Бяззлучнікавыя сказы
Список вопросов теста
Вопрос 1
Адзначце сказы, якія пры апушчэнні злучнікаў становяцца бяззлучнікавымі складанымі сказамі (паміж часткамі ставіцца працяжнік):
Варианты ответов
- Прачнуліся мы позна і ўбачылі, што ўся работа зроблена і без нас.
- Гаспадарка невялікая, таму дачка лёгка з усім спраўляецца.
- Пятро запытаў у Андрэя, што той збіраецца рабіць.
- У прыродзе адчувалася хуткае набліжэнне вясны, бо снег станавіўся рыхлым і пачарнелым.
- Калі гультай за работу, мазоль за руку.
Вопрос 2
Адзначце сказы, якія пры апушчэнні злучнікаў становяцца бяззлучнікавымі складанымі сказамі (паміж часткамі ставіцца двукроп’е):
Варианты ответов
- Антаніна раптам ускочыла, бо яна спяшалася на першую ў гэтым навучальным годзе лекцыю.
- Хлопец убачыў, што ад гаспадароў не адчэпішся.
- Я знаю і ўпэўнена ў тым, што толькі ўласная праца прыносіць сапраўднае шчасце.
- Люблю вясну, што апранае зямлю ў кветкі, зелень.
- Калі павее ветрык, хутка сохне трава.
Вопрос 3
Адзначце сказы, якія адпавядаюць схеме [ ]: [ ] (знакі прыпынку паміж часткамі не пастаўлены):
Варианты ответов
- Не хочаш з маладосці працаваць будзеш на старасці з торбаю скакаць.
- Каса чыя нядобра косіць няхай Антося ён папросіць.
- Міколка ўзіраецца ў часавога да яго якіх трыццаць ці сорак крокаў.
- У тую ноч мне прыснілася бязгучна скача дзікае паляванне караля Стаха.
- Усё нібы змянілася ўвачавідкі рунь пагусцела, заквітнела краскамі на ўзмежку, набралася зелені.
Вопрос 4
Адзначце сказы, якія адпавядаюць схеме [ ] – [ ] (знакі прыпынку паміж часткамі не пастаўлены):
Варианты ответов
- Глядзіць у вокны зімні вечар мароз-мастак рукой старэчай на шыбах піша свой узор.
- Мы ведалі вайне-грабежніцы не пакасіць нас, не пажаць.
- Кароткі адпачынак зноў імклівы рух.
- Прасілі дажджу град пайшоў.
- Хмарка дожджыкам-слязою спадзе ажывіцца ралля.
Вопрос 5
Адзначце сказы з двукроп'ем:
Варианты ответов
- А тут і спаткала абодвух ростань_ у горад вілася дарога мая, у вёску імкнулася сцежка яго.
- Вада сцюдзёная, смачная _ берагі чыстыя, аксамітныя.
- Папалудні хмары ўсплылі_ неба над вёскай зрабілася высокае, белае.
- Ранак луг расой купае_ дзень гарачы будзе.
- Усе прыціхлі, чакалі_ вось-вось ярка ўспыхне экран.
Вопрос 6
Адзначце бяззлучнікавыя сказы:
Варианты ответов
- Жыццё не спынілася – яно крынічыць і прарываецца наверх, шукаючы выйсця з-пад тоўшчы снегу.
- Гаспадарка невялікая, справіцца з ёй лёгка.
- Віктар азірнуўся і ўбачыў, як хутка замятала сляды снегам.
- Хутка на стале з’явіўся самавар і зашыпела скаварада: у доме частавалі нечаканага госця.
- Дыхнуў ветрык і загаманілі маладыя дубы, віталі свайго гаспадара.
Вопрос 7
Адзначце бяззлучнікавыя сказы, у якіх трэба паставіць коску:
Варианты ответов
- Яны рушылі далей, але цяпер ішлі не ля самай вады, а вышэй, па вузкай сцежцы _ ногі самі грузлі ў гарачым сыпучым пяску.
- Усміхаўся ранак мне ружовы_гаманіў стазвонна белы свет.
- Пажаўцелі бярозы_чырванеюць клёны.
- Мяла замець на возеры _ настрой адпавядаў надвор’ю.
- Шэрае _ непрытульнае поле захлыналася ў ветраным шолаху.
Вопрос 8
Адзначце бяззлучнікавыя сказы, у якіх прапушчаны кропка з коскай:
Варианты ответов
- Грэла сонца_цяплела паветра_прыляталі кнігаўкі.
- Навальніца мінула _ дождж сціх.
- Сыпаў дождж_як цвікі, убіваліся ў зямлю буйныя кроплі.
- Галасілі валасянкі_ крэкалі жабы.
- Дождж ліў струменямі_недзе ў лажбінках булькала вада, шуршэлі мокрыя лісты дрэў за шалашом.
Вопрос 9
Устанавіць адпаведнасць:
1.
кропка з коскай
2.
двукроп'е
3.
працяжнік
4.
двукроп'е
Варианты ответов
- Мароз на небе ставіць троны, вянцы на месяц ускладае, па снезе зоркі рассыпае прырода спіць.
- Лес па-зімоваму змянёны у новых футрах вербы, клёны.
- Угару зірнеш як рой пчаліны, снуюцца ціхія пушыны.
Вопрос 10
Пастаўце бяззлучнікавыя сказы ў наступным парадку: 1) коска; 2) двукроп’е; 3) працяжнік.
Варианты ответов
- Стары бабёр яшчэ раз азірнуўся на хатку, сышоў з астраўка і паплыў хутка толькі лёгка разыходзіліся на вадзе хвалі.
- Чалавек асцярожна расхінуў галінкі, прыслухаўся ўсё гэтак жа, як і раніцаю, на галіне суседняга куста пагойдвалася і пасвіствала шэранькая птушачка.
- I на гэту нядзелю Павел не трапіў дадому мяцеліца мяла цэлыя суткі.
Вопрос 11
Адзначце бяззлучнікавы сказ, дзе трэба паставіць працяжнік:
Варианты ответов
- У грудзях зашчымела ад нядобрага прадчування з Васілём нешта здарылася.
- Апейка адчуў цішыня зрабілася насцярожанаю.
- Спакой, упэўненасць не прыходзілі вельмі ж многае было незвычайнае, незразумелае
- Вецер загуляе хвойнік лозы гнуцца.
- Я заглянуў у маміны вочы яны былі спакойныя.
Вопрос 12
Адзначце сказ, дзе правільна пастаўлены знакі прыпынку:
Варианты ответов
- Вясна мінецца – прыйдзе лета.
- Вымыты асенні верасок выглядае зусім свежым: сям-там у зацішках вылазяць з зямлі кругленькія зялёныя лісточкі.
- Дождж перастаў, праглянула сонца.
- Пакуль яшчэ светла – толькі неба пачынае трохі цямнець.
- Цяжка было старым расставацца з дачкою; калі яна прыедзе зноў?
Вопрос 13
Адзначце сказы з памылковымі знакамі прыпынку на мяжы частак:
Варианты ответов
- Марозу амаль не было: у сіняватым, рэдкім поцемку ліхтары гарэлі цьмяна, няпэўна.
- Паціснулі маразы - трашчалі вуглы хат і хлявоў.
- Тоўсты, гладкі, бы вытачаны, камель высока ўзнімаў верхавіну, заламаўшы яе набок пад простым вуглом, на гэтым заломе змайстраваў сабе бусел даўгавечнае гняздо.
- Усё шырэй расступалася поле, усё далей і танчэй акрэсліваўся лес.
- Вагон пругка пакалыхвала - спорны, імклівы стукат колаў унізе усё больш аддаляў роднае мястэчка.
Вопрос 14
Вызначыць сэнсавыя адносіны паміж часткамі:
1.
працяжнік
2.
коска
3.
двукроп'е
4.
кропка з коскай
Варианты ответов
- 3-за лазнякоў уздымаецца сонца_блішчыць раса.
- Замірае лета, заціхаюць далі_ сірацее рэчка, халадзеюць хвалі.
- Хтось палюе на сініцу_нехта ловіць жураўля...
- І вось незабыўны малюнак_мы спраўляем наваселле.
Вопрос 15
Суаднясіце ўмовы пастаноўкі знакаў прыпынку:
1.
працяжнік
2.
коска
3.
двукроп'е
4.
кропка з коскай
Варианты ответов
- інтанацыя пералічэння
- часткі сэнсава аддаленыя, могуць мець свае знакі прыпынку
- тлумачэнне, паясненне, удакладненне
- умова - вынік


