Меню
Разработки
Разработки  /  Литература  /  Мероприятия  /  5 класс  /  Канспект урока па беларускай літаратуры ў 5 класе. Пятро Сіняўскі “Зачараваная гаспадарка”

Канспект урока па беларускай літаратуры ў 5 класе. Пятро Сіняўскі “Зачараваная гаспадарка”

Твор для пазакласнага чытання. Пятро Сіняўскі “Зачараваная гаспадарка”
26.01.2022

Содержимое разработки

Беларуская літаратура 5 клас

Тэма: Пятро Сіняўскі “Зачараваная гаспадарка”. Бацькоўскі запавет Гаўрылы сынам Глебу, Нілу і Алесю.

Мэта: дапамагчы спасцігнуць сюжэт казкі, яе будову, вобразны лад, багацце сродкаў мастацкага выяўлення, надзвычай блізкіх да фальклорных. Звярнуць увагу вучняў на расстаноўку казачных герояў, на бацькоўскі запавет Гаўрылы сваім сынам Нілу, Глебу і Алесю і спробы кожнага з хлопцаў выканаць волю бацькі падчас вандровак па свеце, на спосабы абмалёўкі персанажаў, казачную лексіку – надзвычай шырокае выкарыстанне прыказак, трапных выслоўяў, развіваць вуснае і пісьмовае маўленне вучняў, выхоўваць паважлівыя адносіны да бацькоў.

Абсталяванне: ілюстрацыя да кнігі Пятра Сіняўскага “Зачараваная гаспадарка”, малюнак крыніцы, “Люстэрка”, “Анкета”, маршрут падарожжаў Алеся, песня “Бясконцае шчасце”

Ход урока

1.Арганізацыйны момант (сшыткі, падручнікі)

2.Праверка ДЗ

Анкета Ганначкі, запавет матчын : “Хутара не пакідаць, на зямлі лён вырошчваць, жыта, каноплі, калодзеж з жывой вадой людзям на аддаваць”.

3. Мэта і задачы ўрока.

1.Мы пазнаёмімся з сюжэтам казкі П. Сіняўскага “Зачараваная гаспадарка”, з казачнымі героямі Гаўрылам, Нілам, Глебам і Алесем,

2.Звернем ўвагу на бацькоўскі запавет Гаўрылы сваім сынам: Нілу, Глебу і Алесю – і спробы кожнага з хлопцаў выканаць волю бацькі падчас вандровак па свеце, на спосабы абмалёўкі персанажаў, казачную лексіку – надзвычай шырокае выкарыстанне прыказак, трапных выслоўяў.

4.Малюнкі. (вокладка, Полацк, крыніца, прыказкі)

Не ешце дармавога хлеба – бокам выйдзе.

Не заставайцеся там, дзе здалёк гаварыць пачынаюць, бо чым кончаць -- невядома.

Як вы разумееце гэтыя прыказкі?

Як прыказкі звязаны з тэмай нашага ўроку? (Запавет Гаўрылы сынам.)

5. Сапраўды, мы сёння пагаворым пра Пятра Сіняўскага і яго казку “Зачараваная гаспадарка

Слоўка пра аўтара (вучань расказвае).

Пятро Іванавіч Сіняўскі нарадзіўся на поўначы Беларусі, на Мёршчыне, у вёсцы Клётаў Двор у 1947 годзе. Пасля бацькі пераехалі жыць у Язна. Юнак вучыўся ў Мёрскай школе рабочай моладзі, працаваў на будоўлі. Падчас працы ў Браслаўскім ПМК-145 быў пазаштатным карэспандэнтам раённай газеты “Браслаўская звязда”. У трыццаць гадоў паступіў на завочнае аддзялення журфака, скончыў яго, працаваў у газеце “Віцебскі рабочы”, у газеце “Народнае слова”ды іншых выданнях.

І былі казкі. Іх друкавалі і газеты, і рэспубліканскія літаратурныя часопісы. Віцебскі абласны тэатр “Лялька” па п’есе Пятра Сіняўскага “Сказ пра Гаўрылу з-пад Полацка” паставіў спектакль, які не сыходзіў са сцэны многія гады… Пятро Сіняўскі пайшоў з жыцця ў лютым 2008 года. Ён памёр ад невылечнай хваробы на 62-м годзе ў роднай вёсцы Язна, куды разам са сваёй жонкай Саламеяй перабраўся з Віцебска.

Словы настаўніка.

Але пра такіх людзей, як Пятро Сіняўскі, не хочацца гаварыць у мінулым часе. Нават з кароткага аповеда відаць, што гэты чалавек – гаспадар свайго лёсу. Жыццё яго – прыклад таго, што ніколі не позна брацца спраўджваць свой покліч, здзяйсняць сваю мару – каб заняць сваё, толькі табе наканаванае месца пад сонцам. Да такіх людзей і прыходзіць шчасце…

Разуменне гэтага натхняе і дапамагае жыць. І натхняюць чароўныя казкі Пятра Сіняўскага, напісаныя трапнай, складанай мовай, дзе слоўца не адняць і не дадаць, дзе ўсё дыхае мудрасцю і прагай справядлівасці. Такія творы не старэюць, у іх ёсць сённяшні і заўтрашні дзень.

6.Успрыманне казкі

--Вокладка. Што на ёй паказана? (вёска на беразе ракі, жанчына з вёдрамі, мужчына з мехам за плячыма, пастушок з торбачкай на дудачцы грае). Менавіта пра выпадак з жыцця спадара Гаўрылы з-пад Полацка мы сёння і павядзем нашу размову.

Вучаніца чытае на памяць урывак з апавядання:

Казку казаць – не снапы вязаць. Языком малоць, што моркву палоць. Калі ёсць ахвота, сядай каля плота, слухай, матай на вус… Жыў ды быў адзін беларус. Багацце меў, бо стаяў ля хаціны хлеў. Тут жа пуня для сена, на дровы павець. Што яшчэ трэба мець? Во-во, здагадлівы: карову, цялушку, курэй… ну, і гэтак далей.

І гэта не ўсё. Што даражэй любой навукі? Вядома ж, здароўе і моцныя рукі. Меў Гаўрыла і тое, і другое. А яшчэ… за лесам луг, перад возерам агарод, у хаце печ, на печы кот, у святліцы калыска, у калысцы – касец. Пакуль з соскай, але маладзец. І яшчэ два сыны ў Гаўрылы: яны бацьку ва ўсіх справах падмога – і на кірмашы з цыганом старгавацца, і за камель добра ўзяцца. Работу зробяць так, што і перад суседзямі не сорамна.

З тым і жыў Гаўрыла (пад Полацкам).

Пытанні:

Які быў Гаўрыла? Пакажыце нашага героя ў люстэрку.(2 назоўнікі, 2 прыметнікі, 2 дзеясловы, 1 сказ) пішуць у сшытак.

Напрыклад. Беларус, бацька; пакорны, працавіты, працуе, маркоціцца. Гаўрыла развітаўся са сваімі сынамі.

Што здарылася з гаспадаркай Гаўрылы?(Зачаравалі) . Чаму ён выправіў сыноў з хаты? (Шукаць шчасця) . Што сказаў бацька сынам на развітанне?

( Не ешце дармавога хлеба – бокам выйдзе).

Не заставайцеся там, дзе здалёк гаварыць пачынаюць, бо чым кончаць – невядома.)

Тузін пытанняў” фізмінутка.Так – вучні ідуць да акна, не – ідуць да сцяны, не ведаю – на месцы стаяць.

1.У мяне сёння добры настрой.

2.Я добра падрыхтаваўся да ўроку, я прачытаў казку.

3.Казка “Зачараваная гаспадарка” – народная.

4. Казка “Зачараваная гаспадарка” – літаратурная.

5. Аўтар – Пятро Сіняўскі.

6.Бацьку звалі Іван.

7.Бацьку клікалі Гаўрыла.

8. Малодшы сын – Ніл.

9.Малодшы сын – Алесь.

10.Дзеянне адбываецца ля Мінска.

11. Дзеянне адбываецца ля Полацка, ля храма Святой Сафіі.

12. Я буду больш чытаць твораў на беларускай мове.

Зараз мы з вамі будзем падарожнічаць разам з Ульянай па тых мясцінах, дзе былі браты, сыны Гаўрылы.

Падарожжа Алеся і братоў. Вучаніца па малюнку расказвае пра падарожжа Алеся)

--Полацк, палац белакаменны ( …сустрэлі ветліва, гаварылі мядова… Алесь – брудныя рукі, Глеб застаўся),

--палац гранітны (…сустрэлі паважна, гаварылі мудрона, Ніл застаўся),

--сцяна каменная (Алесь).

Прыпынімся.

Інсцэніроўка.

Алесь: Ці ж можа маладая кроў змірыцца з няволяй, гарачае сэрца згаснуць у адзіноце? Зваяваў любое войска, перамог бы любога злога асілка. Але ж з кім сілаю мерацца?! (спрабуе рукамі сцену зрушыць, садзіцца на стул)

Зоркі… Месячык поўны, ясны, жывы, але вельмі далёкі. Як далёка ад мяне жыццё. Тут і згінуць мне невядомым…(закрыў вочы)

Сцены: Ха-ха-ха! Прапаў ты, сын Гаўрылы! Раздушым мы цябе, выціснем з твайго сэрца сок дабрыні, разбавім ім тваю хітрасць, хцівасць і сквапнасць. І будзем гэтым віном белы свет паіць-тлуміць, каб больш такіх разумнікаў не знаходзілася парадкі свае ўстанаўліваць на зямлі гаспадара нашага, найчарнейшага Змея Гарынавіча.

Алесь: (адкрыў вочы) Рака ля парога бацькавай хаты нясе невядома куды свае чыстыя воды ў вечным спакойным задуменні. Такая плынь! Такая магутнасць! Ласкавасць, сіла і чысціня!

-- ля Дзвіны, на ўскраіне Полацка, недалёка ад храма Святой Сафіі,(фотаздымак Полацка і храма, чытае верш Гальпяровіча Навума Якаўлевіча.

Ёсць ісціны святыя,

Якія назаўжды…

Над Полацкай Сафіяй

Аблокі як гады.

Над вечнаю Дзвіною.

Над ціхай Палатой,

Дзе лес густой сцяною,

Дзе сцішаны спакой.

Дзе кожны дворык мілы,

Дзе мой пачаўся лёс,

І дзе бацькоў магілы

Між соснаў і бяроз.

Дзе вузенькі завулак

Паміж дамоў пралёг –

Маёй душы прытулак,

Майго жыцця выток.

– хатка знахаркі,

– адна вёска з чужым шчасцем,

– замак Змея Гарынавіча,

– луг квяцісты,

– бацькава хата і калодзеж з жывою вадою.

Люстэрка” вучні складаюць партрэты Алеся, Глеба, Ніла па радах (3-4 мін) Зачытваюць.

Гутарка.

– Хто выканаў запаветы бацькі?

– Хто не перамог спакусы?

– Да чаго гэта прывяло?


Цытаты” запісваюць на лісточкі па тры цытаты пра кожнага з братоў.

1. Запавет бацькі.

2. Характарыстыка героя.

3. Што з ім стала на прыканцы казкі? ( калі цытаты напісаны верна, без памылак, то 9, 2 цытаты, то 7 балаў, 1 цытата -5.) На працу 4 мінуты.

Напрыклад, Глеб

– “Не ешце дармавога хлеба, бокам выйдзе”.

– “Няма ў мяне ахвоты ў брудным двары гліну мясіць ды гной трэсці”

– “Абшарпаны стаіць, нібы з жабрацкай дарогі”

Вынікі: Што шукалі , блукаючы па свеце браты? (Шукалі шчасця) Што яны знайшлі? А якое шчасце для вас? (“Шчасце – гэта змаганне з перашкодамі, якія ўзнікаюць на маім шляху. Шчасце – гэта раніцай убачыць усход сонца, бяздоннае неба, сваіх сяброў і каханую. Шчасце – гэта застацца чалавекам, не зрадзіць сабе і сваім марам” – казаў Ягор Татарчанка з Ліды, СШ № 12, 10 клас).

Давайце і мы пажадаем шчасця сям’і Гаўрылы і сабе шчасця, а таксама нашым гасцям. Шчасце бывае рознае: бязмежнае, трывалае, вялікае, сапраўднае. Адзнакі за адказы, на лісточках усім пасля праверкі.

Дзякуй за ўрок. Да пабачэння.


4


-75%
Курсы повышения квалификации

Информационно-коммуникационные технологии на уроке (русский язык и литература)

Продолжительность 72 часа
Документ: Удостоверение о повышении квалификации
4000 руб.
1000 руб.
Подробнее
Скачать разработку
Сохранить у себя:
Канспект урока па беларускай літаратуры ў 5 класе. Пятро Сіняўскі “Зачараваная гаспадарка” (39.07 KB)

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт