Меню
Разработки
Разработки  /  Начальные классы  /  Уроки  /  3 класс  /  Канспект урока беларускай літаратуры (літаратурнага чытання) па тэме "В. Сухамлінскі "Сівая валасінка"", 3 клас

Канспект урока беларускай літаратуры (літаратурнага чытання) па тэме "В. Сухамлінскі "Сівая валасінка"", 3 клас

Урок літаратурнага чытання з выкарыстаннем прыёмаў крытычнага мыслення.

21.09.2017

Содержимое разработки

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Сярэдняя школа №14 г.Ліды»























ВУЧЭБНЫ ЗАНЯТАК

ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ (ЛІТАРАТУРНАМУ ЧЫТАННЮ)

ПА ТЭМЕ: «В. СУХАМЛІНСКІ “СІВАЯ ВАЛАСІНКА”

III «Б» КЛАСС



2016/2017 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД















Каспар Лілія Генрыхаўна,

педагог на I-й ступені навучання,

першай кваліфікацыйнай катэгорыі





















Мэта: фарміраваць у вучняў навык свядомага чытання; садзейнічаць асэнсаванню ідэі твора праз змест, удасканаленню ўмення аналізаваць тэкст.

Задачы:

адукацыйныя:

  • садзейнічаць фарміраванню ў вучняў навыка арфаэпічна правільнага і асэнсаванага чытання;

  • фарміраваць уменне прагназаваць змест твора па яго назве, ключавых словах;

  • ствараць умовы для ўзбагачэння і актывізацыі слоўнікавага запасу вучняў;

развіваючая:

  • спрыяць развіццю ўвагі, лагічнага мыслення;

выхаваўчая:

  • садзейнічаць выхаванню станоўчых рыс характару, павагі да маці.

Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя, музыка, карткі з заданнямі.

Ход урока

I. Арганізацыйны этап. (Слайд №1.)

Празвінеў ужо званок,

Пачынаецца ўрок!

Будзем добра працаваць.

Думаць! Слухаць! Разважаць!

  • Жадаю вам добрага настрою і поспехаў на ўроку!

II. Гукавая размінка.

1.Чыстагаворка. (Слайд №2.)

Мы-мы-мы – працуюць нашы… (мамы).

Му-му-му – я люблю сваю … (маму).

Ам-ам-ам – віншуем мілых … (мам).

Ам-ам-ам – маму пакрыўдзіць … (не дам).

2.Скорагаворка (Слайд №3.)

Мілая мама мыла мылам малую Мілу.

  • Чытанне з дакладным вымаўленнем кожнага слова.

  • Вымаўленне скорагаворкі з націскам на другім слове (для дзяўчынак), на апошнім (для хлопчыкаў).

  • Павольнае вымаўленне скорагаворкі.

  • Вымаўленне скорагаворкі ў сярэднім тэмпе.

  • Хуткае вымаўленне скорагаворкі (2 разы).

III. Праверка дамашняга задання. (Слайд 4.)

  • Выразнае чытанне верша Э.Валасевіча “Хлопчык і кацянё” (с.65-66)

  • Выразнае чытанне дадзенага верша на памяць (па жаданні вучняў)

Ацэньванне вучняў.

IV. Уводзіны ў новую тэму.

Падрыхтаваная вучаніца пад музыку чытае верш.



Хто сказаў: “Даволі сну!”? Хто касічкі мне заплёў?

Хто сказаў: “Уставаць пара!”? Цэлы дом адзін падмёў?

Кашу хто паспеў зварыць? Хто мяне пацалаваў?

Чаю ў чашку мне наліць? Хто дзіцячы любіць смех?

Хто на свеце лепш за усіх?

Адказы вучняў. (Мама.)

  • Мама… Закрыйце вочы і прыслухайцеся. Вы пачуеце мамін голас. Ён жыве ў вас саміх, такі знаёмы, такі родны.

  • А бывае так, што вы засмучаеце маму, нават калі не жадаеце гэтага? (Адказы вучняў.)

V. Знаёмства з творам Васіля Сухамлінскага “Сівая валасінка”.

- Сёння мы пазнаёмімся з апавяданнем Васіля Сухамлінскага “Сівая валасінка”. З гэтым аўтарам на ўроках літаратурнага чытання мы сустракаемся ўпершыню. (Слайд №5.) Па-гэтаму зараз запрашаю паглядзець праграму “Жыццё выдатных людзей”, каб больш інфарамацыі атрымаць пра аўтара. Вядзе праграму…

Выступае падрыхтаваны вучань. Дэманструюцца слайды.

Вучань. (Слайд №6.) Васіль Сухамлінскі нарадзіўся 28 верасня 1918 года ў мястэчку Васільеўка, якое знаходзіцца ў суседняй з Беларуссю краіне - на Украіне. Тут прайшлі яго дзяцінства і юнацтва.

Нягледзячы на тое, што Васіль Сухамлінскі рос у беднай сям’і, ён атрымаў добрую адукацыі: скончыў школу, а затым педагагічны інстытут.

(Слайд №7.) У 17 год пачаў працаваць настаўнікам, выкладаў украінскую мову і літаратуру.

Калі пачалася вайна ў 1941г., Сухамлінскі дабравольцам пайшоў на фронт. Абараняючы Маскву, ён быў цяжка паранены, і толькі цудам застаўся жывы.

Пасля вайны Васіль Сухамлінскі стаў дырэктарам Паўлышскай сярэдняй школы, якой нязменна кіраваў да канца свайго жыцця.

(Слайд №8.) Сухамлінскі пісаў як для дзяцей, так і для дарослых.

(Слайд №9.) Творы для дзяцей выдадзены ў зборніках “Няхай будуць салавей і жук”, “Кветка сонца”, “Усе добрыя людзі – адна сям’я” і інш. на рускай і ўкраінскай мовах.

(Слайд №10.) Кніга яго жыцця – “Сэрца аддаю дзецям”.

Апавяданне, з якім мы пазнаёмімся на сённяшнім уроку, перакладзена на беларускую мову.

(Слайды №№11- 13) – дапаўняе настаўнік (“Узнагароды”, “Памяць аб В.А. Сухамлінскім”).



  • А цяпер настаў час пазнаёміцца з творам аўтара. (Слайд №14.)

Прагноз.

  • Прачытаўшы ключавыя словы, выкажыце, калі ласка, сваё меркаванне, аб чым пойдзе гутарка ў творы. (Адказы вучняў.)

Матчына каса, тры сівыя валасінкі, здзівіўся, чатыры сівыя валасінкі, сэрца забалела.

  • Чытанне апавядання В.Сухамлінскага “Сівая валасінка” настаўнікам (с. 67-68)

- Ці спраўдзіўся ваш прагноз? (Адказы вучняў.)

- Назавіце галоўных герояў апавядання. (Мама і хлопчык Міхась.)



  • Чытанне тэксту вучнямі самастойна (шэптам).



  • Аналіз зместу апавядання.

  • Што ўбачыў Міхась у матчынай касе? (Тры сівыя валасінкі.)

  • Што змянілася ў матчынай касе праз некалькі дзён? Адказ падцвердзіце радкамі з тэксту. (“Праз колькі дзён Міхась глянуў на матчыну касу і ўбачыў у ёй чатыры сівыя валасінкі.”)

  • Ад чаго сівеюць матчыны валасінкі? (Ад болю.) Прачытайце.

  • Ад чаго балела матчына сэрца? Падцвердзіце радкамі з тэксту. (“Памятаеш, ты палез на высознае-высознае дрэва… Я зірнула ў акно, убачыла цябе на тоненькай галінцы. Сэрца забалела, і валасінка пасівела…”)

  • Што магло здарыцца з Міхасём? (Бяда. Хлопчык мог бы сур’ёзна параніцца, зламаць руку ці нагу.)

  • Ці зразумеў Міхась, ад чаго балела сэрца ў маці? (Не.)

  • З якіх слоў Міхася гэта зразумела? Прачытайце. (“Мама, а калі я на тоўстай галіне буду сядзець – валасінка не пасівее?”)

  • Падумайце і адкажыце сваімі словамі,што трэба рабіць, каб не сівелі валасы ў маці. (Адказы вучняў.)

  • Як вы лічыце, ці толькі маці трэба берагчы, гаварыць добрыя словы, адносіцца з павагай? (Да родных, блізкіх, знаёмых, аднакласнікаў, настаўнікаў і інш.)

  • Тое, што здарылася з Міхасём, магло здарыцца і з вамі. З годнасцю паводзіць сябе ў розных абставінах павінен вучыцца кожны.

Фізкультхвілінка

  • Бінарнае чытанне. (Дадзены тэкст чытаюць два вучні адначасова.)



  • Работа ў парах

Заданне: выключыце лішнія словы ў сінквейне. (Слайд №15.)

Маці.

Цярплівая, крыклівая, ласкавая. (Чаму?)

Усміхнулася, пасівела, задрамала, спалохалася. (Чаму?)

У маці самае чулае сэрца. (Чаму?)

Любоў, сімпатыя. (Чаму?)



  • Чытанне апавядання па ролях.



  • Работа ў групах

Заданне для 1 групы: (Слайд №16.)

  • Састаўце кластэр на тэму “Мама”. “Гронкі” прадстаўце ў выглядзе слоў-эпітэтаў.

МАМА























Заданне для 2 групы: (Слайд №17.)

  • Паспрабуйце скласці “рассыпаныя” прыказкі пра маці і растлумачыць іх.

пры маці добра.

Пры сонейку цёпла,



не грэе.

Дарагая тая хатка,



заўсёды мяккія.

Матчыны рукі

дзе радзіла мяне матка.



Заданне для 3 групы: (Слайд №18.)

  • Паспрабуйце вырашыць праблемыя сітуацыі.

  1. Іван заходзіць у пакой і гаворыць ціхім голасам: “Мама, ідзі хутчэй на кухню, паглядзі, там вада разлілася”.

Чаму хлопчык гаворыць ціхім голасам?

Што на гэта скажа маці?



  1. Святлана вельмі не хацела рана ўставаць і ісці ў школу. Яна сказала сваёй матулі: “Мамачка, у мяне баліць жывот. Я захварэла”. Маці захвалявалася і прапанавала дачцэ горкае лякарства.

Як вы думаеце, што далей скажа Святланка сваёй маме?

Што зрабіла маці?



Заданне для 4 групы: (Слайд №19.)

  • Дапішыце верш.

Ласкавая, мілая, _________________ (светлая), 
Любімая мама ____________ (мая). 
Яна, як бярозка, ________________ (прыветная), 
Што свеціцца ________________ (ля ручая). 

(Галіна Дашкевіч)



  • А зараз пазнаёмімся з рэзультатамі работы кожнай групы.(Слайд №20.)

Справаздача работы груп. Падвядзенне вынікаў работы ў групах.

Ацэньванне вучняў.



VI. Падвядзенне вынікаў вучэбнай дзейнасці.

  • Які твор чыталі на ўроку?

  • Хто аўтар?

  • Чаму вучыць гэты твор?

  • Як вы думаеце, ці патрэбна маці дарослыс людзям?

VII. Рэфлексія. (Слайд №21.)

(Вучні па чарзе дапаўняюць прапанаваныя сказы.)

На ўроку:

  • мне больш за ўсё спадабалася …

  • я магу пахваліць аднакласнікаў за …

  • мне было цяжка …

VIII. Тлумачэнне дамашняга задання. (Слайд №22.)



Навучыцца выразна чытаць твор “Сівая валасінка”.

На стале заданні: карткі рознага колеру.

  • Белы колер: скласці расказ пра сваю маму.

  • Чырвоны колер: знайсці і вывучыць на памяць 2 прыказкі аб маці, умець растлумачыць іх сэнс.

  • Зялёны колер: скласці сінквейн пра сваю маму.



  • Дзякую за працу! (Слайд №23.)

-75%
Курсы профессиональной переподготовке

Учитель начальных классов

Продолжительность 300 или 600 часов
Документ: Диплом о профессиональной переподготовке
13800 руб.
от 3450 руб.
Подробнее
Скачать разработку
Сохранить у себя:
Канспект урока беларускай літаратуры (літаратурнага чытання) па тэме "В. Сухамлінскі "Сівая валасінка"", 3 клас (2.35 MB)

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт