Ужыванне складаных сінтаксічных канструкцый
Список вопросов теста
Вопрос 1
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць працяжнік:
Варианты ответов
- Бусла ведае кожны, ён _ частка беларускай прыроды.
- Даўжыня нашага класа _ дзесяць метраў.
- Сапраўдны сябар _ не частая знаходка.
- Пясняр _ сінонім паэта.
- Дапамагаць людзям _ маё жаданне.
Вопрос 2
Адзначце сказы, у якіх няма парушэння пунктуацыйных нормаў:
Варианты ответов
- Вераб'і гняздзяцца пад стрэхамі хат, або ў шчылінах будынкаў.
- Напрацаваўся да поту, затое пад'еў у ахвоту.
- Бурачковага, маркоўнага, і лімоннага, і малінавага колеру вяргіні казачнымі робяць агароды.
- Люблю паслухаць ціхім, летнім вечарам шэпт нівы.
- Ні за што, ні пра што я нікому заўваг не рабіў.
Вопрос 3
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускау трэба паставіць коску (коскі)
Варианты ответов
- Зіхацяць на сонцы _ быццам каштоўныя камяні _ буйныя росы.
- Чэрвеньскае неба глыбокае _ што акіян.
- Паселішчы _ як і людзі_ маюць свае біяграфіі.
- Раней валошкі выкарыстоўвалі _ як сродак ад прастуды.
- Зімой і летам лес _ нібы казка.
Вопрос 4
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць знак прыпынку
Варианты ответов
- Мядзведзь зайшоў у авёс, сеў на зямлю і пачаў _ прыхінуўшы да сябе сцябліны _ есці зярняты.
- Ветрык даносіў з лугу _ перамешаны з гаркотай лазы і зверабою _ водар валяр'яну.
- Бялыніцкая зямля нарадзіла Чарноўскага _ стваральніка першага праекта падводнай лодкі ў Расійскай імперыі.
- Птушка дзяркач _ ці інакш драч _ мае вельмі скрыпучы голас.
- Раней качалка служыла _ замест праса.
Вопрос 5
Адзначце сказы, у якіх ёсць пабочныя і ўстаўныя канструкцыі (знакі прыпынку адсутнічаюць)
Варианты ответов
- Надвор'е было такое, што нават і аднаго праменя сонца не выглянула.
- Аграгарадок Друя за ўвесь час існавання паселішча ў ім было пабудавана каля 20 храмаў знаходзіцца на Віцебшчыне.
- Пісьменны чалавек абавязкова здабудзе хлеб.
- Кожны на маю думку сам каваль свайго лёсу.
- Слухачы мелі магчымасць пазнаёміцца з багаццем беларускай песні дзякуючы безумоўна Рыгору Шырму.
Вопрос 6
Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць знак прыпынку
Варианты ответов
- Меч раніць цела _ а словам можна параніць душу.
- Ці бывае ручай без вадзіцы _ і ці сустракаецца луг без медуніцы?
- Серабрыцца бабіна лета павуцінай на чорнай раллі _ і апошнія ў садзе ранеты наліваюцца сокам зямлі.
- Зноў засвісталі весела шпакі _ і чутны жаўранка срэбны звон.
- То зеленачубымі завём нашы бары _ то залатымі мы іх называем.
Вопрос 7
Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх няма парушэння пунктуацыйных норм
Варианты ответов
- Чаго няма сёння тое можа быць заўтра.
- Важна, каб дадзенае чалавеку імя загучала і каб яго недастаткова было падмяніць літарай з кропкай - ініцыялам.
- Сны, у якіх да нас прыходзіць маленства самыя прыгожыя, самыя светлыя.
- Ультрагук адбіваецца ад насякомых, што пралятаюць паблізу, трапляе ў вуха кажана і падказвае яму напрамак ды адлегласць, на якой знаходзіцца здабыча.
- Дрэвы на хату беларус сек зімой калі ўсе сокі з іх адышлі ў зямлю.
Вопрос 8
Адзначце сказ, які адпавядае схеме: [ ] -- [ ] .
Варианты ответов
- Створаныя Скарынам прадмовы да Бібліі сцвярджаюць адно асветнік меў талент публіцыста.
- Лёгка ідзе па прасторах дождж змоўклі клёны і таполі бурбалкі ўкрылі Сож.
- Надыдзе восень спраў будзе восем.
- Канцэрт павінен быў закончыцца паўгадзіны назад публіка артыста не адпускала.
- Тэатр паходзіць з Грэцыі ён узнік з прысвечаных богу прыроды Дыянісу абрадаў.
Вопрос 9
Адзначце нумары пропускаў, на месцы якіх у складаным сказе з рознымі відамі сувязі частак трэба паставіць коску:
Лірычныя мініяцюры Бядулі 1. _ многія з якіх я перачытаў неаднойчы, нікога не пакінуць абыякавымі па той прычыне 2 _ што ў іх пісьменнік сцвярджае наступныя важныя рэчы 3 _ кожны чалавек павінен жыць у гармоніі з самім сабой, павінен ствараць нешта цудоўнае 4 _ каб памножыць прыгажосць у свеце 5 _ і каб навучыцца цаніць дабро, прыўнесенае ў жыццё іншымі людзьмі.
Варианты ответов
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Вопрос 10
Адзначце прапушчаныя ў сказе з простай мовай знакі прыпынку:
"Перад навальніцай рыба сом - дзяліўся са мной ведамі сусед-рыбак, падымаюцца на паверхню вады і плёскаюцца".
Варианты ответов
- пытальнік
- коска
- двукроп'е
- кропка
- працяжнік


