Меню
Разработки
Разработки  /  Начальные классы  /  Уроки  /  1 класс  /  Урок по учебному предмету "Белорусский язык" в 1 классе на тему "Я і мая школа. Вучэбныя рэчы""

Урок по учебному предмету "Белорусский язык" в 1 классе на тему "Я і мая школа. Вучэбныя рэчы""

Урок разработан в соответствии с учебной программой для 1 класса по учебному предмету "Белорусский язык"
16.02.2020

Содержимое разработки

Тэма: Я і мая школа. Вучэбныя рэчы

Мэты:

  • вучыць вымаўляць гук [ў];

  • пазнаёміць са словамі і выразамі тэматычнай групы “Вучэбныя рэчы”, прывучаць ужываць іх у маўленні;

  • фарміраваць уменне асэнсаванага ўспрымання тэкст на слых, вучыць адказваць на пытанне, карыстаючыся словамі самога пытання;

  • садзейнічаць развіццю фанематычнага слыху, слухавую памяць;

  • выхоўваць акуратнасць, ашчаднасць да вучэбных рэчаў.

Абсталяванне: падручнік “Беларуская мова 1 клас”, рабочы сшытак, каляровыя алоўкі, малюнкі.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант


Весела гучыць званок, яго голас нам знаёмы,

Запрашае на ўрок беларускай мовы!

  1. Актуалізацыя ведаў і ўменняў вучняў

Работа па дэманстрацыйных малюнках «Настаўніца», «Вучань», «Вучаніца».

- Назавіце па-беларуску тых, хто адлюстраваны на малюнках, і адкажыце, што яны робяць.

Гульня «Азбука саду і агарода»

Знайдзіце сярод прадметных малюнкаў выявы, у назвах якіх ёсць гук [г]:

гарох груша гарбуз агрэст

агурок вішня морква цыбуля

  1. Паведамленне мэты і задач урока. Маўленчая размінка

Назіранні за вымаўленнем і вымаўленне ізаляванага гука

  • Паслухайце, як я вымаўляю словы і скажыце, якія гук апошні: пісаў, заснуў, лічыў. (Беларускае слова пісаў параўноўваецца з рускім “писал”).

  • Якое слова вам было незразумелае? (Лічыў — считал.)

  • У беларускай мове ёсць гук [ў]. Ён вымаўляецца коратка. (Вучні за настаўнікам вымаўляюць ізаляваны гук [ў].)

Гульня «Рэха»

Настаўнік называе слова, вучні «рэхам» яго паўтараюць, потым адказваюць, у якім месцы слова чуецца гук [ў]: доўга, паўтараў, лічыў, пісаў, заснуў.

  • Якія словы вы не зразумелі? (Настаўнік тлумачыць значэнне названых слоў.)

Вылучэнне слоў з вывучаемым гукам

  • Паслухайце верш.

Доўга ўрокі Стась вучыў,

Паўтараў, пісаў, лічыў,

Замарыўся так, бядак,

Што заснуў на крэсле ўсмак.

  • Як звалі хлопчыка?

  • Што рабіў Стась? Чаму ён заснуў?

  • Назавіце словы з гукам [ў].

  • А цяпер будзем вучыцца правільна вымаўляць словы з гукам [ў] у вершы. (Кожны радок вымаўляецца хорам.)

Фізкультхвілінка

  1. Вывучэнне новай тэмы

Уступная гутарка

Лексічная праца над матэрыялам: вучэбныя рэчы, падручнік, сшытак, аловак, ручка, гумка, ранец, пенал, пісаць у сшытку, чытаць у падручніку, разглядваць у падручніку, сачыць па падручніку, складваць у ранец, пісаць ручкай.

- Сёння мы пагаворым пра тое, як трэба правільна вучыцца (не так, як Стась) і пра вучэбныя рэчы, якія патрэбны кожнаму вучню.

Гульня «Назаві прадмет»

Настаўнік паказвае прадмет, вучні называюць яго па-руску, а настаўнік — па-беларуску: сшытак, падручнік, пенал, ручка, аловак, фламастар, гумка, ранец. Калі вучні ведаюць назвы прадметаў па-беларуску, то трэба дазволіць ім выказацца,

  • Якія назвы прадметаў падобныя ў рускай і беларускай мовах?

  • Якія назвы прадметаў адрозніваюцца?

  • Як назваць усе гэтыя прадметы? (учебные вещи - вучэбныя рэчы)

  • Паслухайце верш. Паказвайце рэчы, якія ў ім названы.

Зірні ў партфель...

Вось бачыш — сшыткаў шмат,

Вось ручка і буквар, .

Пенал, алоўкаў рад. (М. Чарняўскі).

  • У якім слове ёсць гук [ў]? (Настаўнік з дзецьмі завучвае на памяць верш, паказваючы прадметы-арыенціры.)

Работа з дэманстрацыйным малюнкам

- Разгледзьце малюнак на дошцы. Каго вы бачыце на малюнку? Якімі вучэбнымі рэчамі карыстаюцца вучні?

Работа па падручніку (с. 8, заданне 1)

  • Паслухайце верш. Куды збіраецца дзяўчынка?

Падручнікі, сшыткі

Купіла мне мама.

У школу з сябрамі

Пайду я таксама. (Я. Шыбут).

  • Якія прадметы ёй могуць спатрэбіцца ў школе?

  • Назавіце спачатку тыя, якія вы ўжо можаце назваць па-беларуску. Пра назвы астатніх запытайцеся ў мяне.

Работа ў сшытку (урок 3, заданне 2, с. 6)

  • Разгледзьце малюнак. Што робіць вучаніца?

  • Якія вучэбныя рэчы ляжаць на парце?

  • Абвядзіце, контуры гэтых прадметаў і назавіце іх.

  1. Замацаванне

Работа па падручніку (с. 8, заданне 2)

  • Пакладзіце далоні на падручнік так, каб былі бачныя толькі першыя тры прадметы. Назавіце іх. (Ручка, аловак, фламастар.) Паслухайце загадку, выберыце з гэтых прадметаў адгадку. (Астатнія прадметы — аналагічна.)

Што за дрэва ў свеце ёсць,

Што дупло ў яго наскрозь,

А ў дупло забраўся пісар:

Вечна піша і маўчыць,

Ростам гэткі ж, як і дрэва,

Толькі нос з дупла тырчыць? (Н. Гілевіч)

З сяброўкай моцна я дружу,

У школы разам з ёй хаджу.

Заўсёды буду я дружыць:

Яна на свеце вучыць жыць! (Н. Гілевіч.)

Я — гарэза і свавольнік,

За плячамі я катаюся.

З году ў год, нібыта школьнік,

Кніжак, сшыткаў не цураюся. (М. Сівец).

Работа па падручніку (с. 9)

  • Падрыхтоўка да слухання

  • Разгледзьце малюнкі. Што здарылася? Дзе адбываюцца падзеі? Чым займаюцца дзеці? Паглядзіце на апошні малюнак. Які там хлопчык? Па-беларуску кажуць «пачырванеў». Паслухайце і скажыце, чаму пачырванеў Вадзік.

  • Слуханне тэксту. Пры чытанні вучні разглядаюць малюнак.

Чаму пачырванеў Вадзік?

У класе ціха-ціха. У першакласнікаў урок малявання. Учора яны хадзілі з настаўніцай у лес, а сення Ніна Пятроўна сказала, каб кожны намаляваў тое, што яму больш спадабалася ў лесе.

Вадзіку спадабаўся грыб мухамор. А Вадзікава суседка Верачка намалявала рабіну. Яна так захапілася работай, што нават высунула кончык языка. Але вось бяда: не паспела Верачка намаляваць і паловы, як раптам – трах! - зламаўся яе чырвоны аловак. (Пакажыце чырвоны аловак.)

-Вадзік, дай мне сваю тачылку, у мяне аловак зламаўся, - папрасіла Верачка свайго суседа.

-А дзе твая? – строга запытаў Вадзік.

-У мяне няма.

-Чаму ж ты мне пра гэта ўчора не сказала? Я б табе сваю старую тачылку прынес. Яна крыху ступілася, але аловак яшчэ затачыць можна. Заўтра я табе яе прынясу.

-Мне трэба зараз, а не заўтра, - пакрыўдзілася Верачка.

-А дзе ж я табе зараз яе вазьму? Яна ж у мяне дома засталася.

-Дык у цябе ж вунь новая тачылка ляжыць, - сказала Верачка.

-Э, не! – пакруціў галавой Вадзік. – Новую я табе не дам. Калі я пачну даваць яе ўсім, яна хутка ступіцца, - і ен схаваў тачылку ў пенал.

-Жмінда! – сказала Верачка і заплакала.

-Верачка, чаго ты плачаш? – запыталася настаўніца?

-Мой чырвоны аловак зламаўся… Чым жа я цяпер ягадкі намалюю на сваей рабіне? – усхліпнула Верачка.

Настаўніца абвяла вачыма прыціхлы клас і запытала:

-Дзеці, хто можа даць Верачцы свой чырвоны аловак? (А вы б далі свій аловак?)

І не паспела яна сказаць гэта, як да Верачкі з усіх бакоў пацягнуліся рукі з алоўкамі. Кожны хацеў дапамагчы Верачцы.

Толькі адзін Вадзік нібы нічога не чуў і не бачыў. Ен схіліўся над сваім сшыткам, а вушы яго раптам сталі чырвоныя – чырвоныя.

(Паводле Я. Бяганскай).

  • Адказ на пытанні вучняў пра незразумелыя словы

  • Суразмоўніцтва па змесце апавядання

  • Чаму пачырванеў Вадзік?

  • Якая бяда здарылася ў Верачкі?

  • Хто ёй дапамог?

  • Раскажыце па малюнках, што адбывалася ў класе.

  • Ці здараецца такое ў вас? Вымавіце словы з гукам [ў] (выдзелены ў тэксце).

Гульня «Блытанка»

Настаўнік задае пытанні і ў якасці адказу падымае не той прадмет. Вучні павінны паказаць прадмет правільна і назваць яго хорам па-беларуску.

  • Чым малююць у альбоме, сшытку? (Настаўнік паказвае гумку.)

  • Чым пішуць у сшытку? (Настаўнік паказвае фламастар.)

  • Чым выціраюць напісанае ці намаляванае алоўкам? (Настаўнік паказвае ручку.)

Работа ў сшытку (урок 3, заданне 1)

  • Назавіце прадметы на малюнку па-беларуску.

  • Абвядзіце толькі тыя прадметы, якія вы пакладзяце ў школьны ранец. Як іх можна разам назваць? (Вучэбныя рэчы)

  1. Вынік урока.

З вымаўленнем якога гука мы пазнаёмідіся на ўроку?

Назавіце словы з гэтым гукам.

Пра каго вы слухалі тэкст?

Якія беларускія словы запомнілі?





























-75%
Курсы повышения квалификации

Проективные методы исследования личности. Что можно узнать при помощи рисунка

Продолжительность 72 часа
Документ: Удостоверение о повышении квалификации
4000 руб.
1000 руб.
Подробнее
Скачать разработку
Сохранить у себя:
Урок по учебному предмету "Белорусский язык" в 1 классе на тему "Я і мая школа. Вучэбныя рэчы"" (25.45 KB)

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт