Меню
Тесты
Тесты  /  Родной язык и литература  /  11 класс  /  Бяззлучнікавыя складаныя сказы

Бяззлучнікавыя складаныя сказы

Avatar
21.04.2020. Тест. Родной язык и литература, 11 класс
Внимание! Все тесты в этом разделе разработаны пользователями сайта для собственного использования. Администрация сайта не проверяет возможные ошибки, которые могут встретиться в тестах.
Тэст складаецца з 10 заданняў. За кожнае заданне 1 бал.

Список вопросов теста

Вопрос 1
  1. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы.
Варианты ответов
  • На зямлю сырую ціха ночка пала, бляскам-дрыгаценнем зорка замільгала.
  • Нішто гэтак многа не пакідае бруду, як хараство, наведзенае штучна.
  • Маладосці дні адшалясцелі, пацямнеў свавольны бляск вачэй.
  • Над жытамі песні льюцца, толькі сонца ўстане.
Вопрос 2

Адзначце правільныя сцверджанні.

Варианты ответов
  • Кропка з коскай паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа ставіцца, калі часткі маюць ускладненую будову і свае знакі прыпынку.
  • Асноўным сродкам сувязі частак у бяззлучнікавым складаным сказе з’яўляецца інтанацыя, сэнс.
  • Працяжнік паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа ставіцца, калі другая частка паясняе, раскрывае ці ўдакладняе першую частку.
Вопрос 3

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца двукроп’е.

Варианты ответов
  • Толькі ўсюды ёй назва адна _ кветкай шчасця завецца яна.
  • Пахне ціхі прасёлак лясной канюшынай _ ціха бусел садзіцца на стог.
  • Мы адчулі _ вяртаюцца птушкі дадому.
  • Назаўтра бацька прыйшоў з працы таксама раней _ ён хацеў як найбольш пабыць разам з Сержам.
Вопрос 4

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік.

Варианты ответов
  • Запахла поле зноў раллёю _ гракі, вароны чарадою за свежай ходзяць баразною.
  • Апейка раптам схамянуўся, заўважыў _ за акном было зусім чорна.
  • Раптам бліснула маланка _ стала відно, як удзень.
  • Ідзе па вуліцы _ лебедзь плыве.
Вопрос 5

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік

Варианты ответов
  • Азірніся і ўбачыш ___ ля цябе я ў любую хвіліну.
  • Хацеў сказаць слова ____ язык не варушыўся.
  • Няма лесу ___ няма жыцця.
  • Кінеш спераду ___ знойдзеш ззаду.
Вопрос 6

Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску.

Варианты ответов
  • Засвісталі вятры над далінай __ засвісталі завеі ў палях __ закружылася ў лесе каліна __ загубіўся завеяны шлях.
  • Вось і збылася мая запаветная мара _ мне далі кватэру!
  • Якраз прыпала свята вызвалення _ усюды сцягі, зелень, кветкі, музыка, людзі з ордэнамі, медалямі на грудзях.
  • Гром грукоча над самай галавой _ маланка зіхаціць безупынна _ вецер хістае дрэвы.
Вопрос 7

Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць двукроп’е.

Варианты ответов
  • Тут ужо кіпела жыццё _ звінелі на палянках пчолы, у кустах і на дрэвах спявалі птушкі.
  • Жнівеньскае неба блішчэла, як свежарэзанае волава _ дзьмуў тугі цёплы вецер.
  • Перавярнуўся воз _ раскідалася дабро.
  • Палахлівае здзіўленне расло і расло _ такога мноства людзей я яшчэ ніколі не бачыў.
Вопрос 8

Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць працяжнік.

Варианты ответов
  • Зірнуў Мірон і яшчэ болей здзівіўся _ там, высока над зямлёй, скакала жаба.
  • Спеюць парэчкі _ адцвітаюць белыя півоні.
  • Праца кіпіць _ аж зямля дрыжыць.
  • Гола ў полі _ жыта звезена даўно.
Вопрос 9

Вызначце няправільнае сцвярджэнне.

Варианты ответов
  • Двукроп'е паміж часткамі ў бяззлучнікавым складаным сказе ставіцца, калі апошняя частка абагульняе папярэднія.
  • Працяжнік ставіцца паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа, калі змест адной часткі супрацьпастаўляецца другой.
  • Двукроп'е ставіцца паміж часткамі бяззлучнікавага сказа, калі паміж часткамі можна ўставіць "а іменна".
  • Працяжнік ставіцца паміж часткамі бяззлучнікавага сказа, калі паміж часткамі можна ўставіць "бо, таму што".
Вопрос 10

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца двукроп'е.

 

Варианты ответов
  • Вучаць, выхоўваюць не падручнікі, не методыкі _вучыць, выхоўвае настаўнік.
  • Лабановіч адчуваў вялікае маральнае задавальненне _ вучні займаліся дружна, старанна і рабілі значныя поспехі.
  • Па-над рэчкай лён зацвітае блакітам _ аддае вам паклон буйным коласам жыта.
  • Усё было ў гэтых песнях __прастор бязбрэжных палёў, і шум крыніцы пад гарою, і мілы шэлест каласоў.
Пройти тест
Сохранить у себя:

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт