Меню
Тесты
Тесты  /  Родной язык и литература  /  8 класс  /  Тэставая работа 8 "А" клас

Тэставая работа 8 "А" клас

Avatar
14.05.2020. Тест. Родной язык и литература, 8 класс
Внимание! Все тесты в этом разделе разработаны пользователями сайта для собственного использования. Администрация сайта не проверяет возможные ошибки, которые могут встретиться в тестах.
Тэставая работа "Ускладнены сказ" (беларуская мова)

Список вопросов теста

Вопрос 1

1. Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пры аднародных членах пастаўлены правільна.

Варианты ответов
  • Водбліскі зары весела паклаліся на дахі дамоў і лісце дрэў, на раку і росны луг.
  • Стрэхі крыты шыферам, ці гонтаю, або чарапіцаю.
  • Цёплы, насычаны вільгаццю і пахамі траў ветрык мякка абдзімае твар.
  • Дзеці рассыпаліся па лесе і агаласілі яго крыкам і шчэбетам.
  • Хутка ўсё і неба, і дарога, і балотныя хмызнякі – патанула ў снежнай завірусе.
Вопрос 2

2. Адзначце сказы, у якіх прапушчана коска пры аднародных членах сказа.

Варианты ответов
  • Ён нечакана з’яўляўся то ў адным, то ў другім канцы мястэчка.
  • Вербы і явары прачнуліся і бадзёра ўзнялі голле да цёплых ласкавых промняў.
  • Прыемна прайсціся па прыгожым парку, удыхнуць паветра стагоддзяў наталіцца музыкай.
  • Ясныя прыветныя вочкі Аленкі глядзяць на Сцёпку.
  • Нас пакараюць моры і рэкі, горы і нетры зямлі.
Вопрос 3

3. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца.

Варианты ответов
  • Я бег па лесе спатыкаючыся.

  • З неба халоднага і шклянога пасыпаліся на зямлю бухматыя сняжынкі.

  • Стаіць ля парога зроблены бацькам тапчан.

  • Раса прадвесніца яснага дня павольна збягае на зямлю.

  • Лісце на дрэвах пачынае жаўцець набываючы розныя колеры і адценні.

Вопрос 4

4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску (коскі).

Варианты ответов
  • У лесе залатым роем кружылася лісце _ асыпаючыся з дрэў.
  • З кранутых галавою _ галінак сыпаўся іскрысты снег.
  • Самалёт павярнуў назад і _ зніжаючыся _ пачаў набліжацца да возера.
  • У пакоі _ акрамя бабулі _ нікога не было.
  • Рэзкі і пявучы _ вецер заскуголіў пад акном.
Вопрос 5

5. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы трэба выдзеліць працяжнікамі або дужкамі.

Варианты ответов
  • Дубу як вызначылі спецыялісты было за шэсцьсот гадоў.

  • Паветра здавалася трымцела над мроівам.

  • Усё-такі я ўзяў лазовы кошык у нас іх робяць вельмі прыгожа і сцяжынкаю пашыбаваў да лесу.

  • Спорт між іншым пачынаецца з урокаў фізкультуры.

  • Слёзы адкуль яны толькі браліся! нястрымна ліліся з вачэй.

Вопрос 6

6. Адзначце сказы,у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску (коскі).

Варианты ответов
  • Цяга да выключнага, дзіўнага _ мабыць _ у самой прыродзе чалавека.
  • Мішаў погляд _ аднак _ не абяцаў нічога добрага.
  • У лесе было сыра і _ нават _ зыбка.
  • Усё _ здаецца _ добрым, радасным.
  • На маю думку _ вучыцца ніколі не позна. 

Вопрос 7

7. Адзначце сказы з пунктуацыйнымі памылкамі.

Варианты ответов
  • На музыку апроч мяне пацягнуліся і іншыя людзі.
  • У вячэрнім паветры, крыху вільготным ад блізкай ракі, прыемна пахне шыпшынай.
  • Там угары над галавою ідуць вагоны чарадою.
  • Бурай змеценае лісце не вяртаецца на голле.
  • Міхась цэлы дзень працаваў, спусціўшы рукавы.
Вопрос 8

8. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца.        

Варианты ответов
  • Амаль усе нашы птушкі у тым ліку і драпежныя прыносяць вялікую карысць.

  • Хлопцы беглі не азіраючыся.

  • Камень як будаўнічы матэрыял шырока выкарыстоўваецца ў наш час.

  • Сярод кніг вырасла яна княжая дачка.

  • Сабака па клічцы Амур упэўнена ішоў па следзе.

Вопрос 9

9. Прачытайце сказ. Колькі знакаў прыпынку павінна быць у сказе?

Апрача таго вяскоўцы жыхары тутэйшых мясцін лавілі шмат рыбы білі розную зверыну птушак і жылі прыпяваючы.

Варианты ответов
  • 3 коскі
  • 4 коскі
  • 5 косак
  • 6 косак
Вопрос 10

10. Прачытайце сказ. Колькі знакаў прыпынку павінна быць у сказе?

На шчасце дапытваючыся ўніверсітэта Апейка патрапіў на студэнтку ветлівую бялявую дзяўчыну ў кажушку і хустцы вельмі падобную да сваіх юравіцкіх равесніц.

Варианты ответов
  • 3 коскі
  • 4 коскі
  • 5 косак
  • 6 косак
Пройти тест
Сохранить у себя:

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт