Меню
Разработки
Разработки  /  Технология девочки  /  Уроки  /  8 класс  /  Апрацоўка канструкцыйных матэрыялаў. Апрацоўка драўніны (разработка урока)

Апрацоўка канструкцыйных матэрыялаў. Апрацоўка драўніны (разработка урока)

Материал представлен на белорусском языке. Урок познакомит с правилами обработки древесины.
03.05.2016

Описание разработки

Материал представлен на белорусском языке.

Мэта:

- замацоўваць веды аб будове станка СТД-120М, яго асноўных частках;

- фарміраваць уменне выконваць тэхналагічныя аперацыі, правільна карыстацца інструментамі і прыстасаваннямі пры рабоце на станку СТД-120М;

- удасканальваць уменне арганізоўваць рабочае месца і захоўваць правілы ўнутранага распарадку і бяспекі працы

ХОД УРОКА

І. Арганізацыйны этап.

Настаўнік:

Добры дзень, паважаныя вучні!

Я рады вітаць вас на ўроку. Спадзяюся, што веды, якія вы атрымаеце сёння, будуць для вас карыснымі ў будучым жыцці.

ІІ. Праверка ведаў вучняў, пастаноўка мэты ўрока.

Настаўнік:

Для таго, каб праверыць, як вы засвоілі тэрміналогію па тэме “Будова станка СТД-120М”, я прапаную выканаць вам наступныя заданні. Адзін вучань будзе выконваць тэст за кампьютарам, а астатнія працуюць са мной.

Заданне 1.

Тэрміналагічная зарадка

Я называю тэрмін, а вы тлумачыце яго значэнне.

Настаўнік называе тэрмін, а вучань дае яго кароткае тлумачэнне.

Шпіндэль – рабочы орган станка СТД - 120М

Падручнік – месца для абапірання разца пры перамяшчэнні

Пярэдняя і задняя бабкі станка – прыстасаванне для замацавання загатоўкі

Электрарухавік – частка станка, якая задае вярчэнне шпіндэлю

Ахоўны экран – ахова ад атрымання траўмы

Мясцовае асвятленне – лямпа для асвятлення загатоўкі

Апрацоўка канструкцыйных матэрыялаў. Апрацоўка драўніны (разработка урока)

Настаўнік:

Для выканання другога задання “Устаў прапушчаныя літары” вам неабходна уставіць прапушчаныя літары ў прапанаваных словах.

Заданне 2.

Устаў прапушчаныя літары

Настаўнік фламастарам устаўляе літары пасля адказаў вучняў.

ТРЫ _ _ Б_Ц – трызубец

К_РЭ_КА – карэтка

ПЛ_Н_А_БА – планшайба

П_Н_ЛЬ – піноль

П_ТР_Н – патрон

С_АН_НА – станіна

Настаўнік: пераходзім да трэццяга задання “Чаму так згрупаваны словы?” Растлумачце па якому прынцыпу згрупаваны наступныя словы, г. зн. назавіце тое, што іх аб’ядноўвае

Заданне 3.

Чаму так згрупаваны словы?

Вучні даюць сціслыя адказы па трэццяму заданню.

Махавік падачы піноля, піноль, мацаванне задняй бабкі – дэталі з якіх складаецца задняя бабка

Лінейка, вугольнік, рэйсмус, шаблон – разметачны інструмент

Электрарухавік, клінараменная перадача, шпіндэль, трызубец – састаўныя часткі механізму перадачы руху да загатоўкі

Настаўнік: заданне чацвертае “Чацвёрты лішні”. У гэтым заданні вам неабходна выбраць з прадстаўленага ланцужка лішняе слова і растлумачыць свой выбар.

Заданне 4.

Чацвёрты лішні

Вучні называюць лішняе слова ў ланцужку і тлумачаць свой выбар.

Піноль, мацаванне карэткі, надфіль, патрон – надфіль, так як ён не ўваходзіць у будову станка

Планшайба, ахоўны экран, пярэдняя бабка, стамеска – стамеска, так як яна не ўваходзіць у будову станка

Задняя бабка, піноль, махавік падачы піноля, малка – малка, так як яна не ўваходзіць у будову станка

Настаўнік: А цяпер я прапаную вам паўдзельнічаць у тэхнічнай дуэлі. Умовы дадзенай дуэлі наступныя. Вы павінны прадумаць пытанне і выбраць вучня, якому зможаце яго задаць. Пераможа той, хто адкажа на сваё пытанне і пытанне свайго саперніка ў дуэлі.

Полную информацию смотрите в файле. 

-75%
Курсы дополнительного образования

Кухни мира

Продолжительность 72 часа
Документ: Cвидетельство о прохождении курса
4000 руб.
1000 руб.
Подробнее
Скачать разработку
Сохранить у себя:
Апрацоўка канструкцыйных матэрыялаў. Апрацоўка драўніны (разработка урока) (0.49 MB)

Комментарии 0

Чтобы добавить комментарий зарегистрируйтесь или на сайт