Меню
Разработки
Разработки  /  Родной язык и литература  /  Уроки  /  7 класс  /  Урок-практыкум "Дзеепрыслоўе - форма дзеяслова"

Урок-практыкум "Дзеепрыслоўе - форма дзеяслова"

Урок-практыкум (падагульненне і сістэматызацыя па раздзеле) “Дзеепрыслоўе – форма дзеяслова”. Дадзены ўрок прадугледжвае выкарыстанне іншых інтэрнэт-рэсурсаў
15.12.2020

Содержимое разработки

7 клас

Беларуская мова

Урок-практыкум (падагульненне і сістэматызацыя па раздзеле)

Дзеепрыслоўе – форма дзеяслова”

Мэта: актывізацыя ведаў і практычнае замацаванне ведаў па тэме “Дзеепрыслоўе – форма дзеяслова”

Задачы:

  • Праверыць узровень ведаў па тэме «Дзеепрыслоўе – асобая форма дзеяслова»;

  • Садзейнічаць развіццю уменняў ўтвараць дзеепрыслоўі закончанага і незакончанага трывання;

  • Сістэматызаваць навыкі вызначэння дзеепрыслоўных зваротаў і ставіць знакі прыпынку;

  • Навучыцца рабіць марфалагічны разбор дзеепрыслоўя;

  • Спрыяць выхаванню пачуцця да роднага слова.

Абсталяванне: дошка, камп’ютар, дыдактычны матэрыял, праектар, падручнік

Тып урока: урок-практыкум

Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант

Праверка наяўнасці вучняў, праверка неабходных рэчаў на парце

  1. Пастаноўка тэмы і задач

Добры дзень, паважаныя вучні! Сёння мы з вамі заканчваем працу па раздзеле “Дзеепрыслоўе як форма дзеяслова”, пагэтаму мы праводзім урок-практыкум па тэме “Дзеепрыслоўе – форма дзеяслова”. (слайд 1)

Сёння на ўроку мы павінны з вамі: (слайд 2)

  • Узнавіць веды пра дзеепрыслоўе – як асобую форму дзеяслова

  • Утвараць дзеепрыслоўі закончанага і незакончанага трывання

  • Успомніць пастаноўку знакаў прыпынку пры дзеепрыслоўным звароце

  • Навучыцца рабіць марфалагічны разбор дзеепрыслоўя.

  1. Работа па тэме ўрока

    1. Тэарэтычны блок

І пачнем мы з вамі з тэарэтычнага блоку.

1) Работа з інтэрнэт-рэсурсам Plickers (слайд 3, ці выключыць прэзентацыю і зайсці ў браўзер)

У вас на партах знаходзяцца вось такія коды (Настаўнік паказвае коды Plickers). У кожнага код пад тым нумарам, пад якім вы знаходзіцесь у журнале. Вакол кода напісаны літары. На дошцы будзе знаходзіцца пытанне і варыянты адказаў, ваша задача выбраць правільны адказ пад пэўнай літарай. Гэта літара павінна глядзець уверх. Памятайце, што варыянт адказу змяніць ужо нельга!!!

Выкарыстоўваючы інтэрнэт рэсурс Plickers, дзеці будуць адказваць на пяць пытанняў.

Гіперссылка знаходзіцца на слайдзе №3, калі націснеш курсорам мышкі на малюнак

h ttps://www.plickers.com/seteditor/5c5870734e7cf300041b6369#now-playing



Прааналізаваўшы вашы адказы, вынікі прадэманструю на наступным уроку.

2) Праца з табліцай. Гульня “Дапішы, чаго не хапае” (Слайд 4)

Перад вашымі вачыма табліца правілаў утварэння дзеепрыслоўяў закончанага і незакончанага трывання. Ваша задача: дапісаць тое, чаго не хапае (Выклікаць некалькі вучняў, праца з прэзентацыяй і праектарам)

  • Давайце адразу запоўнім прабелы дзеепрыслоўя незакончанага трывання

У канцы ўрока атрыманыя жырафы пакладзіце ў сшытак, каб падлічыць вашы балы і паставіць выніковую адзнаку.

Вучні павінны на белай дошцы запоўніць табліцу (вучню за адказ даецца жырафа)

 

Дзеепрыслоўе незакончанага трывання

Дзеепрыслоўе закончанага трывання

Пытанне

Што робячы?

…..

Спосаб утварэння

Аснова …..

……..

множнага ліку

……. асобы

-…….-

-ючы-

-……-

-ячы-

I спр.



… спр.



…………

-……..-





-шы-

Пасля галосных





…..

Ад якога слова ўтвараецца

Утвараецца ад дзеяслова ……………….трывання

Утвараецца ад дзеяслова ………………. трывання

  • Давайце адразу запоўнім прабелы дзеепрыслоўя незакончанага трывання

У канцы ўрока атрыманыя жырафы пакладзіце ў сшытак, каб падлічыць вашы балы і паставіць выніковую адзнаку.

Малайцы! У вас усё атрымалася! Вы на дастатковым узроўні ведаеце тэарэтычны блок і можна смела пераходзіць да практыкі!

Але, перад тым, як будзем выконваць практыкаванні, зробім фізкультхвілінку.

  1. Фізкультхівілінка (слайд 5)

Нам на месцы не сядзіцца,

Значыць, будзем прысядаць,

Прысядаючы — вучыцца (Прысядаем)

І хутчэй запамінаць:

Дзепрыслоўе жыве актыўна, (нахіляем галаву)

Яно на месцы не сядзіць.

Толькі раніцай прачнецца —

Працаваць хутчэй бяжыць. (прабежка на месцы)

Без яго жыццё застыла б,

І не сталі б зоры ззяць. (Падымаем рукі уверх і пацягваемся)

Дык давайце будзем разам

З дзеепрыслоўем свет мяняць! (сядаем на месцы)

  1. Работа па тэме ўрока

- Мы з вамі пераходзім да практычнага блоку. Адкрыйце сшыткі і запішыце сённяшнюю дату і классная работа

Адзінаццатага лютага

Класная работа

- І звяртаем увагу на раздрукоўку

В. Практычны блок

Выконванне заданняў на раздрукоўках

Заданне №1

Утварыце ад прапанаваных дзеясловаў дзеепрыслоўі. Вызначце суфіксы

Вызначаць – вызначаючы

Захвалявацца – захваляваўшыся

Сагравацца – саграваючыся

Выхаваць – выхаваўшы

Смакуюць – смакуючы

Дзяліцца – дзелячыся

Жыць – жывучы

Праехаць – праехаўшы

Адзначыць – адзначыўшы

Вывучыць – вывучыўшы

  • Памяняйцеся сшыткамі і праверце заданне суседа. Пастаўце колькасць атрыманых балаў(10 слоў – 10 балаў) (адказы на слайдзе). Але гэта яшчэ не ваша адзнака. (слайд 6)

Пасля выканання задання дзеці мяняюцца сшыткамі і адбываецца праверка задання суседа па парце.

Заданне №2 (слайд 7)

Складзіце 1 сказ на тэму “Роднае слова”, выкарыстоўваючы дзеепрыслоўныя звароты

Беларусь, родны кут, спадчына, шчыры, пяшчотны, слова, вучыць, захоўваючы, саграваючы, вывучыўшы, жывучы, каштоўнае, скарб,каштоўнасць

  • Зачытайце свае сказы

  • Чаму вучыць ваш сказ? (праслухаць некалькі варыянтаў)

  • Якія знакі прыпынку вы выкарыстоўвалі? Чаму?

  • Якія вы ведаеце выключэнні пастаноўкі знакаў прыпынку пры дзеепрыслоўным звароце?

Заданне №3

Выберыце лішняе слова

В) (не)навідзячы Г) (не)пішучы Б) (не)размаўляючы

Е) (не)пакоячыся І) (не)дамагаючы Ы) (не)пафарбаваўшы

Ж) (не)даглядзеўшы Г) (не)дагаварыўшы Д) (не)думаючы

А) (не)волячы О) (не)разважвючы У) (не)чытаючы

Р) (не)замацаваўшы Т) (не)дамовіўшыся С) (не)сказаўшы

Н) (не)рэжучы Л) (не)навідзячы М) (не)дамагаючы

А) не(пішучы) Е) (не)дамагаючы І) (не)дапісаўшы








  • У каго атрымалася слова “Выдатна”, той поўны малайчынка!!!Вы правільна знайшлі лішнія словы. У каго слова не атрымалася, дома прааналізуеце ў чым ваша памылка.

  • Мы з вамі ўзнавілі ўсе веды і ўменні па тэме “Дзеепрыслоўе як форма дзеяслова”. А зараз навучымся выконваць марфалагічны разбор дзеепрыслоўя. Для гэтага адкрыем падручнік на старонцы 88-89 і пазнаёмімся з парадкам марфалагічнага разбору дзеепрыслоўя

Работа з падручнікам

  • Па якіх пунктах ажыцяўляецца марфалагічны разбор дзеепрыслоўя? Давайце з вамі зачытаем. (дзеці па чарзе зачытваюць)

  • Зрабіце марфалагічны разбор дзеепрыслоўя са сказа, запісаннага на дошцы (слайд 8)

Прачытаўшы кнігу, я ўразіўся яе зместам.

Прачытаўшы – форма дзеяслова, абазначае дадатковае дзеянне, прачытаць, закончанае трыванне, нязменная форма; у сказе – акалічнасць.

Здайце свае сшыткі

  1. Падагульненне ўрока

  • Падагульняем урок крыжаванкай (слайд 9)





1)

а

С

о

б

н

а




ф

р

а

з

е

а

Л

а

г

і

з

м





з

в

а

р

О

т

н

ы











В

ы

к

а

з

н

і

к



т

р

ы

в

А

н

н

е





  1. Не з дзеепрыслоўямі заўсёды пішацца ….

  2. Дзеепрыслоўны зварот не аддзяляецца коскамі ў сказе, калі з’яўляецца …

  3. Калі ў дзеепрыслоўя ёсць постфікс –ся, то яно з’яўляецца….

  4. Дзеепрыслоўе абазначае дадатковае дзеянне, і паясняе дзеяслоў-….

  5. Як і дзеяслоў, дзеепрыслоўе мае закончанае і незакончанае ….

  • Якую ролю адыгрывае слова ў нашым жыцці? (праслухванне некалькі варыянтаў)

  1. Дамашняе заданне (слайд 10)

Практыкаванне 156. Ваша задача знайсці ў дужках той дзеяслоў, ад якога ўтварылася дадзенае дзеепрыслоўе. Запісаць правільную пару

  1. Рэфлексія (слайд 11)

Набліжаецца Дзень Святога Валянціна, сімвалам якога з’яўляецца сэрца. Калі вам на ўроку было ўсё зразумела, то намалюйце маленькае чырвонае сэрца на дошцы. Калі ўзніклі хоць якія складанасці то – зялёнае, а калі ўсё было незразумелае, то – чорнае.

Вялікі дзякуй за вашу работуна ўроке!!!!









-70%
Курсы повышения квалификации

Занимательное искусствознание: как научить школьников понимать искусство

Продолжительность 72 часа
Документ: Удостоверение о повышении квалификации
4000 руб.
1200 руб.
Подробнее
Скачать разработку
Сохранить у себя:
Урок-практыкум "Дзеепрыслоўе - форма дзеяслова" (540.96 KB)