Лічэбнік
Список вопросов теста
Вопрос 1
Як трэба пісаць словы (сямі)тысячны, (дваццаці)(сямі)мільённы (разам, асобна, праз злучок)? Выберыце правільны адказ:
Варианты ответов
- першае слова трэба пісаць разам, другое – асобна
- абодва слова трэба пісаць праз злучок
- абодва словы трэба пісаць разам
- абодва словы трэба пісаць асобна
Вопрос 2
Што абазначае лічэбнік?
Варианты ответов
- прадмет
- дзеянне прадмета
- колькасць прадметаў, лік, парадак прадметаў пры лічэнні
- прымету прадмета
- прымету дзеяння
Вопрос 3
Адзначце, у якіх сказах дапушчаны памылкі ва ўжыванні зборных лічэбнікаў.
Варианты ответов
- У мяне чатыры дзяцей.
- Пяць гусей плылі па возеры роўненькім шнурочкам.
- Сямёра байцоў справіліся з заданнем.
- Трое з іх былі ўжо ў музеі раней.
Вопрос 4
Знайдзі лічэбнікі сярод наступных:
Варианты ответов
- абедзве
- учатырох
- пятак
- сёмы
Вопрос 5
Запішы “чацвёрты лішні" лічэбнік у кожным радку:
а) другога, трынаццатага, дваццаццю, дзявятага;
б) дзевяцера, адна другая, сямёра, двое;
в) абедзвюма, дзвюм, дваіх, абедзвюм;
г) соты, саракавы, пяты, дваццаць другі.
Вопрос 6
Адзначце, у якіх лічэбніках пішацца мяккі знак на месцы пропуску літары:
а) міл..ён;
б) пяц..дзясят;
в) дзвес..це;
г) восем..сот.
Варианты ответов
- а)
- б)
- в)
- г)
Вопрос 7
Адзначце правільную форму лічэбніка сто сорак сёмы ў давальным і творным склонах:
Варианты ответов
- ста сарака сямі, сто сорак сёмы
- ста сорак сёмаму, сто сорак сёмы
- сто сорак сёмаму, сто сорак сёмым
- сто сорак сёмым, ста сорак сёмым
Вопрос 8
Адзначце радок (радкі), дзе правільна напісаны час 3.15 і 17.00 па-беларуску:
Варианты ответов
- тры гадзіны пятнаццаць хвілін; роўна пяць гадзін
- чвэрць на чацвёрую; сямнаццаць гадзін
- тры пятнаццаць; акурат пяць
- пятнаццаць хвілін на чацвёртую; а сямнаццатай гадзіне
Вопрос 9
Па структуры лічэбнікі бываюць:
Варианты ответов
- дробавыя
- простыя
- складаныя
- састаўныя
Вопрос 10
Дробавыя лічэбнікі адносяцца да… лічэбнікаў.
Варианты ответов
- парадкавых
- колькасных
- зборных