Меню
Тесты
Тесты  /  Родной язык и литература  /  8 класс  /  Аднародныя члены сказа 1

Аднародныя члены сказа 1

Avatar
11.02.2026. Тест. Родной язык и литература, 8 класс
Внимание! Все тесты в этом разделе разработаны пользователями сайта для собственного использования. Администрация сайта не проверяет возможные ошибки, которые могут встретиться в тестах.
Абагульняльны тэст па тэме з 12 заданняў. Поспехаў!

Список вопросов теста

Вопрос 1

Адзначце сказы, у якіх азначэнні з’яўляюцца аднароднымі і на пісьме раздзяляюцца коскамі. 

Варианты ответов
  • Здалёк макі былі падобныя на запаленыя факелы з жывымі трапяткімі языкамі полымя.
  • У голасе Васіліны дрыжыць трапяткое_______ пяшчотнае пачуццё.
  • Вялікія вокны былі напалову заценены цяжкімі____ бардовымі парцьерамі.
  • Шэры__ перадранішні змрок пачынаў увачавідкі радзець.
  • Пажухлыя__ аслабелыя травы на ўзбярэжжы залівала вадою паўнаводных рэк.
Вопрос 2

Адзначце словы, якія не могуць быць у ролі абагульняльных слоў.

Варианты ответов
  • адусюль
  • нішто
  • будынак
  • дзяўчына
  • птушкі
Вопрос 3

Адзначце сказы, у якіх прапушчаны знакі прыпынку пры аднародных членах сказа.

Варианты ответов
  • Усё было прыгожым добрым усмешкі людзей сонечнае святло сіні бляск мора.
  • Чародкамі перапырхваюць з дрэва на дрэва з куста на куст берасцянкі.
  • Усё разам і хаты і поле і дарога чарнела ад асенняй імглы і туману.
  • Удзень і ўночы над палямі і лясамі чуліся выбухі снарадаў і аўтаматная страляніна.
  • Сонца яшчэ не зайшло, але яго вялізны чырвоны круг ужо апускаўся на паверхню зямлі.
Вопрос 4

Адзначце сказы, у якіх трэба паставіць двукроп’е.

Варианты ответов
  • Бацька радаваўся сынавай падмозе, вучыў Якуба, як лячыць сосны, дубы, бярозы, яліны.
  • Падышоў гружаны цягнік жалезныя платформы з гарматамі, некалькі закрытых вагонаў, дзясятак цыстэрнаў.
  • На гэтым невялічкім вадаёме вадзілася шмат рыбы серабрыстыя карасікі, уюны, іншая драбяза.
  • Побач з букетам ляжала шмат іншых кветак чырвоныя гваздзікі, ружы, белыя рамонкі.
  • На сене валяліся вялікія і маленькія камякі, пер’е, пух усё, што засталося ад нядаўняга гнязда.
Вопрос 5

Дапоўніце сказ: «... — слова, якое выражае больш шырокае значэнне, чым аднародныя члены, і суадносіцца з імі як родавае і відавое паняцці».

Вопрос 6

Адзначце правільнае:

Варианты ответов
  • Калі абагульняльнае слова стаіць перад аднароднымі членамі сказа, то пасля яго ставіцца працяжнік.
  • У ролі абагульняльных слоў часцей за ўсё ўжываюцца займеннікі, прыслоўі, назоўнікі.
  • Абагульняльнае слова з’яўляецца тым жа членам сказа, што і аднародныя члены.
  • Калі абагульняльнае слова стаіць пасля аднародных членаў сказа, то перад ім ставіцца двукроп’е.
Вопрос 7

Адзначце слова, якое з'яўляецца абагульняльным для іншых.

Варианты ответов
  • паэт
  • пісьменнік
  • драматург
  • лірык
  • празаік
Вопрос 8

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба ставіць коску.

Варианты ответов
  • Убранства пакоя дапаўняла ці то карціна___ ці то фатаграфія старога мінскага дворыка.
  • Люблю я майскі ранак____ і спеў салаўя, і водар бэзу.
  • Час суровы, ты быў__ і крылаты, і пакутлівы, і дарагі.
  • Туман_ як лёг з раніцы, так і трымаўся ўвесь дзень.
Вопрос 9

Прачытайце.  Суаднясіце сказы са схемамі.

1.

Двукроп'е, коска, коска.

2.

Коска, коска, працяжнік.

3.

Коска, коска, коска, працяжнік.

4.

Двукроп'е, коска, коска,коска.

5.

Коска, коска, коска, коска.

Варианты ответов
  • У нас і цыбуля і сала і бульба і да бульбы усё ёсць.
  • Чыталі мы пра ўсё на свеце пра сваіх настаўнікаў сяброў пра навукі пасля разважалі.
  • І песня і людзі і агнявыя пад сонцам грывы коней усё ляцела бурай-віхурай уперад ды ўперад.
  • Розныя напоі варыць мама кісель каву кампот.
Вопрос 10

Адзначце нумар/нумары сказаў з правільна пастаўленымі знакамі прыпынку.

Варианты ответов
  • Паэтам сваёй справы павінен быць кожны - каваль і інжынер, матэматык і гісторык, географ і выкладчык літаратуры.
  • Зіма ўвайшла сапраўднай гаспадыняю: прывяла з сабою снягі, вятры, шэрань.
  • Лашчаць апошнія промні: грэюць, трывожаць, зіхцяць.
  • У полі, у лесе, на рэчцы - усюды быў відаць шырокі, і смелы поступ вясны.
Вопрос 11

Адзначце сказы, у якіх некалькі радоў аднародных членаў.

Варианты ответов
  • Зачэпіцца вецер настылым небам за сосны, з шалёным свістам закруціць агні і сцягі.
  • Цясляр узяўся перарабляць то адну сцяну, то другую, то вымаць падваліны, то прасякаць новыя дзверы.
  • Марозны вечар расшыў зоркамі бяздоннае неба, высыпаў з цёмнага рукава залаты рог маладзіка, звонкай імглой захутаў горад.
  • Восень уварвалася ў наш край хоць і своечасова, аднак неяк раптоўна і нахабна.
Вопрос 12

Адзначце сказ (сказы), у якім (у якіх) трэба даставіць дзве коскі.

Варианты ответов
  • Быў бацька і за кур’ера і за швейцара і за вартаўніка.
  • Меркаванні былі розныя, але ўсе яны былі або недасканалыя або фантастычныя.
  • Добра ў марозныя дні і ў снезе паваляцца і на санках пакатацца ды пашпурляць адзін у аднаго сняжкамі.
  • Многа бачыў я потым адвагі і баязлівасці геройства і панічнага страху слёз і радасці.
Пройти тест
Сохранить у себя:

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт