Меню
Разработки
Разработки  /  Прочее  /  Проверочные работы  /  6 класс  /  Самастойная работа па тэме "Марфемная будова слова"

Самастойная работа па тэме "Марфемная будова слова"

Самастойная работа для вучняў 6 класа. Правапіс і, ы, й пасля прыставак, правапіс прытавак без, бяс

22.10.2018

Содержимое разработки

Самастойная работа па тэме “Марфемная будова слова” (6 клас)

1 варыянт

  1. Якая частка слова перадае граматычнае значэнне слова?

  2. Адзнач словы з нулявым канчаткам:
    1) Беразняк 4) Паказаць
    2) Цёпла 5) Вільготны
    3) Купэ

  3. Адзначце словы, якія маюць будову “прыстаўка+корань+суфікс+канчатак”.

1) вожык 3) пералётны

2) ападкі 4) працуюць

4. Утварыце з дапамогай прыставак і суфіксаў новыя словы

Без / бес: мяжа, зямля, канец, аварыя, памылка, поспех, закон, ідэя, вынік, тэрмін, клопат.

5.Спішыце сказы, устаўляючы прапушчаныя літары:

1 варыянт выпісвае сказы, дзе прапушчана літара ы пасля прыставак.

1.Мы разгаварыліся і разам ад..шлі да акна ў дальнім кутку залы (У.Караткевіч).2. Пад..шоўшы да адной з такіх ямін, хлопцы заўважылі, як у вадзе шмыгнула нешта цёмнае (Я.Маўр). 3. На аблаву вы..шлі перад самым усходам сонца (М.Зарэмба). 4. Са смехам, з песнямі ды жартамі пачалі ўсе раз..ходзіцца па хатах (А. Карлюкевіч). 5. Раніцай, як толькі сонейка ўз..шло, паднялося, па..шлі мы ўсе накрыўкі скідаць ды гародніну вадой з палівачак паліваць (У. Дубоўка). 6. Цікаўнасць мая да..шла да мяжы немагчымага. (У. Караткевіч). 7. Мы і не заўважылі, як над..шоў вечар (В. Вольскі).

6. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара й:

  1. пера..начыць

  2. за..нелы

  3. пра..нфармаваць

  4. за..сці

  5. узы..шоў

7.Адзначце правільна напісаныя словы:

1) надыйшоў

2) дэзынфіцыраваць

3) зайскрыцца

4) безыніцыятыўны

5) медінструменты

Самастойная работа па тэме “Марфалогія” (6 клас)

2 варыянт

1.У слове няма канчатка і нулявы канчатак – гэта адно і тое ж?

2.Адзнач словы, якія не маюць канчатка:
1) Даль 3) Далёка
2) Сумна 4) Абыякавы 5) Прыехалі

3.Падкрэсліць “чужога” сярод “сваіх”

А) бераг, берагам, на беразе, берагавы.

Б) канчатковы, канец, канцы, закончыць.

В) лес, поле, вада, пасадка.

4. Утварыце з дапамогай прыставак і суфіксаў новыя словы

з / с: бегчы, чысціць, сохнуть, гарэць, плавіць, эканоміць, праект, расходаваць, майстраваць, практыка, твор. 

5. Спішыце сказы, устаўляючы прапушчаныя літары:

2 варыянт выпісвае сказы, дзе прапушчана літара й пасля прыставак.

1.Мы разгаварыліся і разам ад..шлі да акна ў дальнім кутку залы (У.Караткевіч).2. Пад..шоўшы да адной з такіх ямін, хлопцы заўважылі, як у вадзе шмыгнула нешта цёмнае (Я.Маўр). 3. На аблаву вы..шлі перад самым усходам сонца (М.Зарэмба). 4. Са смехам, з песнямі ды жартамі пачалі ўсе раз..ходзіцца па хатах (А. Карлюкевіч). 5. Раніцай, як толькі сонейка ўз..шло, паднялося, па..шлі мы ўсе накрыўкі скідаць ды гародніну вадой з палівачак паліваць (У. Дубоўка). 6. Цікаўнасць мая да..шла да мяжы немагчымага. (У. Караткевіч). 7. Мы і не заўважылі, як над..шоў вечар (В. Вольскі).

6. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара і:

  1. спад..лба

  2. паліт..нфармацыя

  3. дэз..нфармацыя

  4. пад..граць

  5. контр..гра

7. Адзначце словы, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі:

  1. заіканне

  2. абыграць

  3. безіменны

  4. бортінжынер

  5. неімаверны


-70%
Курсы повышения квалификации

Социометрия как метод исследования взаимоотношений в малых группах

Продолжительность 72 часа
Документ: Удостоверение о повышении квалификации
4000 руб.
1200 руб.
Подробнее
Скачать разработку
Сохранить у себя:
Самастойная работа па тэме "Марфемная будова слова" (18.42 KB)

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт