Меню
Разработки
Разработки  /  Начальные классы  /  Уроки  /  3 класс  /  Конспект урока по белорусскому языку

Конспект урока по белорусскому языку

Урок для 3 класса по теме "Прыметнік"

28.11.2016

Содержимое разработки

Тэма: Прыметнік. Агульныя звесткі.

Мэта: пазнаёміць вучняў з прыметнікамі як часцінай мовы, навучыць вызначаць прыметнікі ў тэксце, правільна ўжываць у вуснай і пісьмовай мове;

развіваць беларускую мову вучняў і ўменні разважаць на ёй;

выхоўваць любоў да беларускай мовы, цікавасць да прадмета.

Абсталяванне: карткі з заданнямі, тэсты, малюнкі з дзеючымі асобамі.

Ход урока.

  1. Арганізацыйны момант.

Так, маленькія мае, маўчок –

Пачынаецца ўрок!

  • Хто рады нашай сустрэчы, падыміце левую руку, памашыце, не адпускайце яе. Хто сёння зможа здзівіць усіх сваімі ведамі , падыміце правую руку, не апускайце яе. Хто будзе вельмі, вельмі старанным, падыміце левую нагу і не апускайце яе. А хто будзе кемлівым, падыміце правую нагу.

Бачу, што вы ў мяне старанныя, уважлівыя і кемлівыя. Сядайце.

  1. Арфаграфічная размінка.

  • Пачнём мы наш урок з арфаграфічнай размінкі. У кожнага на парце ляжыць лісток з тэкстам. Я вам яго зараз прачытаю.


З – за лесу выкаці…ся зала…істы шар. Нарэш…е пасля халад…чы бу…е сон…йка. Ра…а заіскр…лася (у)(ў) промнях. З (у)(ў)зыходам сонца адразу па…яплела. Заваруш…ліся, аж…лі мурашкі. Над п…лямі і над л…самі зазв…нелі птуш…ныя пес…ні. (У)(Ў)се вітаю…ь в…сну!

  • Устаўце, калі ласка, патрэбныя літары.Хто справіцца раней, знайдзіце назоўнікі і падкрэсліце іх. Прыступаем да працы.

  • Якія правілы ўспомнілі, калі ўстаўлялі літары? (Правапіс т – ц; ў; жы – шы; дз; е,ё – я).

  • Давайце ўспомнім, на якія пытанні адказваюць назоўнікі? Знайдзіце назоўнікі,якія адказваюць на пытанне хто?

  • У першым сказе давайце знойдзем галоўныя члены сказа.

  • Знайдзіце словы, якія ўжыты ў пераносным значэнні? (Залацісты шар). Пастаўце пытанне да слова залацісты. Якая гэта часціна мовы? Ці ёсць у гэтым тэксце яшчэ прыметнікі?

  • Пакрыўдзіўся прыметнік на нас і схаваўся. І над нашай мовай навісла пагроза стаць шэрай, сумнай і скупой на словы. Мы павінны адшукаць прыметнік і толькі тады мы спазнаем і разгадаем яго таямніцы. У пошуках прыметніка надзейнымі памочнікамі нам будуць падказкі, якія ён пакінуў.

  1. Мінутка чыстапісання.

Вось і першая падказка. На нашым шляху перашкода.Мы павінны напісаць прыгожа злучэнне літар Дд і ўстанавіць заканамернасць.

Дд Ддд Дд Дддд

Даследчык ( той, хто вывучае, даследуе што – небудзь з навуковымі мэтамі)

  • Мы з вамі будзем сёння даследчыкамі.Будзем даследаваць прыметнік.

  • Наступнае слова дэтэктыў. Пастаўце, калі ласка, націск. Чаму націск не падае на галосную літару Э. ( Слова іншамоўнае).

  • Хто такі дэтэктыў? Гэта чалавек, агент, шпік, які раскрывае незвычайныя таямніцы. Ператварыце гэтае слова ў прыметнік. Дэтэктыўны.Што можа быць дэтэктыўным? (Раман, аповесць і наш урок). Таму што мы павінны раскрыць таямніцы прыметніка.

  1. Новая тэма.

  • Падказка №2. Пры дапамозе прыметнікаў апішыце знешні выгляд дэтэктыва.

  • Якая ў яго шапачка? (блакітная)

  • Які пінжак? (чырвоны)

  • Якія шчочкі? (ружовыя)

  • Якія штанішкі? (карычневыя)

  • Якія гузікі? (жоўтыя)

  • Якія чаравікі? (чорныя)

  • На якія пытанні адказвае прыметнік? (Які? Якая? Якое? Якія?)

Разам з дэтэктывам мы адпраўляемся да новай падказкі №3.

Ільняная і жытнёвая. Сялянская.

Баравая ў казачнай красе.

Старажытная. Ты самая славянская.

Светлая, як трава ў расе.

Вобразная, вольная, пявучая

Мова беларуская мая!

  • Як вы думаеце, што тут напісана? Ці зразумелы вам гэты верш? Ці падабаецца ён вам? Слоў якой часціны мовы не хапае?

