругленні лікаў другога слупочка? Слайд 8

https:// лічым cамастойна

Выканай акругленне:

  • 3 281≈
  • 6 3 48≈
  • 23 4 1≈
  • 3, 2 35≈
  • 1,2 3 4≈
  • Якую частку правіла выкарыстоўвалі пры акругленні лікаў першага слупочка?
  • 3 561≈
  • 6 3 68≈
  • 23 4 9≈
  • 3, 2 75≈
  • 1,2 3 8≈
  • Якую частку правіла выкарыстоўвалі пры акругленні лікаў другога слупочка?

Слайд 8

Правер свой адказ 3 281≈ 3000 6 3 48≈6300 23 4 1≈2340 3, 2 35≈3,200 1,2 3 4≈1,230 3 561≈ 4000 6 3 68≈6400 23 4 9≈2350 3, 2 75≈3,300 1,2 3 8≈1,240 Пастаў адзнаку

Правер свой адказ

  • 3 281≈ 3000
  • 6 3 48≈6300
  • 23 4 1≈2340
  • 3, 2 35≈3,200
  • 1,2 3 4≈1,230
  • 3 561≈ 4000
  • 6 3 68≈6400
  • 23 4 9≈2350
  • 3, 2 75≈3,300
  • 1,2 3 8≈1,240
  • Пастаў адзнаку
Хатняе заданне № 2.78 с.46 № 2.87 с.47(абавязкова), № 2.82 (дадаткова)

Хатняе заданне

  • № 2.78 с.46
  • № 2.87 с.47(абавязкова),
  • № 2.82 (дадаткова)
Дзякуй за працу  Настаўнік: Рамановіч Н.С.

Дзякуй за працу

Настаўнік: Рамановіч Н.С.

-80%
Курсы профессиональной переподготовке

Учитель, преподаватель физики и математики

Продолжительность 600 или 1000 часов
Документ: Диплом о профессиональной переподготовке
17800 руб.
от 3560 руб.
Подробнее
Скачать разработку
Сохранить у себя:
Округление десятичных дробей (разработка урока) (1.46 MB)

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт