Паэма "Новая зямля"
Список вопросов теста
Вопрос 1
Назавіце гады, калі пісалася паэма "Новая зямля"
Варианты ответов
- 1921 - 1956
- 1914 - 1919
- 1911 - 1925
- 1911 - 1923
Вопрос 2
Якія праблемы ўзнімае пісьменнік у паэме "Новая зямля"?
Варианты ответов
- праблема выбару моладдзю шляхоў служэння народу і Айчыне
- роля прыроды ў жыцці селяніна і чалавека ўвогуле
- праблема інтэлігенцыі і яе ролі ў грамадстве
- знітаванасць чалавека з роднай зямлёй, з тымі мясцінамі, дзе ён нарадзіўся, дзе жылі яго продкі, вернасць іх традыцыям, звычаям
- праблема сям'і, узаемаадносін паміж бацькамі і дзецьмі, іх навучанне і выхаванне, сваяцкія адносіны ўвогуле
- цэнтральная праблема паэмы - праблема зямлі, волі, незалежнасці, перспектывы для селяніна і будучыні Беларусі
Вопрос 3
Які жыццёвы матэрыял пакладзены ў аснову гэтага твора?
Варианты ответов
- У творы Якуб Колас выкарыстаў гістарычныя факты, з якімі пазнаёміўся, працуючы ў архівах.
- Сюжэтную аснову твора склаў расказ аднаго знаёмага Якуба Коласа.
- У паэме асэнсаваны матэрыял, які быў назапашаны пісьменнікам у час працы на Палессі.
- У аснову паэмы пакладзена гісторыя сям’і бацькоў пісьменніка, жыццё ў леснічоўках і імкненне купіць зямлю.
Вопрос 4
Як асэнсоўваецца пісьменнікам праблема зямлі ў гэтым творы?
Варианты ответов
- Улада зямлі цяжкая. Яна нішчыць усё лепшае ў чалавеку, прыводзіць да сварак, звадак, нават забойстваў не толькі паміж чужымі, але і сваякамі, таму неабходна ад яе вызваляцца.
- Зямля — гэта Бацькаўшчына, а селянін — яе сын і гаспадар. Ён не можа не любіць яе, а павінен рабіць усё, каб багацеў ён сам, каб квітнела яго Айчына.
- Па меркаванні Коласа, толькі зямля забяспечыць селяніну волю, незалежнасць, годнасць, дабрабыт, будучыню і перспектыву для яго самога і дзяцей.
- Чалавек і зямля паяднаны, знітаваны паміж сабою. У іх ёсць узаемныя абавязкі.
Вопрос 5
Як і чаму патомны селянін Міхал стаў лесніком?
Варианты ответов
- Герой не хацеў гарбаціцца на зямлі і пайшоў шукаць лёгкага хлеба.
- Міхал быў родам з Мікалаеўшчыны, што на беразе Нёмана. Там князі Радзівілы мелі шмат лясных уладанняў. Калі служыць у іх лесніком, то можна было не адрывацца ад родных мясцін, жыць блізка каля сваякоў.
- Пасля жаніцьбы Міхала, калі сям’я стала павялічвацца, карміць яе з невялічкага бацькавага надзелу было ўжо немагчыма. Патрэбны былі дадатковыя прыбыткі.
- Прываблівала форма лесніка, улада над людзьмі, іх залежнасць ад яго.
- Пасада лесніка давала магчымасць Міхалу карміць сям’ю, застаючыся фактычна селянінам, бо ляснік не атрымліваў грошай за сваю працу. Яму давалі лесні- чоўку і кавалак зямлі пры ёй.
Вопрос 6
Як матэрыяльна жылося сям’і Міхала, калі ён працаваў лесніком у Радзівілаў?
Варианты ответов
- а) Хоць і ўся сям’я працавала з ранку да вечара, дабрабыт яе быў досыць сціплы. Грошай не хапала на самае неабходнае.
- Зямля старанна ўраблялася дзязькам Антосем і давала добрыя ўраджаі. У хаце заўсёды быў хлеб і да хлеба. Вадзіліся грошы. Іх хапала на адзенне, на вучобу дзяцей.
- У Міхалавай хаце было чым пачаставаць гасцей, хораша адзначыць традыцыйныя беларускія святы.
Вопрос 7
Калі і чаму Міхал, нягледзячы на дабрыбыт, загарэўся марай «купіць зямлю, прыдбаць свой кут»?
Варианты ответов
- Адразу, як толькі пакаштаваў хлеба лесніка, бо не было ўпэўненасці, веры ў заўтрашні дзень.
- Радзівілаўскі ляснік разумеў, што ўласная зямля забяспечыць перспектыву яго дзецям, дасць ім надзейны і годны кавалак хлеба.
- Міхал ахоўваў лес ад такога ж селяніна, якім быў сам, ахоўваў добра, каб утрымацца на працы. Гэта ўскладняла яго адносіны з землякамі. Даймалі героя падкусванне, падседжванне ў асяроддзі леснікоў, незычлівасць адзін да аднаго.
- Галоўны герой меркаваў, што на сваёй зямлі разбагацее, зможа пакарыстацца наёмнай сілай. Тыя і будуць выконваць самую цяжкую працу на зямлі.
- Міхал належаў да такіх людзей, хто доўга не мог уседзець на адным месцы, імкнуўся да перамен у жыцці, легкаважна да іх ставіўся.
- Ляснік цалкам залежаў ад кіраўніцтва лясніцтвам, а гэта не давала яму мажлівасці адчуваць сябе годна, вольна, рабіць усё ў адпаведнасці са сваімі ідэаламі.
- Пасля смерці старога ляснічага, калі гэтую пасаду заняў Ракоўскі, які глядзеў на Міхала, «як на скаціну тую нему», зневажаў, бэсціў, прымушаў працаваць на лясніцтва ўсю сям’ю.
- Гэтая думка нарадзілася, калі стары ляснічы перакінуў Міхалаву сям’ю з першай леснічоўкі, да якой прыжыліся, апрацавалі зямлю так, што яна пачала даваць добрыя ўраджаі.
Вопрос 8
Якія, на думку Якуба Коласа, у селяніна і зямлі ўзаемныя абавязкі?
Варианты ответов
- Кожны, хто працуе на зямлі, павінен узяць ад яе сёння ўсё, што яна можа даць, не дбаючы пра заўтрашні дзень.
- Чалавек не можа нядбала ставіцца да зямлі, запускаць яе, дрэнна абрабляць.
- Зямля — маці для земляроба, а ён яе сын. Яна павінна аплачваць яго любоў і старанні, даваць добры ўраджай.
Вопрос 9
Зямля для Якуба Коласа — гэта яшчэ і родны кут, бацькаўшчына, Радзіма. Якое стаўленне, на думку пісьменніка, у чалавека да іх?
Варианты ответов
- Мастак слова ўслаўляе родныя мясціны, выказвае да іх любоў, захапляецца імі. Ён дэталёва апісвае тыя куточкі, якія люлялі яго дзяцінства.
- Пісьменнік пераконвае чытача, што сувязь чалавека з роднымі мясцінамі выяўляецца толькі ў тым, што недзе яму трэба было нарадзіцца. Чалавек не выбірае месца свайго нараджэння.
- Усім зместам паэмы Якуб Колас пераканальна даводзіць чытачу, што чалавек не можа быць шчаслівы, не можа жыць вольна, годна і багата, калі яго Бацькаўшчына паняволена.
- Мастак слова паказвае, як цяжка страчваць спадчыну, якая дасталася табе ад бацькоў. Таму Ганна і дзядзька Антось так доўга не згаджаліся прадаць той лапік зямлі, які мелі ў Мікалаеўшчыне.
Вопрос 10
Які ідэал роднага кута, сваёй зямлі і сядзібы высніла сям’я лесніка?
Варианты ответов
- Лепш зноў вярнуцца ў вёску, каб жыць сярод сваіх людзей, знаходзіць пры неабходнасці там падтрымку, не вытыркацца, ладзіць сядзібу па прынцыпе: як усе, так і мы.
- Зямлю трэба шукаць каля горада, бліжэй да сучаснай цывілізацыі з яе выгодамі і зручнасцямі.
- Трэба шукаць зямлю ўраджайную каля лесу і рэчкі, узвесці добры дом на дзве палавіны, пакрыць гонтай ці чарапіцай. Каля дома трэба пасадзіць добры сад пладовых, акультураных дрэў.
Вопрос 11
Міхась з Антосем знайшлі такую зямлю, якую выснілі ў марах, аднак не купілі. Чаму?
Варианты ответов
- Перадумалі купляць, бо пераканаліся, што са сваёй уласнасцю шмат згрызотаў, лепш жыць на чужым, менш клопатаў, ды і сэрца ні за што не баліць.
- Не хапіла грошай. Дабіцца ссуды Антосю так і не ўдалося. Набытае і назбіранае растрацілася на паездкі ў Вільню, на хабар чыноўнікам.
- Дзяржава не была зацікаўлена, каб добра жылі такія Міхалы. Без хабару адсылалі адзін да аднаго, а справу не рабілі, не афармлялі паперы, на падставе якіх можна было б узяць крэдыт.
- Якуб Колас пераконвае чытача ў тым, што, пакуль беларусы не набудуць сваёй дзяржаўнасці, ім не мець шчасця і долі, не рэалізаваць свае мары і памкненні.
Вопрос 12
Якімі, на думку пісьменніка, павінны быць сямейныя і сваяцкія ўзаемаадносіны?
Варианты ответов
- Пазіцыя аўтара паэмы такая: кожны ў сям’і раўнапраўны. 3 яго думкай лічацца ўсе, калі вырашаюцца важныя сямейныя пытанні. Сямейніку трэба з павагай ставіцца да іншых меркаванняў, быць здольным падтрымаць таго, хто выклаў думку пераканальна, а рэалізацыя будзе на карысць сям’і.
- Усе сямейнікі маюць свае абавязкі, і кожны з іх выконвае гэтыя абавязкі сумленна, у тым ліку і дзеці. Усе з павагай ставяцца да працы кожнага, заўсёды імкнуцца даць палёгку сваяку, выявіць любоў і клопаты пра яго. Гэткае ж стаўленне ў сям’і Міхала і да выхавання і навучання дзяцей.
- Жорсткасць, абыякавасць, нецярплівасць адзін да аднаго — так можна акрэсліць стасункі паміж сямейнікамі Міхала.
- Усім зместам твора Якуб Колас сцвярджае, што сям’я абавязана выхоўваць дзяцей, далучаць іх да традыцый бацькоў, развіваць, падтрымліваць і задавальняць дзіцячыя зацікаўленні, дбаць пра будучыню сваіх нашчадкаў, бачыць іх індывідуальныя здольнасці і акрэсліваць іх жыццёвую перспектыву.
- Сямейныя стасункі ў сям’і Міхала былі наладжаны так, што ён сам усё вырашаў, яго слова было законам для ўсіх. Астатнія сямейнікі былі ўсяго выканаўцамі яго волі.
- Дзеці, — пераконвае чытача Якуб Колас, — павінны адчуваць, што пры ўсёй строгасці і патрабавальнасці да іх з боку дарослых яны любімыя апошнімі. У сям’і Міхала ў адносінах да дзяцей поруч ішлі ласка, спагада, дабрыня і строгасць, патрабавальнасць, дысцыпліна.
Вопрос 13
Якія традыцыйныя святы і звычаі беларусаў апісаны ў паэме «Новая зямля»?
Варианты ответов
- Купалле
- прыезд гасцей
- Вялікдзень
- вяселле
- Сёмуха
- Каляды
Вопрос 14
Як, на думку пісьменніка, чалавеку трэба ставіцца да народных звычаяў і святаў?
Варианты ответов
- Святы — гэта нагода добра выпіць, смачна паесці.
- Важна, каб у час святаў раскрывалася ўсё лепшае, што ёсць у чалавеку, чым надарылі яго прырода і род, што выхавалі сям’я і грамадства. Не толькі ў будзённы дзень, але і ў час святаў трэба помніць пра тых, хто побач, а не толькі пра сябе.
- Якуб Колас пераконвае чытача, што святы неабходныя для чалавека. Яны не проста адпачынак, а яшчэ і магчымасць сяброўскіх кантактаў, радасць сямейнага яднання, выпадак, дзе можна выявіць сябе як цікавую шматгранную асобу, паказаць сваю гасціннасць і шчодрасць сваёй душы.
- Кожны павінен іх ведаць і спраўляць, шанаваць тое, што пакінулі продкі ў спадчыну.
Вопрос 15
Якім паказаны ў паэме «Новая зямля» чалавек у яго кантактах з прыродай?
Варианты ответов
- Прырода ў паэме — гэта тое асяроддзе, дзе жывуць і працуюць галоўныя яе героі. У кожную пару года ў іх свае клопаты, таму прырода для іх цікавая толькі тым, у якой меры яна спрыяе сялянскай працы і атрыманню належных вынікаў ад сваёй стараннасці.
- Якуб Колас паказвае, што чалавек і прырода паяднаны. Апошняя ўплывае на яго. Вясна і лета бадзёраць, выклікаюць прыліў сіл, нараджаюць надзею на лепшае. Восень, нават залатая, спараджае сум. Застыласць, мёртвая ціша зімовага пейзажу прыгнятае чалавека.
- Пісьменнік выступае ў творы за партнёрскія адносіны чалавека і прыроды. Мастак слова пратэстуе супраць панавання ці то чалавека над акаляючым асяроддзем, ці то прыроды над чалавекам.
- Пейзажныя малюнкі Якуба Коласа адпавядаюць у сваёй большасці яго эстэтычным ідэалам. Аўтара і яго герояў захапляе ў прыродзе суладдзе, гармонія, хараство, багацце і разнастайнасць праяў.
- Праз адносіны да прыроды выяўляюцца патрыятычныя пачуцці чалавека. Якуб Колас адкрывае свету багацце, разнастайнасць, красу, непаўторнасць беларускіх краявідаў.


