Меню
Разработки
Разработки  /  Родной язык и литература  /  Проверочные работы  /  9 класс  /  Кантрольны дыктант 9 клас

Кантрольны дыктант 9 клас

12.11.2021

Содержимое разработки

9 клас

Беларуская мова

Кантрольны дыктант

Мэты:

  • выявіць узровень сфарміраванасці арфаграфічных навыкаў і пунктуацыйных уменняў вучняў;

  • вучыць школьнікаў кантраляваць сябе пры выкананні адпаведнай працы;

  • выхоўваць пачуццё павагі да беларускай мовы, да роднага краю.

Літаратура: С.А. Язерская, Я.М. Лаўрэль. Дыдактычны матэрыял па беларускай мове. 9 клас../ Мазыр “Белы вецер”, 2015. с. 41


Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

  2. Знаёмства з тэкстам дыктанта


Дзень канчаецца

Дзень канчаецца. Заходзіць сонца. Яно свеціць мне ў твар, і я амаль нічога не бачу, а толькі чую плёскат хваль ды звонкія галасы збоку, дзе купаюцца малыя. За ракою рыкаюць каровы. І ад мяне, і ад пабудоў цені ляжаць цераз раку. Яшчэ гудуць мухі, а ў лугах на пясчаных выспах ужо свішчуць перапёлкі, сустракаючы блізкую ноч. Шуміць параход, і шум гэты ўвесь час набліжаецца, мацнее. Неба цямнее, сыходзіць углыбіню, у цёмную бездань. Сонца ўжо на добрую чвэртку схавалася за небасхіл і цяпер шле апошняе развітальнае святло.

Я падымаюся на гару і , павярнуўшыся спінаю да садоў, доўга стаю. Мне не хочацца ні крануцца, ні сесці тут на ўзмежку, а вось так стаяць і стаяць. Адсюль, з узгорка, мне добра відаць Дняпро, неабсяжныя лугі за ім і лес на далёкім небасхіле.

Сонца заходзіць усё больш і больш. Яно апускаецца шпарка, спяшаючыся, і вось зусім знікае за небасхілам, і адразу ж між зямлёй і заравам кладзецца цень.

У небе, высока ў зеніце, загарэлася, заміргала зорка…

Усё, дзень скончыўся.

М. Лупсякоў


  1. Лексічная работа, тлумачэнне незразумелых слоў

  2. Запіс тэксту пад дыктоўку

  3. Паўторнае чытанне тэксту для праверкі

  4. Самастойная праверка дыктанта вучнямі

  5. Збор сшыткаў і адказы на пытанні вучняў

-75%
Курсы повышения квалификации

Занимательное искусствознание: как научить школьников понимать искусство

Продолжительность 72 часа
Документ: Удостоверение о повышении квалификации
4000 руб.
1000 руб.
Подробнее
Скачать разработку
Сохранить у себя:
Кантрольны дыктант 9 клас (25.5 KB)

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт