Меню
Разработки
Разработки  /  Родной язык и литература  /  Уроки  /  5 класс  /  Вусная і пісьмовая формы маўлення. Чытанне, слуханне, гаарэнне і пісьмо

Вусная і пісьмовая формы маўлення. Чытанне, слуханне, гаарэнне і пісьмо

21.01.2022

Содержимое разработки

Урок № 2

Беларуская мова

5 клас

Тэма: вусная і пісьмовая форма маўлення. Віды маўленчай дзейнасці: чытанне, слуханне, гаварэнне, пісьмо

Мэты:

  • Пазнаёміць вучняў з вуснай і пісьмовай формамі маўлення;

  • садзейнічаць знаёмству вучняў з відамі маўленчай дзейнасці, іх задачамі і ўмовамі выкарыстання;

  • удасканальваць уменне чытаць тэксты, перадаваць змест вершаванага твора празаічнай мовай, асэнсавана карыстацца інтанацыяй, адрозніваць моўныя сродкі (слова, інтанацыя, націск), правільна і дарэчна карыстацца нормамі маўленчага этыкету пры размове па тэлефоне і ў грамадскіх месцах;

  • развіваць уменне пераказваць вучэбны тэкст: асэнсоўваць змест праз вызначэнне тэмы, апорныя словы і словазлучэнні

  • выхоўваць любоў да чытання

Абсталяванне: дошка, падручнік

Тып урока: урок камбінаванай будовы

Ход урока

  1. Аргмомант

Праверка падрыхтаванасці вучняў да ўрока

  1. Праверка дамашняга задання

Пр. 4

Зачытванне паведамленняў.

  1. Актуалізацыя апорных ведаў

За доўгі язык не пахваляць. (вучань ля дошкі запісвае)

  • Што такое мова?

  • Для чаго патрэбна нам мова?

  • Ці ўсе валодаюць мовай?

  1. Пастаноўка тэмы ўрока

  • Давайце зараз падумаем пра сенняшнее надвор’е.

  • Паспрабуйце ў парах расказаць пра гэту думку адзін аднаму.

  • Што вы зараз зрабілі?(падзяліліся думкамі)

  • Паслухайце (запіс мелодыі голасу птушак)

  • Што вы зараз рабілі? (слухалі)

  • Запішыце сабе ў сшытак сенняшнюю дату і словы “Класная работа”.

  • Прачытайце план на дошцы:

Маўленне

Віды маўлення

Маўленчая дзейнасць

Віды маўленчай дзейнасці

  • Давайце ўспомнім, што мы рабілі (гаварылі, слухалі, пісалі, чыталі).

  • А зараз прачытайце правіла на старонцы 7 і адкажыце па плане на дошцы.

  • На якія дзве группы падзяляюцца слуханне, гаварэнне, чытанне і пісьмо?

  1. Работа па тэме ўрока

Пр. 7 Прачытайце ўмовы. Прачытайце тэкст

  • Што вы можаце сказаць пра бабулю Кацюшы?

  • Што нам гавораць яе рукі?

  • Чаму Кацюша вырашыла намаляваць бабуліны рукі?

  • Ці любіце вы сваіх бабуль?

  • Да якой формы маўлення і якога віду маўленчай дзейнасці адносяцца вашы адказы?

Пр. 8 Прачытайце ўмовы

  • Якая тэма і мэта гэтага тэксту?

  • Ці можа гэты тэкст быць прыкладам і вуснай, і пісьмовай формаў маўлення? Дакажыце гэта.

  • Выпішыце сказы, дзе сустракаюцца словы з прапушчанымі літарамі

  • Якія сказы будзеце запісваць?

Не ўсе, сэнс, вамі ўловіцца, заўважыце, літаратура, абавязкова, прайграецца ўсім, моцнага

  • Як вы разумееце словы слых і ўслых? (слых – гэта адзін з органаў пачуццяў чалавека, услых – чытаць так, каб паведамленне ўспрымалася на слых)

  1. Фізкультхвілінка

  2. Замацаванне тэмы ўрока

Пр. 10 Паслухайце верш (чытанне настаўніка)

  • Перачытайце. Якія словы вам не зразумелыя? (талака - сумесная праца, добраахвотная ў сваёй аснове, узаемадапамога)

  • Папрабуйце пераказаць змест вершаванай казкі прозай

  • Чым адрозніваецца вершаваная мова ад празаічнай?

Пр. 9 прачытайце

  • У якіх прыказках маецца на ўвазе пісьмовая форма маўлення? (6)

  • У якіх прыказках маецца на ўвазе вусная форма маўлення? (1, 2, 5)

  • У якіх прыказках маецца на ўвазе дзве формы маўлення? (4, 3)

  • Як вы разумееце прыказку №6?

  • Запішыце яе.

  1. Дамашняе заданне

Пр. 11 Напісаць працяг казкі ( 3-4 сказы), параграф 2 вывучыць паняцці.

  1. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

  • Што такое маўленне?

  • Якія віды маўлення бываюць?

  • Што такое маўленчая дзейнасць?

  • Якія віды маўленчай дзейнасці бываюць?

У вас на партах кветкі. Калі вам на ўроку было лёгка і ўсё зразумела, то пакладзіце кветку ў файл пад сонейкам, калі ў вас увогуле нічога не атрымлівалася і вам было ўсё вельмі складана, то – пад хмаркай, а калі ў вас толькі крыху нешта не атрымалася або было не зразумела, то - пад хмаркай з сонейкам.

-75%
Курсы повышения квалификации

Занимательное искусствознание: как научить школьников понимать искусство

Продолжительность 72 часа
Документ: Удостоверение о повышении квалификации
4000 руб.
1000 руб.
Подробнее
Скачать разработку
Сохранить у себя:
Вусная і пісьмовая формы маўлення. Чытанне, слуханне, гаарэнне і пісьмо (41 KB)

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт