Тэставая работа
Список вопросов теста
Вопрос 1
1. Адзначце від складанага сказа, у якім граматычныя часткі звязаны пры дапамозе злучальных слоў
Варианты ответов
- складаназалежны
- складаназлучаны
- бяззлучнікавы
Вопрос 2
2. Адзначце злучнікі, якія могуць быць сродкамі сувязі частак складаназлучанага сказа:
Варианты ответов
- аднак
- бо
- ды
- ці то - ці то
- калі - то
Вопрос 3
3. Адзначце пытанні, на якія адказваюць даданыя акалічнасныя часткі меры і ступені:
Варианты ответов
- які?
- як многа?
- як доўга?
- у якой ступені?
- якім чынам?
Вопрос 4
4. Адзначце складаназлучаныя сказы са спалучальнымі сэнсавымі адносінамі:
Варианты ответов
- На пагорку стаіць і дрэмле вятрак, але, здаецца, ён ужо сіліцца ўзмахнуць паднятымі крыламі.
- Стаяў калісь тут бор стары, і жыў лясун у тым бары.
- То ціха, то рэзкі вецер.
- Максім прысеў каля сабакі, а той паглядзеў на хлопчыка сумнымі вачыма.
- Хата нейкі час расчынена, і холад лянівым белым мядзведзем коціцца па падлозе.
Вопрос 5
5. Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі:
Варианты ответов
- На кухні засвісцеў чайнік і мы перапынілі нашу размову.
- Вясной тут прытарна пахла чаромхавым цветам, і аж заходзіліся салаўі.
- У канцы чэрвеня прайшлі шчодрыя летнія дажджы, а потым зноў наладзілася надвор'е.
- Я не мог напісаць аб усім і ўсіх, і хай яны мне прабачаць.
- Вада сцякла ў нізкія месцы і стаяла там, і ў ёй адлюстравалася хмарыстае неба.
Вопрос 6
6. Адзначце прыказкі, якія па структуры адпавядаюць складаназалежным сказам:
Варианты ответов
- Куды вецер вее, туды голле гнецца.
- Надышоў пост - падагне і сабака хвост, бо ўжо косткі не абгрызе.
- Прыйшла талака - лі па кубку малака.
- Не вялікая бяда, што без рыбы серада.
- Раскажаш пра вераб'я, а перакажуць пра жураўля.
Вопрос 7
7. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх даданая частка знаходзіцца ў сярэдзіне галоўнай:
Варианты ответов
- Таму, хто даў такія назвы пасёлкам, варта было і прэмію прысудзіць.
- Аднойчы я заплыла далёка-далёка, у зацішны куток возера, дзе ярка цвілі белыя лілеі.
- Таго, што было, не вернеш, не пераробіш.
- Вучні, якія былі ўжо ў школе, здзіўлена паглядалі то на Міхаську, то на яго маці.
- Калі ўважліва прыгледзецца, на абодвух баках птушынай дзюбы можна ўбачыць ноздры.
Вопрос 8
8. Адзначце складаназалежныя сказы, часткі якіх звязаны пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў:
Варианты ответов
- Вера заўважыла, што яе маці з гадамі рабілася ўсё больш набожнай.
- На агародзе, дзе быў адведзены ўчастак пад новы дом, ляжалі кучы цэглы і пяску.
- Як толькі цягнік спыніўся, усе пасажыры рушылі на перон.
- Непадалёк ад Нарачы хаваецца ў густых лясах купка азёр, якія называюць Блакітнымі.
Вопрос 9
9. Адзначце складаназалежныя сказы з даданымі акалічнаснымі ўступальнымі часткамі:
Варианты ответов
- Снег быў пругкі і хрусцеў пад кожным крокам, хоць Салавей стараўся ступаць асцярожна і нячутна.
- Ах, як хацелася пабачыць цягнік, пра які расказвалі столькі цудаў!
- Каб прывабіць птушак, трэба стварыць спрыяльныя ўмовы.
- Дарогі пачыналі прасыхаць, хоць у паветры вісеў мяккі, па-вясноваму сыры туман.
Вопрос 10
10. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску:
Варианты ответов
- Баба Прося задаволена ўсміхнулася, калі ўбачыла _ як у яе ўнучкі спрытна ходзяць рукі, месячы цеста.
- Каб хлопчык падцягнуўся _ настаўніца параіла часцей пісаць дома дыктанты.
- А вы чулі, што _ калі хто паглядзіцца ў азёрную ваду і памыецца ёю, дык прыгажэйшым становіцца?
- Калі сціхаюць самалёты, чуваць, як у вёсцы бразгаюць ля студні вёдры _ і кудахчуць на ўсё горла куры.
Вопрос 11
11. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі:
Варианты ответов
- Адчыніш фортачку: павее халадок.
- Я чысціў рыбу, Руслан абіраў бульбу, Валодзька збіраў галлё ля кастра.
- Расплюшчыла Натка вочы, глядзіць - сонейка ў пакоі.
- Уздыхнуў Алёшка: стрыгчыся давядзецца.
Вопрос 12
12. Адзначце складаныя сказы з бяззлучнікавай і падпарадкавальнай сувяззю частак:
Варианты ответов
- Я нават узрадаваўся: ёсць магчымасць пабыць сам-насам з прыродай, якая памятае цябе яшчэ малечай.
- Ляжыць гэты белы камень тут з незапамятных часоў, і старыя кажуць, што ад яго і назва вёскі пайшла - Белая.
- Дзень выдаўся пагодлівы, сонечнае святло праз вокны з вітражамі напаўняла залу плямамі ўсіх колераў вясёлкі, а пад столлю ў святле казачна гарэлі плафоны.
- У калідоры стаяў мігатлівы паўзмрок: закаханыя парачкі, якія занялі падаконнікі і зацішныя куточкі лесвіцы, загадзя паклапаціліся аб эканоміі электрычнага святла.
Вопрос 13
13. Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, у якіх правільна расстаўлены знакі прыпынку паміж часткамі:
Варианты ответов
- Мы стаіліся ў чаканні, і калі ўжо ніхто не спадзяваўся на дарозе паказалася постаць.
- Стомлена апусціліся моцныя спрацаваныя рукі, а пальцы, што цэлы дзень трымалі рукаяткі сахі, яшчэ ніяк не могуць разагнуцца.
- Памятаю, што, хоць і стаяў яшчэ люты, той дзень выдаўся на дзіва цёплы, дзе-нідзе нават капала са стрэх.
- З цёмнага неба пайшоў дождж, наляцеў густы вільготны вецер і Вера надумала вярнуцца, але самалюбства клікала наперад.
Вопрос 14
14. Вызначце стыль тэксту.
(1) Усталявалася пагодная восень. (2) Раніцы былі халодныя і бліскучыя ад дробнага інею, што ўсцілаў зямлю, стрэхі, платы. (3) Але быў ён кволы і нетрывалы і знікаў адразу, калі ўзнімалася сонца. (4) Цёпла прыгравала сонейка, над полем плыло павуцінне. (5) Ланцужкі жураўлёў віднеліся ў небе, і адтуль чулася сумнае курлыканне.
Варианты ответов
- Мастацкі
- Публіцыстычны
- Гутарковы