  • Давайце, я адкрыю словы і мы занава прачытаем верш.

Як вы разумееце выраз ільняная мова , жытнёвая, баравая, старажытная, славянская, вобразная .

  • Запішыце гэтыя прыметнікі.( Хто справіцца раней – падкрэсліць прыметнікі, у якіх супадае колькасць гукаў і літар).

  • Многа добрых слоў аб роднай мове сказана ў гэтым вершы. Як вы думаеце, які чалавек мог напісаць такія цудоўныя словы? ( Той, хто любіць родную зямлю, ганарыцца сваёй мовай).

  • Прыметнік дапамог аўтару зрабіць верш больш мілагучным, выразным, маляўнічым.

  1. Работа з падручнікам.

  • У нас новая падказка №4. Звернем ўвагу на сляды, якія спецыяльна пакінуў нам прыметнік. Што ж на іх напісана? Шаўковы, фарфоравы, шкляны, баваўняны, дубовы. ( Бавоўна – хлопок, паўднёвая расліна, з якой вырабляюць вопратку).

  • Якія гэта часціны мовы?

  • Што яны абазначаюць? (Матэрыял, з якога зроблены прадмет).

  • Што можа быць шаўковым? (Платок).

  • Фарфоравым? (Посуд).

  • Шкляным? (Акно).

  • Баваўняным? (Вопратка).

  • Дубовым? (Стол).

  • Нашы даследчыкі правялі дадатковую работу. Яны даведаліся, што прыметнікі абазначаюць не толькі матэрыял,з якога зроблены прадмет, але і якасць (качество). ( Якасць – тое, што робіць прадмет такім, якім ён з’яўляецца).

  • Які бывае чалавек?( Злы, добры, радасны, строгі, вясёлы, сумны).

  • Што гэта тза словы?(Антонімы).

  • Прыметнік мае яшчэ і колер.

Ад неба да зямлі

Сем сцяжынак праляглі.(Вясёлка).

  • Назавіце ўсе колеры вясёлкі.(Чырвоны, аранжавы, жоўты, зялёны, блакітны, сіні, фіялетавы).

  • У матэматыцы мы сустракаемся з геаметрычнымі фігурамі. Гэта круг, квадрат, прамавугольнік, трохвугольнік, авал. Кожная фігура мае свой памер. Некаторыя рэчы могуць набываць такую ж форму. Давайце ўтворым прыметнікі ад гэтых геаметрычных фігур. Які? Круглы, квадратны, прамавугольны, трохвугольны, авальны.

  • Якія прадметы можна апісаць пры дапамозе гэтых слоў?

(Чытанне правіла).

  1. Замацаванне.

  • А мы наблізіліся да падказкі пад №5. Прыгожая падказка.

Бярозка зялёненькая,

Вясною вясёленькая,

Сярод поля стаіць,

Лісточкамі шуміць,

Залатым вяночкам звініць.

  • Якія прыметнікі вам сустрэліся?

  • Нам трэба скласці тэкст. Бачыце, словы ў сказах рассыпаліся. Нам трэба іх раставіць на свае месцы.

Жыла ў лесе прыгожая бярозка. Ствол ў яе быў беленькі (памяншальна – ласкальны суфікс) з чорнымі кропінамі. Тонкія галінкі гойдаў ласкавы ветрык. Зялёныя лісцікі ціха размаўлялі паміж сабою.

  • Давайце знойдзем прыметнікі і вызначым іх прымету.

(Дзеці спісваюць тэкст, падкрэсліваюць прыметнікі).

  • Прыдумайце роднасныя словы да слова бяроза. (Бярозка, падбярозавік, бярозавы, бярэзнік, бярозавік?)

  • Гэта бярозавы сок. (Расказ вучняў пра бярозавы сок).

  1. Вынік урока.

  • Вось і заканчваецца наша дэтэктыўная гісторыя. А ці знайшлі мы з вамі прыметнік? Дзе ж ён?

  • Каб праверыць свае веды, адкажыце, калі ласка, на пытанні.

Пытанні

Так

Не

1.

Прыметнік адказвае на пытанні: што?




якая?




які?




што робіць?



2.

Прыметнік абазначае: прымету




якасць




колер




прадмет




дзеянне



3.

Прыметнік робіць нашу мову: мілагучнай




нецікавай




маляўнічай




сумнай




выразнай



4.

Абазнач прыметнікі: адзнака




атрымалася




добрая




справядлівая





  • Калі атрымалася 10 плюсікаў, вы добра папрацавалі на ўроку. У каго менш, вам дапаможа цікавае дамашняе заданне.

  1. Дамашняе заданне.

  • Вы размалюеце вось гэты малюнак. Тут ёсць і наш прыметнік, хмарка, вясёлка, церам, кветачка.

Дзякуй за ўвагу!


































-80%
Курсы повышения квалификации

Профилактика нарушения зрения у детей и подростков

Продолжительность 72 часа
Документ: Удостоверение о повышении квалификации
4000 руб.
800 руб.
Подробнее
Скачать разработку
Сохранить у себя:
Конспект урока по белорусскому языку (61.5 KB)

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт