Меню
Тесты
Тесты  /  Родной язык и литература  /  10 класс  /  Словаўтварэнне

Словаўтварэнне

Avatar
03.02.2026. Тест. Родной язык и литература, 10 класс
Внимание! Все тесты в этом разделе разработаны пользователями сайта для собственного использования. Администрация сайта не проверяет возможные ошибки, которые могут встретиться в тестах.
Тэст мае заданні адкрытага і закрытага тыпу. Поспехаў!

Список вопросов теста

Вопрос 1

Адзначыць вытворныя словы:

Варианты ответов
  • зарэчны
  • сталіца
  • далёка
  • чытаць
  • шосты
Вопрос 2

Утваральныя асновы правільна вызначаны ў наступных прыкладах:

Варианты ответов
  • сінь ← сін(і) (аснова сін)
  • пераход ← хадзі(ць) (аснова хадз)
  • падлічыць ← падлічва(ць) (аснова падлічва)
  • сур'ёзнасць (аснова сур'ёзн)
  • па-беларуску ← беларуск(і) (аснова беларуск)
Вопрос 3

Адзначце словы, утвораныя марфалагічным спосабам:


 

Варианты ответов
  • цёмна-сіні
  • паранены
  • АНТ
  • злева
  • пераскочыць
Вопрос 4

Адзначце словы, утвораныя прыставачным спосабам:

 

Варианты ответов
  • праўнук
  • узгорак
  • адрэзак
  • прынесці
  • пераход
Вопрос 5

Суфіксальным спосабам утвораны словы:
 

Варианты ответов
  • вучаніца
  • збожжаўборка
  • знізу
  • бялець
  • жалезабетонны
Вопрос 6

6. Адзначце словы, утвораныя бяссуфіксным спосабам:

 

Варианты ответов
  • шасцёра
  • подпіс
  • завязь
  • восьмы
  • сінява
Вопрос 7

7. Адзначце рады, у якіх усе словы ўтвораны прыставачна-суфіксальным спосабам:

 

Варианты ответов
  • прыгарад, адазваць, замежны, уперамешку
  • адвячорак, прыдарожны, заснежыць, па-новаму
  • падсініць, абы-які, дажынкі, разносчык
  • заморскі, перадгор'е, бязмоўны, змоладу
  • здзіўляць, перадвясновы, вылецець, бязмежны.
Вопрос 8

8. Адзначце словы, утвораныя пры дапамозе асноваскладання:

 

Варианты ответов
  • добраўпарадкаваны
  • светаўспрыманне
  • руска-беларускі
  • чарнашэрсны
  • пяцьсот
Вопрос 9

Адзначце словы, утвораныя пры дапамозе словаскладання:

 

Варианты ответов
  • вышэйзгаданы
  • чарнабровы
  • даўгавечны
  • глыбокапаважаны
  • двухкватэрны
Вопрос 10

Адзначце словы, якія ўтварыліся складана-суфіксальным (асноваскладанне з суфіксацыяй) спосабам утварэння:

 

Варианты ответов
  • добраахвотнік
  • паўнапраўнасць
  • цеплакроўны
  • нашаніўскі
  • водаправодны
Вопрос 11

Адзначце сказы са складанаскарочанымі словамі:

 

Варианты ответов
  • Андрэй не спраўдзіў бацькавых надзей — хлебароб з яго не выйшаў.
  • Не спяшыў камбат пісаць аб стратах.
  • Картачка, зарплата добрыя, але работа нялёгкая.
  • Дабрабыт свой, культуру ўздымаць абяцаем.
  • Каля Кацярыны прыпынілася працэдурная медсястра.
Вопрос 12

Адзначце групы слоў, якія з'яўляюцца словаўтваральнымі ланцужкамі:

Варианты ответов
  • горад — прыгарад — прыгарадны
  • працаваць — працаўнік — працаўніца
  • белы — пабяліць — выбеліць
  • дзіва — дзіўны — дзівосны
  • баба — бабуля — бабулька
Вопрос 13

13. Адзначце складанаскарочаныя словы, утвораныя з частак слоў:

 

Варианты ответов
  • лінкар
  • камбат
  • прафсаюз
  • рыбгас
  • галоўурач
Вопрос 14

14. Адзначце правільна ўтвораныя словы:

Варианты ответов
  • двухкоссе
  • спадылба
  • пяцьсоты
  • лазеншчык
  • абветрыць
Вопрос 15

Адзначце словы, пры ўтварэнні якіх парушаны словаўтваральныя нормы:

Варианты ответов
  • аляня
  • прычапець
  • абвестка
  • балотавы
  • гліняны
Вопрос 16

Падбярыце да словазлучэння берёзовый сок аднаслоўны беларускі адпаведнік і запішыце яго.

Вопрос 17

Ад асновы дзеяслова, што ў дужках, бяссуфіксным спосабам утварыце назоўнік і запішыце яго. Прыляцела вясной (перамагаць). 

Вопрос 18

Знайдзіце ў сказе маўленчую памылку і запішыце замест ужытага памылкова слова тое, што падыходзіць па сэнсе (у пачатковай форме):

І вось ён зрабіў ганарлівы круг і апынуўся ў музеі.

Вопрос 19

Выпішыце з тэксту слова, якое мае значэнне ‘прадпрыемства, што займаецца апрацоўкай ільну, вытворчасцю льняных тканін і пастаўкай іх іншым прадпрыемствам’. Вызначце, як яно ўтварылася.

Горад Орша — каралеўства беларускага лёну. Тут знаходзіцца Аршанскі льнокамбінат — адзінае ў Беларусі і найбуйнейшае ў краінах СНД і Еўропы прадпрыемства па вытворчасці льняной тканіны.

Вопрос 20

Устанавіце адпаведнасць паміж словамі і спосабамі іх утварэння:

1) настаўнік а) прыставачна-суфіксальны
2) цёмна-зялёны б) суфіксальны
3) беззямельны в) складана-суфіксальны
4) зазімаваць г) асноваскладанне
5) аднадумец д) прыставачны

1.

б

2.

г

3.

а

4.

д

5.

в

Варианты ответов
  • б
  • г
  • а
  • д
  • в
Пройти тест
Сохранить у себя:

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт